Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Сяркова ўспыхнула:

— А можа, я тады затрымалася!

— Не, Сяркова, не затрымаліся, у мяне тут запісана, і ваш подпіс ёсць.

— Дык што, па-вашаму, — я ўзяла, я? — Не прывыклая, відаць, каб ёй гаварылі насуперак у магазіне, яна ледзь стрымлівалася.

Корзуну здалося, што прадаўшчыца зараз учэпіцца ў яго сваімі доўгімі, пафарбаванымі ў бурачковы колер пазногцямі, і на ўсякі выпадак крыху адсунуўся ўбок.

— Я ўзяла? Я? — задыхаючыся ад злосці, наступала Сяркова.

— Хутчэй за ўсё, не, вам сапраўды гэта не патрэбна, — заспакоіў ён разгневаную прадаўшчыцу, — а нервавацца не трэба, інакш мы з вамі злодзея не знойдзем.

Яна крыху астыла, аднак глядзела на Корзуна з недаверам і ранейшай непрыязнасцю, быццам чакала новай пасткі.

Пачатак следства зусім не радаваў Корзуна. Куды дзеліся грошы, па-ранейшаму было невядома. Яму ўдалося толькі ў прынцыпе даказаць невінаватасць Грамакоўскай. Праўда, амаль гэтак жа ён быў перакананы, што і Сяркова не брала грошай, і не інсцэніруе прапажу. Бо, калі злодзея не знойдуць, ёй усё роўна прыйдзецца пагашаць нястачу — доказаў крадзяжу няма ніякіх, А яна ў гандлі працуе шмат гадоў, без растрат, адзінокая, забяспечаная, нядаўна яшчэ і хату, якую атрымала ў спадчыну ад маці, прадала. Тут нешта іншае. Але што? Вось гэтага Корзун якраз і не ведаў.

Вынікі рэвізіі не былі для Корзуна нечаканымі. Як ён і думаў, не хапіла толькі той сумы, якая, паводле слоў Сярковай, прапала з магазіна. Пра гэта ў міліцыю паведаміў старшыня сельпо, дадаўшы, што Сяркова згодна пакрыць нястачу. Такім чынам, улічваючы яе мінулую бездакорную працу, справу можна прыпыніць. Тое ж параіў Корзуну і начальнік аддзела падпалкоўнік Шарай, калі ён далажыў яму, што пры расследаванні зайшоў у тупік.

— Але ж грошы прапалі,— з сумненнем запярэчыў Корзун.

— Ты вельмі верыш Сярковай? — спытаў падпалкоўнік.

— У тым вось і загваздка, што не. Нервавалася, кідалася, а цяпер сама прапанавала ўнесці грошы.

— Бачыш, і ў цябе няма да яе даверу. Магчыма, што ўся гэта гісторыя — інсцэніроўка. Страты дзяржаве няма, так што давай згаджайся з кааператарамі. Для цябе ў нас ёсць больш перспектыўны занятак. Скардзяцца на трыкатажную секцыю універмага. Нібы самыя дэфіцытныя рэчы налева збываюць, з нацэнкай, вядома.

Корзун устаў, абцягнуў кіцель.

— Таварыш падпалкоўнік, за універмаг вазьмуся, сёння ж. Але дазвольце патрымаць яшчэ гэту справу, хоць некалькі дзён.

Шарай усміхнуўся. Яму падабалася такая няўрымслівасць, гатоўнасць дзеля ісціны ўзваліць сабе на плечы дадатковы цяжар, які часта, акрамя клопатаў, нічога не дае. Аднак ён і не любіў, калі яго людзі раскідваліся, ловячы жураўля ў небе, як вось у гэтым выпадку. І таму добразычліва і разам з тым цвёрда адмовіў:

— Ты мне спачатку доказы дай, доказы.

Ад начальніка Корзун пайшоў незадаволены сабой. У глыбіні душы ён быў упэўнены, што расследаванне ў Кліне варта працягваць. А даказаць гэта падпалкоўніку не здолеў. Як заўсёды, самыя пераканаўчыя словы не прыйшлі ў галаву ў патрэбную хвіліну. Ужо седзячы ў сваім кабінеце, ён успомніў, што мог бы сказаць, напрыклад, пра тое, што не дапытаў жаніха прадаўшчыцы. А гэта было з боку следчага нядбайнасцю. А самае галоўнае — ён павінен быў сказаць аб тым, што справа гонару міліцыі знайсці сапраўднага злачынцу, каб апраўдаць перад аднавяскоўцамі Грамакоўскую. А вось не сказаў…

Папка з новай справай, якую атрымаў Корзун, была амаль пустая. Скарга, што ва універмагу не прадаюць дэфіцытных вырабаў, даведка райспажыўсаюза, што такія тавары ва універмаг паступаюць у значнай колькасці, і ананімная заява, што работніца трыкатажнай секцыі Хруцкая жыве не па сродках. Сабраныя разам, матэрыялы пакідалі пэўнае ўражанне, і таму Корзуну трэба было высветліць, ці адпавядае заява сапраўднасці. Абдумваючы, як лепш арганізаваць праверку, каб не ўзнімаць непатрэбнага шуму, ён увесь час лавіў сябе на тым, што галава яго больш занята падзеяй у Кліне. Гэта не давала засяродзіцца. Ён раззлаваўся, выцягнуў са стала павестку і запоўніў яе на імя Валюжэніча. Бо, калі сведкам быў, паслухаць яго не пашкодзіць.

Прыняўшы рашэнне, лейтэнант супакоіўся, павесялеў, уявіўшы, як падпалкоўнік, даведаўшыся пра яго ўчынак, скажа: «Любіш ты пасля бойкі кулакамі памахаць. — Паківае галавой і дадасць: — У час трэба думаць».

Што праўда, то праўда. Ёсць такі грэх. Здараецца, зробіць вывад, а потым ужо, спакойна, не спяшаючыся, узважыўшы ўсе абставіны, заўважае, што нешта важнае прапусціў, праглядзеў. Стараецца зжыць у сабе гэту паспешлівасць, ды не заўсёды атрымліваецца. Праўда, у гэтым выпадку, здаецца, атрымалася нават наадварот — не ён, а начальства спяшаецца з вывадамі. Але гэта ўсё роўна не дае заспакаення…

Друг Сярковай у чымсьці аказаўся такім, якім Корзун яго сабе ўяўляў. Не надта малады, крыху за трыццаць, дужы мужчына, які стараецца сачыць за сваім выглядам. Яго можна было нават назваць прыемным. Сяркова, напэўна, аб ім так і думала. А Корзун не любіў людзей такога тыпу: гладкіх, прылізаных, быццам з рэкламнага малюнка. Валюжэніч быў гаваркі, трымаўся ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасці. І таму размова ў іх атрымалася лёгкая.

Валюжэніч з гумарам, капіруючы паводзіны кожнага ўдзельніка падзеі, расказаў пра вобыск Грамакоўскай. Аднак пра тое, што спрабаваў адгаварыць Сяркову, не ўспомніў. Корзуну гэта спадабалася, ён пачаў трымацца менш афіцыйна.

Відаць, і Валюжэніч адчуў гэту перамену, бо з усмешкай, як аднадумцу, нібы між іншым сказаў:

— Рву з Марусяй.

— Гэта чаму? — шчыра здзівіўся Корзун. Яму здавалася, што яны вельмі адпавядаюць адно аднаму: і ўзрост, і, відаць, характары падобныя.

— Грубая, ведаеце, — растлумачыў Валюжэніч. — Я даўно заўважаў. Думаў — выпадковае. А апошнім разам… — Ён змоўк, даючы субяседніку самому здагадацца, што менавіта выпадак з Грамакоўскай быў той кропляй, якая пазбавіла цярпення.

— Вам лепш ведаць, — нечакана для сябе сумеўся Корзун і раптам падумаў: «Цікава, а што сказала б Сяркова, каб пачула гэта?» І спытаў: — А пра грошы вы што-небудзь можаце сказаць?

Валюжэніч паціснуў плячыма, пасур'ёзнеў. Нейкі час маўчаў, нібы яшчэ раз перабіраў у памяці той выпадак, а потым адказаў.

— За руку нікога не злавіў. За Грамакоўскую магу паручыцца. Наіўнае дзяўчо, яна яшчэ не ведае цаны грашам. Навошта яны ёй? А вось… — ён змоўк, як і тады, калі гаворка ішла пра яго былую нявесту.

Популярные книги

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Стоп. Снято! Фотограф СССР

Токсик Саша
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Стоп. Снято! Фотограф СССР

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью