Літоўскі воўк

на главную

Жанры

Поделиться:

Літоўскі воўк

Літоўскі воўк
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Раздзел I. У краі русалак і пярэваратняў

1. Пагрызеная лапа, або Ўсё наадварот

Даўно гэта здарылася, да рэвалюцыі яшчэ, нават да японскай, ды і да турэцкіх войнаў. За колішнім польскім бунтам яно адбылося. Дык вось, у Друскеніках, як цяпер кажуць, фешэнебельным на той час курорце — зрэшты, тады панам усё фешэнебельнае было, — пан, пасаджаны ў клетку, пагрыз аднаму ваўку лапу. Так цапнуў, што кіпцюры ў шэрага адскочылі.

Як магло здарыцца, што ў звярынцы не дапільнавалі крыважэрнага чалавечыска і дапусцілі да беднага ваўка? А вось так і здарылася…

У ранішні шпацыр воўк

далучыўся да паджарых маладых ваўчыц, якія пазіралі на пана ў клетцы. Воўк быў таксама малады — пад'ярак. Насіў крацястыя панталоны, меў доўгі нос, кончык якога вісеў, бы кропля вадкасці. З нейкай невядомай прычыны маладому ваўку захацелася пагладзіць пана ў клетцы. Пад'ярак прасунуў лапу за прэнты, а пан і цапнуў дурня зубалямі.

Разам з маладым ваўком быў яшчэ адзін воўк, ягоны ці то дзядзька, ці то бацька. Стары і сівы. Калі ўбачыў, што пан кадлычыць зубамі лапу сваяку, немалады воўк пачаў біць сваёй лапай пана ў клетцы па лбе. Тады пан, што сядзеў у клетцы, перахапіў зубамі лапу немаладога ваўка. Ды так ухапіў, што не адпускаў, калі нават даглядчыкі таўклі пана жалезнай качаргой, якой цягаюць місы з панскім харчам. Білі пана па лбе, лупцавалі па рэбрах — дарэмна! А вэрхал падняўся, маладыя ваўчыцы вішчаць, адусюль ваўкі цікаўныя і апуджаныя бягуць. А пан ведае сабе, перабірае зубамі воўчую лапу, цягне яе да сябе… Каб не прэнты, не цяжка ўявіць, што адбылося б з няшчасным ваўком. Карацей, пан ведаў сваю справу — ад воўчай лапы мала што засталося, расшкуматаў той драпежны пан зубамі воўчую лапу наўнет.

Пад'ярак, як удалося вырвацца з драпежнай чалавечай пашчы, самлеў адразу… Глянуў на крывю і — адбрыкнуў. Пажылы воўк паводзіў сябе куды мужней. Калі яго адабралі ад зубастага пана, ён не страціў прытомнасць і нават сам дайшоў да лякарні, дзе яму і адцялі кіпцюр, што вісеў на скурцы. Адзін адрэзалі — проста так і адчыкнулі, а другі прышылі ў спадзяванні, што не адгніе, прыжывецца.

Адразу пасля здарэння сярод курортнай публікі склаліся дзве партыі, кожная з якіх мела свой погляд на тлумачэнне таго, чаму ж пан у клетцы пакусаў ваўкоў — істот ціхіх і рахманых. Прыхільнікі першай партыі, польскай, казалі, што клетачны пан пачуў у звыклым тут, у Друскеніках, асяродку ваўкоў сродак зносін тамбоўскіх ваўкоў, а таму і насмеліўся праявіць свой патрыятычны польскі нораў. Вядома, на календары 1864 год, у краі неспакойна, усё яшчэ пастрэльваюць, ды і на шыбеніцы вешаюць, не важна, хто каго: ваўкі з расейскіх абшараў ці польскія ваўчугі сваіх жа, за здраду там ці адступніцтва.

Ваўкі другой партыі, тутэйшай, мясцовай, яе называлі ліцвінскай, сцвярджалі, што, наадварот, пацярпелыя ад драпежнага пана звяры паскавытвалі паміж сабой па-свойску, па-тутэйшаму, і менавіта гэта іх і выракла. Згадзіцеся, гэта ж верх непрыстойнасці — выць, пяяць, скуголіць, гаварыць па-свойму. Зрэшты, гэта магло быць і няпраўдай, бо, як вядома, па неспакойным часе хто толькі ні коціць бочак на ваўкоў Польшчы, Літвы, іх мову і дурную звычку да волі. Уздумалі ад імперыі адарвацца. Будзе ім.

Зрэшты, як яно адбылося на самой справе: чаго пан у клетцы пусціў у ход зубалі, не ведаў ніхто.

2. Сякія-такія тлумачэнні

Пэўна, чытач здзіўлены вышэйнамаляванымі падзеямі. Як так — не ваўкі сядзяць па клетках, а людзі. Чалавек, стварэнне з душою, дадзенай ад нараджэння, сядзіць у клетцы, а ваўкі праходкі разгульваюць на курортным шпацыры ды лапамі ў таго, за кратамі, чалавека тыцкаюць. Недарэчнасць такую мусова растлумачыць, каб усё стала на свае месцы. Яно і так стала б, без тлумачэнняў, але дзеля гэтага чытачу давядзецца прачытаць усю нашу гісторыю да канца, ды ў аўтара няма спадзявання, што гэта можа адбыцца, — свет такі спакуслівы. Ну не даю сабе рады, што знойдзецца хоць адзін, каторы

адужае пісанае. Так што мушу разлічваць і на нецярплівых і тлумачыць, што да чаго.

Тлумачэнні такія: за два гады да падзеі, вышэй апісанай, а дакладна — у чэрвені 1862 года, у павятовым мястэчку Старобіне на паштовай станцыі малады чалавек, з адзежы і выгляду пан, шукаў каляску, брычку ці хоць якую сялянскую каламажку ехаць на поўдзень. Пан меў пры сабе рэкамендацыйныя лісты, што ён знавец розных эўрапейскіх моваў, выкшталцоны гувернант, настаўнік танцаў, музыкі і малявання. Яго, гэтага пана, выпісаў шляхціц з Палесся ў якасці хатняга настаўніка сваім дочкам. Гэты настаўнік і ехаў да сваіх вучаніц. Называцьмем і мы маладога пана настаўнікам. Ехаў ён ужо другі тыдзень, а канца свайго падарожжа яшчэ не бачыў. Праўдзівей казаць — бачыў, канец быў блізкі — да Манкевіцкага павета, у якім жылі багаты шляхцюк з дочкамі, было зусім блізка, калі глядзець на мапу Менскай губерні. Садзіся на вазок і — прастуй, за два дні дабярэшся — па мапе да патрэбнага паселішча рукой падаць. Але гэта — паводле мапы.

У рэальнасці гаспадар пастаялага двара ды і возчыкі з жыдоў тлумачылі маскоўцу — выхадню ці то з Арлоўскай, ці то Пензенскай губерні, — што трапіць у Манкевіцкі павет можна толькі праз Мазыр ці кіравацца на Берасце і ехаць тыдзень ці нават два, а напрасткі, праз балоты, ніхто не ездзіць, хіба што зімой, і што дарэмна пан прыехаў сюды, у Старобін.

Як ужо казалася, малады пан быў з расейцаў, твар меў самы што ні ёсць славянскі, шырокі, прыязны. Супраць тагачаснай моды барады не насіў, а быў гладка паголены. Праўда, пад самым носам у пана, на верхняй губе, амаль на самай перагародачцы паміж ноздрамі, рос пук валосікаў. Ці лязо брытвы пры галенні не даставала да іх, ці не быў такі ўважлівы да сваёй фізіі, ці пакідаў гэтыя валосікі наўмысна — хто таго пана ведаў?! Акрамя мапы Менскай губерні меў яшчэ і авантурны характар. Надакучыла боўтацца ў вазкох па разбітых дарогах, намулялі бокі ўласныя дарожныя куфэркі, якія, як іх ні прывязвай, разбэрсваюцца, падскокваюць і танцуюць на вазку нібыта жывыя, і таму перспектыва ехаць іншай губерняй настаўніка не радавала. «Наняць падводу, — думаў ён, — і рынуцца напралом, праз балоты. Ды карчомныя жыдкі казалі, што дарога на поўдзень гадоў трыццаць, як не падсыпалася».

Ніхто з фурманаў-жыдоў ехаць праз балоты не хацеў. Не адважваліся і рамізнікі з тутэйшых. Ні за якія грошы. Праз два дні вымушанага сядзення ў прыдарожнай карчме (толькі і рабіў, як штораніцы галіўся) жыды прывялі пану худзенькага селяніна, які быццам браўся ехаць праз балоты.

— Колькі ты хочаш? — спытаўся малады чалавек, з недаверам пазіраючы на падраную світку і стаптаныя лапці.

Убачыўшы, што малады, прыстойна, па-панску адзеты чалавек звяртаецца да яго, селянін сцягнуў з галавы пашытую з зайца аблавушку і нізка-нізка пакланіўся.

— Кажы, колькі хочаш, дурань, — таўханулі селяніна жыды.

— Нічога, паночкі, не хачу, адпусціце мяне, я вам нічога кепскага не зрабіў, і вы мяне не чапайце, — адказваў селянін.

— Ты грошы заробіш, гэтага во пана туды во, — на мігах паказалі жыды, — перавязеш. У Манкевічы.

— Я ў Манкевічы не збіраюся, — яшчэ больш здзівіўся мужычок. — Хрыстом Богам прашу, адыдзіцеся ад мяне.

З гэтымі словамі мужычок пераступіў пасталамі, насунуў шапку нізка на вочы і сабраўся ісці.

— Вядома — паляшук, — сказаў карчмар. — Дайце, васпане, яму капейку.

Малады чалавек даў селяніну капейку. Той, як узяў грошы, пакланіўся і стаў шкрэбці патыліцу, рабіць выгляд, што нешта цяміць. Растлумачылі яшчэ раз, што ад яго хочуць.

— Думаў, біцьмеце, — заўсміхаўся селянін. — А вы мяне за фурмана хочаце наняць?! Не, паночку, я ў фурманах ніколі не служыў, выбачайце…

У ход пайшла яшчэ капейка, нават не адна, а цэлых дзве.

Расхваляваны процьмай грошай селянін зрабіўся зусім бесталковы.

Комментарии:
Популярные книги

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Вечная Война. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.09
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VIII

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III