Чтение онлайн

на главную

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

Маленькi прынц гаварыў далей:

– Твая планета настолькi маленькая, што ты трыма крокамi абыдзеш яе ўсю. I табе проста трэба iсцi з такой хуткасцю, каб увесь час быць на сонцы. Захочацца адпачыць - дык ты iдзi, iдзi... I дзень будзе працягвацца столькi, колькi захочаш.

– Ну, ад гэтага мне толку мала, - сказаў лiхтаршчык.
– Больш за ўсё на свеце я люблю спаць.

– Тады дрэнна, - цяжка ўздыхнуў Маленькi прынц.

– Дрэнна, - згадзiўся лiхтаршчык.
– Добры дзень.

I

патушыў лiхтар.

"Гэтым чалавекам, - ужо зноў у дарозе падумаў Маленькi прынц, - гэтым чалавекам пагарджалi б усе астатнiя: i кароль, i славалюб, i п'янiца, i дзялок. А па-мойму, ён адзiны з iх усiх, хто не смешны. Мабыць таму, што думае не толькi пра сябе".

Ён з жалем уздыхнуў i падумаў яшчэ:

"Бадай, адзiны чалавек, з кiм я мог бы пасябраваць. Але яго планета сапраўды надта маленькая. На двух не хопiць месца".

Маленькi прынц нават сабе не асмелiўся прызнацца, што яму шкада было пакiдаць гэтую блаславёную планету больш за ўсё з-за тысячы чатырохсот сарака захадаў сонца!

ХV

Шостая планета была ў дзесяць разоў большая за папярэднюю. На ёй жыў дзядуля, якi пiсаў таўшчэзныя кнiгi.

– Эге! А вось i падарожнiк!
– узрадаваўся ён, калi заўважыў Маленькага прынца.

Маленькi прынц сёў на стол, каб аддыхацца. Ён ужо так здарожыўся!

– Адкуль ты?
– спытаў яго дзядуля.

– Што гэта за кнiга, такая тоўстая?
– пацiкавiўся Маленькi прынц.
– Што вы тут робiце?

– Я географ, - адказаў стары.

– А што такое - географ?

– Гэта вучоны, якi ведае, дзе знаходзяцца моры, рэкi, гарады, горы i пустынi.

– От цiкава!
– адразу ажывiўся Маленькi прынц.
– Вось нарэшце сапраўдны занятак!

I ён акiнуў вачыма планету географа. Нiколi яшчэ ён не бачыў такой велiчнай планеты.

– У вас вельмi прыгожая планета. Тут ёсць акiяны?

– Не магу гэтага ведаць, - адказаў географ.

– Ну-у...
– Маленькi прынц быў расчараваны.
– А горы?

– Не магу гэтага ведаць, - адказаў географ.

– Але ж вы географ!

– Правiльна, - адказаў географ, - але не падарожнiк. Мне так не хапае падарожнiкаў. Геаграфiя не займаецца падлiкам гарадоў, рэк, гор, мораў, акiянаў i пустынь. Географ - надта важная асоба, географу няма часу на пагулянкi. Ён не выходзiць са свайго кабiнета i толькi прымае падарожнiкаў. Падарожнiкi расказваюць пра свае вандраваннi, а географ запiсвае пачутыя навiны. Калi якое-небудзь паведамленне выклiкае iнтарэс, географ наводзiць даведкi, цi прыстойны чалавек гэты падарожнiк.

– Гэта навошта ж?

– Ды калi ж падарожнiк

пачне хлусiць, то ў падручнiках геаграфii не разбяры-бяры што будзе! Або калi ён ласы да чаркi - таксама бяда.

– А чаму?
– не зразумеў Маленькi прынц.

– Таму што ў п'янiц дваiцца ў вачах. I дзе на самой справе адна гара, там географ адзначыць дзве.

– Я знаёмы з адным чалавекам, - задуменна сказаў Маленькi прынц, - з яго атрымаўся б кепскi падарожнiк.

– Усё магчыма. Ну, а калi прыстойнасць падарожнiка не выклiкае падазрэнняў, тады правяраюць яго адкрыццё.

– Iдуць глядзець?

– Ну не. Гэта надта складана. Проста ад падарожнiка патрабуюцца доказы. Калi, да прыкладу, справа ходзiць пра адкрыццё якой-небудзь вялiкай гары, яму неабходна прынесцi вялiкiя камянi. Але ж ты, - нечакана ўсхваляваўся географ, - ты ж прыйшоў сюды здалёк! Ты ж падарожнiк! Хутчэй апiшы мне сваю планету!

Географ разгарнуў кнiгу запiсаў, завастрыў аловак. Расказы падарожнiкаў запiсваюцца спачатку алоўкам. А потым ўжо, калi падарожнiк доказамi пацвердзiць сваё адкрыццё, тыя расказы перапiсваюць чарнiлам.

– Ну?
– падахвоцiў географ.

– Ды на маёй радзiме няма нiчога асаблiва цiкавага, - сказаў Маленькi прынц.
– Яна зусiм маленькая. Ёсць у мяне тры вулканы. Два вулканы дзейнiчаюць, а адзiн патух. Але ж да прыгоды не тры годы.

– Праўда, цi мала што можа стацца, - згадзiўся географ.

– А яшчэ ёсць у мяне кветка.

– Мы не запiсваем кветак, - папярэдзiў географ.

– Гэта чаму ж?! Гэта ж сама прыгожае!

– Таму што кветкi эфемерныя.

– Як гэта - эфемерныя?

– Кнiгi па геаграфii, - важна растлумачыў географ, - сама каштоўныя кнiгi на свеце. Яны нiколi не выходзяць з моды. Амаль не здараецца, каб гара пераходзiла з месца на месца. Амаль не здараецца, каб акiян высыхаў. Мы пiшам пра вечнае.

– Але патухлыя вулканы могуць абудзiцца, - перапынiў Маленькi прынц.
– Што такое - "эфемерны?"

– Патух вулкан цi дзейнiчае - гэта для нас, географаў, не мае анiякага значэння, - сказаў географ.
– Для нас важна адно: сама гара. Яна заўсёды нязменная.

– Але што такое - "эфемерны"?
– паўтарыў Маленькi прынц, якi нiколi не супакойваўся, пакуль не атрымлiваў адказу на сваё пытанне.

– Гэта "тое, што можа знiкнуць у блiжэйшы час".

– Мая кветка можа знiкнуць у блiжэйшы час?

– Безумоўна.

"Мая кветка эфемерная, - падумаў Маленькi прынц, - i ў яе ўсяго чатыры калючкi, каб абаранiць сябе ў гэтым свеце! А я пакiнуў яе зусiм адну на планеце!"

Упершыню ён пашкадаваў, што пакiнуў сваю красуню. Але ён усё-такi ўзяў сябе ў рукi i спытаў:

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Темный охотник 6

Розальев Андрей
6. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 6

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион