Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Зваротак «грамадзянкі» ўзварухне сэрца любой дзяўчыны. Гэтак жа звярталіся адзін да аднаго паўстанцы…

— Стасю, ці варта гэтак казаць? — зрабіў заўвагу аканом.

Напраўду, час гаварыць пра радзіму, пра вольнасць неспрыяльны. Толькі што прыдушана паўстанне, вясной

недзе ў віленскіх мурах павешаны Каліноўскі, сотні, калі не тысячы расстраляны, адпраўлены ў Сібір, пазбаўлены маёмасці, правоў шляхецтва, а Стасік распускае язык, каб заваяваць прыхільнасць дэвотак, у якіх невядома што ў галаве. А раптам каторая з іх — дачка дзяржаўнага службістага.

Стасік паслухмяна змоўк, стаў глядзець на звера.

Воўк у клетцы падняўся, не паварочваючы галавы, усім тулавам павярнуўся да паненак. Ноздры яго варухнуліся, ён пацягнуў да сябе паветра.

І раптам пан аканом збянтэжыўся. Яму падалося, што воўк у клетцы — той самы, якога восенню назад аддалі фактару Ёселю. Ды яшчэ трыма рублямі грошай падмазалі, абы каб толькі забраў нягоднага звера.

— О! Ён чуе, ён разумее, што мы пра яго гаворым! — усклікнуў Стасік.

Воўк тым часам матлянуў хвастом.

— Пан Ежы! — усклікнуў маладзейшы Ўрбановіч, зварочваючыся да пана аканома. — Далібог, гэта наш ручны воўк. Паглядзіце, гэта ж выліты Інсургент!

Воўк тым часам яшчэ раз матлянуў хвастом, схіліў, рыхтык сабака, галаву набок. У жоўценькіх, чыстых вачах свяціліся даверлівасць, радасць. Паненкі завойкалі ад здзіўлення: люты драпежнік, пагроза лясоў, зацяты вораг чалавека, ператварыўся — ці не фантастыка — у свойскую, добрую сабачыну.

Стасік падступіўся

да прэнтаў.

— Інсургент! — паклікаў ён з выглядам вопытнага сабакара. — Цю-цю, на!

Малады пан яшчэ не адважваўся працягнуць руку за прэнты, але воўк радасна забіў хвастом па баках, рыхтык свойскі сабака. У ягоных вачах мільгнула нешта накшталт радасці пазнавання. Ён глытнуў сліну, аблізаўся.

— Brawo! — запляскалі паненкі ў ладкі. — Brawo panu!

Маладыя, прыгожыя дзяўчаты, самі таго не разумеючы, пад'юдзілі паніча на непапраўнае. Як не адважыцца працягнуць да дзікага звера, ваўка, руку; выступіць гэткім утаймавальнікам, дрэсістаю, каб толькі яшчэ раз сарваць апладысменты…

— Не руш! — усклікнуў пан аканом, але было позна.

Стасік працягнуў руку паміж прэнтаў, дакрануўся да пукатай лабаціны звера, паспеў нават пагладзіць, а воўк вазьмі і цапні яго за руку. Хапянуў яго воўк, немалады пан кінуўся ратаваць маладога, і вось тады воўк выпусціў руку паніча і з жарсцю ўчапіўся ў руку старога пана, нібы помсцячы яму, чалавеку, зрэшты, усяму роду людскому, што вырвалі яго з нетраў прыроды, засунулі ў клетку, пазбавілі волі, свабоды…

Нарабілася вэрхалу, гвалту, адбілі пана ад ваўка; кроў свішча, рука акалечаная, але пан трымаў сябе як мужчына. Збялеў толькі, рыхтык ведаў, што так і трэба, каб было, быццам яго віна, што народжаны свабодным воўк мусіў пухнуць за жалеззем.

2000–2003

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Рус Дмитрий
3. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.36
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска