Матчын дар

на главную

Жанры

Поделиться:

Матчын дар

Матчын дар
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

1. Людзям

Люблю і я скляпеньне зор, Люблю зямлі абшар, I роўны луг, і ўзгібы гор, I шум лясны, і гвар. Люблю жыцьцё, а ў ім людзей I кшталты іхніх душ, Люблю вянкі плясьці з надзей, — А не паэт. — Чаму ж? Часамі праца ўдзень кіпіць, — Цярплю і я прыгон, — Аж косьць аб косьць ў плячу рыпіць… Пачуеш ў сэрцы звон… Ухопіш зык, за ім другі, За тымі больш ідуць, Зьліюцца ў шых даўгі-даўгі І цэлы дзень гудуць. Загасьне дзень, іду дамоў, Кладуся спаць, — і ў ноч Цякуць радкі зьвінючых слоў, І сон адходзіць проч. Тагды пішу. Перад вачмі Нясецца зданьняў рой, І хтось стаіць па-за плячмі, Здаецца, блізкі, свой. Абыйме шыю пара рук І кос дзявочых шоўк, Ўзмацніцца ў сэрцы мерны стук, А звон ў душы ня змоўк… Зірну: пакой пусты, няма… А час сьлізнуў, як вуж. І за вакном радзее цьма… А не паэт… — Чаму ж? Бо
мой прыгон глытае час,
Мне воля — рэдкі дар. Такіх паэтаў шмат у нас, Дзе сам народ — пясьняр. Сваіх тут жменьку я сьпісаў Маркотных песьняў-дум; Маёй душы іх сам сьпяваў Па краю родным сум. Скажу яшчэ, чаго б хацеў: Зь дзявочых вуст пачуць Хаця б адзін мой бедны сьпеў, Хаця б калі-нібудзь!

Роднаму краю

2. *** Чаму з маленства…

Чаму з маленства, з ураджэнства Ў жыцьцёвы май Ня ўмеў, як маці, шанаваці Цябе, мой край? То ж я з тваёю ключавою Сьвятой вадой Напіўся болю аб нядолі, Бядзе людской. То ж ты, мой хмуры, даў мне пануры І ціхі гнеў, А днём падчасным, так пекным, ясным, Надзею грэў. Твае ж курганы, лясы, паляны, Дубкоў тых шум, Палёў абшары, люд бедны, шары Мне далі дум. А дум тых многа… Не, не убога Ты даў мне іх. I ты ж, як маці, наўчыў сьпяваці Аб думах тых. Я браў, ня бачыў і не адзьдзячыў Табе нічым, Бо счараваны — цябе, ўкаханы, Ня знаў саўсім. Цяпер хоць знаю, дык што ж параю Ад позьніх скрух? Ў чужой краіне паволі гіне За целам — дух. Вазьмі ж хоць сьпевы, дум перапевы Лясоў тваіх. З тваёі глебы, з тваёга неба Узяў я іх.

3. Начныя думкі

Часам я ўночы сны дзіўныя бачу: Роіцца нейкі нязьведаны край, Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу, То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай. Бачу вялікія стэпы з-над Нёмна; Туліць у сьлёзах матуля сынка; Сьцелецца пушча глухая і цёмна; Косьці з магілы глядзяць бедака… Бачу я: жоўтае жытняе поле Коласам ціха шуміць-шалясьціць; Межы, курган векавечны і хвоя; Каня з аднэю малітваю «піць». Траўка ў ляску у цяню вырастае, Корміцца сокам зямелькі сырой; Птушка шчабеча — людзей пацяшае; Льецца крынічка, плюскоча вадой. Ночкай ля рэчкі раздольна, прывольна! Гуртам русалкі сьмяюцца, пяюць, Кветкі купальскай шукае бяздольны; Зь зельлем шаптухі паціху снуюць… Хочацца быць мне ў тым краю нязнаным, Хочацца край той абняць з прастаты Хочацца крыкнуць: гэй, краю каханы, Будзь мне, як маці, будзь родным мне ты! Дай мне зрабіцца крынічкай лясною, Бераг вадой абмываць, цалаваць; Дай мне век цэлы дружыці з табою, Хвойкі і зоры ў сабе адбіваць. Дай мне купальскую кветку у рукі, Путы жалезныя мне разьвяжы, Дай ты мне зельля на гора і мукі, К шчасьцю гасьцінец мне дай, пакажы! Ціха. Нічога ня чую, ня бачу. Роіцца толькі нязьведаны край, Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу, То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай…

4. *** Як надарыцца мінута…

Як надарыцца мінута, Што ад працы адарвуся, I жыцьцёвая атрута Не пячэць, і прахаплюся, Дык цябе, мой Родны Краю, Шчырай думкай аблятаю. Ты няшчасны і убогі, Ты бяздольны і забіты, Ты бяз шляху, без дарогі, Ты абдзёрты і прапіты, Подлай здрадаю праданы. Ты ня свой, — даўно забраны. Меў вялікія кляйноды, Быў і моцны і багаты. Задзіўляліся народы — А дазнаўся горкай страты. Сохнеш, вянеш, — вокам кіну, Аж здаецца, што загінуў… А як сонейка устане I прыемна усьміхнецца, Па палетках, на кургане I па вёсцы разьліецца, Як паводка, Родны Краю, Над цябе тагды ня маю… Ты квяцісты, залацісты, I прыгожы, і аздобны, Ты лясісты, каласісты. Можа, рай табе падобны — Колькі ж моцы маеш скрытай, Колькі сілы неспажытай! Ты паўстанеш, працавіты, Гаратнічы, невымоўны, Шчасьця, долі прагавіты, Мой сланэчны, мой чароўны! Будзе час, пабачаць сьведкі, Хоць ня мы, дык нашы дзеткі.

5. *** Хай ні льюцца дажджы…

Хай ня льюцца дажджы цёмна-хмарныя Над зьмярцьвелаю пашаю. Хай пачнуцца гады хлебадарныя Над зямелькаю нашаю. Хай красуецца жытам, пшаніцаю, Каласочкамі цяжкімі, Хай ўзмацуецца Боскай правіцаю I ўсятворчымі ласкамі. Хай асьвеціцца праўды навукаю I братэрскаю згодаю, Хай зьнявечацца крыўда з прынукаю За яе загародаю, Хай ўзьлятаець хвала яе племені, Упякнёнага цнотамі, Хай шыбаець над скаламі з крэменю, Над арлінымі ўзьлётамі.

6. *** Мілая, родная старонка-маці!

Мілая, родная старонка-маці! Моцна цябе я і шчыра люблю, Бедныя ніўкі твае, сенажаці I нешчасьлівую долю тваю. Горам, матуля, цяпер ты замучана,
Стогнам спавіта у сець з ланцугоў,
Рукі і ногі да слупа прыкручаны, Ціха наругу ты зносіш, бяз слоў.
Толькі ж уцешся, матуля каханая! Слуп твой патроху пачаў падгніваць, Прыйдзе к нам воля сьвятая, чаканая, Сець з ланцугоў як пачнем разрываць.

7. Воўкалакі

Ваўкалакі цёмна ноччу З дамавін выходзяць I лятаюць скрозь па сьвеце, — Сабе жэр знаходзяць: Дзе старое ці малое Сьпіць у сьне глыбокім, Ваўкалака падсьцігае Ненасытным вокам. Не пачуеш, як узьляжа На грудзях навала, Не пачуеш, як ён з сэрца Высьсе кроў памалу. Галасіста ж па сьвітаньню Засьпяваюць пеўні — Ваўкалака адлятае Неахвотна гнеўны. Па старонцы роднай здаўна Ваўкалакі ходзяць, Але ж пеўні не сьпяваюць, Слонка не ўзыходзіць!..

8. Іванку

Слухай, Іване, паночку, Кепска ты робіш, браточку: Хіба ж ня сорам так жыць, Гэткім нядбайлівым быць? Ўзглянь навакол на суседаў, Некалі добра іх ведаў — Хто зь іх спусьціўся, як ты, Мае з твае беднаты? Хіба ж яны галадуюць, Хіба ж па-твойму бядуюць? Ў іх і апратачка ёсьць, I часам пакорміцца госьць. Гэта ж дзе людзі зьбяруцца, Зараз зь цябе пасьмяюцца, Кажуць: «гультай, абібок». Так яно, мой галубок! «Бацька яго ў гаспадарстве Быў, як бы цар ў сваім царсьцьве: Быў ў гаспадарачцы лад, Мелася вока, дагляд… Быў чалавек яго татка! Ён жа: дзівіся, апратка Ў дзюрках, у гнідзе, сьцьвіла, Ў хаце — трава абышла. Нейкае дзіва, дый годзе!» Часам жартуюць ў народзе: «Моцны гультай, моў-ся вол, К працы ж пагнаць — трэба кол». Чуеш ты, чуеш, Іванка, Што у людцоў за гуканка? Слухай, над кім гэты сьмех? Грэх табе, братачка, грэх!..

9. У чатырохлецьце «Нашае Нівы»

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся; Як ня зрокся яе пад прымусам, Так і вольны цяпер не зракайся. Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, Гэта скарб нам адзін захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькі ён незабраны астаўся. Ў старыну Беларус, не падданы, Гаспадарыў, быў сам над сабою I далёка у сьвеце быў знаны За літоўскай і ляшскай зямлёю. Але час прамінуў, і нядоля На народ, як бы камень, звалілась, Беларуская слава і воля Адышла, адцьвіла, закацілась. Не зьмяняючы шэрай апраткі, Працаваў ты, як вол, гаратліва, А у хаце тваёй недастаткі, А на ніве тваёй неўрадліва. А чаму? Ты ня здольны, ці хворы, Ці благі гаспадар, ці п'яніца? Мусіць, не! Бо і іншым у пору У цябе гаспадарыць наўчыцца. Сьветлы розум твой, брат, але дзетак Ад цябе, як і ўсё, адбіралі I на бацькаўскі родны палетак Працаваць-памагаць не пушчалі. Хто хацеў, той і сьмеў рабаваці, Без прыпросу зьязджаліся госьці — Абдзіраць, аб'ядаць, апіваці І крышыць гаспадарскія косьці. Можа б, ты і памёр і загінуў, Каб ня вешчая мова Баяна. Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў? Як жа так, што яшчэ не забрана? Бо што бачылі госьцікі-герцы — І зямлю, і лясы, і кілімы, — Ўсё забралі. А мову у сэрцы, Ў сваім сэрцы хавалі-нясьлі мы. Дык шануй, Беларус, сваю мову — Гэта скарб нам на вечныя годы; За пашану радзімаму слову Ушануюць нас брацьця-народы!

10. Юдам

Да вас, паны, што голасна крычыце Аб прыязьні сваёй да «беднага народу», Што раіце па-лісьсяму: «Маўчыце, Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду», — Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія, Бо слова вы адны, а справамі — другія. «Багацтва вам»… Няма вам нашай веры! Бо ў той жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла, Галоднаму на прокарм хлеба меры Аднэй ня далі вы. I злаялі няміла… Калі для нас жадаеце багацтва, Нашто зь бяздольнага зьдзіраеце апратку? Нашто ж тагды вы плодзіце жабрацтва, Дамы пустошачы бязь ліку, без астатку? «Мы волю вам»… Пракляцьце вам і зь ёю! Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны? Яна ланцуг над нашаю зямлёю; Астрог на наш народ, спакойны і бязьвінны. Ня вюля гэта! Што нам ні цьвярдзіце, Мы вольнымі былі за даўнімі часамі. Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце! Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі. «Мы згоду вам»… Пакіньце ашуканства! Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі, Бяз звады вам, нашэптаў, падтыканства Нямілы Божы сьвет, ня ясны, не шырокі. Ня просім вас! Ня трэба вашай згоды! Свае вялікае дзядоўскае багацьце Хаваем мы; ад Бога ўсе народы I бацькі аднаго ўсе дзеці — людзі, брацьця. Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду? Зь якіх краёў прыйшлі бяз праўды і бяз сэрца? І што вам з нас, ад нашага народу? Чаму так жычыце яму хутчэй памерці? Га! Знаем вас, атручаньня найміты: Вы — служкі чорныя Ясьнейшага Мамона, Вы — мора бруд ля берагу намыты; Бяз дум і без мазгоў, вы — золата бяз звона. Зь якіх краёў прыйшлі бяз праўды бяз сэрца? Чаргою воўчаю зьяўляецесь усюды, Дзе клічуць вас для крыўды, для націску На праўду вечную… Вы… імя вам Іуды! Ідзіце ж проч! Бясплодна ваша трата На ласкі лісьсія. Пакіньце слова «брат»! Вы цяжкі сон. Каты… Вы горай ката! Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат!
Комментарии:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа