Чтение онлайн

на главную

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

Так, ён раззлаваўся не на жарт. Ён страсянуў галавой, i вецер раскудлачыў яго залатыя валасы.

– Я ведаю адну планету, там жыве такi Пан з пунсовым тварам. Ён нiколi не нюхаў кветкi. Нi разочку не глянуў на зорку. Ён нiколi нiкога не любiў. I нiколi нiчога не рабiў. Ён заняты толькi адным: лiчэннем. Цэлымi днямi напралёт ён, як ты, паўтарае адно i тое ж: "Я чалавек сур'ёзны! Я чалавек сур'ёзны!" I проста ледзь не лопаецца ад гордасцi. Але гэта не чалавек, гэта грыб!

– Хто, хто?

– Грыб!

Маленькi прынц нават збялеў ад гневу.

– Мiльёны гадоў у кветак растуць калючкi. I мiльёны гадоў баранчыкi

ўсё-такi ядуць кветкi. I гэта не сур'ёзна - знайсцi адказ, зразумець, навошта кветкi гэтак сiляцца выпусцiць калючкi, калi ад гэтых калючак нiякага толку? Гэта не важна - вайна баранчыкаў i кветак? Гэта не сур'ёзней i не важней вылiчэнняў надзьмутага пунсовага Пана? I калi я ведаю адзiную ў свеце кветку, якая iснуе толькi на маёй планеце, а нейкi баранчык як-небудзь наранку, бяздумна, у iмгненне вока можа загубiць яе - гэта зусiм не важна?

Ён пачырванеў, але гаварыў далей:

– Калi любiш кветку - адзiную, якой больш няма нi на адной з мiльёнаў i мiльёнаў зорак, гэтага дастаткова: глядзiш на неба i адчуваеш сябе шчаслiвым... I думаеш: "Недзе там жыве мая кветка..." А калi баранчык з'есць кветку, то гэта будзе тое самае, як бы раптоўна згаслi ўсе зоркi! I гэта, па-твойму, зусiм не важна?

Нечаканае рыданне абарвала яго словы. На пустыню ўжо апусцiўся вечар. Я адкiнуў свае iнструменты. Якiмi недарэчнымi выглядалi цяпер i малаток, i вiнт, i смага, i сама смерць!.. На адной з зорак, на адной з планет, на маёй Зямлi горка плакаў Маленькi прынц, i яго трэба было суцешыць. Я ўзяў яго на рукi i пачаў калыхаць. Я казаў яму: "Кветцы, якую ты любiш, нiчога не пагражае... Я намалюю твайму баранчыку аброцьку... Я намалюю агароджу для тваёй кветкi... Я..." Я не надта ведаў, што казаць, i адчуваў сябе дужа няёмка. Я не ведаў, як дайсцi да яго сэрца, чым крануць яго... Краiна слёз такая таемная...

VIII

Неўзабаве я ўжо добра ведаў, што гэта за кветка. На планеце Маленькага прынца адвеку раслi звычайныя, сцiплыя краскi ў адзiн венчык пялёсткаў, якiя амаль не займалi месца i нiкому не замiналi. Уранку яны ўсходзiлi ў траве, увечары прападалi. Але аднойчы з насенiнкi, занесенай невядома адкуль, паказаўся парастак, зусiм не падобны на iншыя былiнкi. Маленькi прынц вельмi сачыў за iм. А раптам гэта якая-небудзь новая разнавiднасць баабабу?! Але кусцiк хутка перастаў расцi i пачаў рыхтаваць кветку. Маленькi прынц, якi ўбачыў вялiкi бутон, адчуваў, што ў iм нейкi цуд, але кветка ўсё прыхарошвалася i прыхарошвалася ў прытулку сваёй зялёнай святлiцы. Яна няспешна апраналася, адзiн за адным прымервала пялёсткi. Яна нё хацела з'яўляцца на свет ускудлачанай, як нейкi там мак-самасейка. Ёй хацелася паказацца ў поўным бляску свайго хараства. Гэта была страшэнная какетка! Дзень за днём яна рыхтавалася да выхаду ў свет. I вось аднойчы ранiцай, якраз на ўзыходзе сонца, бутон раскрыўся.

I кветка, якая столькi сiлы выклала, рыхтуючыся да гэтай хвiлiны, з позяхам вымавiла:

– Ах! Ледзьве прачнулася... Прашу прабачэння... Я яшчэ такая ўскудлачаная...

Маленькi прынц не змог стрымаць свайго захаплення:

– Якая вы прыгожая!

– А што, праўда?
– мякка падхапiла кветка.
– Я нарадзiлася разам з сонцам...

Маленькi прынц яшчэ тады падумаў, што кветка не дужа сцiплая, але яна была такая чароўная!

– Калi не

памыляюся, якраз час снедаць, - хутка дадала яна.
– Будзьце ласкавы, паклапацiцеся пра мяне...

Збянтэжаны Маленькi прынц схапiў лейку з крынiчнай вадой i палiў кветку.

Неўзабаве яна лiтаральна замучыла яго сваёй трошкi крыўдлiвай пыхлiвасцю. Аднойчы, да прыкладу, у размове пра свае чатыры калючкi, яна сказала Маленькаму прынцу:

– Сюды могуць прыйсцi тыгры, i ў iх такiя кiпцюры!

– На маёй планеце няма тыграў, - сказаў Маленькi прынц, - ды тыгры i не ядуць травы.

– Я не трава, - мякка запярэчыла кветка.

– Прашу прабачэння...

– Мяне нiколечкi не палохаюць тыгры, але я страшэнна баюся скразнякоў. У вас часам не знойдзецца парасона?

"Раслiна, а баiцца скразнякоў... Як дзiўна...
– падумаў Маленькi прынц. Якi складаны характар у гэтай кветкi..."

– Нанач мяне трэба накрываць шкляным каўпаком. Тут так холадна, няўтульна. Там, адкуль я прыйшла...

Але яна змоўкла. Яна прыйшла насенiнкай i нiчога не магла ведаць пра iншы свет. Прысаромленая, што так вiдавочна хацела зманiць, ды не выйшла, яна разы два-тры кашлянула, каб Маленькi прынц адчуў, як ён вiнаваты перад ёю.

– То як з парасонам?..

– Я хацеў iсцi па яго, але ж вы гаварылi са мной!

Яна зноў знарок закашляла, каб дадаць яму пакуты. I Маленькi прынц, хоць i вельмi палюбiў кветку, хутка перастаў верыць ёй. Ён усур'ёз прымаў яе пустаслоўе i адчуваў сябе вельмi няшчасным...

– Дарэмна я слухаў яе, - неяк прызнаўся ён мне, - нiколi не варта слухаць, што кажуць кветкi. Трэба толькi любавацца iмi ды дыхаць iх водарам. Ад маёй красунi па ўсёй планеце iшоў цудоўны пах, але я не ўмеў яму радавацца. Трэба было замiлавацца гэтай байкай пра калючкi, а яна так засмуцiла мяне...

Маленькi прынц замаўчаў, потым дадаў:

– Нiчога я тады не разумеў! Трэба было судзiць яе па ўчынках, а не па словах. Яна была мне як гаючыя лекi, як святло. Не трэба было мне ўцякаць! Я павiнен быў разгледзець яе пяшчотнае сэрца за гэтымi няўдалымi хiтрыкамi. Кветкi такiя супярэчлiвыя! Але я быў надта юны, каб умець любiць.

Як я зразумеў, Маленькi прынц вырашыў вандраваць з пералётнымi птушкамi. Наранку ў дзень ад'езду ён, як нiколi старанна, прыбраў сваю планету. Клапатлiва прачысцiў дзейныя вулканы. У яго было два дзейныя вулканы. На iх вельмi ёмка разаграваць сняданкi. Быў у яго i адзiн патухлы вулкан. Але, як ён казаў: "Да прыгоды не тры годы!" I ён прачысцiў i гэты. Калi вулканы добра прачышчаны, яны гараць цiха i раўнамерна, без вывяржэнняў. Вулканiчныя вывяржэннi - гэта як полымя ў печы. Канечне, мы занадта малыя, каб чысцiць свае зямныя вулканы. З гэтай прычыны яны i прыносяць нам безлiч непрыемнасцей.

Маленькi прынц задуменна павырываў апошнiя сцяблiнкi баабабу. Ён думаў, што ўжо нiколi болей не вернецца сюды. Усе гэтыя будзённыя клопаты здалiся яму ў той ранак надзвычай прыемнымi. I калi ён апошнi раз палiў кветку i намерыўся закрыць яе каўпаком, ледзь не заплакаў.

– Бывай, - сказаў ён кветцы.

Але тая маўчала.

– Бывай, - паўтарыў ён.

Кветка закашляла. Але не ад прастуды.

– Я была дурнiца, - прамовiла яна нарэшце, - Прабач мне... Пастарайся быць шчаслiвым.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Невеста клана

Шах Ольга
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Невеста клана

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Поцелуй тьмы

Мид Райчел
3. Академия вампиров
Фантастика:
ужасы и мистика
9.53
рейтинг книги
Поцелуй тьмы

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Огненный князь 5

Машуков Тимур
5. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 5