Маленькi прынц
Шрифт:
I нiводнага папроку... Здзiўлены Маленькi прынц разгублена стаяў над ёю са шкляным каўпаком у руцэ. Ён не разумеў гэтай спакойнай пяшчоты.
– Так, я люблю цябе, - сказала яму кветка.
– Сама вiнавата, што ты не ведаў пра гэта. Цяпер гэта ўжо не мае нiякага значэння. Але i ты быў такi ж неразумны, як я. Пастарайся быць шчаслiвым... I кiнь ты гэты каўпак! Мне ён больш не патрэбен.
– Але ж вецер...
– Не гэткая ўжо я i далiкатная... Свежае начное паветра карысна мне. Я ж кветка.
– Але ж звяры...
–
Яна наiўна паказала чатыры калючкi.
– Толькi не марудзь, гэта нясцерпна!
– дадала яна.
– Вырашыў пайсцi адсюль - дык iдзi!
Яна не хацела, каб ён бачыў яе слёзы. Такая ўжо гордая кветка...
Х
Блiжэй усяго да планеты Маленькага прынца былi астэроiды 325, 326, 327, 328, 329 i 330. Вось ён i вырашыў для пачатку наведаць iх: трэба ж знайсцi сабе хоць якi занятак ды навучыцца чаму-небудзь.
На першай планеце жыў кароль. Увесь у пурпуры i гарнастаях, ён сядзеў на простым, але дужа велiчным троне.
– Ага! Вось i падданы!
– усклiкнуў задаволены кароль, як толькi заўважыў Маленькага прынца.
"Як ён можа ведаць, хто я такi, калi нiколi не бачыў мяне?!" - падумаў Маленькi прынц.
Ён не ведаў, што для каралёў свет надта спрошчаны. Усе людзi для iх падданыя.
– Падыдзi блiжэй, я хачу лепей разглядзець цябе, - загадаў яму кароль, страшэнна горды, што ён можа быць некаму каралём.
Маленькi прынц пашукаў вачыма, дзе б прысесцi, але ўся планета хавалася пад велiкапышнай каралеўскай мантыяй. Давялося стаяць, але ён быў моцна стомлены i пазяхнуў.
– Непрыстойна пазяхаць у прысутнасцi караля, - заўважыў яму манарх.
– Я забараняю табе гэта.
– Нiяк не мог утрымацца, - адказаў збянтэжаны Маленькi прынц.
– Я з доўгай дарогi, не выспаўся...
– У такiм разе, - злiтаваўся кароль, - загадваю табе пазяхаць! Гадамi не бачу, каб хто пазяхаў. Мне гэта нават цiкава. Ну, пазяхнi яшчэ раз. Гэта загад.
– Прабачце... Не магу больш...
– вымавiў Маленькi прынц i залiўся чырванню.
– Гм! Гм!
– кашлянуў кароль.
– У такiм разе, я... я загадваю табе то пазяхаць, то...
Ён заблытаўся i, здаецца, нават трошкi зазлаваў.
Бо каралю ж сама важнае - каб яму безагаворачна падпарадкоўвалiся. Ён не цярпеў непаслушэнства. Гэта быў абсалютны манарх. Але ён быў вельмi добры, таму i аддаваў толькi разумныя загады.
"Калi б я загадаў, - сцiпла тлумачыў ён, - калi б я загадаў якому-небудзь генералу перакiнуцца ў марскую птушку i калi б генерал не паслухаўся, вiнаваты быў бы не генерал. Вiнаваты быў бы я".
– Можна мне сесцi?
–
– Я загадваю табе сесцi, - адказаў кароль i велiчным рухам падабраў палу сваёй мантыi.
Але Маленькi прынц не пераставаў дзiвавацца. Планета была зусiм невялiчкая. Над чым жа пануе гэты кароль?
– Пане, - сказаў ён, - дазвольце запытацца ў вас...
– Загадваю: пытайся!
– паспешна сказаў кароль.
– Пане... над чым вы пануеце?
– Над усiм, - з невымоўнай прастатою адказаў кароль.
– Як - "над усiм"?
Кароль сцiплым рухам абвёў сваю планету, паказаў на iншыя планеты i зоркi.
– Над усiм гэтым?
– моцна ўразiўся Маленькi прынц.
– Над усiм гэтым, - пацвердзiў кароль.
Бо гэта быў не проста абсалютны, а ўсеадзiны, нiчым не абмежаваны манарх.
– I зоркi слухаюцца вас?
– А як жа?
– адказаў кароль.
– Iменна слухаюцца. Я цярпець не магу непаслушэнства.
Такая ўсемагутнасць прывяла ў захапленне Маленькага прынца. От, калi б у яго была такая ўлада! Тады ён змог бы любавацца не толькi сарака чатырма, а сямiдзесяццю двума цi нават сотняй або двумастамi захадамi сонца ў адзiн дзень. I нiколi не перастаўляў бы свайго крэсла! Успамiн пра сваю пакiнутую планету напоўнiў сумам сэрца Маленькага прынца, i ён асмелiўся звярнуцца да караля з просьбай:
– Я хацеў бы ўбачыць захад сонца... Зрабiце такую ласку... Загадайце сонцу заходзiць...
– Калi б я загадаў генералу, каб ён, як матылёк, пырхаў з кветкi на кветку або перакiнуўся ў марскую чайку, i калi б генерал не выканаў загаду, хто з нас быў бы вiнаваты?
– Вы, ваша вялiкасць, - цвёрда адказаў Маленькi прынц.
– Несумненна. Трэба патрабаваць ад кожнага тое, што ён можа зрабiць, разважаў кароль.
– Улада трымаецца, у першую чаргу, на разумнасцi. Калi б ты загадаў свайму народу кiнуцца ў мора, ён зрабiў бы рэвалюцыю. Я маю права патрабаваць паслушэнства, бо мае загады заўсёды разумныя.
– А як з захадам сонца?
– нагадаў Маленькi прынц, якi нiколi не супакойваўся, пакуль не атрымлiваў адказу на сваё пытанне.
– Будзе табе твой захад сонца. Я запатрабую яго. Але варта пачакаць спрыяльных умоў, бо якраз у гэтым i заключаецца мудрасць правiцеля.
– I калi гэта будзе?
– пацiкавiўся Маленькi прынц.
– Гм! Гм!
– кашлянуў кароль i зазiрнуў у тоўсты каляндар.
– Гм! Гм! Гэта будзе прыблiзна... прыблiзна... гэта будзе сёння вечарам прыблiзна а палове восьмай! I ты пабачыш, як усё выдатна слухаецца мяне.
Маленькi прынц пазяхнуў. Яму было шкада, што захад сонца так i не адбыўся. I яму стала ўжо нецiкава тут.
– Ну, мне пара, - сказаў ён каралю.
– Больш мне тут няма чаго рабiць.
– Застанься, - папрасiў кароль, горды, што ў яго ёсць, нарэшце, падданы. Застанься, я зраблю цябе мiнiстрам!