Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

– Што б вы параiлi мне наведаць?

– Планету Зямля, - адказаў яму географ.
– Пра яе ходзiць добрая слава...

I Маленькi прынц рушыў у дарогу, але думкi яго былi пра самотную кветку...

ХVI

Такiм чынам, сёмай планетай была Зямля.

Зямля не простая планета! Тут налiчваецца сто адзiнаццаць каралёў (i негрыцянскiх, вядома), сем тысяч географаў, дзевяцьсот тысяч дзялкоў, сем з палавiнай мiльёнаў

п'янiц, трыста адзiнаццаць мiльёнаў славалюбаў, - усяго каля двух мiльярдаў дарослых.

Каб вы маглi ўявiць памеры Зямлi, дастаткова сказаць, што да адкрыцця электрычнасцi тут трэба было трымаць на ўсiх шасцi кантынентах цэлую армiю лiхтаршчыкаў з чатырохсот шасцiдзесяцi дзвюх тысяч пяцiсот адзiнаццацi чалавек.

Калi паглядзець збоку, гэта было незабыўнае вiдовiшча. Рухi гэтай армii падпарадкоўвалiся дакладнаму рытму, зусiм як у балеце. Спачатку выступалi лiхтаршчыкi Новай Зеландыi i Аўстралii. Яны запальвалi свае лiхтары i iшлi спаць. Потым наступала чарга лiхтаршчыкаў Кiтая i Сiбiры. Яны выконвалi свой танец i таксама непрыкметна знiкалi за кулiсамi. Пасля прыходзiла чарга лiхтаршчыкаў Расii i Iндыi. Пасля - лiхтаршчыкаў Афрыкi i Эўропы. Пасля Паўднёвай Амерыкi. А там - Паўночнай Амерыкi. I нiколi яны не блыталi парадку выхаду на сцэну. Гэта было проста грандыёзна.

I толькi лiхтаршчык адзiнага лiхтара на Паўночным полюсе i яго калега на Паўднёвым полюсе вялi жыццё ў гультайстве i бесклапотнасцi: iм даводзiлася запальваць свае лiхтары ўсяго двойчы ў год.

ХVII

Калi чалавек сiлiцца паказаць сваю дасцiпнасць, ён мiжволi трошкi прыхлусiць. Гэтак сталася i са мной, калi я казаў вам пра лiхтаршчыкаў. Баюся, што ў тых, хто не ведае нашай планеты, створыцца няправiльнае ўяўленне пра яе. Людзi займаюць вельмi мала месца на зямлi. Калi б два мiльярды жыхароў, якiя насяляюць зямлю, шчыльна, як на мiтынгу, пасталi адзiн каля аднаго, яны б свабодна ўмясцiлiся на прасторнай плошчы ў дваццаць мiль даўжынёй i дваццаць шырынёй. Усё чалавецтва можна было б размясцiць на сама маленькiм астраўку Цiхага акiяна.

Дарослыя, канечне, не павераць у гэта. Яны думаюць, што займаюць вельмi шмат месца. Яны здаюцца самi сабе велiчнымi, як баабабы. А вы парайце iм зрабiць дакладны разлiк. Гэта прыйдзецца iм даспадобы, яны ж без памяцi ад лiчбаў. А вы лепей не марнуйце часу на гэтую нудную работу. Яна нi да чаго. Вы i без таго мне верыце.

Маленькi прынц, трапiўшы на Зямлю, быў дужа здзiўлены, што нiкога не ўбачыў. Ён ужо засумняваўся, цi не памылiўся часам планетай, як тут у пяску заварушылася нейкае колца колеру месячнага святла.

– Добры вечар, - на ўсякi выпадак прывiтаўся Маленькi прынц.

– Вечар добры, - адказала змяя.

– На якую планету я трапiў?

– На Зямлю, - адказала змяя.
– У Афрыку.

– А!.. А што, на Зямлi няма людзей?

– Тут пустыня. А ў пустынi нiхто не жыве. Зямля вялiкая, - растлумачыла змяя.

Маленькi прынц сеў на камень i ўзняў

вочы да неба.

– Хацеў бы я ведаць, - вымавiў ён, для чаго свецяць зоркi? Цi не для таго, каб рана цi позна кожны мог адшукаць сваю зорку? Глянь, вунь мая планета якраз над вамi... Але як далёка да яе!

– Прыгожая, - ухвалiла змяя.
– А што ты будзеш рабiць тут, на Зямлi?

– Я пасварыўся са сваёй кветкай, - прызнаўся Маленькi прынц.

– А, вось яно што...

I яны змоўклi.

– А дзе ж людзi?
– зноў загаварыў нарэшце Маленькi прынц.
– Нейк самотна ў гэтай пустынi...

– I мiж людзей таксама самотна, - заўважыла змяя.

Маленькi прынц дапытлiва паглядзеў на яе.

– Дзiўная ты iстота, - нарэшце прамовiў ён, - тонкая, як палец.

– Затое магутней пальца караля, - сказала змяя.

Маленькi прынц усмiхнуўся:

– Якая ж ты магутная... У цябе нават ног няма... Ты нават падарожнiчаць не можаш...

– Я магу даставiць цябе далей, чым якi карабель, - сказала змяя.

Яна, як залаты бранзалет, абвiлася вакол шчыкалаткi Маленькага прынца.

– Кожнага, каго я крану, я вяртаю зямлi, з якой ён выйшаў, - дадала яна. Але ты чысты i прыляцеў з зоркi...

Маленькi прынц прамаўчаў.

– Мне шкада цябе, ты такi бездапаможны на гэтай камянiстай Зямлi. Я змагу дапамагчы табе, калi ты моцна знудзiшся па сваёй планеце. Я магу...

– Я цудоўна зразумеў цябе, - сказаў Маленькi прынц.
– Але чаму ты ўвесь час гаворыш загадкамi?

– Я рашаю ўсе загадкi, - сказала змяя.

I яны змоўклi.

ХVIII

Маленькi прынц прайшоў усю пустыню i не сустрэў нiводнай жывой душы. За ўвесь час яму трапiлася толькi адна-адзiная кветка, кволенькая, непрыкметная кветачка ў тры пялёсткi.

– Добры дзень, - павiтаўся Маленькi прынц.

– Дзень добры, - адказала кветка.

– А дзе людзi?
– ветлiва спытаў Маленькi прынц.

Кветка аднойчы бачыла, як мiма iшоў караван.

– Людзi? Ды iх, па-мойму, усяго шасцёра цi сямёра. Я бачыла iх некалькi гадоў назад. Але хто iх ведае, дзе iх шукаць. Iх носiць ветрам. У iх няма каранёў, гэта надае iм безлiч турбот.

– Бывай, - развiтаўся Маленькi прынц.

– Бывай, - адказала кветка.

ХIХ

Маленькi прынц падняўся на нейкую высокую гару. Адзiныя горы, якiя ён ведаў у сваiм жыццi, былi тры вулканы, якiя былi яму па калена. Патухлы вулкан служыў яму табурэтам. "З такой высачэзнай гары, - падумаў ён, - я адразу ўбачу i ўсю планету i ўсiх людзей..." Але наўкол перад яго вачыма тырчалi адны вострыя вяршынi скал.

– Добры дзень, - павiтаўся ён на ўсякi выпадак.

– Добры дзень... дзень... дзень...
– адгукнулася рэха.

– Хто вы?
– спытаў Маленькi прынц.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Ониксовый шторм

Яррос Ребекка
3. Эмпирей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ониксовый шторм

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Огненный наследник

Тарс Элиан
10. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Огненный наследник

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан