Крыніцы
Шрифт:
— Пабачыце, да чаго даходзіць настаўнік, калі ён доўга сядзіць на адным месцы, — з іроніяй заўважыў Арэшкін.
— Пабачым, сказаў Лемяшэвіч: за тры дні ён пачуў пра старога настаўніка столькі добрага, што цяпер не верыў завучу.
Хата ў Шаблюка старая i амаль што самая вялікая ў вёсцы — з трыма шырокімі вокнамі на вуліцу, без аканіц, без разьбы на карнізах, але добра дагледжаная: ва ўсім адчувалася гаспадарскае вока i руплівыя рукі. Перад хатай не было кветніка, a раслі два маладыя, як браты, падобныя адзін на аднаго, клёны з выглянцаванымі камлямі.
Кветнік быў у двары, але не пад вокнамі, як звычайна,
Яны не зайшлі ў дом, бо ўбачылі гаспадара ў садзе. Сад пачынаўся адразу ж за хлеўчуком i парканам зараснікамі малінніку, густога i высокага, на якім пераспявалі буйныя прывабныя ягады — так i карцела сарваць ix i пакаштаваць. Кусты малінніку i агрэсту цягпуліся i ўздоўж бакавой агароджы, але там ix заглушалі вішняк i жоўтая акацыя — дрэва, рэдкае ў гэтым раёне Веларусі. Пладовыя дрэвы раслі пасярэдзіне — старыя разгалістыя яблыні i высокія грушы. Празрысты наліў, васковы шафран, зялёная пуцінка, рабрыстая буйная антонаўка, цёмначырвоная «цыганка» i іншыя гатункі яблык, якім Лемяшэвіч не ведаў i назвы, так густа ўсыпалі галіны, што амаль кожную з ix падтрымлівала падпора. Пад яблынямі быў спакуслівы цень: так i хацелася легчы на зялёную, свежую, як ранняй вясной, траву. У канцы саду віднеўся дашчаны буданчык, вакол яго ў строгім парадку размяшчаліся рамачныя вуллі. Там i стаяў Даніла Гілатонавіч, уважліва разглядаючы рамку. Каля яго ног падымаўся лёгкі белы дымок курэў дымар. І здалёк было чуваць, як гудзяць патрывожаныя пчолы. Пчолы звінелі i ў паветры над галовамі гасцей.
— Пачакайце, няхай закрые вуллі, а то пакусаюць, чэрці,— папярэдзіў Арэшкін, спыняючыся пасярод саду. Убачыўшы, з якой увагай Лемяшэвіч аглядвае ўладанні старога настаўніка, ён іранічна заўважыў: — Маёнтак. А?
— Не, проста добры сад, якіх у нас, на жаль, мала яшчэ, — адказаў Лемяшэвіч.
Арэшкін змаўчаў. Прагледзеўшы яшчэ дзве-тры рамкі, Даніла Платонавіч закрыў вулей, узяў у рукі дымар i накіраваўся да буданчыка. Яны пайшлі яму насустрач. Стары прывітаўся ветліва — зняў капялюш. Ён здагадаўся, што прыйшоў новы дырэктар. Такая ўвага да яго, «адстаўнога настаўніка», як ён называў сябе, не магла б не крануць, калі б дырэктар прыйшоў адзін. Але Даніла Платонавіч быў упэўнены, што ініцыятыва наведвання належыць Арэшкіну i прывёў ён дырэктара не для таго, каб пазнаёміць, а каб паказаць яму «куркульскую гаспадарку». Шаблюк ведаў, як Арэшкін часам адзываўся аб ім.
A Лемяшэвіч, глянуўшы на старога настаўніка зблізку, на міг сумеўся: яму здалося, што ён сустракаўся з гэтым чалавекам раней. Толькі недавер да сваёй памяці —
Арэшкін пазнаёміў ix.
— Добра, — сказаў стары, паціскаючы руку, i незразумела было, што ўхваляе ён — ці новага дырэктара, ці нешта зусім іншае, магчыма, сваю нейкую пагаемную думку. Потым глянуў з большай цікавасцю, больш ветліва i спытаў:
— Як вам спадабалася наша школа?
— Школа добрая, але адрамантавана дрэнна, — адказаў Лемяшэвіч.
Арэшкін крыва ўсміхнуўся.
— Міхась Кірылавіч усё мерае на гарадскі аршын. А ў нас — Крыніцы. — Ён сказаў гэта так, быццам Крыніцы нешта вельмі нікчэмнае, мізэрнае, не вартае, каб тут рабіць па-людску.
Шаблюк нахмурыўся.
— Так, у нас — Крыніцы! — зусім інакш, з павагай, з гонарам паўтарыў ён. — І сорамна вам, малады чалавек, што ў нас такая школа. Давялі! А я сам, вось гэтымі рукамі! — ён паказаў свае шырокія маршчыністыя i шурпатыя далоні,— будаваў яе да вайны. І якая была школа! Каб вы бачылі.— Цяпер ён звяртаўся да Лемяшэвіча, i вочы яго пад акулярамі пацяплелі, зрабіліся ласкавымі. Лемяшэвіч з радасцю ўбачыў, што шчырыя словы аб школе, якія ён сказаў, нарадзілі ў старога настаўніка прыязнасць да яго, свайго маладога калегі.
— Сорамна настаўніку не любіць сваю школу! А вы, Віктар Паўлавіч, не малады ўжо настаўнік, здольны чалавек, a любіць школу не навучыліся.
Арэшкін ненатуральна засмяяўся.
— Даніла Платонавіч няспынна крытыкуе мяне… З павагай да вашай старасці я маўчу. А я мог бы кінуць каменьчык i ў ваш гародзік… А?
— Не каменне трэба кідаць, а смела казаць праўду ў вочы. A ў вас толькі i хапае смеласці з-за вугла камень шыбануць.
Арэшкін сумеўся, ён, мабыць, праклінаў тую хвіліну, калі ў яго з'явілася фантазія весці сюды Лемяшэвіча.
— Вы мяне крыўдзіце, Даніла Платонавіч, — сказаў ён, абражаны.
— Што ж мы стаім? Сядзем, — гасцінна запрасіў раптам гаспадар i першы накіраваўся да Лаўкі, што стаяла з ценевага боку будынка. Сеўшы, Шаблюк сказаў, відаць, адказваючы Арэшкіну: — Я крыху старэйшы за вас.
Перад тварамі закружылася, зазвінела пчала. Арэшкін спалохана замахаў рукамі.
А стары павольна правёў рукой у паветры, ласкава сказаў:
— Пайшла, дурніца. — І пчала, нібы пачуўшы голас гаспадара, паслухмяна адляцела.
Даніла Платонавіч спытаў, ці жанаты Лемяшэвіч, і, калі той адказаў: «не!», нездаволена паківаў галавой.
— Позна жэніцца наша моладзь. Дрэнна. Майму старэйшаму сыну пяцьдзесят год. Палкоўнік. Дзе ж вы думаеце жыць, сталавацца? — і, даведаўшыся, што ў Сцяпана Касцянка, ухваліў: — Добрую сям'ю вам выбрал!. Шчаслівая сям'я, — i ўсміхнуўся нейкай сваёй думцы. — Відаць, спадабаліся вы Сцяпану, а так — не любіць ён сталаўнікоў.
— А я з рэкамендацыйным пісьмом ад Жураўскіх. Дарэчы, вам прывітанне ад ix.