Чтение онлайн

на главную

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

– Мiнiстрам чаго?

– Гм-гм... Мiнiстрам юстыцыi!

– Але няма ж каго судзiць!

– Хто ведае, - адказаў кароль.
– Я яшчэ не абышоў усяго свайго каралеўства. Стары ўжо, для карэты на планеце месца мала, а пеша хадзiць ногi забаляць.

– Ды я ўжо бачыў, - сказаў прынц i яшчэ раз кiнуў вокам за спiну караля, на другi бок планеты.
– Тут анiкога больш няма...

– У такiм разе, будзеш судзiць самога сябе, - адказаў кароль.
– Гэта сама цяжкае. Куды цяжэй судзiць самога сябе, чым каго iншага. Калi ты зможаш справядлiва

асудзiць сябе, значыць, ты сапраўдны мудрэц.

– Я i ў iншым месцы магу судзiць сябе, - адказаў Маленькi прынц.
– Для гэтага не абавязкова жыць менавiта тут.

– Гм! Гм!
– кашлянуў кароль.
– Я ўпэўнены, што на маёй планеце дзесьцi хаваецца стары пацук. Начамi чутно. Можаш судзiць гэтага старога пацука. Час ад часу будзеш прыгаворваць яго да смерцi. Такiм чынам, жыццё яго будзе залежыць ад тваёй справядлiвасцi. Але кожны раз табе давядзецца мiлаваць яго. Трэба берагчы старога пацука. Ён жа ў нас адзiн.

– Не люблю я выносiць смяротных прыгавораў, - адказаў Маленькi прынц.
– I наогул, мне пара.

– Не, не пойдзеш!
– запратэставаў кароль.

Маленькаму прынцу, якi ўжо сабраўся ў дарогу, зусiм не хацелася засмучаць старога манарха.

– Калi ваша вялiкасць хоча, каб вас безагаворачна слухалi, вы маглi б аддаць мне разумны загад. Вы, да прыкладу, маглi б загадаць мне адправiцца не пазней як праз хвiлiну. Мне здаецца, умовы спрыяльныя.

Кароль маўчаў. Маленькi прынц трошкi павагаўся, уздыхнуў i пайшоў.

– Прызначаю цябе паслом!
– паспешлiва крыкнуў яму ўслед кароль.

I выгляд у яго быў пры гэтым такi, быццам ён не дапускаў нiякiх пярэчанняў.

"Дзiўныя людзi гэтыя дарослыя", - падумаў дарогаю Маленкi прынц.

ХI

На другой планеце жыў славалюб.

– Ну, нарэшце такi дачакаўся паклоннiка!
– здалёк узрадаваўся Маленькаму прынцу славалюб.

Для славалюбаў жа ўсе астатнiя людзi - паклоннiкi.

– Дзень добры, - сцiпла павiтаўся Маленькi прынц.
– Якi забаўны ў вас капялюш.

– Гэта каб раскланьвацца, - растлумачыў славалюб.
– Каб раскланьвацца, калi мяне вiтаюць. На жаль, сюды нiхто нiколi вачэй не кажа.

– Як гэта?
– не зразумеў яго Маленькi прынц.

– Пляснi ў ладкi, - параiў славалюб.

Маленькi прынц пляснуў у ладкi. Славалюб прыўзняў капялюш i сцiпла раскланяўся.

"Тут яшчэ займальней, чым у караля", - падумаў Маленькi прынц. Ён зноў запляскаў у ладкi. Славалюб у адказ прыўзнiмаў свой капялюш i раскланьваўся перад госцем.

Хвiлiн праз пяць аднастайнасць гэтай гульнi стамiла Маленькага прынца.

– А што трэба зрабiць, каб капялюш упаў?
– спытаў ён.

Але славалюб не адказаў. Славалюбы глухiя да ўсяго, акрамя пахвал.

– Ты сапраўды захапляешся мною?
– спытаў ён Маленькага прынца.

– А што гэта азначае - захапляцца?

– Захапляцца - азначае прызнаць, што я лепш

за ўсiх апрануты, сама прыгожы, сама багаты i сама разумны чалавек на планеце.

– Ды ты ж адзiн на ўсёй гэтай планеце!

– Ну, будзь ласкавы, усё роўна захапляйся мною!

– Я ў захапленнi ад цябе, - сказаў Маленькi прынц i злёгку пацiснуў плячыма.
– Але чаму гэта можа так цiкавiць цябе?

I Маленькi прынц пайшоў далей.

"Дзiвакi гэтыя дарослыя", - дарогай падумаў ён.

ХII

На наступнай планеце жыў п'янiца. Гэты вiзiт быў вельмi кароткi, але шмат роздуму даў ён Маленькаму прынцу.

– Што ты тут робiш?
– спытаў ён у п'янiцы, якi самотна сядзеў перад процьмай бутэлек, парожнiх i поўных.

– П'ю, - змрочна адказаў п'янiца.

– А навошта?
пацiкавiўся Маленькi прынц.

– Каб забыць, - адказаў п'янiца.

– Пра што забыць - дапытваўся Маленькi прынц, якому стала шкада бедалагу.

– Каб забыць, што мне сорамна, - прызнаўся п'янiца i апусцiў галаву.

– Сорамна чаго?
– не ўгамоньваўся Маленькi прынц, якi прагнуў дапамагчы яму.

– Сорамна пiць!
– адрэзаў п'янiца i канчаткова панурыўся ў маўчаннi.

I збянтэжаны Маленькi прынц рушыў далей. "Дарослыя, бясспрэчна, вельмi, вельмi дзiўныя людзi", - думаў ён дарогаю.

ХIII

Чацвёртая планета належала дзелавому чалавеку. Гэты чалавек быў настолькi заняты, што нават не падняў галавы, калi падышоў Маленькi прынц.

– Добры дзень, - павiтаўся Маленькi прынц.
– Ваша цыгарэта патухла.

– Тры ды два - пяць. Пяць ды сем - дванаццаць. Дванаццаць ды тры пятнаццаць. Добры дзень. Пятнаццаць ды сем - дваццаць два. Дваццаць два ды шэсць - дваццаць восем. Няма часу прыкурыць. Дваццаць шэсць ды пяць - трыццаць адзiн. Уф! Такiм чынам, усяго будзе пяцьсот адзiн мiльён шэсцьсот дваццаць дзве тысячы семсот трыццаць адзiн.

– Пяцьсот мiльёнаў чаго?

– Га? Ты яшчэ тут? Пяцьсот мiльёнаў... забыўся... далей... Столькi работы, столькi работы! Я чалавек сур'ёзны, зразумела? Тут не да балбатнi. Два ды пяць - сем...

– Пяцьсот мiльёнаў чаго?
– паўтарыў Маленькi прынц, якi нiколi не супакойваўся, пакуль не атрымлiваў адказу на сваё пытанне.

Дзелавы чалавек падняў галаву:

– За пяцьдзесят чатыры гады, што я жыву на гэтай планеце, мне перашкаджалi толькi тройчы. Упершыню гэта здарылася дваццаць два гады назад, калi немаведама адкуль сюды занесла хрушча. Ён так жахлiва бзымкаў, што я ажно чатыры памылкi ўпароў у лiчэннi. Другi раз, адзiнаццаць гадоў таму, у мяне быў прыступ рэўматызму. Нiчога дзiўнага, увесь час сяджу. Тут не да пагулянак. Я чалавек сур'ёзны. Трэцi раз... сёння? Ну, годзе, я, значыць, сказаў, пяцьсот мiльёнаў...

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд