Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Алёша маўчаў. Яны селі на траву побач з ім. Незнаемы, хораша ўсміхаючыся, разглядаў братоў, як бы параўноўваючы ix, i вочы яго пацяплелі i не здаваліся такімі калючымі. Сяргей хоць i абураўся, але таксама з цікавасцю глядзеў на Алёшу, быццам не бачыў яго год. Дагэтуль ён лічыў Алёшу хлапчуком, ціхім, сціплым, які нават на малодшых за сябе рэдка павышаў голас. І раптам хлагічук гэты паказаў такія зубы. «Мацюком, сукін сын», — успомніў ён, як абураўся галоўны механік. Сяргей у душы быў здаволены, што Баранаў праглынуў такую пілюлю — так яму i трэба, расцяпе! Але як гэты хлапчук, яго брат, адважыўся так паводзіць сябе з дарослымі? Дараваць

яму нельга!

— Ты, брат, аказваецца, афрыканец. Ого! Я i не прыкмеціў, калі ты вырас такі… Ты хутка ўсіх пашлеш… Пасаромеўся б! Вучань!.. Малако на губах не абсохла!.. Вось папрашу бацьку, каб ён паказаў табе, дзе ракі зімуюць.

Алёшу не хацелася апраўдвацца, але i слухаць было непрыемна, сорамна пры чужым чалавеку. Як бы перавесці размову на іншае? Пра што б гэта ў Сяргея спытаць? І раптам успомніліся карэспандэнты. Алёша лёг на спіну, смачна пацягнуўся i, усміхаючыся, нечакана сказаў:

— Ты, Сярожа, лепш скажы, калі ты ажэнішся з Наталляй Пятроўнай.

Сяргей папярхнуўся словам, збянтэжыўся да смешнага, пачаў заікацца:

— Ты-ы л-лайдак… балб-батун!

І раптам ці знарок, ці, можа, для таго, каб схаваць сваю збянтэжанасць, Сяргей павярнуўся i сказаў:

— Пазнаёмся вось лепш… Новы дырэктар нашай школы — Міхась Кірылавіч…

Алёша падхапіўся, быццам яго ўкалолі ці прыпяклі, стаў на калені i заліўся чырванню, не ведаючы, што рабіць, як знаёміцца, як пасля ўсяго, што дырэктар ведае, што пачуў тут, глядзець яму ў вочы. Якая суровая кара за ўсе яго сённяшнія ўчынкі!

Лемяшэвіч хітра ўсміхнуўся, відаць, усё зразумеўшы.

— Нічога, Аляксей. Але ад камбайна ты збег дарэмна. Тут уласнаму прынцыпу не месца, справа грамадская.

— Я… наганю, — ціха, па-вучнёўску апусціўшы вочы, паабяцаў Алёша.

— Міхась Кірылавіч будзе сталавацца ў нас, — сказаў Сяргей, каб дапоўніць знаёмства.

6

Лемяшэвіч ніколі не думаў, што так многа розных спраў у дырэктара школы.

Праўда, Арэшкін неяк сказаў, што новы дырэктар сам выдумляе сабе работу. Напрыклад, з рамонтам. Школа адрамантавана. Што трэба яшчэ? Але Лемяшэвіч забракаваў увесь папярэдні рамонт i даў звесткі ў райана i аблана, што школа не адрамантавана. Звесткі гэтыя ўсіх перапалохалі: сярэдзіна жніўня, а адна з буйнейшых школ раёна не адрамантавана! Правал! Прыязджала камісія. Доўга хадзілі, круцілі насамі i былі схільны заключыць, што школа адрамантавана. Лемяшэвіч злаваўся.

— Які ж гэта рамонт? Да якога часу мы будзем трымаць у такім стане нашы школы i клубы? Не першыя ж гэта пасляваенныя гады! Таварышы! Хопіць прыбядняцца! Школа — культурны цэнтр на сяле, i яна павінна быць узорам для ўсіх іншых устаноў… А ад таго, што яна вось гэткі «ўзор», паглядзіце, у якім стане калгасны клуб! Ганьба i сорам! І гэта ў вёсцы, дзе ёсць электрычнасць, радыё!.. Або я зламаю ўласную галаву, або зламаю такія адносіны…

Ён выказаўся знарок гэтак злосна, рашуча: пры аглядзе прысутнічаў старшыня райвыканкома Валатовіч, ціхі, непрыкметны чалавек. Ён i тут трымаўся непрыкметна: хадзіў ззаду, разглядваў усё ўважліва i доўга. І раптам, на здзіўленне аднаго Лемяшэвіча, старшыня райвыканкома падтрымаў новага дырэктара. Ён пачаў гаварыць, адкалупваючы ў калідоры ад сцяны зацвярдзелыя нацёкі нейкай едкай карычневай фарбы:

— У Чэхава недзе сказана… Не помню, у якой рэчы, — ціха сказаў Валатовіч, i

ўсс спыніліся i павярнуліся да яго, бо ўсіх зацікавіла, пра што сказана ў Чэхава: няўжо пра гэтыя сцены? — Даслоўна не помню, але прыкладна… Пра настрой студэнтаў… Настрой гэты залежыць ад навакольных абсгавін, i таму студэнт на кожным кроку, дзе ён вучыцца, павінен бачыць толькі высокае, прыгожае, моцнае… Не дай Божа бачыць яму разбітыя шыбы, паламаныя дзверы i вось гэткія сцены. — Ён тыркнуў пальцам у сцяну. — Гэта аб студэнтах, a калі перанесці на вучняў, на дзяцей… Як i настрой будзе ў ix? Таварышы педагогі!..

У Лемяшэвіча з'явілася жаданне адказаць на гэта: а дзе вы былі раней, гаспадар раёна? Чаму вы дагэтуль не бачылі? Але Валатовіч глядзеў такімі добрымі вачамі, як бы чакаў падтрымкі, што ў Лемяшэвіча не хапіла рашучасці адказаць дзёрзка; ёсць людзі, з якімі нельга быць дзёрзкім ці грубым.

Прадстаўнік аблана, старшыня камісіі, развёў рукамі:

— Калі гаспадар раёна такой думкі, то — калі ласка — рамантуйце, воля ваша, грошы вашы… Абы ўсё было гатова да навучальнага года.

— Ох, грошы, грошы! — уздыхнуў Валатовіч. — Грошай няма. Але нічога, таварыш Лемяшэвіч, ламайце i рабіце як трэба. Падгрымаем!

З таго дня Лемяшэвіч круціўся, як тая вавёрка ў коле. Многа разоў давялося з'ездзіць у райцэнтр, за дваццаць пяць кіламетраў, каб атрымаць грошы. Ніколі ён не думау, што нават такая простая рэч запатрабуе гэтулькі часу i намаганняў. То ён не заставаў Валатовіча, то не было загадчыка райфа, то банк не прыняу подпісаў. Не лягчэй было i на месцы. Арэшкін пакрыўдзіўся, што зганілі працу яго рук, расцаніў гэта як падкоп пад яго аўтарытэт i на шчырую просьбу Лемяшэвіча памагчы падрыхтаваць школу як мае быць адказаў:

— Дарагі Міхась Кірылавіч, я тры гады не адпачываў… Я працаваў, як вол… Канстытуцыя дае мне права на адпачынак. Дазвольце выкарыстаць гэтае права.

«Адпачывай, абібок! — падумаў Лемяшэвіч. — 1 Ператаміўся ты, гультай гэтакі! Зробім i без цябе».

Арэшкін, мабыць, знарок штодзень праходзіў міма школы чысценькі, прылізаны, абпыреканы моцнымі духамі, пах якіх адчуваўся за дваццаць крокаў. Хадзіў не адзін — з Раісай i маладой настаўніцай Ядзяй Шачкоўскай, рагатухай, бестурботнай істотай, якая ўсюды ўмела паводзіць сябе як дома. Што датычыць Шачкоўскай, то Лемяшэвіч нічога не меў: няхай ходзіць, з кім хоча. Але розум i сэрца яго пачалі пратэставаць супраць узаемаадносін завуча з Раісай. Гэта быў інтуітыўны пратэст, не падмацаваны ніякімі педагагічнымі формуламі. А Лемяшэвічу хацелася знайсці гэтыя формулы, пісаныя ці няпісаныя, якія б маглі даць яму права патрабаваць ад Арэшкіна іншых адносін з вучаніцай. Праўда, яму зусім не хацелася на самым пачатку псаваць свае адносіны з завучам.

Больш энергічна пратэставаў супроць пагулянак Арэшкіна Бушыла. Ён кожны раз надзяляў завуча такімі эпітэтамі, што Лемяшэвічу прыходзілася спыняць красамоўства маладога настаўніка.

Бушыла добраахвотна стаў найбольш актыўным памочнікам у падрыхтоўцы школы да навучальнага года, хоць афіцыйна таксама лічыўся ў адпачынку. Другім такім памочнікам, спакойным, мудрым i вопытным, аказаўся Даніла Платонавіч.

* * *

Па-рознаму Лемяшэвіч, прыехаўшы ў Крыніцы, знаёміўся з людзьмі — з настаўнікамі, калгаснікамі, работнікамі МТС. Але, бадай, самае цікавае было знаёмства з Шаблюком. Разам з Арэшкіным, па яго прапанове, яны зайшлі да Данілы Платонавіча.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Смерть может танцевать 3

Вальтер Макс
3. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Смерть может танцевать 3