Маленькi прынц
Шрифт:
– А што такое - абрад?
– спытаў Маленькi прынц.
– Гэта таксама нешта даволi прызабытае, - растлумачыў Лiс.
– Ну, тое, пры дапамозе чаго адзiн дзень робiцца непадобным на другi, адна гадзiна - на другую. Ну вось, напрыклад, у маiх паляўнiчых ёсць такi абрад: у чацвер яны танцуюць з местачковымi дзяўчатамi. I чацвер для мяне - сама шчаслiвы дзень! Я магу прагульвацца аж да самых вiнаграднiкаў. А калi б паляўнiчыя танцавалi абы-калi, усе днi былi б падобныя адзiн на адзiн i я нiколi не ведаў бы спакою.
Так Маленькi прынц прыручыў
– Ах!
– уздыхнуў Лiс.
– Я буду плакаць...
– Ты сам вiнаваты, - сказаў Маленькi прынц.
– Я ж не хацеў, каб табе было кепска. Ты сам хацеў, каб я прыручыў цябе...
– Ну вядома ж, - адказаў Лiс.
– Значыць, табе ад гэтага дрэнна!
– Не, - запярэчыў Лiс.
– Узгадай, што я казаў табе пра залатое калоссе...
Ён памаўчаў, потым дадаў:
– Iдзi яшчэ раз глянь на ружы. Ты зразумееш, што твая ружа - адзiная ў свеце. А калi вернешся, каб развiтацца са мною, я раскрыю табе адзiн сакрэт. Гэта будзе мой падарунак табе.
Маленькi прынц пайшоў яшчэ раз глянуць на ружы.
– Вы зусiм не падобны на маю красуню, - сказаў ён ружам.
– Вас нiхто не прыручаў, i вы нiкога не прыручылi. Зараз вы такiя, якiм быў раней мой Лiс. Ён нiчым не адрознiваўся ад сотнi тысяч iншых лiсiц. Але я пасябраваў з iм, i цяпер ён - адзiны ў свеце.
Ружы вельмi збянтэжылiся.
– Вы прыгожыя, але пустыя, - працягваў Маленькi прынц.
– Дзеля вас нельга памерцi. Вядома, звычайнаму прахожаму мая ружа можа здацца падобнай на вас. Але яна адна даражэй мне за вас усiх, таму што яе, а не вас, палiваў я штодня. Яе, а не вас, хаваў пад каўпак. Яе, а не вас, закрываў парасонам. Дзеля яе знiшчаў я вусеняў, толькi двух цi трох пакiнуў, каб вывелiся матылькi. Я слухаў, як яна скардзiлася i выхвалялася, я прыслухоўваўся да яе, нават калi яна змаўкала. Яна - мая!
I Маленькi прынц вярнуўся да Лiса.
– Бывай, - сказаў ён.
– Бывай, - сказаў Лiс.
– Вось мой сакрэт: вiдушчае толькi сэрца. Сама галоўнага вачыма не ўбачыш.
– Сама галоўнага вачыма не ўбачыш, - паўтарыў Маленькi прынц, каб лепш запомнiць.
– Твая ружа такая дарагая табе таму, што ты аддаваў ёй усе свае днi.
– Таму, што я аддаваў ёй усе свае днi...
– паўтарыў Маленькi прынц, каб лепш запомнiць.
– Людзi забылiся пра гэтую iсцiну, - сказаў Лiс.
– Але ты не забывай: ты заўсёды ў адказе за ўсiх, каго прыручыў. Ты ў адказе за сваю ружу...
– Я ў адказе за сваю ружу...
– паўтарыў Маленькi прынц, каб лепш запомнiць.
ХХII
– Добры дзень, - павiтаўся Маленькi прынц.
– Добры дзень, - азваўся стрэлачнiк.
– Што ты тут робiш?
– спытаў Маленькi прынц.
– Сартырую падарожнiкаў, - адказаў стрэлачнiк.
– Адпраўляю iх у цягнiках, аж па тысячы чалавек запар - адзiн цягнiк направа, другi - налева.
I мiма з перуновым
– Як яны спяшаюцца!
– заўважыў Маленькi прынц.
– Чаго яны шукаюць?
– Нават сам машынiст таго не ведае, - адказаў стрэлачнiк.
I ў другi бок, увесь у агнях, прагрукатаў яшчэ адзiн хуткi цягнiк.
– Яны ўжо вярнулiся?
– зацiкавiўся Маленькi прынц.
– Не, гэта iншыя людзi, - растлумачыў стрэлачнiк.
– Гэта сустрэчны цягнiк.
– Гэтым людзям кепска там, дзе яны былi дагэтуль?
– Там добра, дзе нас няма, - адказаў стрэлачнiк.
I перуном прагрукатаў трэцi хуткi цягнiк.
– Яны гоняцца за першымi падарожнiкамi?
– спытаў Маленькi прынц.
– Ды не, - адказаў стрэлачнiк.
– Яны там спяць цi проста сядзяць ды пазяхаюць. Адны дзецi не адарвуць насоў ад шыбаў.
– Адны дзецi ведаюць, чаго яны шукаюць, - прамовiў Маленькi прынц.
– Яны ўсе свае днi аддаюць палатнянай ляльцы, i яна робiцца iм дарагой-дарагой, i калi яе адбiраюць, яны плачуць...
– Iх шчасце, - сказаў стрэлачнiк.
ХХIII
– Добры дзень, - сказаў Маленькi прынц.
– Добры дзень, - сказаў гандляр.
Гэта быў гандляр удасканаленымi пiлюлямi, якiя спатольваюць смагу. Праглынеш такую пiлюлю - i потым цэлы тыдзень не хочацца пiць.
– Навошта ты прадаеш iх?
– спытаў Маленькi прынц.
– Яны даюць вялiзную эканомiю часу, - растлумачыў гандляр.
– Спецыялiсты падлiчылi, што можна зберагчы пяцьдзесят тры хвiлiны за тыдзень.
– А што рабiць у гэтыя пяцьдзесят тры хвiлiны?
– Што хочаш, тое i рабi...
"Калi б у мяне было пяцьдзесят тры хвiлiны вольнага часу, - падумаў Маленькi прынц, - я б проста павольна-павольна пайшоў бы да крынiчкi..."
ХХIV
Мiнуў тыдзень з таго часу, як я пацярпеў аварыю i, слухаючы пра гандляра пiлюлямi, я дапiў апошнюю кроплю вады.
– Твае ўспамiны - проста цуд, - сказаў я Маленькаму прынцу, - але я яшчэ не адрамантаваў свайго самалёта, а не засталося ўжо нi кроплi вады, i я таксама быў бы шчаслiвы, калi б мог проста пайсцi да крынiцы!
– Мой сябар Лiс...
– пачаў ён.
– Дружок мой, мне ўжо цяпер не да Лiса!
– Чаму?
– Ды таму, што давядзецца памiраць ад смагi...
Ён не зразумеў маiх разважанняў i адказаў:
– Добра, калi ёсць хоць адзiн сябар, нават калi памiраеш ад смагi. Асабiста я вельмi рады, што я сябраваў з Лiсам...
"Ён не разумее ўсёй глыбiнi небяспекi, - падумаў я.
– Яму нiколi не хочацца нi есцi, нi пiць. Яму хапае промня сонца..."
Але ён нiбыта падслухаў мае думкi, паглядзеў на мяне i сказаў: