Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Мы тонем! — разгублена прамовіў настаўнік. — А ты…

— Сядзі, пан, — выразна прамовіў Цімох, — калі па вухах пугай не зарабіў. Не бачыш, што Ліза робіць?

Кабыла напраўду цурбоніла ў ваду.

— Што? — перапытаў настаўнік.

Настаўніка здзівілі слова «Ліза» і грубасць фурмана. У вадзе, на балоце, ён нечакана пасмялеў.

Кабыла зрабіла сваё, пакалыхала пузам у вадзе і твані, потым, далёка выцягнуўшы морду наперад, дзе вада была чысцейшая, усмак папіла. Піла яна доўга, возчык пры гэтым пасвістваў, а ў вазок набегла вады на корху. Далей вазок не заглыбляўся — ён, здавалася, усплыў.

Настаўнік крыху

супакоіўся, астыў, сеў, узяўся права— і леваруч за аглабіны. І ўспомніў, што яго абразілі! Гэтая во тля, вош з вошай мае нахабнасць пагражаць яму, двараніну, няхай сабе і небагатаму, фізічнай расправай. Пугай па вушах? Ды сарваць гэтую заечую аблавушку і даць яму кулаком па кумпалу! Гэта ж здзек, а не язда! Умажа ў бруд рэчы, выпацкае ў твань, а потым скажа — няма дарогі, нягоднік. Абдурыў яго гэты паляшук, згаварыўся з тымі старобінскімі жыдкамі…

Тым часам Ліза, як яе назваў гаспадар, аперлася нагамі на купіну, якую намацала капытамі пад вадой, згарбацілася, скукожылася і скокнула. Потым зноў ірванула. І пайшло-паехала скаканне-рванне. Настаўнік толькі бачыў, што злева і справа хвалюецца рудая неглыбокая вада.

Гэтак рухаліся некалькі хвілін. Тут настаўнік і зразумеў, што па балоце, пад вадой, пакладзены бярвенцы і кабылка ступае па іх, як па клавішах раяля. Намацвае нагамі, абапіраецца і гэтак рухаецца. Настаўнік адразу адчуў глыбокую павагу да Лізы, а пра абразу ад Тымуха-Цімоха забыў. Да новага выпадку.

4. Начлежная візія

Неўзабаве бераг застаўся далёка ззаду. Кабыла відавочна стамілася, ад яе пайшла пара, але возчык сцябаў і сцябаў яе сваёю пугаю. Настаўнік зразумеў, што калі яны спыняцца — патонуць. Ногі кабылы, калі яна не намацае нябачнае бярвенца, тут жа засмоктвала твань. А калі Ліза абслізгнецца на падгнілым бярвенцы?.. Ці варта тут гаварыць, што душа настаўніка даўно скуксілася. Часам Ліза ўвальвалася па пуза ў балотную твань, і тады возчык саскокваў у ваду, намацваў нагамі бярвенні і як мог падштурхваў воз. Пры гэтым ён гучна цмокаў, праходзіўся па худой спіне канякі пужальнам і лаяў яе на чым свет стаіць. Самымі бяскрыўднымі словамі ў адрас Лізы былі: «кутніца», «торба» і «трыбух».

На сушэйшых месцах адпачывалі, і настаўнік адчуваў, што вантробы ў яго быццам паадрываныя. Далася і Ліза — ногі ў яе падкошваліся, яна дрыжэла ад знясілення, і здавалася, вось-вось паваліцца. Але ехалі далей, калі гэтыя скокі можна было назваць яздой, і нічога — Ліза ўсё не валілася. Пэўна, калі кабыла ляжала пузам у твані, яна адпачывала.

Неўзабаве грэбля зрабілася сушэйшая, бярвенні пад калёсамі цалейшыя, і тады настаўніка трэсла на вазку, як у ліхаманцы. Ён ужо даўно адрокся ад сваёй дурной задумкі ехаць напрасткі, але ж не вяртацца!

Урэшце чэзлыя бярозкі абапал дарогі змяніліся на тоўстыя алешыны, якія раслі кожная на сваёй пірамідзе з адмерлых карэнняў і куп'ішчаў, бярвенні на гаці зніклі — пайшоў забалочаны лес, калёсы гразлі ў чорную бліскучую гразь па калодкі. Цімох трымаўся канавы, якая віляла па лесе. Чароды дзікіх качак з крыкам падымаліся раз за разам з чорнай, як дзёгаць, паверхні, упрыгожанай зялёным бісерам буйнай раскі.

— Як гэтая рэчка называецца? — спытаўся, каб разрадзіць напружаную цішыню, настаўнік.

— Канава? Смердзь… — буркнуў Цімох. —

Тут што ні канава — то Смердзь…

Было душна. Гнілыя выпарэнні ад балота сціналі дых. Часам лес зноў пераходзіў у балацявіну, і тады Цімох злазіў з воза, высякаў жэрдку і ішоў наперад шукаць дарогі.

Канца і краю, здавалася, гэтаму то чэзламу, то выносістаму балотнаму лесу не будзе. Сонца даўно схілілася да небакраю. З жудасцю настаўнік думаў, што ім прыйдзецца начаваць. Ніводнага стажэчка, ніводнай хаткі, сядзібы — балота і балота, купіны, лаза, алешнікі, нейкія азярыны. Дзікія качкі ўжо не падымаліся на крыло шумлівымі статкамі, а з адлегласці дзесяці крокаў нахабна пазіралі на няпрошаных гасцей. Пэўна, яны ніколі не бачылі людзей, — вырашыў настаўнік.

Калі сонца дакранулася да вершалін далёкага асмужанага лесу, Цімох тпрукнуў, вылез з вазка і стаў распрагаць Лізу.

— Начуем? — спытаўся настаўнік.

Цімох нешта буркнуў. Расклаў вогнішча, прыставіў да агню гаршчок, у які насыпаў нейкіх круп. Крупеню еў без хлеба — заміж яго карыстаўся цыбуляй. Настаўнік прапанаваў возчыку кавалак са сваіх прыпасаў, але той адмовіўся.

— Мо ў пана зуб прапаласкаць што знойдзецца, — раптам папрасіў Цімох. — Баліць, сілы няма.

Давялося наліць з паходнай біклагі чарку. Цімох павесялеў, нават стаў мармытаць нейкую песеньку, раз-пораз прыляпваючы на лбе крывасмока-камара.

Цімох пасцяліў пану ў вазку, сам прымасціўся каля вогнішча на старым кажушку і варочаў у прысаку дзве бульбіны.

Настаўнік адышоўся ад месца начлегу. Авохці — высечка нейкая. Пространь, толькі пянькі тырчаць. Месяц з-за рэдкалесся за спіной паднімаецца… З нізінак плыве туман.

Вось тут і ўвага, чытач! Менавіта тут і здарылася тое, што спатрэбіцца дзеля разумення першага раздзела. Нечакана недалёка ад настаўніка матлянулася лазовая галіна і на пространь выйшаў цёмна-шэры, высокі, з казулю, звер. Што гэта не казуля, настаўнік адразу пазнаў — нізкая лабатая галава, вушы тырчком. Воўк! У настаўніка і духі сцяло, імгненна перасохла ў роце. Уцякаць! Да Цімоха, ён абароніць, прагоніць звера — у яго і агонь, і сякера ёсць.

Але момант першага страху прайшоў. Рэч была ў тым, што настаўнік меў пісталет. Бяда — адназарадны, але стрэльнуць, папужаць звера прыдатны. Праўда, ён быў схованы ў куфэрку і да ўсяго незараджаны, але адна толькі думка пра зброю супакойвала.

Ліза захрапла, Цімох нягучна падаў голас, і воўк пераступіў на месцы, нагнуў галаву і панюхаў купіну.

Настаўнік ведаў: крыкні ён, свісні — звер уцячэ, знікне, а настаўніку ой як цікава паглядзець на драпежніка.

З месяца спаўзла хмарка, і срабрыстае святло заліло паляну. Месяц стаяў у настаўніка за спінай, адбіваўся промнямі ў кожнай расінцы, струменіўся святлом з кожнай лужынкі, з кожнага мокрага слядка. Воўк іскрыўся ў промнях цыганскага сонца — месяца, быў белы, быццам сівы…

І раптам, гледзячы на ваўка, звяругу, настаўнік убачыў зусім не ваўка, а чалавека… Самога сябе ўбачыў… Развёў рукі ў бакі, і той чалавек рукі адставіў… Сівы воўк знік, а чалавек застаўся. І тут настаўнік убачыў, што гэта на тумане адбіваецца ад месяцавага святла ягоны ўласны цень. Што-што, а оптыку настаўнік крыху ведаў. Няўжо ён ва ўласным цені прымроіў ваўка?

Вярнуўся да вогнішча. Раскатурхаў возчыка, расказаў яму пра відмо. Цімох спрасоння нічога не зразумеў. Мыркнуў і павярнуўся на другі бок.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Не грози Дубровскому! Том 11

Панарин Антон
11. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том 11

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс