Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Яны што, імёны свае напісалі? Як іх завуць, ведаеце?

— Здаецца, Зіна, Каця і Мішка… — Яна насцярожана глядзела на Корзуна. — А што, знойдзеце?

— Хто яго ведае, — адказаў лейтэнант, — самі ж казалі, што на грошах шмат хто піша. Ды і сцерці можна.

Паметкі на купюрах — гэта ўжо след, зачэпка. І цяпер Корзун быў упэўнены, што падпалкоўнік дазволіць працягваць расследаванне. Аднак перш чым пайсці да яго, ён вырашыў яшчэ раз самастойна абдумаць усе свае довады. Думка, што ў Сярковай ёсць сумненні ў адносінах да свайго жаніха, пасля размовы з ёю адпала. Калі паметкі былі сапраўды, яна ніколі б не сказала пра іх, каб не паставіць пад пагрозу жаніха. Па ўсім было відаць, што яна кахае яго. Аднак калі не Валюжэніч, то тады нехта іншы, і абавязкова свой, сельскі. Чужых, акрамя Валюжэніча, у той дзень там не было. З гэтым ён і пайшоў да Шарая.

— Клін? — здагадаўся падпалкоўнік. — А то я думаю, што гэта ў цябе такі рашучы выгляд?

— Ніяк не магу даць сам сабе рады, — збянтэжыўся Корзун. — Быццам нябачны парог пад нагамі: і не відаць нічога, і не пераступіць. — Потым суха пераказаў начальніку аддзела ўсё, аб чым даведаўся за апошнія дні.

Шарай доўга сядзеў, задумліва паглядаючы на лейтэнанта. Нарэшце прыняў рашэнне:

— Добра, зробім так. Па-першае, трэба прасачыць, ці не сустрэнецца сёння-заўтра Сяркова з жаніхом. Бо, магчыма, тут без яго не абышлося. Калі яна ў ім упэўнена, то пастараецца сустрэцца. Па-другое, пацікаўся, хто і куды і з якой нагоды выязджаў за апошнія дні з вёскі. І папярэдзь банк, каб сачылі за надпісанымі купюрамі. Гэта, здаецца, наш адзіны больш ці менш верны след.

— Баюся, спазніліся, колькі дзён мінула, — з жалем прамовіў Корзун.

— Наадварот, думаю, яшчэ нават рана, — не пагадзіўся падпалкоўнік. — Калі злодзей заставаўся тут, то спачатку дробныя грошы траціў, чакаў, каб мы забыліся на яго. Так што дзейнічай.

— Слухаю, — весела адказаў Корзун, не ўяўляючы ў той момант, якую работу ўзваліў сабе на плечы.

Яе аб'ём ён ацаніў толькі назаўтра, калі пачаў правяраць усіх, хто выязджаў з Кліна. Такіх людзей было нямала, і ездзілі яны у розныя месцы, па рознай патрэбе. Добра, што сярод іх былі і такія, якія ў магазін Сярковай у той дзень не заглядвалі. Так што круг звузіўся. Працуючы над гэтай сваёй версіяй, Корзун, аднак, не забываўся на саму прадаўшчыцу. Яна не паехала ў райцэнтр, хаця і выклікалі па тавары, і, такім чынам, з Валюжэнічам не сустракалася. Але і гэта зусім не пацвярджала выказанае падпалкоўнікам меркаванне. Сярковай на той час быццам бы тэрмінова спатрэбілася падаць справаздачу ў сельпо, і таму на базу замест сябе паслала памочніцу, якая толькі што выйшла на працу пасля хваробы. Так што шукаць злодзея, відаць, трэба было ў іншым месцы.

З усіх непрыкметна правераных вяскоўцаў Корзуна найбольш зацікавіў Буевіч. Па-першае, ён такі заставаўся адзін у гандлёвым памяшканні, і па-другое, назаўтра пасля прапажы ў магазіне паехаў у абласны цэнтр. Што ён там рабіў, дакладна даведацца не ўдалося. Стала толькі вядома, што яго сын, які там жыў, у той жа дзень купіў матацыкл. Сваіх грошай у яго наўрад ці магло столькі быць — за паўгода працы токарам трэцяга разраду шмат не назапасіш. Аднак, расказваючы таварышам пра пакупку, не гаварыў, дзе ўзяў грошы. Ці не хацеў, ці ўтойваў, што дапамог бацька. Корзун не мог нават падумаць, што тут можа што-небудзь быць нячыстым. Буевіч, з якім ён у свой час гутарыў, быў не з тых людзей, якіх можна падазраваць у чым-небудзь благім, — ветэран вайны, актывіст. Аднак гэта супадзенне з пакупкай Корзуну вельмі не спадабалася. Звязаўся з банкам абласнога цэнтра, каб высветліць, ці не паступалі да іх у той дзень мечаныя купюры з магазіна спорттавараў, які прадаваў матацыклы. Ніхто, аднак, нічога пэўнага сказаць не мог.

А час ішоў. Цяпер усё выглядала яшчэ больш безнадзейным, чым напачатку. Корзун так і сказаў падпалкоўніку, калі прыйшоў на чарговы даклад. Той папракнуў:

— Хутка ты здаўся, лейтэнант. Ці, можа, забыўся, што цярпенне — твая самая моцная зброя?

— Мне не часу шкада, — не пагадзіўся Корзун, — баюся, што мая падазронасць на сумленнага чалавека цень кіне.

— Ну, гэта ад цябе залежыць. Зрэшты, у адным ты, бадай, маеш рацыю. Важдаемся доўга. Таму давай паспрабуем падштурхнуць падзеі.

— Якім чынам? — не зразумеў лейтэнант.

— Папросім старшыню райспажыўсаюза выступіць у газеце. Хай раскажа пра растраты, выяўленыя ў магазінах. І Сяркову ўспомніць, не надта крытычна, а як сам факт: у час выручку не здала. Раптам той, хто сцягнуў грошы і пакуль тоіцца, асмялее.

— А калі асмялеў ужо, да нас?

— Думаеш на Буевіча?

— Не хачу, ды…

— Вось і не трэба, — перабіў Шарай.

— Усё роўна высветлю, за якія грошы матацыкл куплены, — упарта сказаў Корзун.

А сын Буевіча, як на тое, на асцярожнае пытанне сакратара камсамольскага камітэта завода, які пытаў у яго па просьбе Корзуна пра матацыкл, пажартаваў: «На хлебе ды на вадзе сядзеў, па капейцы збіраў».

Якая ні была непрыемная для Корзуна сама гэта думка, ён усё больш разумеў, што рана ці позна, а прыйдзецца зноў сустрэцца з Буевічам.

Тым часам у газеце з'явіўся артыкул, аб якім гаварыў падпалкоўнік Шарай. Прайшло яшчэ некалькі дзён. І ўсё безвынікова. Корзун ужо быў сабраўся да Буевіча, як нечакана пазванілі з банка. У грошах, якія здаў універмаг, знайшлі соценную купюру са слядамі сцёртага надпісу. Узрадаваны, Корзун заспяшаўся да начальніка, але таго не было на месцы. Давялося самому прымаць рашэнне.

Дырэктар універмага, якога Корзун папрасіў выклікаць да яго касіраў, здзівіўся, але, ні аб чым не пытаючы, выканаў просьбу. Жанчыны адна за адной заходзілі ў кабінет. Ніхто з іх не запомніў пакупніка з соценнай купюрай. Гэта было тым больш дзіўна, што, як паведамілі з банка, яна была ў той дзень адзіная ў выручцы. Касіры звычайна такія рэчы не прапускаюць. Значыць, або не хочуць сказаць, або… яны сапраўды не бачылі гэтай купюры.

— Вось-вось, — падліў масла ў агонь дырэктар універмага, — самі пераканаліся, ніхто не ведае.

— А мы гэта зараз праверым, — зірнуў на яго лейтэнант і звярнуўся да маладзіцы, якую выклікалі апошняй: — А што вы нам скажаце?

— Што гэта вы за нас узяліся, таварыш лейтэнант? — за жартаўлівым пытаннем жанчыны адчувалася хваляванне.

Корзун быў з ёю крыху знаёмы, ведаў, што яна працуе ў трыкатажнай секцыі нядаўна, яе перавялі сюды з кніжнага магазіна, дзе яна зарэкамендавала сябе з найлепшага боку. І ўсё-такі, нічога не тлумачачы, спытаўся пра купюру. Яна не ведала. Тады ён пацікавіўся:

— Вы ўчора не пакідалі работу?

— А што здарылася? — яшчэ больш занепакоілася яна.

— Значыць, пакідалі?

— Так, але мне Іван Сцяпанавіч дазволіў,— касірка павярнулася да дырэктара, чакаючы падтрымкі.— Сына трэба было забраць з садзіка. Заўсёды муж забіраў, а ўчора на раёне затрымаўся…

— Хто вас замяняў? — нецярпліва перапыніў яе Корзун.

— Валя… Хруцкая. У нас усё роўна хто замяняе, у нас брыгадная адказнасць.

— Ды я не ў прэтэнзіі,— засмяяўся Корзун, — дзякуй вам і даруйце, што патрывожыў.— У яго быў добры настрой, яму здавалася, што ён, нарэшце, выйшаў на след.

Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Утопающий во лжи 2

Жуковский Лев
2. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон