Чтение онлайн

на главную

Жанры

Матчын дар

Гарун Алесь

Шрифт:

41. Начлег

Сьпіць душа, і розум сьпіць, Смачна, без трывогі, Піць і есьці, есьць і піць — Клопат ўвесь нямногі. Лёгка так. Ня маеш дум… Ў прочках гдзесь маркота… Боль прайшоў, уняўся сум, — Спаць адно ахвота. Сьпіць душа… і розум сьпіць! Часам нехта ўзбудзіць, Нібы ўстыдзіць, нібы кпіць, Нібы крышку судзіць: «Сорам, брат…» А далей слоў Я праз сон ня чую. Зьнікне голас, ціха зноў… Ў ясны дзень — начую.

42. *** Скажы, братухна…

Скажы, братухна, калі параньне? Калі сьвітаці пачнець у нас? Прамчыцца ночка, і сонца ўстане, I
дасьць вясельле, і дасьць пакрас?
Скажы, братухна, калі прачнуся Ад тэй навалы, ад тэй жуды І зь ветрам буйным гуляць пушчуся На сьвет, на людзі ці хоць куды? А можа, браце, і сонца ўстала? I льець праменьні на лес, стэпы? Ды так глыбока душа запала, Што я нявістны, што я сьляпы?

43. Ноч

У гэту ноч мне няўмоч — Няма сілы чакаць і маліцца… Каб я ўмеў, каб я сьмеў Узьляцець, паляцець ці разьбіцца! Як сакол, як арол, Я падняўся б высока страшэньне, Я б узяў, я б украў І сабе і усім адпушчэньне. Калі ж не, калі б мне Адпушчэньня на небе ня далі, Я б маліў, я б прасіў, Каб і крыльлі мае паламалі. І тады, наўсягды Папрашчаўшыся б зь небам, зямлёю, З гарыні, з вышыні Паляцеў бы за сьмерцю сваёю. Але ж не, то ня мне От такая вялікая доля: Узьляцець-паляцець Ці упасьці разьбітым на попе. Не пры нас сьвяты час Вызваленьня людскога настане, Мо’ празь век чалавек Да вялікага жыцьця устане. Безь бяды, без жуды Будзе жыць-панаваць, весяліцца; А для нас — цяжкі час — I чакаць, і цярпець, і маліцца…

44. З. Б-ку

Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся! Сьпяваюць у небе анелі: Збавіцель для сьвету на сьвеце зьявіўся, Збавіцель, якога ня мелі! «Хрыстос нарадзіўся!» Каб гэтая праўда З’ісьцілася, браце, сягоньня… Каб ўстала на сьвеце вялікая Праўда, Што крыўду у цемры прагоне. «Хрыстос нарадзіўся!» Ці ж мала мы чулі Такую зь нябёс абяцанку? А вочы свае ледзь ад сну разамкнулі, — Няма і ня відна паранку! «Хрыстос нарадзіўся!» А дзе ж яго знакі? Цяпер я Тамаш і ня веру. Здаецца мне сьвет, як і быў, адзінакі, А ў ім лютаваньне над меру. «Хрыстос нарадзіўся!» Не, хіба што будзе Яго нараджэньне. Мы знаем, Яго дачакаюцца іншыя людзі, — Ня мы дачакаем.

45. Малітва

Я бачыў: Сын Яго стаяў На пушчы і маліўся I словы ў гневе прамаўляў, А твар слязьмі абліўся. — Ах, дай мне, Ойча, моцных слоў! Маланак слоў палючых, Бо кроў мая сачыцца зноў Із ранаў тых балючых… Дзівіся, Пане, слабы я, Саўсім ня маю сілы; Гарыць, баліць душа мая, — О, дай жа моцы, Мілы! Паглянь: паўсюдах з краю ў край Рабунак, глуз пануюць, I льецца сьмех тых чорных зграй, I ўсё зь зямлёй раўнуюць. Зірні: дзе пекнасьць тая, што Надаў нам, Міласьцівы? Тваіх правоў трымае хто, Братэрства, згоды хцівы? Схініся к нам Ты і абач: З гадзінай горш жывецца, Цяжэе боль, мацьнее плач, Галоў ўсё болі гнецца. Паслухай ноччу, ўдзень, Сьвяты, Скажы маўчаці звонам, — I колькі жальб пачуеш Ты! Зямля азьвецца стогнам… Узглянь: навокал чорны сьвет, Прыцьмена праўды слонца, Надзеі ў людзях болей нет, — Пашлі ж ім Абаронца! Ах, дай мне, Божа, гэткіх слоў, Зямля б ад іх траслася!.. Баляць бо раны мае зноў, I кроў зь іх палілася… Пашлю тады маланкі ў люд, Ў бясшчасны той брадзіці, Блішчэць, яскравець там і тут, Праўдзівы гнеў будзіці. Мільёны кіну перуноў У тых, каго я знаю, У тых, маю што сочуць кроў, У тую чорну зграю. Тагды ізноў, як колькі раз На сьвеце ўжо бывала, Настане Твой вялікі час, Твая засьвеціць хвала. Малюся ж, — дай мне гэтых слоў! Сцаліш мяне, паможаш; Гарыць душа, баліць ізноў… Вялікі! дай, як можаш!

46. Паэту

Што кажаш мне, паэт, a праўдзе тэй, што будзе? Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён! A бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі, Расьцець яе жаўнер, і шырыцца загон Марудна,
братачка! I покуль сонца ўзыдзе,
Дык вочы выесьць нам салёная раса, I покуль першы дзень людскога шчасьця прыйдзе, Мільёны сэрц праткне гароты злой каса.
Пакінь, пакінь сьпяваць а праўдзе тэй, што ў небе! Яна чужая нам, таемных праўда сіл; Яна ня сходзіць к нам ў канечнае патрэбе, Калі пакуты дзень так довег і ня міл! Прашу цябе, мой брат, сьпявай аб нашым горы, Аб тым, што ёсьць цяпер і што даўней было, I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры, I што ў мільёнах душ разоры правяло. Прашу цябе, сьпявай аб горы песьнь адну ты I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй, Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.

47. Слабасьці

Няхай душы, каторай Бог надаў любоў, Праклёны — грэх, — аб гэтым буду знаць я! Кляну цябе, кляну цябе ізноў і зноў, I буду праклінаць я. То ж ты ка мне прыйшла, як волю адабраў Тыран маю, скуў цела ланцугамі, I думкі вольныя з душы павыдзіраў, I растаптаў нагамі! То ж ты прыйшла тагды і стала ля вакна I ў вочы мне зірнула цераз краты, Ты, подлая, ніхто, як ты адна, Ты будзь праклята! То ж ты мяне, як маці, моцна абняла, Сьлязой спаўчуцьця бледны твар абліла, Што хвіля ясных зор, сьвятых ахвяр прайшла, — Ты гэта гаварыла! То ж ты казала мне, каб я, хаця на час, Зьмірыўся бы, пакуль тыран катуе, А ён усё гняцець! Душыў ня толькі нас, — На ўсіх лютуе! То ж ты шаптала мне: «Успомні, што ты сын, Пацеха старасьці». Калола грудзі Мне тым. А дзе закон: «Ідзі, свой дом пакінь I родных людзі?» То ж ты аблутала душу ганебным сном, I вось яна: гатовая магіла. Замест жывой зямлі кладуць труну зь мярцом… То ж ты зрабіла! Пусьці ж, абрыдлая, з тваіх ласкавых шпон, Няхай памру, калі ня буду жыў я, Абы мне споўніці сьвяты жыцьця закон, Абы ня згніў я!

48. Жыцьцё

Жыве спакойна вол пад тым ярмом сваім, Намуляў карак. Мазолі, скрозь мазолі! Падкінуць сена жмут — яму й таго даволі. І лёс мізэрны свой не назаве благім. Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцьця: Няхай яго часамі злаюць ліха, Хай сьвішча страшны біч, — пакорліва і ціха Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця. Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме, Цягай плугі і лій свой пот на пана, Хаця ня ведаеш, якая рэч пашана. Нашто яна табе? Сьляпому добра ў цьме, Лягчэй ісьці яму дарогаю жабрачай… A ты — жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!

49. Муляру

— Муляр, слухай! Што кладзеш ты? — Дол сьмяротны, бачыш, — склеп. От, як скончу ўсё дарэшты, Буду мець рубель на хлеб. — Слухай, муляр: пакідай ты Сьмерці сховы мураваць — Хай ня знаць іх! Уставай ты, Пойдзем жыцьце будаваць. Бачыш: людзі, як бяздомкі, Ходзяць скрозь бяз ўласных хат? Я работнік спрытны, ёмкі, Пойдзем, муляр, пойдзем, брат! Возьмем кельні, малаточкі, Дзьве рыдлёўкі, вінкель, шнур, Гукнем: «Людзі, галубочкі! Хто ахвочы класьці мур? Мур вялікі, вольнай волі, Мур высокі да нябёс, Мур братэрсгва, роўнай долі, Мур для радасьці бязь сьлёз?» От, убачыш, прыйдуць людзі На ўспамогу ў грамадзе; Кожан цэглу класьці будзе… От дзе праца загудзе! Сьцены зробім чыста, гладка, Як з крышталю, столь, як шкло, Скажуць людзі: «Вось дык хатка! Роўнай ў сьвеце не было!» Будзем есьці ў гэнай хаце Смачны, чысты, пульхны хлеб. Пойдзем, муляр, пойдзем, браце, Хай другі канчае склеп!

Прыявы роднага

50. Вясна

Дзе дадуць — зраблю пазыку I найму сабе музыку, — Дудара зь яго дудою, Каб іграў ён моцна ёю. «Грайка, грай! я засьпяваю, Што цяпер на сэрцы маю…» І дудар ужо іграе, Маё сэрца так сьпявае: «Прападзі, мая жуда, Ўсё, што церпіць небарак, Ўсе нястаткі ды бяда, — Я счарнеў, глядзі, і так, Толькі вус адзін бялявы… Годзе мучыць! Я хачу Сілы, працы і забавы I вясельля уваччу…» А з чаго ж я узбуяўся? — Бо вясна ідзець да нас: Як убачыў — засьмяяўся I вясёлы стаў на час… Грайка, грай! бо сэрца скача, Яму трэба моцна граць; А жуда няхай паплача — Час яе і забываць…
Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа