Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Сяргей сустрэў ix у двары, каля майстэрні. Выраз яго твару супакоіў Лемяшэвіча: на ім не адбілася ні злосці, ні раздражнення, звычайны твар занятага чалавека, крыху нечым заклапочаны, крыху стомлены.

Валодзя Полаз працягнуў яму руку, i ён пачаў вітацца за рукі з усімі. Між вучнямі Сяргей гэтак жа прывітаўся з Лемяшэвічам. У Міхася Кірылавіча радасна ёкнула сэрца.

— Усе? — спытаў Сяргей, аглядаючы вучпнў.

— Усе, — сказаў Лемяшэвіч. Валатоніча не будзг, паехаў з камісіяй.

— Шкада. — I Сяргей накіраваўся ў майстэршо. Слс дам за ім вучні падышлі да трактара, які пачалі разбіраць.

— Вось тут i будзем экзаменаваць. — І ён дастаў

і кішэні білеты — картачкі з тоўстай паперы.

Убачыўшы білеты, вучні захваляваліся.

— Хто смелы?

Першая падышла Каця Гаманок, за ёй — Пятро Хмыз.

Сяргей паклікаў Казачэнку:

— Ідзі сюды, будзеш членам камісіі.

Сабраліся навокал рабочыя i слухалі сур'ёзна, без жартаў, ухваляючы адказы. На пытанні з білетаў амаль усе адказвалі выдатна, але на дадатковых спатыкаліся, бо ix задаваў больш за ўсіх Казачэнка, i пытанні яго былі нечаканыя, хітрыя, галоўным чынам — пра няспраўнасці. Пасля ён прызнаваўся, што ставіў ix не столькі для вучняў, колькі для рабочых майстэрні, якія прысутнічалі: паслухаюць вось так з цікавасцю, паварушаць мазгамі — назаўсёды застанецца ў памяці.

Потым здавалі практыку: вадзілі па чарзе трактар па дарозе i аралі за Крыніцай пясчаны пустыр голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць. Вечарэла. Сонца села за лесам. Наставала ясная зорная ноч. У такія ночы абавязкова напрадвесні падмарожвае. Але ў той вечар у паветры амаль не адчувалася пахаладання. Не толькі сонечны дзень, але i вечар здаваўся майскім. Нават гукі, якія ў кожную пару года ў вёсцы маюць сваю асаблівасць, мала чым нагадвалі сакавіцкія: замнога было дзіцячых галасоў.

Лемяшэвіч i Сяргей, як камандуючыя, стаялі на самай вяршыні ўзгорка, постаці ix на бледна-ружовым фоне неба, мабыць, відаць былі з вёскі. Унізе заглух трактар, які вёў Валодзя Полаз: ён заўсёды высоўваецца наперад i заўсёды робіць памылкі. Вучні i Казачэнка кінуліся да трактара. Касцянок i Лемяшэвіч засталіся ўдвух i маўчалі, адчуваючы сябе няёмка. Пра што гаварыць? З чаго пачаць?

— Дзякую, Сяргей, — раптам сказаў Лемяшэвіч.

Касцянок неяк увесь тузануўся i варожа адступіў убок.

— За што гэта?

— За гурток. Вялікую справу мы зрабілі.

Сяргей хмыкнуў скептычна, углядаючыся, што робіцца каля трактара.

Памаўчалі.

— Захварэў Даніла Платонавіч. Давай зойдзем увечары — старому будзе прыемна пабачыць нас…

— Я заходзіў раніцой.

«Заходзіў, калі быў упэўнены, што не застане там ні Наташы, ні мяне», — падумаў Лемяшэвіч i вырашыў пагутарыць без хітрыкаў, шчыра.

— Слухай, Сяргей, мы — мужчыны…

— Мужчыны? — злосна прашаптаў ён у адказ i рэзка нахіліўся, як бы намерваючыся схапіць за грудзі.— Мужчыны! Я ўсё магу зразумець. Пакахалі адно аднаго — чорт з вамі, на дуэль я не выклікаў бы. Але так пазладзейску хавацца, хлусіць, каб да апошняга моманту ні адзін чадавек не здагадваўся… Гэтага я не разумею… Вы растапталі маю веру ў чалавечую шчырасць! А я лічыў вас сапраўднымі людзьмі… Ды што з вамі гаварыць! — Ён адступіў яшчэ на крок, як бы не давяраючы сам сабе. — Ды, калі хочаш ведаць, я i ў каханне ваша не веру! Вялікае каханне нельга хаваць! Яно павінна вырвацца, як полымя пажару…

— Яно i вырвалася.

Сяргей змоўк i хутка пайшоў да трактара. Лемяшэвіч рушыў следам.

— Яно вырвалася…

Трактар нарэшце завялі, i ён натужліва завыў, узбіраючыся па мокрым пяску. на ўзгорак, i заглушыў словы Лемяшэвіча.

40

— Вось

так буду ляжаць да вечара i не паварушуся! — абвясціў Валодзя Полаз, расцягнуўшыся на мурагу зарослай сцежкі ў школьным садзе, — Цішыня. Чуеце, недзе пчолы звіняць? Пчолам трэба звінець, яны збіраюць мёд. Воблачкі вунь. Плывіце, збірайцеся ў хмары — палям трэба дождж. Сонца смаліць, ажно дыхаць цяжка. Гэта яго абавязак — яно дае жыццё ўсім i ўсяму i ў тым ліку мне, гультаю, які напісаў сачыненне на тройку. Так, Лявон? Маўчыш? Правільна робіш. Хопіць хвалявацца? Хоць якія ў цябе хваляванні? У цябе адны пяцёркі… Але ўсё роўна, i ты маеш права адпачыць душой i целам. Давайце ляжаць і маўчаць да вечара. Маўчаць! Чаго стракочуць гэтыя сарокі? Што іх хвалюе? Пятро, паглядзі. Маўчыцё, гады? Ну і ліха з вамі! Думаеце, я не варушуся? Таксама маўчу.

Крыху воддаль, пад іншымі дрэвамі, ляжалі яго сябры i сапраўды маўчалі, толькі ўсміхаліся з яго слоў. Каля будана двое хлопцаў гулялі ў шахматы. А на сцежцы каля Крыніцы хадзіў з Кацяй Павел Варанец і, магчыма, чытаў ёй уласныя вершы ці пасвячаў у таямніцы найпрыгажэйшага з чалавечых пачуццяў. У апошні час ён пасмялеў, пасталеў i бясконца расказваў дзяўчатам пра каханне, даводзйчы вялікую сілу i прыгажосць гэтага пачуцця прыкладамі з класічнай літаратуры.

Ішоў апошні экзамен — па беларускай літаратуры. Здавалі апошнія вучні. А таму ніхто ўжо не хваляваўся i не перажываў за сяброў: здадуць, тым больш што перад камісіяй засталіся моцныя выпускнікі. Праўда, дзяўчаты чакалі вынікаў у двары, на санцапёку, сядзелі на вынесеных з класа партах i выказвалі адна адной свой страх перад будучыняй. Усім хацелася паступіць у інстытуты, але не ўсе былі ўпэўнены, што жаданне ix здзейсніцца.

Школа, з якой яны выходзілі ў шырокі невядомы прастор, стаяла пустая i сумна глядзела на сваіх выхаванцаў адчыненымі насцеж вокнамі. Толькі вокны дырэктарскай кватэры смяяліся: ласкава калыхаліся прыгожыя гардзіны, гарэлі кветкі руж i герані на падаконніках. Дзяўчат цягнула заглянуць у гэты прыгожы куток чужога жыцця.

— А прыемна вось так ляжаць i ні пра што не думаць…

— І маўчаць! — дадаў Лявон з іроніяй.

— І маўчаць, — згадзіўся Валодзя. — Будзе Лемяшэвіч клікаць, каб віншаваць, — не пайду. Ён шчаслівы — у яго жонка прыгожая. A ў мяне тройка па рускай…

Але ён падхапіўся першы, як толькі дзяўчаты ў двары зашумелі.

— Пайшлі, хлопцы. Здаецца, усё. Хіба тут паляжыш спакойна?

Дзяўчаты абнімалі Раю, якая здала апошняй, i толькі цяпер віншавалі адна адну, толькі цяпер, забыўшыся i на тыя цяжкасці, якія адышлі ў мінулае, i на тыя, якія чакаюць ix наперадзе, бурна выражалі сваю радасць.

З саду ляніва i паважна выходзілі хлопцы, як сапраўды ўжо сталыя людзі. Абвясцілі вынікі. Лемяшэвіч павіншаваў выпускнікоў. Доўга, шумна i весела дамаўляліся наконт правядзення выпускнога вечара. A калі выйшлі на вуліцу i глянулі на школу, то зноў усім стала сумна, i яны спыніліся, як бы жадаючы запытаць адзін аднаго: а што далей?

Рая прапанавала:

— Хлопцы, дзяўчаткі! Давайце наведаем Данілу Платонавіча!

Усе горача падтрымалі i нават адчулі сябе няёмка: як гэта яны забыліся ў хваляваннях i радасці пра свайго старога хворага настаўніка. Тым больш недаравальна, што сёння яны здавалі яго прадмет, які ён выкладаў з такой бязмежнай любоўю.

Даніла ПлаТонавіч цяжка хварэў ужо тры месяцы. Цяпер старому стала крыху лепш, i Наталля Пятроўна дазволіла яму выходзіць у цёплыя дні ў сад, быць сярод сваіх вулляў, якія пад яго кіраўніцтвам даглядалі Вольга Калінаўна i Лемяшэвіч.

Поделиться:
Популярные книги

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2