Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Ляжаць аднаму нават у вазку было страшна.

— Слухай, чаго ты на зямлі спацьмеш, прымасціся на возе, — прапанаваў настаўнік селяніну.

Цімох моўчкі палез у вазок.

Начавалі ў возе спінамі адзін да аднаго. Прывязаная недалёка Ліза пазвоньвала цуглямі — абгрызала купіны асакі, стоячы па калена ў вадзе.

Спачатку настаўнік цярпеў пах, які ішоў ад Цімоха, — у нос тнулі гарэлка, цыбуля і нейкі своеасаблівы пот. Вядома — селянін. Ляжаў, не мог заснуць, пакуль не адсунуўся. Потым настаўніка атакавалі камары, ды так, што не ведаў, куды падзецца. Заўважыў, што Цімоха

яны не чапаюць. Давялося прысунуцца бліжэй. Так і заснулі. Ніколі ў жыцці не думаў настаўнік, выпраўляючыся з далёкай Расеі сюды, на абшары зямлі, якую называюць Белай Руссю, або Літвою, а людзей — ліцвінамі, што яму давядзецца спаць ледзь не ў абдымкі з просталюдзінам, ад якога смярдзіць гарэлкай і цыбуляй.

«Не набрацца б вошай», — мільгнула апошняя перад правалам у сон думка.

5. Ваўкалакі

Уночы настаўнік прачнуўся ад холаду. Было золка — камары зніклі. Туман на акольных балацявінах застыў малочным кісялём. У небе зіхцелі колкія зоркі. Месяц схаваўся недзе ў гушчыню дрэў.

Настаўнік адзначыў, што яшчэ і развідняць не пачало, а ён выспаўся. Адчуваў сябе радасным, бадзёрым. Настаўнік прыпісаў гэта дзеянню свежага паветра, перанесеным перажыткам у пераадоленні балота і марамі пра дзяўчат, якіх неўзабаве ён вучыцьме і выхоўвацьме.

Ахапіў далонямі твар — мусова галіцца. Ён галіўся абавязкова штодня, і на тое мелася свая прычына. Ага, каб нагрэць вады, раздзьмухае цяпер агеньчык.

Заціўкалі птушкі, наваколле пасвятлела, на душы зрабілася яшчэ больш радасна. Раптам Ліза рэзка ўскінула галаву, пырхнула. Наструніўся і настаўнік. Ён убачыў, як з туману выйшлі дзве постаці. Людзі! Настаўнік штурхануў Цімоха. Цімох няўцямна агледзеўся, а настаўнік паказаў яму на прыхадняў. Тыя стаялі воддаль і прыглядваліся да начлежнікаў.

Прыглядкі працягваліся хвілін пяць. Урэшце незнаёмцы пакіраваліся да воза. Ішлі яны нерашуча, спыняліся і зноў моўчкі ўзіраліся. Цімох злез з падводы і поўзаў ракам, нечага шукаючы.

Цікава, што і Ліза ўзіралася ў прыхадняў. Яны ішлі асцярожна, нібы прынюхваліся. У іхных руках настаўнік заўважыў сякеры. Чым бліжэй яны падыходзілі, тым часцей тахкала сэрца настаўніка — выгляд у невядомых людзей быў самы разбойніцкі. Падпяразаныя вяроўкамі, кашлатыя, аброслыя — да бародаў нажнічкі не дакраналіся гадамі. У аднаго збоку блыталася шабля. Ніякага сумнення, што яны, гэтыя людзі, належалі да прадстаўнікоў вельмі старажытнай прафесіі.

— Хто такія? — рэкнуў адзін зводдаль насцярожаным, непрыемным голасам.

«Што казаць?» — збянтэжана падумаў настаўнік.

— Манкевіцкія, — тоненька і вінавата адказаў Цімох.

— Манкевіцкія? — перапытаў другі прыхадзень хрыплым басам.

Невядомцы падышлі зусім блізка. Горла ў аднаго абвязана каляровай, моцна зашмальцаванай, месцамі абпаленай хусткай, здзёртай, пэўна, з галавы нейкай заможнай шляхцянкі. Выбітае вока ўпрыгожвала скураная налепка — класічны шылераўскі разбойнік.

— Што маўчэце? — спытаўся аднавокі і дабавіў пагрозліва: — Хто такія?

— Тубыльцы, чалавеча, —

адказаў за маладога пана Цімох. — Я ж кажу — манкевіцкія.

— А гэта хто? — паказаў сякерай на настаўніка другі прыхадзень, які быў у падзёртым саламяным брылі, падплеценым лыкам.

— Чалавека да эканоміі вязу…

— Што за птушка?

— Вучыцель, кажа. А хто ён — не ведаю.

— Зараз паглядзім, што за вучыцель? І ці вучыцель яшчэ? Ану, цаца белатварая, паказвай пачпарт!

«Рабаўнікі!» — пераканаўся настаўнік. Не быў ён белатварым. Відавочна, прыхадні чапляліся, каб лягчэй зрабіць тое, дзеля чаго прыйшлі — абрабаваць. Адзін ужо корпаўся ў вогнішчы, даставаў адтуль печаную бульбу, якую Цімох загарнуў нанач у прысак. Па ўсім відаць — яго моцна даймаў голад, бо ён і стаў тую бульбу есці.

— Дакумант давай, пан! — сказаў больш асцярожны аднавокі, калі пераканаўся, што, акрамя Цімоха, Лізы і настаўніка, навокал нікога.

«Забяруць грошы», — падумаў настаўнік. У шкатулцы ў дарожным саку, дзе ляжалі паперы, былі і грошы. Не ўсе, частка зашыта ў крысо сурдута, — настаўнік ведаў, у якую дарогу выпраўляўся, — ці мала ліхіх людзей можна сустрэць па дарозе ад Масквы да палескай нетры, але шкада было і гэтых, у шкатулцы.

І сапраўды. Грошы аднавокі згроб за пазуху, а паперы патрымаў перад носам дагары літарамі, пахмыкаў, пацмокаў і спытаў:

— Расеец?

— Рускі…

— А дасюль чаго ўтрапуніла?

— Не разумею, прабачце…

— Якой халеры сюды прыцягнуўся?

— Настаўнікам… Дзяцей вучыць… Да памешчыка Ўрбановіча…

— Памешчыка Ўрбановіча? — усклікнуў аднавокі.

І пасля гэтага воклічу два разбойнікі зарагаталі.

— Даўно, даўно па твайму Ўрбановічу крумкач плача… Ну, чалавеча, ці ведаеш ты, што расейцаў, настаўнікаў асабліва, мы рэжам, як курапатак?..

Мурашкі пабеглі па спіне ў настаўніка.

— П-панове! Спадары… — прашаптаў ён. — Не загубіце хрысціянскую душу…

— Нешта ты, масковец, пра хрысціянства ўспомніў? Калі вашыя маскалі гадоў трыццаць назад рэзалі нашых, як авечак, то не ўспаміналі вы ні пра якія душы…

— Выбачайце… Рэзалі? Я не ведаў… Першы раз чую…

— Не ведаў? А належна ведаць.

— Гэта даўней было… Я тады яшчэ не нарадзіўся…

— Ну, не дрыжы, не бойся… Вельмі ты нам здаўся… Мы не душагубцы, мы толькі гэ [1] рабуем…

1

Гэ — гэтак (дыялект.).

Настаўніка прымусілі абняць тоўстую алешыну і звязалі рукі. Далей рабаўнікі ператрэслі рэчы. Што меркавалі забраць — адкідвалі ўбок, на распасцёрты настаўнікаў плед. Забралі ўсё — навошта было і перабіраць. Знялі і адзежу з самога настаўніка — сурдут, порткі. І крыж знялі, і медальён, у якім быў партрэт жанчыны, пэўна, маці маладога чалавека, на які адзін з рабаўнікоў доўга ўзіраўся.

— Так, — звярнуўся да Цімоха аднавокі. — Адвяжаш гэтага расейскага сабаку пад абед, як мы добра адыдземся.

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Рус Дмитрий
3. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.36
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска