Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Яна ўбачыла, што Павел нервуецца, злуе, a іншыя выканаўцы стаялі, апусціўшы вочы, быццам адчувалі нейкую няёмкасць. Даніла Платонавіч суцяшаў не яе, а, здаецца, ix:

— Нічога, нічога. Гэта самая цяжкая сцэна. Нішто не даецца адразу. Папрацуем — i будуць вынікі. Галоўнае — працаваць…

«Няўжо я такая бяздарная?» — раптам з жудасцю, ад якой выступіў халодны пот, падумала Раіса.

Яна амаль пераканалася ў гэтым, калі паслухала, як рэпеціруюць яе сяброўкі — выканаўцы роляў Агаты, Альжбеты, але гонар усё яшчэ не дазваляў прызнаць сваё паражэнне.

«Не, ім лягчэй, у ix іншыя ролі, прасцейшыя. Ды й іграюць яны соты раз. Галоўнае — праца, нічога не даецца без працы», — паўтарыла яна

словы Данілы Платонавіча. Але, ідучы разам дадому, яна не вытрымала i каля самай хаты спытала дрыжачым голасам:

— Скажыце, Даніла Платонавіч, шчыра… не вых'одзіць у мяне, так?

Ён адказаў не адразу — дайшоў да каліткі, спыніўся:

— Не, нічога. Калі ўпарта папрацаваць… Мы — самадзейнасць.

У роспачы Рая вырашыла, што нагі яе не будзе больш у Шаблюка. Але на другі дзень яна адчула, што ў сэрцы няма ні злоецi на Данілу Платонавіча, ні крыўды, няма i сораму перад аднакласнікамі. Цяпер ёй усё адно: няхай кажуць, што хочуць, няхай здзекуюцца i кпяць з яе «артыстычнай кар'еры». Яна сама будзе смяяцда з неразумных мар сваіх i маці. Якая яна актрыса! Глупства ўсё!

Але пасля гэтага яшчэ пабольшала яе жаданне зноў пасябраваць з Кацяй, з усім класам i даведацца, дзе Алёша. Яна не думала, што напіша яму, абавязана напісаць, — ёй проста хацелася ведаць, дзе ён, што робіць, ці працягвае вучыцца. Жаданне такое расло з дня ў дзень i ўрэшце вымусіла яе на рашучы крок. Аднойчы ўдзень, калі, Рая ведала, мужчын дома не бывае, яна пайшла да Касцянкоў i, страшэнна хвалюючыся, папрасіла Аню:

— Скажы, калі ласка, дзе Алёша.

— А ён у МТС у Рагачах працуе. Гэта ў нашай вобласці, не вельмі далека, — проста адказала Аня. Прастата гэтая i шчырасць узрадавалі дзяўчыну. — У Мінску ён пахадзіў тры дні, да Дашы нават не зайшоў i… вярнуўся. Піша Сяргею, што ў МТС пацягнула, дзе ўсё знаёма…

— А школа? — са страхам спытала Рая.

— Вучыцца ў вячэрняй. Піша, што добрая школа.

У Раі вырваўся ўздых палёгкі. Аня чуццём жанчыны зразумела яе i па-сяброўску параіла:

— Ты напісала б яму, Райка.

— Я напішу, напішу, — паабяцала яна і, запісаўшы адрас, хутка развіталася.

Ёй нялёгка было напісаць гэтае пісьмо. Яна склала ў галаве дзесяткі варыянтаў. Але ўрэшце-такі напісала, хаваючыся ад Арэшкіна, які сачыў за ёй так пільна i нахабна, што сама яна пачала заўважаць гэта. Але раней чым прыйшоў адказ, яна ўбачыла Алёшу на фотаздымку ў газеце «Чырвоная змена»: група маладых хлопцаў каля трактара i сярод ix — ён. A ў невялікім артыкуле пра моладзь Рагацкай МТС пісалася, што камсамольцы Аляксей Касцянок, Юрка Кнышэвіч, Валодзя Коханаў, Валодзя Мігай выконваюць на рамонце па 200–250 працэнтаў нормы. Пісалася скупа i афіцыйна, як у справаздачы. Але як гэта ўзрадавала Раю! Яна ўсяму надавала значэнне: i таму, што на здымку Алёша на пярэднім плане, i таму, што ў пераліку ён першы i што імёны іншых дадзены памяншальна — Валодзя, Юрка, а яго — Аляксей. Рая не стрымалася i паказала газету маці. Аксіння Хвядосаўна, мабыць, адчуўшы мацярынскім сэрцам, што робіцца ў сэрцы дачкі, лагодна сказала:

— А я заўсёды гаварыла, што з Касцянкоў Алёша — самы разумны.

Некалі яна гаварыла гэта па чарзе пра Сяргея i пра Дашу. Рая не разумела, чаму маці не любіла ix усіх разам.

Здымак i скупыя словы ў газеце ўзрадавалі не толькі Раю i сяброў Алёшы. Яны ўзрадавалі i настаўнікаў. У той дзень у настаўніцкай увесь час вярталіся да размовы пра Алёшу. Газета хадзіла з рук у рукі, яе паказвалі кожнаму, хто заходзіў у школу. Лемяшэвіча за дзень колькі чалавек спытала:

— Чыталі, Міхась Кірылавіч? Малайчына наш Алёша!

A калі ўбачылі, што размовы гэтыя не падабаюцца аднаму чалавеку — Арэшкіну, настаўнікі пачалі гаварыць яшчэ больш — каб насаліць яму.

37

— Не

адставайце, не адставайце, Міхась Кірылавіч! — крычала Лена i смяялася, шпарка з'язджаючы на лыжах з высокага ўзгорка. Смех яе абуджаў маўклівы ўзлесак i поле, залітае яскравьш сакавіцкім сонцам. Быў пачатак першага вясновага месяца, але снег ляжаў некрануты i блішчаў на сонцы так, што балюча было глядзець. Трымаўся мароз, хоць сярод дня капяжы са стрэх выбівалі ў снезе на прызбах канаўкі. Цудоўна ў такія апошнія дні зімы хадзіць на лыжах! Дзень доўгі, не як у снежні, пад вечар бадзёрыць мароз i вока лашчыць снежная ўрачыстасць поля. Як бы ўсюды яшчэ пануе зіма, аднак па нейкіх няўлоўных прыкметах адчуваецца набліжэнне вясны, яе подых, асабліва моцна гэта адчуваецца на такім вось узлеску, дзе вятрамі ачышчана кожная галінка.

Лена надзіва добра хадзіла на лыжах. Міхась Кірылавіч быў не надта спрытны лыжнік, ды яшчэ напачатку крыху прыкінуўся, што не ўмее. Лена ўзялася навучыць яго. Ей падабалася вучыць самога дырэктара школы, адчуваць сваю перавагу над ім хоць у чым-небудзь. А яму гэтыя прагулкі таксама прыносілі шмат радасці. Для яго было вельмі прыемна ісці з ёй па вуліцы, бачыць, як любуюцца на ix крынічане, уяўляць, што гавораць людзі. Ён ганарыўся дружбай з падчаркай. І пачуцці да Лены ў яго былі самыя шчырыя, пяшчотныя, як да роднага дзіцяці. А яшчз больш радасна было бачыць, колькі вялікага чалавечага шчасця прыносіць ix дружба трэцяму чалавеку — Наташы. Яна бязмежна была ўдзячна мужу за гэтую дружбу. Нарэшце ў яе знік страх за будучыню дачкі, які так доўга трымаў яе ў адзіноце, не даваў зведаць усе радасці жыцця. Яна расказвала, як Лена сустрэла вестку аб тым, што яна выходзіць замуж.

— Леначка, — сказала яна, — ты даруй, дачушка, але я ўсё-такі выходжу замуж. — Дзяўчынка, як i раней, насцярожылася, замкнулася. — Я выходжу за Міхася Кірылавіча, за дырэктара вашага.

І дачка раптам засмяялася.

— Мяне спалохаў гэты смех, — прызнавалася Наташа Міхасю— Я не зразумела яго i баялася спытаць. ЦІ гэта быў смех крыўды, ці знявагі, ці, магчыма, задавальнення? Так i не ведаю дагэтуль.

У першыя дні сумеснага жыцця Наташа трымала сябе надзвычай насцярожана, баялася нават адкрыта выяўляць сваё каханне: каб толькі дачка не асудзіла яе. Міхасю Кірылавічу давялося пераконваць, як няправільна яна паводзіць сябе. Ён ставіўся да Лены як да дарослага чалавека, i гэта пакарыла дзяўчынку, хоць, безумоўна, сэрца i думак сваіх яна нікому не адкрыла, нават маці.

Магчыма, што галоўным пачуццём у адносінах да айчыма, якое кіравала паводзінамі Лены, была ўдзячнасць гэтаму чалавеку за шчасце маці, калі яна пераканалася, што маці сапраўды шчаслівая. Так, дарэчы, разумеў i Лемяшэвіч i большага не патрабаваў.

…Міхась Кірылавіч урэшце адважыўся i з'ехаў з узгорка, але ўнізе. наляцеў на куст i зарыўся тварам у снег. Пакуль ён валтузіўся, Лена сур'ёзна i занепакоена падляцела да яго з намерам памагчы. Але ўбачыла яго вясёлы твар i зарагатала.

— Куды ж вы ехалі, тат?.. Такая пратораная лыжня, а вы — у кусты!

Лемяшэвіч замёр, пачуўшы гэтае «тат». Ці, можа, яму здалося? Не, яна сапраўды сказала гэтае слова, нясмела, праглынуўшы апошні гук, паміж смехам, магчыма, несвядома нават, а магчыма, зусім свядома выбрала іменна такі момант. Лемяшэвіча гэта расчуліла i ўсхвалявала. Ніхто яе не абавязваў называць яго гэтак, ніхто слова не сказаў, ён мог застацца для яе на ўсё жыццё Міхасём Кірылавічам. Але яна ведала народны звычай, ведала сялянскія сем'і, дзе былі няродныя бацькі ці маці. А самае, відаць, галоўнае — ёй хацелася ўпершыню вымавіць гэтае дарагое слова, звяртаючыся да жывога чалавека.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Цвик Катерина Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.46
рейтинг книги
Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3