Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Ля камбайна акрамя Шапавалава i Пятра яны ўбачылі старшыню калгаса Махнача, нізкага i пузатага чалавека з шырокім чырвоным тварам; на шчоках яго, быццам праз шкло, прасвечваліся жылкі, a маленькія вочкі заўсёды прыплюшчаны, нібыта ён толькі прачнуўся. Памяты картуз i доўгая вышытая сарочка, падпяразаная вузенькай папружкай, запыленая на плячах, надавалі яму выгляд чумака. Ён стаяў каля вазка, на якім прыехаў, і, сашчапіўшы на жываце рукі, круціў вялікімі пальцамі.

Конь, які нечым нагадваў гаспадара, ківаў галавой.

Махнач прывітаўся, не падняўшы вачэй i не глянуўшы ні на Баранава, ні на Аляксея.

— А я думаў, Сцяпанавіч, скончым сёння пшанічку — у трэцюю брыгаду пераедзем.

Баранаў пакорпаўся колькі хвілін у машыне, сеў за штурвал i даволі-такі добра (адзначыў Аляксей) павёў камбайн. Следам за ім ехаў на матацыкле Шапавалаў, на фурманцы — Махнач. Аляксей ішоў пехатою, затрымліваючыся каля выкінутай капніцелем саломы. Нічога не змянілася: вымалат дрэнны. Крыкнуць, каб спыніўся, не марнаваў дабро! Але Баранаў спыніўся сам у канцы поля.

— Камбайн прадуе нармальна, — сказаў ён i выцер саломай рукі, як бы кажучы гэтым: я свой абавязак выкан аў.

— Нармальна? — здзівіўся Аляксей. — А вы паглядзіце ў салому! Колькі там збожжа застаецца!

Усе падышлі да саломы, пачалі разграбаць яе, мяць у руках. Баранаў начапіў акуляры.

— Я чалавек сляпы, а таму нічога не бачу. Дзе-нідзе зярнятка пустое хіба… На маю думку, нармальны працэнт страты. Як па-вашаму, Патап Міронавіч? — звярнуўся ён да старшыні.

Махнач лагодным голасам сказаў да Аляксея, нібы жадаючы ўлашчыць яго:

— Сцяпанавіч, два дні прастаіць — больш страцім. Або, помніш, жняяркамі жалі… Столькі хіба трацілі!..

— Таму без хлеба былі,— узлавана адказаў Аляксей.

— A калі не ўбяром за пагоду, своечасова — колькі страцім! — па інерцыі скончыў Махнач думку, потым змоўк, выцер бруднаватай хусцінкай успацелую лысіну i падумаў — твар яго стаў суровы, ён злосна адказаў на Аляксееву рэпліку: — А без хлеба — гэта ты брэшаш… Без хлеба вы пры мне не сядзелі.

Сказаў, павярнуўся i пайшоў да воза: разбірайцеся самі, не з мяне, а з вас спытаюць за прастой камбайна!

— Дык вы лічыце, што машына ў парадку? — спытаў Шапавалаў Баранава. Той паціснуў плячамі.

— У машыны свае магчымасці. Яна прадуе, як працавала з першага дня…

— Няпраўда! — рашуча запярэчыў Аляксей. — Раней яна не пакідала ні зерня.

— Гэта вам здаецца. Вы першы раз праверылі.

— Я першы раз праверыў? — абурыўся Аляксей. — Я сёння раніцой правяраў. Вось Пятро першы заўважыў… Выклікайце Сяргея!

Баранаў не любіў маладога механіка, i просьба Аляксея выклікаць брата, каб той адрамантаваў камбайн, закранула яго самалюбства. «Братам казырае… А брат на мае месца цэліць, на кожным сходзе дапякае…»

— Вы, Касцянок, малады чалавек… У вас галава закружылася.

— Сапраўды, — падхапіў Шапавалаў.— Што ж гэта вы, таварыш Касцянок! Мы вас падтрымлівалі,

выцягвалі… А вы нас падводзіце! Ды ведаеце вы, што ад вашага прастою дзяржава ў дзесяць разоў больш страціць, чым там, у саломцы?

Аляксею стала смешна, як угаворваюць яго гэтыя два сталыя дзядзькі. Шапавалаў зразумеў яго ўсмешку пасвойму i па-сяброўску стукнуў хлопца па плячы.

— Садзіся, Аляксей Сцяпанавіч, i ціскані… здзіві свет… Каб ворагам млосна стала… А сябрам радасна! Падпісвай пісьмо! Заклікай!

— Нічога я не буду падпісваць i не сяду, пакуль не адрамантуюць, — панура адказаў хлопец i адышоў на другі бок камбайна. Шапавалаў гэтак жа моўчкі, як Махнач, накіраваўся да свайго матацыкла. На ўсё поле затрашчаў матор. Інструктар імчаўся ў напрамку МТС.

— Што ж, паглядзім яшчэ раз, — затаіўшы крыўду i злосць на гэтага хлапчука, прымірэнча прапанаваў Баранаў. Яны пачалі шукаць няспраўнасць.

A Шапавалаў у гэты час шукаў па тэлефоне Бародку. Яму пашанцавала знайсці сакратара ў канторы «Заготзярно». Ён падрабязна па-ведаміў пра ўсё, што здарылася, i ў заключэнне зрабіў недарэчны вывад:

— Баюся, Арцём Захаравіч, каб тут не папрацаваў вораг.

У адказ Бародка вылаяўся: ён не любіў дурняў i вельмі добра ведаў сям'ю Сцяпана Касцянка. Але замест таго каб проста сказаць пра гэта інструктару, сурова спытаў:

— А вы навошта там? — i гэтак жа сурова загадаў: — Неадкладна забяспечце бесперабойную працу камбайна! І каб праз дзве гадзіны пісьмо ляжала ў мяне на стале. Зразумела? — i кінуў трубку.

З ваяўнічым настроем Шапавалаў памчаўся назад у поле.

Камбайн стаяў.

Пасля яшчэ адной спробы галоўны механік i сам пераканаўся, што машына сапраўды-такі сапсавана. Але ён не мог знайсці пашкоджання І, пасаромлены, узлаваны не менш, чым Шапавалаў, думаў, як, не зганьбіўшы свайго аўтарытэту, збегчы яму ад гэтай справы, вярнуцца ў кантору i па нейкай зусім іншай, выдуманай прычыне выклікаць Касцянка-старэйшага. Няхай разбіраюцца самі! Недарма ён, Баранаў, быў супроць таго, каб гэтаму хлапчуку давяралі камбайн. «Як нахабна ён глядзіць на мяне… Смяецца ў душы, блазнюк, што я нічога не магу зрабіць…»

Аляксей не смяяўся: здольнасці галоўнага механіка ён ведаў даўно. Яму проста было прыкра i крыўдна.

Баранаў узрадаваўся з'яўленню Шапавалава i змаўчаў, калі інструктар загадаў Аляксею неадкладна пачаць працу.

— На камбайне працаваць нельга, — спакойна заўважыў Аляксей. Шапавалаў закіпеў:

— Ты адкуль узяўся, гэткі прафесар? Механік кажа, што можна, а табе — нельга! Ведаем мы гэта «нельга»! Старыя штучкі антымеханізатараў! — але, мабыць, успомніўшы, што яму давядзецца яшчэ мець гутарКу з гэтым упартым юнаком наконт пісьма, знізіў тон, стаў больш ветлівым i лагодным: — Вы малады чалавек, Касцянок, i вам невядома, чым такія рэчы пахнуць…

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Смерть может танцевать 3

Вальтер Макс
3. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Смерть может танцевать 3