Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Калі даставалі ліст, пакаёўка ўмудрылася выкруціцца — пруткая, ядраная маладзічка — і ўкусіла Хведаса за палец, і ён нават адступіўся ў нерашучасці, але аканом падбадзёрыў яго і Мондрыка:

— Распранайце, што, бабаў ніколі не распраналі?..

Дзяўчыну зноў ухапілі, павалілі, распранулі да сарочкі. Невядома, што было б, каб у Ганны нічога не знайшлі. Магчыма, пан Ежы прапанаваў бы ёй грошы (колькі б папрасіла — дзесяць, сто рублёў) і загадаў бы маўчаць. Але цыдулка знайшла сабе прытулак у гняздзечку паміж гарсэтам і сарочкай. Хведас тоўстымі і бруднымі пальцамі

залез туды і высмыкнуў паперыну, падаў аканому, паднёс ліхтар бліжэй.

Аканом разгарнуў паперку. Прачытаў, пажаваў вуснамі. Цыдулка напісана па-польску. Почырк Аксанін, гэта несумненна почырк ягонай жонкі…

«Zautra na zachodzie sonca na naszym miescy».

Падумаў: «Не, польскай мовы мая жонка не вывучыць… Літары польскія, а словы хлопскія…»

Ну што, заўтра ягоная жонка, пашлюбаваная з ім, панам Ежы Ўрбановічам перад святым алтаром, на заходзе сонца… з некім сустрэнецца. «Na naszym miescy…» Значыць, не першы раз.

У вачах пацямнела, галава закружылася. Аканом стаў хапаць паветра ротам, пахіснуўся, і верны Мондрык ухапіў яго за плячо.

Аканом выдыхнуў паветра… Сумненняў няма — ягоная жонка знаходзіцца ў палюбоўнай сувязі — яна здрадзіла яму, яна, увасабленне самой цноты! Добра, што тут, у стайні, у прыцемках, не відаць, што ён збялеў і як у яго дрыгае ніжняя губа — такія яго працялі і боль, і сорам, і крыўда. Здрада жонкі — то ж чыстай вады няслава, dyfamacja. Вось што значыць — браць сабе пару з просталюдзінак… Вабішчэвічы… Якія яны дваране? Адно званне, а так — хлопы! Па-хлопску жывуць, па-хлопску гавораць, па-хлопску мысляць, адпаведна — у іх і хлопская здрадлівая мараль.

Аканом яшчэ раз зірнуў на цыдулку. Ах, як прыго-ожа выведзены літары. Для каго гэтак старалася?! Дамавую кнігу драпае пяром, як кура лапай! Ах, нягодніца з племені хамаў, Вабішчэвічаў, балотных гадзюк, што восенню грэюцца на купінах! А яшчэ шляхецтва дамагаюцца! Быдла і ёсць быдла…

Даў сабе рады з пачуццямі. Не, гонару ў пані Аксаны аж занадта, не на адну шляхцянку хопіць. Яна і прыгожая, як гадзюка, шэравокая гадзюка, і такая ж небяспечная… Ох, як укусіла — пад самае сэрца. Забіць мала, як забіваюць гадзюк, атрутных гадзін, задушыць рагачом якім…

Аканом чмыхнуў, апамятваючыся. Пагрозліва нахіліўся над пакаёўкай, якая зняможана падцягвала спадніцу, шукала гузікаў, завязак, румзала, глытала паветра кароткімі ўдыхамі.

— Каму несла, Ганно?

Пакаёўка зірнула на пана. У яе ляскалі зубы. Але і ў збянтэжанай, падаўленай, у яе вачах разгаралася нянавісць. Здавалася, зараз плюне.

— Не бойся, табе нічога не будзе. — Аканом адхіснуўся ад яе на ўсялякі выпадак. — Адпушчу і ўсё забуду, толькі скажы, каму несла лісточак. Каму, ясачка?

Ганна даланёй выцірала слёзы, якія шчодра каціліся па выпінках шчок. Не данесла, злавілі, выкрылі. Што цяпер будзе?!

— Маўчацьмеш, будзе кепска, Ганно.

— Пан Ежы… Я — дачка Вабішчэвіча… — прамармытала яна.

— Сабачага хваста ты дачка! — ціха праказаў аканом.

Ганна глянула на Ўрбановіча. Глядзела са здзіўленнем — як пан можа гаварыць такія словы. Рот у

яе быў раскрыты, і сліна перацягвалася ніткамі паміж зубамі.

— Пан Ежы не можа так са мной абыходзіцца… Я — шляхцянка.

— Ну дык і што з таго? Бізун прыстае і да шляхецкай ср… — аканом паправіўся, — скуры.

— Не дазволю… Нельга… Я — дзяўчына… Пан не асмеліцца… Я… Мы… маршалку Лапу [3] , губернатару… Самому імператару, цару…

— Цару? Ох, як ты, зязюлька, закувала… Ды я і не з такою шляхтаю безмаянтковай разбіраўся. Без парткоў бацька ходзіць — у даматканай світцы! — а яна тарочыць: «Я — шляхцянка!!!» Кажу ж, я і з сапраўднай шляхтай упраўляўся… — Пан аканом падаў дзяўчыне насоўку. — Вазьмі хустачку і не мажся, як дурная хлопка. Не хацеў браць цябе ў дом, бо ты… з гэткімі жывёльнымі замашкамі… Вы без мыла прывыклі мыцца, усё лугам… З нажа ясьцё… Я пусціў цябе ў дом, абмыў, адзеў, у чаравікі абуў, навучыў відэлкай карыстацца, больш-менш прыстойна каля людзей абыходзіцца…

3

Аляксандар Лапа (1802–1869), памешчык Бабруйскага павета, з 1859 года менскі губернскі маршалак шляхты; за дэманстрацыйную адмову ад пасады ў 1863 годзе арыштаваны і высланы ў Пермскую губерню.

— Пляваць, пляваць я хацела на вашыя відэлкі, на ваша панскае абыходжанне… — выціснула з сябе Ганна.

Яе забіралі словы аканома, але аканом не слухаў яе:

— Ды што казаць… Ва ўласную сям'ю пусціў… А ты? О, літасць Боская, дзе твая, дзеўчыно, удзячнасць?.. Каму ты несла гэтае пасланне?

Аканом тыцнуў цыдулку пад нос пакаёўкі, на канцы якога блішчэла сляза.

Пакаёўка не магла гаварыць… Яна да канца не авалодала сабой, і хоць яшчэ слёзы каціліся ў яе ад нядаўняга прыніжэння, а больш ад перапуду, што ўсё так выйшла і знянацку, і гвалтам, — цяпер яна ведала, чаго ад яе патрабуюць, і скеміла, што належала рабіць.

— Што маўчыш?! Кажы! Бізуна хочаш?

— Бо… Бог бачыць, — сказала Ганна. — Пану перад Богам адказваць…

— Перад Богам? Ты ведаеш, што жонкі даюць клятву Пану Богу, што… што… — аканом не дагаварыў, бо не мог вымавіць слова «здрада». Як яму хацелася ўдарыць гэтую хітрую таўстагрудую дзеўку! Апанаваўся, падумаў, сказаў: — Гэта ваш хлопскі Бог такі… Яго і падмануць можна?

— Пан Ежы… Пане… — ужо больш спакойна, выразна праказала дзяўчына. — Тут нічога няма… кепскага… Я не вінаватая, пан Ежы…

— Я сорак пяць гадоў, як пан Ежы, любачка, — прашаптаў пан аканом. — Ты выдатна разумееш, што робіш нягжэчна. Якія таямніцы могуць быць у жонкі ад мужа? Каму яна пісала?

Гэтая «яна», а не «пані Аксана» было Ганне як удар пугаю. Яна — значыць блудніца, лярва і г. д. Заўжды выхаваны і прыстойны пан Урбановіч дайшоў да крайнасці, пераступіў мяжу гжэчнасці. І пойдзе яшчэ далей. Будзе і бізун.

Ад пярэпалаху і хвалявання ў пакаёўкі адняло мову. Яна збялела, а вочы сталі закочвацца пад лоб.

Поделиться:
Популярные книги

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3