Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Сцежка была вузкая, i яны раз-пораз дакраналіся адно да аднаго плячыма. Высокія, буйныя, але яшчэ зялёныя i мяккія каласы жыта цалавалі ix рукі, даставалі да твараў, казыталі падбародкі, вушы. Уначы прайшоў дождж, i зямля, вільготная i мяккая, здавалася, дыхала на поўныя грудзі. Дзень

быў прахладны, ветраны. Вецер дзьмуў ім у твары, шчыльна прыціскаў сукенку да дзявочага стану, адносіў назад яе валасы, ад гэтага выгляд у Раі быў вельмі прыгожы — яна як бы імкнулася, ляцела наперад.

Алёша ўпотай любаваўся ёй. Яна прыкмеціла гэта, i адразу супакоілася, i адчула сябе ўпэўнена i вельмі хораша. Яны доўга маўчалі. Потым Рая спытала крышку какетліва:

— Ты ўсё яшчэ злуеш на мяне?

Алёша не ведаў, што адказаць, i прамармытаў нешта невыразнае.

— Тры дні быў i не захацеў нават сустрэцца.

— Я думаў, ты не хочаш. Ты ж раней ненавідзела мяне. — У душы яго варухнулася старая крыўда.

— Я напісала табе пісьмо.

— Ты хацела загладзіць сваю віну пісьмом?..

Алёша ўбачыў, як задрыжалі яе губы i заморгалі вейкі. Але ён не пашкадаваў яе: «Мне было ў тысячу разоў цяжэй, я ўсё стрываў. Адчуй жа i ты цяпер…»

Яна дастала з рукава хусцінку i правяла ёю па твары. Хаваючы хусцінку, хіснулася i кранула плячом Алёшу.

— Ты даруй мне, Алёша. Я была дурная. Не ўмела разумець людзей.

— А цяпер навучылася? — Ён хацеў гаварыць з ёй сурова i непрымірыма, але сэрца яго мякчэла ад Раінага шчырага прызнання.

— Я не ведаю, навучылася ці не навучылася, але я ведаю, што я… што я… паважаю цябе…

Пры ўсёй яе смеласці — яна нават адважылася сустрэцца з ім сярод дня! —

у яе не хапіла рашучасці сказаць больш пэўна. Але i гэтага было даволі. Алёша ажно прыпыніўся i засоп ад хвалявання. Каб утаіць сваю збянтэжанасць, ён пачаў захапляцца збажыной:

— Ах, якое жыта! Люба глядзець! Такое прыемна i ўбіраць.

Тады Рая нясмела папрасіла:

— Алёша, а ты вяртайся ў сваю МТС.

Ён падумаў i адказаў сур'ёзна:

— Не, Рая, нельга лётаць з аднаго калектыву ў другі. Я там — намеснік брыгадзіра трактарнай брыгады. Мяне паважаюць. У нас камсамольская брыгада. Добрыя хлопцы ўсе. A ў час уборкі я буду працаваць на камбайне, за мной ужо i камбайн замацавалі. Новы… Усе спадзяюцца, што я зноў, як летась, буду перадавіком. Там доўга не ведалі, што я — гэта я, той самы Касцянок. А потым неяк даведаліся. І вось аднойчы ўвечары прыйшлі да мяне ў інтэрнат i дырэктар i сакратар па зоне… Ажно няёмка, ведаеш, было. Цяпер яны такія характарыстыкі далі мне на завочнае аддзяленне Горацкай акадэміі! Бачыш, мне лягчэй, чым вам… Я працую па спецыяльнасці… Такім перавага на завочным…

— Ты шчаслівы, Алёша, — сказала Рая, маючы, відаць, на ўвазе толькі тое, што ён лягчэй, чым яна i ўсе ix сябры, паступіць вучыцца. Але Алёша падумаў шырэй — што цяпер ён сапраўды можа лічыць сябе шчаслівым, хоць ніколі раней не задумваўся над тым, што такое шчасце — тое шчасце, да якога так імкнуцца людзі. Імкнуцца гэтак жа няспынна, як няспынна струменяць свае чыСтыя воды вечна жывыя крыніцы.

І953-І956 гг.

Поделиться:
Популярные книги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5