Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Вады! — загадаў аканом.

Няўжо давядзецца «прыціснуць», каб прызналася? Хто не прызнаецца, калі прывязаць да слупа ў аборы, насунуць мех на галаву, каб не было чуваць енкаў, і свіснуць пару разоў бізуном?

Але Ганна была сапраўднай шляхцянкай — не дапамог і бізун. Яе прывялі да прытомнасці вадой з драўлянага вядра, якім Хведас паіў коні. Прывязаная да слупа, на якім віселі ўздэчкі, яна не вымавіла ні слова і толькі стагнала, калі бізун некалькі разоў упіўся ў скуру.

Дзёр бізуном яе аканомаў памочнік Мондрык, бо конюх, ён жа і аканомаў фурман Хведас, які ўдзельнічаў у хаўрусе, біць шляхцянку адмовіўся — баяўся помсты Вабішчэвічаў.

Дзяўчына

так і не прызналася, каму несла палюбоўнае пасланне. Пабітую, зняважаную, яе замкнулі-схавалі ў лазні. Да выяснення далейшых абставін.

Аканом узорнай гаспадаркі пан Ежы Ўрбановіч перад тым, як легчы спаць, адзначыў, што мае на заўтрашні дзень два клопаты: вышэйзгаданую жончыну цыдулку ў кішэні і зняважаную (адлупцаваную на самы азіяцкі манер бізунамі) безмаянтковую дзяўчыну-шляхцянку ў лазні. Які з гэтых клопатаў большы, горшы — не ведаў. Аканом прывык арыентавацца ў рознага роду кантрактах, прадажных дамовах, рэестрах, гаспадарчых рахунках, а тут належала вырашаць іншае. Загадаў сабе спаць. Такую чалавек меў калі не натуру, дык прынцып: пераначуем, болей пачуем.

Раздзел III. Ператрус

1. Як было папраўдзе

Калі чытач думае, што ўсё: цікаванне за пакаёўкай Ганнай, захоп яе, лупцаванне адбываліся так, як выкладзена вышэй, ён памыляецца. Такія жарсці, а галоўнае — такім чынам, могуць адбывацца толькі ў раманах. Насамрэч усё было не гэтак.

Напраўду аканом не выклікаў да сябе Мондрыка, а сам знайшоў яго каля стайні, і не загадаў, а прыніжана папрасіў прасачыць за Ганнай. Гэтак было. Мондрык зайшоў да Ганны на тую палавіну афіцыны, дзе яна мела прытулак, і вачэй з яе не спускаў. Гэта праўда, але рабіў ён так зусім з іншых прычын. Ганна была ягонай дзеўчынай. Зграбная ў постаці, рухавая, з гарачымі сухімі далонямі… Ну і вядома, як на шляхцянку — ганарыстая. Мондрык даўно на яе вока палажыў. А дзяўчына ўдавала, што цярпець не можа панскага прыслугача. Колькі за ёю Мондрык выхадзіў, колькі паўздыхаў, а дзяўчына — нуль увагі. Вядома, яна — шляхта! А ён хто? Халуёвіна, панскія міскі вылізвае. Што з таго, што правая рука самога аканома, разумны, хітры, умее з людзьмі абыходзіцца, распарадчык на ўсіх работах? Але ж і за спадніцамі валацуга добры. Нос драпежны, як у каршуна, чаго варты.

Упаляваў Мондрык Ганну на беразе Гарыні — гэта было, гэта — праўда. Яна яго на смех падняла, чаго ўслед ходзіш, як ліса ў лесе за вясковай кошкай. Ён — слова за словам, сціснуў дзяўчыну ў абдымках. І раней так рабіў. Жартам, вядома. Але атрымліваў адпор — о-го-го! Да шляхцянкі як падступішся? Праўда, апошнім часам, мо з месяц, — якраз на лета, — асабліва не адбівалася, сціхала ў ягоных руках… Карацей, намацаў, дзе была, складзеную ў чатыры столачкі паперку, спрактыкаваным жэстам выцягнуў з-пад станіка.

— Аддай! — разгневалася дзяўчына. — Што за хлопства!

Не аддаў. Гуляў, патрабаваў пацалунак. Яна і цалаваць цалавала, але не, Мондрык не дурань аддаць. Які выпадак пану дагадзіць! Не думаў, што з гэтага далей будзе.

Адабраўшы цыдулку, Мондрык, пасвістваючы, пайшоў да афіцыны. Следам плялася Ганна. Кляла яго на чым свет, бэсціла, потым плакаць пачала. Тут ужо Мондрык адчуў насалоду — паплач-паплач. Ён не гэтулькі адпакутаваў каля гэткае шляхецкае недатыкі. Яму мроілася, што ў паперцы напісана

нешта такое, паводле чаго Ганну завядуць у стайню, распрануць, прывяжуць да слупа і загадаюць усыпаць ёй бізуноў. І выканае прысуд ён — Мондрык. Біцьме ашчадна, без адцяжкі, але пару разоў свісне так, што ого-го! Будзе ёй і «панскі падлізнік», будзе ёй і «ты ўсіх дзевак манкевіцкіх пералапаў, а я — не такая…».

У стайні каля ліхтара разгарнуў паперку. На табе, значкі незразумелыя, халера на іх — па-польску напісана. Ён і па-руску, кірыліцай, слаба чытаў, а польскія літары здаваліся абсалютнай абракадабрай. Хрышчаны бацюшкам, але чытаць спраўна так і не навучыўся. Ад таго і Мондрыкам празвалі, што браў кнігу дагары і чытаў абы-што. Да польскіх літар было сваё, асаблівае стаўленне. То была панская навука, панская грамата, усё польскае, звязанае з ксяндзом, якога і не любіў і баяўся, як агню, — бо, бачыце, той ксёндз жонкі не меў і не мог мець. А сваю будучыню Мондрык без жонкі не ўяўляў. Лацінскія літары проста пужалі яго сваёй чужасцю.

«Мо аддаць?» — падумаў Мондрык, выйшаў на паветра і ўбачыў, што Ганна тралюе праз кветкі да акна панскай спальні. «Ага, Вабішчэвічыху, Аксану, папярэдзіць хочаш…» Кінуўся да будынка, каб перахапіць Ганну. Паспеў адцягнуць ад акна, пачалі валтузіцца. Тут іх і застаў пан Урбановіч.

— Што такое?

Куды дзецца? Аддаў цыдулку аканому. Ну, а далей усё адбывалася так, як апісана ў папярэднім раздзеле.

2. Дарагі крышталь кахання

Валадар узорнай эканоміі аканом пан Ежы Ўрбановіч апынуўся ў няпростым становішчы. Ягоная жонка выкрыта ў сужэнскай здрадзе. Была б старэйшай, то і падгуляла б сабе, і сярод шляхты бывае. А то ж лічы — дзяўчо. Калі ў такім узросце на здраду пацягнула, то што ўжо будзе потым?

Не разумеў ён пані Аксану, хоць стрэльні. Што за дурное пакаленне нарадзілася? Ім усё на Эўропу хочацца глядзець. А чаго глядзець, як бельгійцы волю атрымалі, як італьянцы хочуць Рым аднавіць?.. Ну не ў Бельгіі, не на Апенінах жывём… Ёсць дынастыя Раманавых… Кажуць, з літоўскімі, ліцвінскімі каранямі. Вядома, не са жмудзінаў, але з рускіх, або, як яшчэ кажуць, беларусаў.

Ёсць цар, ёсць імперыя, ёсць раз і назаўсёды пастаўленыя законы. Цар разумее, што законы час ад часу трэба мяняць. І мяняе… Вунь якую рэформу адбамберылі… Волю далі. Праўда, яшчэ невядома, як яно будзе, бо на выкупныя плацяжы адкуль у хлопаў грошы? Навошта рэвалюцыі? Навошта патрасенні? Навошта кроў, страляніна?

Эх, маладосць, адразу ўсяго хоча. Роўнасці хочацца… Адсюль і ідзе ўсё. Захацелася кахання?! Калі ласка, як у кепскім французскім рамане, — панаравіла якога пастуха ці конюха… Не, ён, Урбановіч, хутка разбярэцца з яе абраннікам… Разбярэцца так, што на ўсё жыццё закажуцца і Аксана, і той яе нейкі смаркач…

Турбаваў аканома і лёс пакрыўджанай пакаёўкі. І не столькі там таго болю, колькі абразы, знявагі, парушэння гонару. Ганну адлілі вадой, замкнулі ў лазні пад нагляд Хведаса, які мусіў супакоіць і ўлагодзіць няшчасніцу. Што далей будзе, пан Ежы толькі здагадваўся. Ну, адкупіцца ад бацькоў Ганны, бедных, як царкоўная мыш, Вабішчэвічаў. Сто рублёў дасць — і парадак. Горш будзе, калі ўнаровяцца, грошай не возьмуць. Ну і што? Пададуць у суд? Суд падмазаць даражэй, але пойдуць жабракамі і Вабішчэвічы… Чорт з імі, важней — што будзе з Аксанай, ягонай жонкай… Як далей жыць — во бяда!

Поделиться:
Популярные книги

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3