Крыніцы
Шрифт:
— Чым? — зацікаўлена спытаў Аляксей.
— Чым? За зрыў уборкі ў такі час гарачы — размова кароткая: пад суд!
— Мяне — пад суд? — Аляксею стала смешна.
— А ты што думаў? Цябе дык па галоўцы будуць гладзіць! Герой знайшоўся!
Усмешка знікла з Аляксеевага твару. Ён глянуў на Баранава, але той адвярнуўся, быддам не чуў, пра што ідзе размова. У хлопца ў вачах заскакалі шалёныя агеньчыкі i сціснуліся мурзатыя кулакі.
— Не будзьце дурнем, Касцянок, — мяняў тон Шапавалаў.
Аляксей зрабіў да яго крок i ўдарыў сябе кулаком у грудзі.
— Няхай я буду дурнем… А вы разумнікі… І пайшлі вы… — Ён вылаяўся груба, па-мужчынску і, павярнуўшыся,
Ён не помніў, колькі часу ляжаў тут, на сухім пясчаным беразе рэчкі. Яго прывяла сюды выпадковая думка: выкупацца, змыць з сябе ўвесь бруд i пайсці дадому. Але жаданне гэтае знікла, калі ён падышоў да рэчкі. Аляксей адчуў стомленасць, нейкую абыякавасць да ўсяго навакольнага, лёг на траву і, закінуўшы рукі за галаву, глядзеў у бяздонны блакіт неба. На душы было вельмі пагана, так пагана, што хацелася плакаць. Асабліва цяжка рабілася, калі ўспамінаў, як ён вылаяўся. Праваліцца скрозь зямлю ад сораму i ганьбы! Лепшы вучань, спакойны, ураўнаважаны, ад якога дрэннага слова ніхто не чуў, i раптам — такая непавага да старэйшых. Няхай Баранаў бяздарны механік, тупы i абмежаваны чалавек, але ў яго сівыя скроні i дзеці ў інстытутах вучацца. А гэты другі? Хоць ён i маладзейшы за Баранава, але ж — прадстаўнік райкома… А ён, блазнюк, адважыўся паслаць ix… Брыдка ўепамінаць словы, якія вырваліся ў яго. А яшчэ цяжэй было ад думкі, што цяпер яго i блізка не падпусцяць да камбайна. Ён заплюшчыў вочы i ўбачыў i свой прыгажункамбайн, i бязмежнае поле пшаніцы — высокай, каласістай, — куды лепшай за тую, якую ён убіраў дагэтуль. А Пятро, маўчун, i слова не вымавіў, быццам i не было яго. Што ён раскажа Каці, сябрам? Прыедуць бястаркі, а камбайн стаіць. Дзе Алёша? Выгналі. Выгналі за грубасць, самаўпэўненасць. Заганарыўся, зазнаўся. Па ўсёй вёсцы размова пойдзе.
Невядома, колькі б ён яшчэ ляжаў гэтак, каб не пачуў раптам знаёмы смех i голас. Аляксей прыўзняў галаву. Паўз рэчку па сцежцы ішлі Раіса, Арэшка (вучні скарачалі прозвішча завуча) i незнаемая дзяўчына, мабыць, новая настаўніца. Яна нешта весела расказвала.
У хлопца моцна забілася сэрца. Яму даўно ўжо хацелася пагутарыць з Раісай, але ён ніяк не мог сусгрэць яе, хоць апошнія дні ўвечары i прыходзіў у вёску, хадзіў пад вокнамі яе хаты, свістаў, каб Рая пачула. Звычайна ён палічыў бы за лепшае схавацца, каб не трапляць на вочы Арэшку. Але сёння ў яго быў незвычайны дзень, i сам ён стаў незвычайны, нейкі новы, рашучы, нястрыманы.
Калі яны прайшлі міма, ён устаў i назнарок голасна паклікаў:
— Рая! Можна цябе? Два словы.
Яны ўсе азірнуліся, але Арэшкін i настаўніца пайшлі далей. Paica спынілася, пачырванела i разгублена пазірала то на яго, то ўслед настаўнікам, не могучы вырашыць, што больш прыстойна — размаўляць з ім ці даганяць ix.
— Гуляем? — дзёрзка i насмешліва спытаў Аляксей, наблізіўшыся.
Раіса не адказала. Але ён не мог адарваць ад яе позірку, не мог не любавацца ёй. Здаецца, ніколі яшчэ не выглядала яна такой прыгожай. Як пасавалі да яе i вышываная сукенка, i кветка вяргіні ў нагруднай кішэні, i нават простыя жоўтыя тапачкі!
— Я хацеў пагутарыць з табой, Рая, — цвёрда сказаў ён, — Я даўно хацеў спаткаць цябе, але ж ты… занятая, табе няма часу…
Яна ўзняла вочы, i позіркі ix сустрэліся. Яна зразумела яго па-свойму.
— Ты папракаеш, што я не працую… Але ж я не ўмею на камбайне… І не хачу! У кожнага свой талент…
— Ды я не пра гэта. Я сам кінуў камбайн…
— Кінуў?
— Я… Ведаеш, Рая… Мне страшэнна не падабаецца, што гэты прылізаны смоўж, —
— Ой! — жахнулася яна.
— Навошта ты пусціла яго? — пагрозліва спытаў Алёша.
— Я пускала! Чаго ты прычапіўся да мяне? Не я ў хаце гаспадыня. Маці…
— Няпраўда! Каб ты не захацела, маці ніколі не пусціла б. Ты ж камандуеш маці.
— А што табе да мяне i маёй маці?
— Рая! Ты ведаеш. — Ён памкнуўся да яе, працягнуў рукі, каб узяць яе руку. Але яна грэбліва адхінулася, паморшчылася.
— Адчапіся. Хаця б памыўся. На цябе брыдка глядзець.
Гэтыя яе словы так балюча ўразілі Алёшу, што ён анямеў ад крыўды, у горле захрас салены камяк, а вочы напоўніліся слязамі. Раіса пачакала, што ён скажа яшчэ, І, не дачакаўшыся i нічога не ўбачыўшы, пайшла даганяць сяброў. Але не зрабіла яна i трох крокаў, як Алёша ў роспачы выгукнуў «эх!» i з усяго разгону кінуўся з крутога абрыву ў вір.
Рая пачула ўсплёск, павярнулася i ўбачыла ў рэчцы хвалі-кругі, тлустыя плямы ды Алёшаву запэцканую ў мазуце кепку. Крык спалоху i жудасці вырваўся з яе грудзей.
Арэшкін i настаўніца, якія адышлі ўжо даволі далёка, спыніліся i крычалі:
— Ра-а-я! Што-о там?
Але яна не магла вымавіць слова, яна не зводзіла вачэй з ракі, дзе кружылася кепка. Ды раптам ля другога берага плеснула вада i вынырнула галава Алёшы. Ён фыркнуў i схапіўся рукамі за галлё ракіты, што нахілілася над самай рэчкай, падцягнуўся; з яго майкі i штаноў сцякала вада.
Тады Раіса зарагатала i кінулася бегчы да тых, хто яе чакаў.
Алёша пачуў гэты рогат i, вылезшы на бераг, зноў бязлітасна лаяў сябе. Дурань, дурань! Хлапчук! Ён уяўляў, як Рая расказвае, што ён кінуўся ў рэчку, Арэшкіну i незнаёмай настаўніцы, i згараў ад сораму.
З такімі пачуццямі ён увайшоў у лес, скінуў вопратку, каб прасушыць, і, лежачы ў адных трусах, каяўся, што пачаў размову з Раяй.
Аднак усе гэтыя перажыванні не перашкодзілі яму заснуць, i ён гадзіны дзве смачна паспаў на санцапёку. Прачнуўся з палёгкай на душы, быдцам у сне ўсё забылася. Сонца зрушыла з паўдня, паляну закрывалі цені ад магутных дубоў, пад якімі ён ляжаў. Дубы стаялі маўклівыя, паважныя, ні адзін лісток не трапятаўся на ix. Было душна, парыла зямля, шчодра напоеная ўчарашнім дажджом. Стукаў дзяцел. Не давалі спакою мухі.
Раптам Алёша пачуў стракатанне камбайна. У яго закалацілася сэрца. Усё скончана, нехта іншы працуе на яго машыне, а яго больш i блізка не падпусцяць. «Што я нарабіў?»
Ён адзеўся, выйшаў на ўзлесак, да рэчкі, але далей не пайшоў: саромеўся сустрэцда з людзьмі.
Камбайн сціх — i неўзабаве Алёша пачуў каля рэчкі голас брата. Сяргей клікаў яго. У хлопца адлягло ад сэрца: значыцца, працаваў не хто іншы, як Сяргей, і, безумоўна, адрамантаваў камбайн, інакш не шукаў бы яго, Алёшу. Яму хацелася кінуцца насустрач брату. Але ён стрымаўся, толькі выйшаў з лесу i, прайшоўшы па лузе так, каб Сяргей убачыў яго, лёг пад кустом.
Брат падышоў з нейкім незнаемым. Невысокі, з хударлявым тварам, з выразнымі рысамі i гэткімі ж выразнымі чорнымі вачамі, якія на першы погляд здаваліся суровымі i калючымі, чалавек гэты пранікліва i пільна прыглядаўся да ўсяго навакольнага. Алёшу падумалася, што гэта яшчэ адзін карэспандэнт, ужо з якой-небудзь сталічнай газеты.
— Калі ласка, я так i ведаў, што ён дзе-небудзь вылежваецца i ў вус не дзьме! А я ляцеў з Крыўцоў, ледзь галаву не скруціў,— з абурэннем сказаў Сяргей, паказваючы свайму спадарожніку на Аляксея. — Работнічкі! На пяць хвілін рамонту, а яны ўвесь раён на ногі ўзнялі… палітыку развялі…