Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

І вось дзікае здарэнне. Малады пан застаўся з пагрызенай кісцю — косці цэлыя, мяса пакусана і скура здзёрта, а вось пажылому пану, які ратаваў маладога, не пашэнціла — мезены палец адгрызены цалкам — матляўся на скурцы, безыменец пераламаны, бясформенны, і сярэдні палец пабываў у зубах, але ў суставе быў рухомы. Дасталося і перадплеччу. Воўк літаральна прапусціў яго праз зубы… Рука як у малатарні пабывала. Кроў цуркамі цякла… Нават на другі дзень пасля здарэння адна далікатная паненка так і гэпнулася каля воўчай клеткі, самлела — кроў праступіла скрозь тырсу і пясок, якімі закідалі зямлю. Гэтулькі яе нахлюпала з пашаткаванай рукі…

Такім чынам, нам амаль усё вядома: курорт,

звярынец, два паўднёвыя (у межах краю) паны з паненкай і цёткай з бародаўкай пад вокам; малады суне руку ў клетку, стары яго ратуе, воўк чык зубамі — і гатова. Што далей? Далей будзе, не турбуйся, чытач. Спачатку паглядзім на гэтыя ж падзеі вачамі яго ўдзельнікаў.

2. Маладое-неразумнае

У тую нешчаслівую раніцу манкевіцкі аканом, з тых самых славутых Манкевічаў з поўдня Менскай губерні, якая за Прыпяццю, каля ракі Гарыні, як і было заведзена штораніцы, папіў кавы, з'еў канапку і накіраваўся на неадменны ранішні шпацыр. Маладая жонка яшчэ спала. Учора звечара, як звычайна, добра насварыліся, пані скрычалася, таму сёння і спала. Накрычаўся і пан, вядома, не крыкам, а шэптам, душачыся, тоячыся ад гатэльных суседзяў, і цяпер яму карцела ціха пагаварыць з кім. Згрызоты з маладой жонкай надакучылі яму. Са сваіх з кім пагаворыш? З прышаломкаватым Станіславам — маладым панам, на якога людзі там, на далёкім Палессі, казалі, як на дзецюка, — Стасік? Аканом зразумеў, калі прыехаў сюды, што ўвесці маладую жонку ў кампанію курортных кабет, адшукаць ёй каляжанак, хоць бы адну, якая была рыхтык сястра, не ўдасца, — жонка сама не хацела гэтага.

Той раніцай выйшаў на шпацыр і Стасік. У гэтага ў галаве адно — пакруціцца, пацерціся каля маладых паненак. Якраз тады, калі цётка Цэцыля, тая самая, з бародаўкай, спіць. А спіць яна доўга, да дванаццаці, бо яна святуля — уночы не спіць, а моліцца.

Дзяўчаты акурат і стаялі каля звярынца. Прыйшлі так рана, бо хацелі паглядзець, як раніцай кормяць драпежнікаў: рысю, мядзведзя, ваўкоў.

Ваўкоў у звярынцы сядзела цэлая рознакаліберная дэлегацыя з лясоў «Северо-Западного края»… Быў здаравезны баравы ваўчуга з Налібокаў, меліся галаватыя пушчанскія ваўкі, знаходзіліся драбнацелыя інфлянцкія ваўкі, цэлая сям'я: воўк, ваўчыца і ваўчаняты. Быў яшчэ адзін воўк, які, як казалі, з'явіўся ў звярынцы нядаўна. Невялікі, сухарэбры, адно званне, што воўк. Казалі, што то быў ручны звер, але шмат рабіў шкоды, таму запраторылі ў клетку.

Пан аканом падышоў да паненак, дакрануўся да свайго касторавага кацялка ў знак вітання. Дзяўчаты стрымана хітнулі галоўкамі. Аканом паглядзеў на мядзведзя, рысю, на ваўкоў. Каля клеткі з сухарэбрым ваўком спыніўся. Звер ляжаў, паклаўшы галаву на таўставатыя пярэднія лапы. Кавалак свежай ялавічыны ляжаў у пляскатай жалезнай місе, але воўк не звяртаў на спажыву ўвагі. Словам, воўк як воўк. Тыповы шэры драпежнік, якіх на прасторах Літвы тысячы, а можа, дзесяткі тысяч… Да чаго яны падобныя адзін да аднаго!

Стасік побач круціў галавой, зазіраючы ў маладыя, сонечныя, як свежае масла з бойкі, і роўненькія, як курыныя яйцы, тварыкі маладзічак, нешта плявузгаў пра раманы Крашэўскага, з якіх ён ніводнага не дачытаў, і нават асмеліўся ўзяць адну з дзяўчат за локцік. Тая далікатна выслабаніла руку і з'едліва сказала голасам у нос, па-французску, што ў маладога пана ёсць каго браць за руку, маючы на ўвазе цётку.

Раптам ні з таго ні з сяго сухарэбры воўк падняўся і… заскуголіў. Так голасна і так сумотна, што паненачкі і Стасік сталі з жалем глядзець на звера. Стасік аб'явіў, што воўк плача. Па волі.

А сам воўк — так сабе, няма на што глядзець. І не такіх бачыў. Наглядзеўся на ваўкоў у той глухмені, у якой змушаны жыць. Не аднаго драпежніка дасягла куля, пушчаная са ствала ягонай паляўнічай дубальтоўкі. Такія экземпляры трапляліся! Бывалі — ого! Даўжынёй вунь з гэтую паркавую лаву. Лапы — што цурбалкі ў каня. А гэтыя ваўкі тут, у Друскеніках, — дробныя, не вартыя ўвагі.

— Вось, — балбатаў Стасік, — маці Ромула і Рэма… Выбітны сімвал… Плач гэтай ваўчыцы сімвалізуе плач народа па незалежнасці…

— To pies, nie samica… — перабіла пустаслоўе Стасіка адна з паненак і сарамліва заплюскала вачамі.

— Ці важна… — ганарыста адмахнуўся Стасік. — Ваўкі ў многіх народаў сімваламі… Знаёмы каўказскі афіцэр расказваў, што дзікія горцы яго на сцягу зялёным, мусульманскім, маюць… Ваўчыцу… І вось, паводле легенды…

Воўк паскуголіў і цяжка бухнуўся, упаў на жывот, паклаў морду на лапы. Калі загучаў голас Стасіка, адно вуха ваўка варухнулася і стала старчаком. Гэта падмеціў пан аканом. Голас Стасіка гучаў, а воўк нават прыўзняў галаву, нібы слухаючы бязглуздзіцу маладога пана.

— Паводле чэчэнскай легенды, ваўчыца ўратавала дзяцей, сваіх ваўчукоў, ад буры… Паслухайце, — Стасік перайшоў на шэпт, — думаеце, Расея заваявала Каўказ? Чэчня ім адрыгнецца праз сто, дзвесце гадоў. Як і наша радзіма… Так, грамадзянкі?

Зваротак «грамадзянкі» мог пацэліць у сэрца любой дзяўчыны. Гэтак жа звярталіся адзін да аднаго паўстанцы… Яшчэ летась гэтак казалі ўсе прыстойныя палякі, ды, уласна, яшчэ і ў студзені, лютым сёлета казалі. Уголас, смела. Цяпер — не. Цяпер расейскія жандары ў Вільні хапаюць жанчын у чорным і, кажуць, задзіраюць спадніцы на галовы. Каб гэтак адвабіць насіць чорнае, жалобу па задушанай інсурэкцыі. Праўда, не зусім яшчэ і задушанай. Хто ведаў, колькі яшчэ хавалася па лясох з прагай помсты за забраны край.

— Пан Станіслаў, ці варта завязваць дыскусіі? — зрабіў заўвагу аканом маладому сваяку.

Падумаў ён пры гэтым больш рэзка: «Балван дурны. Ці час гаварыць пра радзіму, пра вольнасць? Толькі што, якіх пару месяцаў таму, у віленскіх мурах павешаны Каліноўскі. Падумаць толькі, крывавы дыктатар Літвы гасцяваў у іх, там, на поўдні, у эканоміі, некалькі дзён… А потым уся гэта калатнеча з інсурэкцыяй… А гэты, ну сапраўды, ці ж не балван, распускае язык… Вакол шпегі… Сотні, калі не тысячы расстраляны, адпраўлены ў Сібір, пазбаўлены маёмасці, правоў шляхецтва, а Стасік выхваляецца, каб заваяваць прыхільнасць дэвотак, у якіх невядома што ў галаве. А раптам каторая з іх — дачка дзяржаўнага службістага?»

Стасік паслухмяна змоўк, утаропіўся ў звера. Воўк у клетцы падняўся і, не паварочваючы галавы, усім тулавам павярнуўся да паненак і слабога на язык маладзёна. Ноздры звера варухнуліся, ён пацягнуў да сябе паветра.

І раптам пан аканом збянтэжыўся. Яму падалося, што воўк у клетцы — той самы, якога колькі ўжо часу, як аддалі аднаму фактару. Ды яшчэ трыма рублямі грошай падмазалі, абы каб толькі забраў ляснога нягодніка.

— О! Ён чуе, ён разумее, што мы пра яго гаворым! — усклікнуў Стасік.

Воўк тым часам матлянуў хвастом.

— Пан Ежы! — усклікнуў маладзейшы Ўрбановіч, звяртаючыся да пана аканома. — Дык ці не ў Друскенікі наш Ёсель здаў таго нашага ваўчыдлу? Далібог, гэта наш ручны воўк. Паглядзіце, гэта ж выліты Інсургент!

Воўк тым часам яшчэ раз матлянуў хвастом, схіліў, рыхтык сабака, галаву набок. У жоўценькіх чыстых вачах засвіцілася даверлівасць. Паненкі завойкалі ад здзіўлення: люты драпежнік, пагроза лясоў, зацяты вораг чалавека, ператварыўся — ці не фантастыка — у свойскую, добрую сабачыну.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Не грози Дубровскому! Том 11

Панарин Антон
11. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том 11

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс