Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Даніла Платонавіч сядзеў пад разгалістай грушай у старым крэсле, накрыўшы свае хворыя рэўматычныя ногі цёплай коўдрай, i драмаў. Бабуля Наста ўбачыла вучняў, сказала:

— Ідуць да цябе.

Яны ішлі па сцежцы адзін за адным, урачыстыя, прыціхлыя, усведамляючы сваю сталасць i важнасць моманту, наперадзе — дзяўчаты, за імі — хлопцы.

Стары глянуў, радасна ажывіўся, паправіў каўнер белай кашулі i нават прыгладзіў рэшткі валасоў над скронямі, якія за час хваробы сталі мяккімі, як у дзіцяці, i белымі, як снег.

Яны падыходзілі, спыняліся i збянтэжана віталіся кожны асобна:

— Добры дзень, Даніла Платонавіч.

— Добры дзень.

— Добрага здароўя.

Яго

глыбока запалыя вочы сталі вільготныя, i адразу ж слёзы павіслі на вейках у дзяўчат. Расчулены, узрадаваны, ён працягнуў насустрач вучням абедзве рукі. Тады яны ў адзін міг абкружылі яго, скрыжавалі свае гарачыя дужыя рукі на яго слабых сухіх руках, асцярожна паціскалі пальцы, кісць, локаць, а смялейшыя — Валодзя i Каця — легка абнялі за плечы.

— Віншую вас, віншую… І дзякую. Дзякую, сябры мае. Сядайце. Расказвайце…

Яны расселіся на траве, насупраць, i пачалі расказваць, як здавалі ягоны прадмет. Расказвалі весела i шчыpa, так шчыра, як бадай што ніколі яшчэ не расказвалі яму, свайму любімаму настаўніку. А весялосць іх ішла ад таго, што самі яны не ўправіліся яшчэ абмеркаваць гэты апошні экзамен i цяпер усмаміналі, прыгадвалі адзін аднаму ўсе цікавыя i смешныя моманты. Акрамя таго, ім хацелася адчуваць сябе незалежнымі i сталымі, i яны не заўважылі, як зноў ператварыліся ў свавольных i смяшлівых дзяцей. Яны расказалі, як Ніна, адказаўшы на адно пытанне, папрасіла ў камісіі вады, а вады ў класе не аказалася; як Валодзя Полаз хацеў выцягнуць з рукава шпаргалку, a Міхась Кірылавіч убачыў i пагразіў пальцам, але нічога не сказаў, i Валодзя ўсё-такі выцягнуў шпаргалку; як уся камісія не магла спыніць Паўла Варанца, калі ён пачаў гаварыць пра каханне Янука i Раіны.

— Ён жа расказваў, чаго i ў паэме няма!

— З уласнай біяграфіі.

— Ого! Біяграфія ў Паўліка багатая!

Даніла Платонавіч смяяўся шчыра i весела, гэтак жа як i яны, маладыя, бадзёрыя. Магчыма, у гэтыя хвіліны ён забыўся на сваю хваробу i на гады. Бабка Наста стаяла збоку, глядзела сваімі яшчэ даволі зоркімі вачамі, але нічога не чула i дакорліва ківала галавой.

Потым, відаць, адчуўшы, што нагаварылі залішне глупства i замнога жартуюць каля хворага чалавека, выпускной неяк адразу ўсе замоўклі, сумеліся, пазіралі адзін на аднаго, як бы падказваючы: «Скажыце ж хто-небудзь хоць адно слова разумнае».

Даніла Платонавіч зразумеў ix i, ласкава адагнаўшы рукой пчалу, якая зазвінела перад тварам, пачаў гаварыць сам — так, быццам пасля невялікага вясёлага перапынку прадаўжаў сур'ёзны ўрок:

— А я вось успомніў зараз, які гэта выпуск за мае працоўнае жыццё. Пяцідзесяты! Юбілейны, можна сказаць…

Хоць яны прыкладна ведалі, колькі год працуе Даніла Платонавіч, але паведамленне яго зрабіла моцнае ўражанне.

— Так, роўна паўсотні раз на маіх вачах выходзілі хлопцы i дзяўчаты ў нялёгкую дарогу жыцця. Розныя былі школы: царкоўна-прыходская, пачатковая ў першыя савецкія гады… Але канчалі ix тады ненамнога маладзейшыя за вас, а часам старэйшыя. Школа маладзела на маіх вачах. Я, праўда, старэў. Але маладзела мае адчуванне, мая радасць за вас… Некалі, да рэвалюцыі, я думаў кожны раз з трывогай: а што чакае ў жыцці гэтых хлопчыкаў i дзяўчатак у зрэбных кашулях, у лапціках? Гэта былі вашы бацькі. Потым трывога знікла. Я радаваўся… А сёння… сёння я пазайздросціў вам, мае сябры. Не помню, ці зайздросціў я раней… Але сёння пазайздросціў. Вялікае перад вамі жыццё… Сапраўднае! І ведаеце, чаго мне яшчэ захацелася сёння? Немагчымага: пражыць яшчэ адно жыццё, няхай нават такое ж цяжкае ў пачатку… Але, гэта цудоўна — жыць! Жыць чалавекам! Помніце ў Горкага —

Чалавек! З вялікай літары! — Ён узняў палец, прамовіў гэтыя словы неяк асабліва ўрачыста, i добрая ўсмешка асвяціла яго худы маршчыністы твар. — Будзьце людзьмі. Ведаеце, што самае большае шчасце — жыць сумленна, сумленна працаваць, служыць свайму народу… Я вось, як кажуць, іду к фінішу…

— Даніла Платонавіч, — перапыніў Лявон з дакорам.

— Вы мяне не суцяшайце. Мы — матэрыялісты i ведаем законы прыроды. Я вось хварэў… Гэта цяжка — хварэць… Але на душы ў мяне заўсёды было легка i спакойна: я сумленна пражыў сваё жыццё. У гэтым — шчасце i ў старасці. Я — не святы. Жыццё — гэта барацьба, i я ўвесь час змагаўся. На мяне, безумоўна, крыўдзяцца нейкія асобныя людзі… Але большасць, пераважная большасць людзей, я ўпэўнены, будзе ўспамінаць мяне добрым словам. А гэта галоўнае — заслужыць прызнанне народа… Але што гэта я пра сябе ўвесь час? Скажаце: выхваляецца стары. Мне, праўда, не грэх ужо i пра сваё жыццё ўспомніць. Але што гэта я хацеў вам сказаць? — Ён зморшчыў лоб, заплюшчыў вочы, успамінаючы.

Бабка Наста падышла i накрыла яго ногі коўдрай, якая ссунулася.

— Табе многа гаварыць нельга… А ты ўсё гаворыш, усё гаворыш!

— Пачакай, старая, — махнуў рукой Даніла Платонавіч. — Ara. Вось мы, настаўнікі, цвярдзілі вам, ды i газеты, кнігі нашы пішуць: усе дарогі перад вамі адкрыты. Што я хачу сказаць? Дарогі ўсе адкрыты — гэта так. За гэта ваявалі вашы бацькі, браты. Але не верце, калі хто скажа, што хоць адна дарога ў жыццё лёгкая. Не верце: У кокнага з вас будуць цяжкасці, няўдачы, расчараванні. Не палохайцеся, не падайце духам. Самае страшнае — упасці духам… Страціць веру… Я вось помню аднаго настаўніка… Не, чакайце, я яшчэ нешта хацеў сказаць… Бачыце, слабее памяць…

Выпускнікі сядзелі моўчкі, апусціўшы вочы. Іх расчуліла i ўразіла, што Даніла Платонавіч гаворыць так, нібы развітваецца назаўсёды. Моладзі цяжка слухнць такія словы. Наогул цяжка, калі старыя пачынаюць гаварыць пра смерць. Не ведаеш, што адказаць, якімі словам i суцешыць, бо словы такія, калі ix i знаходзяць, — часта няшчырыя, i гэта адчуваюць i самі старыя i той, хто гаворыць.

Рая выкарыстала паўзу i падтрымала словы бабкі Насты:

— А гаварыць вам сапраўды многа нельга, Даніла Платонавіч. Наталля Пятроўна будзе лаяць нас.

— Будзе лаяць вас, будзе лаяць мяне, — весела адказаў стары, — Яе абавязак такі.

Але выпускнікі падхапіліся ўжо, як па камандзе. Нехта сказаў:

— Стамілі мы вас. Даруйце.

Даніла Платонавіч не ўгаворваў пасядзець яшчэ: ён разумеў, што моладзі, ды яшчэ ў такі дзень, цяжка быць доўга каля хворага чалавека.

— Дзякую вам, што прыйшлі. Заходзьце. Абавязкова заходзьце. А то Раі адной надакучыла дзяжурыць каля мяне. Ага, Алёшу пісьмо напішыце. Ён парадуецца. І ад мяне — паклон.

A калі яны развіталіся i рушылі гуртам, а не адзін за адным, як ішлі сюды, ён затрымаў ix.

— Пачакайце, яшчэ адна просьба да вас… Помніце, колькі разоў мы з вамі крыніцы чысцілі? Нашы крыніцы, там, у равах. — Ён паказаў у поле, дзе бралі свой пачатак ручаі.— Не забывайце, калі ласка, пра ix, а то заплывуць, заб'юцца, перасохнуць… Крыніцы павінны быць чыстыя!

41

Рая ляжала на траве i чытала, закрываючы касынкай апухлую шчаку — уджаліла пчала. Даніла Платонавіч драмаў у сваім крэсле. З учарашняй раніцы ён маўчаў. Учора, калі Наталля Пятроўна i Аксіння Хвядосаўна вынести хворага ў сад, ён глянуў у бок МТС i адразу захваляваўся, а пасля спытаў у Раі:

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8