Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Цімох паслухмяна кіўнуў. Ён ужо тым быў рады, што яго самога не звязалі.

Узышло сонца, радасна спявалі птушкі, Ліза, як сабака, схіліўшы галаву набок, з задавальненнем пазірала на людзей: па ўсім відаць, у хамут не скора.

Далей адбылося наступнае. Тут чытачу важна быць асабліва пільным. Грабежнікі пайшлі прэч, але далёка не адышліся. Склалі ўсе рэчы ў гурбу, распалілі вогнішча і сталі баляваць, не шкадуючы рому з рэквізаванай настаўнікавай біклагі. Балявалі яны нядоўга — ці паснулі, ці проста драмалі. Цімох не адважваўся развязаць пану рукі, як той ціхенька

ні прасіў. Ён, настаўнік, увесь палаў агнём помсты. Грабежнікі не дабраліся да падвойнага дна ў куфэрку, у якім была зброя. Не такі ўжо і смелы быў настаўнік, але знявага, крыўда надавалі рашучасці. Усё ж Цімох трымаў слова, дадзенае грабежнікам.

— Развяжу, — казаў фурман, — як пойдуць. Падслухаў, — хацелі цябе зарэзаць. Бо прыставу ці спраўніку ўсё роўна данясеш. А так мо абернуцца і пойдуць… Далібог — абернуцца.

— Што значыць — абернуцца?

— Не ведаю, паночку, хто іх ведае, што ў іх на вуме і хто яны такія. Тут адныя на манкевіцкага аканома працуюць вуглярамі. Але гэта далей, за ракой, у Графскай пушчы… Без пашпартоў гэта збродня ўсялякая. Яшчэ з таго закалату, як цар забраў у графа маёнтак. А вось і ўсё — пайшлі, пабеглі… Слава табе, Госпадзі Ісусе Хрысце…

З гэтымі словамі Цімох несупынна хрысціўся, накладаючы крыжы на сябе і на грабежнікаў. Настаўнік глянуў туды, куды глядзеў Цімох, і не паверыў уласным вачам. (Чытач — увага!) Настаўнік выразна бачыў, што ад вогнішча, якое ўжо не зыркала языкамі полымя, але слаба курэла, беглі два… ваўкі. Прычым беглі яны неяк улукаты, рыхтык стомленыя ці (!) нецвярозыя. Праз імгненне звяры зніклі, згубіліся сярод хмызняку. Цімох перахрысціўся, перасунуў сякерку за спіну, зубамі развязаў вяроўку на руках настаўніка, перахрысціўся яшчэ раз і апасліва пайшоў да вогнішча, каля якога нядаўна балявалі прыхадні. Пайшоў за Цімохам і настаўнік.

Рэчы ляжалі на месцы. Ніводнай не прапала. Знайшліся і грошы, і крыжык. Знік толькі медальёнчык, як ні шукалі. На роспыты, што ж здарылася, Цімох паціскаў плячамі і мармытаў:

— Вовкулакі, паночку, а шо ж… Богородзіца Дзево, радуйся, Дабрадатная Марыя, Гасподзь з табою…

Настаўнік прыпомніў учарашняе відмо сівога ваўка, які таксама знік… Яму зрабілася вусцішна.

Запрэглі Лізу, падаліся далей. Балоты расступіліся, мясцовасць зрабілася сушэйшая, пясок заскрыпеў пад коламі. Дрэвы абапал дарогі рабіліся ўсё вышэйшыя, сталі трапляцца выносныя, прыгожыя сосны і раскідзістыя дубкі. Хутка ўжо настаўнік задзіраў галаву, каб палюбавацца вершалінамі векавечных, у два-тры абхваты дубоў. Наваколле выглядала значна прыветлівей. Настаўнік спадзяваўся, што вось-вось з'явіцца і чалавечае жытло, пакажуцца людзі. Але ягоныя спадзяванні не спраўдзіліся.

6. Прошча

Раптам Цімох спыніў Лізу і сказаў:

— Так, пане. Тут такое дзела. Далей пан няхай едзе і, крый Божа, слова не скажа…

— Чаму гэта?

— Пабачыце… — загадкава прамовіў Цімох.

Нейкі час ехалі моўчкі.

— Дык што ж будзе? — пацікавіўся

настаўнік.

— Тое і будзе… — сказаў Цімох. — Так што пан няхай не дзівуецца, а сядзіць ціхенько. Сядзіць і мовчыць. З воза таксама ніяк нельга злазіць…

— Што ты мне галаву марочыш? — не вытрымаў настаўнік.

Цімох азірнуўся на маладога пана. З-пад густых, з сівымі валаскамі броваў глядзелі чыстыя, колеру няспелых жалудоў вочкі. Селянін плюснуў імі і паказаў-запрасіў настаўніка азірнуцца. Настаўнік крутнуў галавой… і ледзь не знячулеў. Ззаду, метраў за трыццаць, папярок дарогі стаяў калматай аграмадзінай мядзведзь і варочаў свежыя Лізіны яблыкі.

— Так што, паночку, прашу, сядзі ціхенька, не сапі нават… І не азірайся. Дасць Бог, пранясе…

Настаўнік утуліў галаву ў плечы, стаў глядзець наперад, спінай адчуваючы мядзведзя.

Абапал дарогі лес вырабіўся чысты, без альховага ці лазовага кустоўя, месцамі, бліжэй да дарогі, парослы ляшчынай. Галіны амаль змыкаліся над галовамі. Нечакана праз дарогу сігануў нейкі звер, ды так хутка, што не разабраць які. Ліза захрапла і не хацела ісці. Цімох злез з воза, высек доўгую арэшыну і парай лупцакоў надаў кабылцы імпэту.

Потым зноў убачылі далёка наперадзе мядзведзя. Іншага, меншага. Ён падняўся на заднія лапы, панюхаў паветра, каб разабрацца, чым пахлі людзі і Ліза, потым кінуўся наўцёкі, раз-пораз азіраючыся. Ліза стрыгла вушамі, але ішла.

— Гэта, панычу, тута прошча… Ведама, Графска пушча. Тут звірына хаваецца.

Неўзабаве збоку ад лясной дарогі настаўнік угледзеў статак аленяў — галоў дваццаць. Яны не звярталі на фурманку і людзей асаблівай увагі — пасліся сабе, зрэдку пазіраючы на ездакоў. Толькі гаспадар статка — самец, раздзімаў храпы і пільна сачыў за прыхаднямі — вачэй не спускаў. Далей то там, то тут паўз дарогу зашнорылі цікаўныя лісы. Гэтулькі лісаў настаўнік ніколі ў жыцці не бачыў. Мо два ці тры дзесяткі. Ці не кожная падбягала пад самы воз, хапала чорнай нюхаўкай паветра і адскоквала, нібы пераконвалася, што праезджыя пахнуць тым, чым належна.

Лес рабіўся больш стары, вузлаватыя карэнні велічынёй з добрае бервяно перапаўзалі праз лясную дарогу, і Цімоху не раз даводзілася перакідаць задок воза, каб пераехаць тое карэнне. І раптам настаўнік убачыў непадалёк, збоку, вялізарную рагатую і калматую, бурага колеру істоту, якая ляжала сабе ў цяньку пад дубам і, як свойская карова, жавала жуйку.

— Зубр! — з захапленнем аж прастагнаў настаўнік.

— Зубар, паночку, зубар, не шыпіце толькі, пачуе, стане на дарозе, не прапусціць… Ён тут гаспадар…

Нечакана лес расступіўся, перад вачамі паўстала вялізная паляна, можна сказаць, гэта былі некалькі вялікіх палян, злучаных паміж сабой. На гэтых палянах звяроў аж кішэла. Тут бораліся мядзведзі, там гоцалі з дрэва на зямлю рысі, а там губатыя ласі чухалі свае рогі аб камлі карыстых бяроз.

— То, панычу, і е Графска пушча… Тут прошча, неруш, тут звіры хаваюцца ад паляўнічых… А то наедуць губелнаторы з міністрамі ды як пачнуць страляць… Куды беднай пташачцы ці казулі якой дзецца? Сюды і хаваюцца…

Поделиться:
Популярные книги

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый