Крыніцы
Шрифт:
— Не, яшчэ багаж недзе ідзе. Пасцель, кнігі i ўсё іншае… хоць, праўду кажучы, нічога няма. Я чалавек халасты, жыву па-салдацку…
— У нас вы ажэніцеся, — упэўнена заявіла жанчына, развесяліўшы Лемяшэвіча.
Была яна не старая яшчэ — год сорак, маленькая, рухавая, гаваркая — з ліку тых шчырых вясковых жанчын, да якіх адразу, з першага знаёмства, пранікаешся даверлівасцю i прыязню.
— Як ваша імя? — спытаў Лемяшэвіч жанчыну, якая пераносіла вазоны з аднаго акна на другое, расстаўляючы ix па свайму добраму густу.
— Дар'я Леванчук. Адаркай завуць.
— А па бацьку?
— Ат, не прывыкла я, каб мяне па бацьку называлі. Я ж не настаўніца. Пракопаўна. А дзе вы
— Не ведаю. Сам буду гатаваць.
Яна павярнулася i пільна паглядзела яму ў твар, каб пераканацца, жартуе ён ці гаворыць сур'ёзна. Зразу меўшы гэта, Лемяшэвіч знарок зрабіў задумлівы выгляд.
— Не раю я вам, таварыш дырэктар. Навошта гэта вам? Куды вы грошы будзеце дзяваць? Быў у нас адзін настаўнік, які сам гатаваў сабе… І хоць гэта было пасля вайны, жыццё тады якое было, пуд бульбы сто рублёў каштаваў, але ўсё адно з яго смяяліся, Хочаце, я вам такі стол знайду, што за год такое адгадуеце пуза, як у нашага старшыні калгаса?..
Лемяшэвіч засмяяўся, уявіўшы, які жывот у гэтага старшынi.
A cciiня, — прадаўжала Адарка, — калі хочаце, то паабедайце ў мяне. Я i на стол бы вас узяла, ды бедна я яшчэ жыву. Муж з вайны не вярнуўся, a ў хаце чацвёра малых… Праўда, старэйшы ўжо другі год у МТС, трактарыстам. Зарабляе трохі, але калгас, дзе ён працаваў, яшчэ за леташняе не разлічыўся з імі… Памажыце мне прынесці тую канапу, а то я сама не падужаю.
Ідучы да настаўніцкай, яна па дарозе хутка падмяла на ганку кватэры, прибрала са сцежкі аполак, цераз які яны з Арэшкіным двойчы пераступілі, выцерла пыл з лаўкі i зрабіла яшчэ некалькі спраў i ўсё гэта ў такім тэмпе, што ні хвіліны не прымусіла Лемяшэвіча чакаць. Ён ішоў следам за ёй, назіраў, як яна працуе, i на душы ў яго было надзвычай хораша ад знаёмства i размовы з гэтай простай жанчынай.
Пасля абеду ў Адаркі, якая пачаставала яго баршчом i дранікамі са смятанай, Лемяшэвіч агледзеў вёску i наваколле, заглянуў у сельсавет, але там, акрамя паштовага агента, нікога не было.
Ён пайшоў на луг, да рэчкі. Вярнуўся з рэчкі, дзе добра выкупаўся, калі ўжо зайшло сонца. Трошкі пасядзеў на ганку кватэры i вырашыў яшчэ раз агледзець свае ўладанні. Самым цікавым з усяго быў прышкольны ўчастак, з якім ён пазнаёміўся яшчэ ўдзень, у прысутнасці Арэшкіна. Сапраўды, гэты даволі ладны кавалак зямлі, што спускаўся па схіле ўзгорка ад школьнага двара да ручая, быў апрацаваны i дагледжаны рупліва, старанна, з любоўю. Палавіна ўчастка — пад маладым садам, на многіх з пяцігадовых яблынак паспявалі ўжо рэдкія, але буйныя чырванабокія яблыкі, пладаносілі i слівы, відаць, раней былі i вішні — аб гэтым сведчылі сухія костачкі пад дрэвамі, якія Лемяшэвіч заўважыў удзень.
Другая палавіна прышкольнага ўчастка ўяўляла своеасаблівае вопытнае поле: тут быў уведзены дзевяціпольны севазварот. Участак быў разбіты на роўныя «палі», на якіх раслі грэчка, бульба, канюшына, лён, пагойдваўся ячмень, віднелася пожня зжатага жыта. Перад кожным «полем» на сцежцы, што пераразала ўчастак, стаялі пафарбаваныя белыя слупкі з дошчачкамі, на якіх акуратна было напісана — якога года гэтае поле, што i калі на ім пасеяна.
Усё гэта спадабалася Лемяшэвічу. Ён сам раней меў не надта глыбокае ўяўленне аб севазвароце і, колькі ні чытаў пра гэта, ніяк не мог запомніць чаргаванне культур. Цяпер усё было перад вачамі i таму адразу запомнілася. Ён нахіляўся i чытаў надпісы на слупках, потым доўга разглядаў «палі». Даўно ўжо ён не адчуваў такой радасці ад пазнання новага. Наогул было прыемна стаяць тут i ўдыхаць своеасаблівыя пахі спелай збажыны, яблык, вільгаці, якой патхнула ад ручая, дыму, бо палілі ў печах, i ўслухоўвацца ў вячэрнія гукі.
На
— Якога чорта вы бадзяецеся тут у такі час? Я за вамі паўгадзіны назіраю. І каб вы сарвалі хоць адзін яблык… — ён не дагаварыў, што здарылася б пасля гэтага, але i так было зразумела. Лемяшэвіч крыху разгубіўся ад гэтай нечаканай сустрэчы i, не ведаючы, што адказаць на такія словы, паведаміў:
— Я новы дырэктар, — i наблізіўся, каб лепей разгледзець у паўзмроку незнаёмага. А той весела засмяяўся i, выпаўзшы з будана на карачках, устаў, працягнуў руку.
— Бушыла. Настаўнік, які павінен будзе вам падпарадкоўвацца, таварыш новы дырэктар.
— А-а, — мімаволі вырвалася ў Лемяшэвіча, пасля чаго ён назваў сваё прозвішча i спытаў: — А што вы тут робіце?
— Чаму — «а-а»? — дзёрзка спытаў Бушыла. — Вам гаварылі пра мяне? Арэшкін?
— Не, раней. У Мінску.
Бушыла каротка рагатнуў:
— Го-хо… Я i не ведаў, што я такі славуты, што i ў Мінску мяне ведаюць. Хто?
— Дар'я Сцяпанаўна.
— А-а, — у сваю чаргу працягнуў ён i ні слова не сказаў пра швагерку ці яе мужа.
Лемяшэвіч запомніў яго прозвішча, але не помніў, што вядзе ён у школе, i спытаў:
— Вы — біёлаг?
— Не, матэматык. І, прызнаюся, у зямлі корпацца не люблю. Касцюм не запэцкаеце — садзіцеся на салому. — І ён першы не сеў, a паваліўся, моўчкі пачакаў, пакуль сядзе Лемяшэвіч. — Ara, не люблю, хоць i вырас у сялянскай сям'і. Але людзей, якія гэта робяць, паважаю… якія любяць зямлю, разумеюць яе… Наогул, паважаю людзей, адданых справе… Вось гэты сад пасадзіў уласнымі рукамі чалавек, які жыве восьмы дзесятак. Ён жа падараваў i вуллі. A ўсё іншае зрабіла з вучнямі маладая настаўніца, біёлаг, Вольга Калінаўна Шукай. Курыце? Дайце папяросу. — Ёіі чыркнуў запалку, прыкурыў.— Гэтая дзяўчынка ўмее-такі працаваць… Ростам з вучаніду пятага класа, прыехала — нам боязна стала: што такое дзіцятка можа зрабіць з нашымі насмешнікамі i гарладзёрамі? Шкада нам было яе… А потым глядзім — у дзяўчыны энергіі на ўвесь калектыў хопіць. І ведаў, i любві да справы, i добрай чалавечай сціпласці — усяго хапае… Пакуль вучоныя мудрацы недзе спрачаюцца аб політэхнічным навучанні — яна на практыцы яго ажыццяўляе. Вось як!..
Лемяшэвіч, пасядзеўшы, таксама прылёг на бок, каб было ямчэй, i слухаў моўчкі, углядаючыся ў твар свайго новага знаёмага… Але сцямнела ўжо, i бачыць яго твар можна было толькі тады, калі ён асвятляўся агеньчыкам дыгаркі.
Ляжаць на пахучай саломе прыемна i ўтульна. Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын, толькі на рэчды глуха грукала турбіна i шумела вада. Цьмяна свяціліся рэдкія вулічныя ліхтары, больш ярка — вокны бліжэйшых хат. І зоркі на небе таксама мігцелі па-летняму ярка.
Лемяшэвіч быў здаволены, што Арэшкін не з'явіўся клікаць яго на вячэру. Яму захацелася праляжаць тут усю ноч. Бушыла падабаўся сваёй грубаватай прастатой, шчырасцю, a галоўнае — прыемна, што чалавек з такой павагай i прыязню расказвае пра другіх людзей. Зусім інакш, чым расказваў Арэшкін.
— Але… дзяўчынка гэта — скарб для школы. З-за ўчастка гэтага яна ў адпачынак баялася ехаць. Лезуць, чэрці, свае ж вучні, там кавуны растуць, бачылі? І яблыкі мічурынскія. Я сам некалі ў свой час на сады i гароды набегі рабіў. I 'аднаго гаспадара давёў да таго, што ён мусіў, гад, уляпіць мне зарад солі… Не даводзілася пакаштаваць солі мяккім месцам? Не раю… Памятаеш усё жыццё, чорт вазьмі!