Чтение онлайн

на главную

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

– Ты несправядлiвы, малыш, я ж не ўмею маляваць, хiба толькi ўдаваў звонку ды знутры.

– Нiчога. I так добра будзе, - супакоiў ён мяне, - дзецi зразумеюць.

Я ўзяў аловак i намаляваў напыснiчак. Сэрца маё сцiснулася, калi я аддаваў малюнак Маленькаму прынцу:

– Ты нешта ўтойваеш ад мяне...

Але ён адказаў:

– Ведаеш... заўтра будзе якраз гадавiна, як я трапiў да вас на Зямлю...

Ён змоўк. Потым дадаў:

– Я прызямлiўся побач, зусiм недалёка адгэтуль...

I

пачырванеў.

I зноў, я сам не разумеў чаму, але мяне агарнула дзiўная туга. I ўсё ж я спытаў:

– Значыць, ты зусiм невыпадкова прагульваўся тут у дзень нашага знаёмства, тыдзень назад, такi адзiнокi, тут, за тысячу мiль ад людскога селiшча! Ты вяртаўся на тое месца, дзе прызямлiўся?

Маленькi прынц зноў пачырванеў.

– Мабыць таму, што спаўняецца год?..
– нерашуча працягваў я.

Маленькi прынц зноў пачырванеў. Ён нiколi не адказваў на пытаннi, але калi ён чырванеў, гэта значыла "так", цi ж няпраўда?

– Ах, - вырвалася ў мяне, - баюся, што...

Але ён не даў мне дагаварыць:

– Пара табе ўжо ўзяцца за работу. Iдзi да сваёй машыны. Я буду чакаць цябе тут. Вяртайся ўвечары.

Я вагаўся. Мне ўзгадаўся Лiс. Нялёгка стрымаць слёзы, калi дазволiш, каб цябе прыручылi...

ХХVI

Непадалёку ад калодзежа грувасцiлiся руiны старажытнай каменнай сцяны. На другi вечар я вяртаўся сюды ад самалёта i яшчэ здалёк заўважыў Маленькага прынца, якi сядзеў на сцяне i матляў нагамi. Да мяне данёсся яго голас:

– Хiба ты не памятаеш?
– казаў ён.
– Але не тут!

Нехта, безумоўна, падтрымаў гамонку, бо Маленькi прынц запярэчыў:

Ну так, так! Гэта было роўна год назад, дзень у дзень, толькi ў iншым месцы...

Я наблiжаўся да сцяны. Як i раней, нiкога не бачыў i не чуў. Аднак Маленькi прынц зноў запярэчыў:

– Ну безумоўна. Ты знойдзеш мяне па слядах на пяску. Чакай. Сёння ўночы я прыйду туды.

Я быў за дваццаць метраў ад развалiн i па-ранейшаму нiкога не бачыў.

Маленькi прынц памаўчаў, потым спытаў:

– А ў цябе добрая атрута? Ты ўпэўнены, што я не буду доўга пакутаваць?

Я спынiўся як укопаны, сэрца маё сцiснулася, але я ўсё роўна нiчога не разумеў.

– А цяпер iдзi, - сказаў ён.
– Я хачу злезцi!

Я апусцiў вочы долу i - аж адскочыў! Там, каля сцяны, выцягнуўшы да Маленькага прынца агiдную пляскатую галаву, пакалыхвалася ядавiтая змяя такiя змеi ў трыццаць секунд здольны адправiць чалавека на той свет. Я лiхаманкава сунуў руку ў кiшэню па рэвальвер i кiнуўся да яе, але на мой шум змяя мякка, нiбы памiраючы струмень вады, асунулася ў пясок i не надта паспешлiва, з лёгкiм металёвым шорхатам слiзганула пад каменне.

Я

падбег да сцяны i падхапiў на рукi бледнага як палатно Маленькага прынца.

– Гэта яшчэ што прыйшло табе ў галаву?! Ты гутарыш са змяёй?!

Я разматаў яго вышываны золатам шалiк. Змачыў скронi вадой, даў папiць. Але я не мог болей нiчога выпытваць у яго. Ён сур'ёзна паглядзеў на мяне i абвiў маю шыю рукамi. Сэрца яго калацiлася, нiбы ў прыстрэленай птушкi.

– Я рады, што ты знайшоў непаладку ў сваёй машыне, - сказаў ён.
– Цяпер ты зможаш вярнуцца на радзiму...

– Адкуль табе гэта вядома?!.

Я ж якраз iшоў паведамiць яму, што зусiм неспадзявана я адрамантаваў самалёт!..

Маленькi прынц нiчога не адказаў на маё пытанне, але дадаў:

– Сёння я таксама вярнуся дадому...

Потым, задуменна:

Гэта значна далей... i значна цяжэй...

Усё было неяк незразумела-дзiўна. Я сцiскаў яго ў абдымках, нiбы малое дзiця, але мне здавалася, што ён выслiзгвае з маiх рук, правальваецца ў бездань, а я не магу яго ўтрымаць...

Ён задуменна глядзеў некуды далёка-далёка.

– У мяне застаецца твой баранчык. I напыснiчак...

I ён сумна ўсмiхнуўся.

Я доўга маўчаў. Ён нiбы зноў ажываў: я адчуваў, як ён паволi саграваўся.

– Хлапчанятка маё, як ты спалохаўся...

Вядома, ён спалохаўся! Але ён мякка засмяяўся:

– Сёння ўночы мне будзе яшчэ страшней...

Я зноў пахаладзеў ад прадчування нейкай непапраўнай бяды. Няўжо, няўжо я нiколi не пачую больш, як ён смяецца?.. Гэты смех для мяне - нiбы крынiца ў пустынi.

– Хлапчанятка маё, я хачу яшчэ паслухаць, як ты смяешся...

Але ён адказаў:

– Сёння ноччу спаўняецца роўна год. Сёння мая зорка будзе якраз над той мясцiнай, дзе я прызямлiўся летась...

– Хлапчанятка маё, скажы, гэта ўсё проста нядобры сон - i змяя, i спатканне, i зорка - проста нядобры сон, праўда?

Але ён не адказаў на маё пытанне.

– Сама галоўнае - тое, чаго не ўбачыш вачыма...
– прамовiў ён.

– Гэта праўда, канечне...

– Гэта як з кветкай. Калi любiш кветку, што расце недзе на зорцы, так прыемна ноччу глядзець на неба. Здаецца, усе-усе зоркi цвiтуць.

– Гэта праўда, канечне...

– Гэта як з вадой. Тая вада, што ты даў мне напiцца, была як музыка. Музыка калаўрота i вяроўкi... Памятаеш... Як жа гэта было цудоўна...

– Гэта праўда, канечне...

– Начамi ты будзеш глядзець на зоркi. Мая зорка вельмi маленькая, я не магу паказаць табе, дзе яна. Але гэтак нават лепей. Яна будзе табе проста адной з зорак. I ты палюбiш глядзець на ўсе зоркi... Усе яны стануць тваiмi сябрамi. А яшчэ я зраблю табе сякi-такi падарунак...

Ён зноў засмяяўся.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Наследник павшего дома. Том III

Вайс Александр
3. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том III

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Провинциал. Книга 8

Лопарев Игорь Викторович
8. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 8

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников