Чтение онлайн

на главную

Жанры

Матчын дар

Гарун Алесь

Шрифт:

21. Завіруха

Завіруха скача ноччу Патарочай, плача, вые; Пухавыя сыпе ў вочы Сьнегавінкі мне; рагоча. Йду навобмацк; ледзь жывы я, Нежывыя суну ногі Без дарогі. Цела ные, Калянее; верставы я Прамінаю слуп убогі, Траярогі крыж збуцьвелы, Пасівелы, цёмны, строгі. Не чакаю дапамогі… Прыступае нехта белы, Асьмялелы. Вот ўсьцігае, Акаляе, скамянелы, Пасінелы, — абнімае. Завіруха — Рагатуха сыпе сьнегу I ў прабегу шэпча ў вуха: «Заначуеш — не пачуеш: Я завею, я угрэю, Зараз ляжаш, дзякуй скажаш, Мне ты скажаш». Завіруха — Рагатуха шэпча ў вуха. Ажно чую: раптам злая Улягае, уціхае Завіруха. Замірае. Праясьняе ў полі. Нікне, Ані зыкне вецер-сватка. Бачу — хатка. Як тры зоркі, тры ваконцы Пры гасьцінцу. Вераценцы Дыму ў неба ўюцца, пнуцца. Хатка, вокны, дым сьмяюцца, Клічуць, вабяць, сустрачаюць, Прывячаюць, запрашаюць. Голас чую родных, мілых. Ўзмацаваўшыся на сілах, Крыкнуць рады: «Згінь ты, гора!» А яно ў адказ гавора: — Над табою Сьнег гурбою.

22. Думкі ў чужыне

Гора мне цяжкае, гора бясшчаснаму! Сэрца ўсё жаліцца, плача, баліць. Хочацца к сонейку цёпламу, яснаму: Хоць бы убачыць! Ўсю цяжасьць зваліць! Доля мая, што мяне узбагаціла, Думак, жаданьняў
і сэрца дала,
Недзе гаман з маім шчасьцем утраціла, — З горам падняла і мне падала.
Што там наперадзе, што там нязнанае, Што там са зьдзекам мяне сьцеражэ? Скрытна-варожае, з страхам чаканае, Можа, і блізка на нейкай мяжэ. Толькі ня сьмерць, — не аб ёй неспакоюся. Сьмерць — гэта што! Гэта дар для усіх; Прыйдзе той час, і я зь ёй заспакоюся, Збыўшыся боляў і думак сваіх. Іншае гора душу абцяжарыла, — Камень цяжэйшы на сэрцы ляжыць: Дні майго росквіту мглою абдарыла, Ў жыцьці штодзённа за мною бяжыць. Доля мая — гэта доля гаротная, Сэрца дала мне, наўчыла любіць, Дый прысудзіла яна ж, адваротная, Век у сіроцтве, ў выгнаньні пражыць. Што мне жыцьцё, хоць бы самае краснае? — Волі ня маю! Ў няволі жыву. Гэтае нуднае быцьце уласнае Сьмерцю страшэннаю з болем заву. Сокалам вольным і з пташшай гульлівасьцю Я бы, здаецца, адсюль паляцеў… Нельга і думаці, — доля бязь міласьці Варту паставіла. Вораг абсеў. Беднасьць — ня гора саўсім мне бясскарбнаму, — Я багацей, замажней за другіх I не зайздрошчу багацтваў тых марнаму, Досыць зь мяне бедных злыдняў маіх. Покі варушацца рукі скарэлыя, Праца мне будзе на радасьць, на сьмех. Злотам багатыя, сэрцам зьнішчэлыя Трутні ня мецімуць гэткіх уцех. Што мне багацтва? Бяз грошы, бяз золата Быў бы магнат я, кароль, багатыр Там, дзе пад націскам роднага молата Жыцьце куецца углыб і ушыр. Жыцьце куецца, і сонца ўздымаецца, Сьвету праменьні льець з гарыні, З доўгага сну дзе народ прачыхаецца, Побыту шчаснага сьвецяць агні. Там, дзе цяпер яшчэ сілы нячыстыя Жыцьце карожаць, па-свойму вядуць, Дзе ўстрапянулісь дубы густалістыя I на курганах нямоўчна гудуць, — Можа, і я з сваёй слабаю сілаю Там працаваці бы крышку памог; З гэтаю працаю шчыраю, мілаю Сьмерці спаткаў бы спакойна парог. Можа… А можа, ня ўбачыці гэтага? Можа, суджона тут век мне пражыць? Дні адзіноты, сіроцтва бясьсьветнага Грудай каменьняў ў душы валачыць. Страшна мне гэта, і ўсё ж не ядынае Так навалілась, гняце ў глыбіне, — Горшая мука ўтрапляець, што сынам я Быць перастану сваёй старане. Памяць ня доўгая, любасьць ня вечная; Сірасьць, бязьлюднасьць — іх трудна нясьці; Мо’, пажагнаўшыся з старым, на вечнае З шляху зьвярну, па другім каб ісьці. Страшна мне нават аб гэтым і згадываць, Страшна і думаць, і я не хачу. Толькі ж надзеі ня маю чым зрадаваць, Сэрца і сьлёзы ссушыць уваччу. Вось у чым гора бадзязе бясшчаснаму, Вось чаму сэрца маё так баліць, Вось чаму хочацца к сонейку яснаму — Хоць бы убачыць, тым цягасьць зваліць!.. Цяжка мне, праўда. Ці ж трэба мне жаліцца? Цяжка ж другім — іх мільёны усіх, — Жыцьце іх рушыцца, б’ецца і валіцца, Гінуць надзеі і думкі у іх. Многа на сьвеце усякага творыцца! Многа хто вершаў аб гэтым злажыў. Часам паслухаеш, хто разгаворыцца, Бог яго ведае, як яшчэ жыў?! Біўся зь няпраўдай, зь бядой і гаротаю, Сэрца у попел няшчадна спаліў, Сілы ўсе страціў у бойцы зь цямнотаю, Кроў, не рахуючы, кроў сваю ліў! Што ж тады плакаці мне, маладзейшаму? Я ж не прайшоўшы пуціну сваю: Сэрца асталася. Не, весялейшаму Трэба мне быць, а я плачу-пяю.

23. С песьняў няволі

Праўду мусім ведаць, браце: Покуль мы ня ў роднай хаце, Не на ніве покуль роднай, — Нашай думачцы ніводнай Век ня спраўдзіцца, ня збыцца — Мусім ў цеснай клетцы біцца Нашых думак, і жаданьняў, I няволі наляганьняў. У гароце, у няволі Без пасьпеху, а паволі Нешта розум ў нас вымае, Смокча душу — выпівае I за шыю душыць больна, Што часамі мімавольна З болю гэтага заплачыш, Што аж слонейка ня бачыш! Мусім ведаць, што мялеем, Што паволі ўсё малеем, Не жывём, але канаем, — Зранку долы вымяраем I надзею штодзень губім, Хоць яе, як жыцьце, любім. Нашы брацьця — там, на волі, Паляглі моў-ся на полі, Чыстым полі ваявецкім, Велькім колам маладзецкім, З пасячонымі плячыма, З выпалёнымі вачыма. Мы зьявілісь зь яснай казкі, Братняй міласьці і ласкі, З краю-Далі, краю-Сьвета, Дзе цяплюхна, вечне лета, — А нас кінулі у пушчы, Ды у холад, дый у гушчы, Дзе брат з братам вечне б’юцца, Спруцянелі, а дзяруцца. Мы хацелі даць ім сьвету, Зруйнаваці пушчу гэту, Даць ім міласьці прагненьне, Дзён шчасьлівых даці меньне… Мы ішлі вялікім валам, Войскам буйным а зухвалым, Ды ня стала нашай мочы: Сьвет слабейшы быў ад ночы… Што ж? Няхай! Няхай так будзе, Мусіць, гэтак доля судзе. Цяжка, страшна жыці, праўда, Дык цярпеці ж нам ня наўда. Так на моры-акіяне Часам хваля перастане… Можа ж, прыйдзе навальніца, Толькі б ветрыку зьявіцца! Будзем ў неба цікавацца, Будзем зорак прыглядацца; Без пакоры у пакоры Перабудзем сваё гора. Мо’ і нам аднекуль зь неба Скажуць: «Чуйце, ўстаньце, трэба!» I ўзмацьняць. Парвуцца путы, Будзе вольны, хто закуты. Не адны, а з грамадою, Разам зь людзьмі, Чарадою. Пойдзем поплеч зноў у далі, Скуль прыйшлі і скуль паўсталі. А калі ж ня хопіць сілы Ўстаць на гэты воклгч мілы, — Сэрца хоць мацьней заб’ецца, Твар пахмурны усьміхнецца. Можа ж быць, раней загінем, Дык усё ж мы сьлед пакінем, Бо, браток, хоць промень сьвету Прынясьлі мы ў пушчу гэту!

24. Вечнай памяці Т. Р. Шаўчэнкі

За тысячу вёрст ад радзімага краю, У стэпу, пустэчы бязьлюднай Сумуець казак па загубленым раю, Па маці-Украіне цуднай. Няма яму волі, пад вартаю пільнай Начуе і днюе і ходзіць, Ніводнай ня мае людзіны прыхільнай, Самотна дзянёчкі праводзіць. А думка, як віхар, імчыцца, нясецца Ад берагу мора Аралу На родну старонку, дзе вораг сьмяецца I ўсіх абдзірае памалу. Ў душы яго ласка, каханьне малююць Пакутніцы вобраз бяз сказы. Ах, мучаць Украйну, рабуюць, ганьбуюць!.. Імчацца, нясуцца абразы: «Вее вецер, сонца грэе На сьцяпу шырокім, Што відаць здалёк, чарнее, Дзе курган высокі? Сьляпы гэнам на бандуры Перабэндзя грае, Аб казацтве, аб гетманстве Сам сабе сьпявае: «Ой, лунала наша слава, Аж у звоны білі! Меч гетманскі і булава К каралям хадзілі. Мелі славу, мелі долю, А цяпер прапала; Мелі шчасьце, мелі волю, А цяпер ня стала; Стогнуць, плачуць стэп і людзі Пад чужой рукою, Вораг цёмны ўсьсеў на грудзі, Не даець спакою. Дзе, Багдане, слаўны Хмелю, Дзе ты? Адгукніся! За народ наш, за Ўкраіну, Браце, заступіся». Слонца грэе, вецер вее, Па стэпу разносіць Тыя словы залатыя, — Да касцоў даносіць. Ўчулі людзі праўды слова, Засьпявалі ціха Аб тым зьдзеку, паняверцэ, Панаваньню ліха. Пан аконам — бочка піва. — Цівуны у злосьці: «Нуж-ма, хлопцы, жыва, жыва! Бо зьдзяром да косьці!» Сорам, сорам!.. Люд пакорны Галавой схіліўся… Пане, пане — гадзе чорны, Каб ты зь сьвету збыўся!..» Адна за аднэю праносяцца зьявы, Мігцяцца безупынна абразы, Нявольнічы побыт, і сьлёзы крывавы, I зьдзек глузаваньня, уразы… Туды, да няшчасных, у думцы сягае Пясьняр гэніяльны прыгону І Богу на небе любіць прысягае Народ свой — любіці да скону.

25. *** Эх, сягоньня…

Эх, сягоньня, ў гэту ночку Я ўцяку адгэтуль проч! Шэрым воўкам па лясочку, Хай дагоніць, хто ахвоч!
Хай тагды сярод дарогі
Станець хто — ня будзе рад: Чорны вуж абкруцідь ногі, Буду вужам, буду гад! Хай тагды шукаюць ў лесе Цёмных, вузкіх, воўчых троп! Як арол у паднябесьсе, Я ўзьлячу над земскі строп. Ў небе роўным, чыстым шляхам Яснай зоркай палячу І скачуся па-над дахам Роднай вёскі і ўскрычу: — Гэй, хто ёсьць тут! Люд галодны, Люд пакутны! Да мяне! Станьма, брацьця, ў шых паходны — Наша гора праміне. Досыць нам зь нядолі віці Ценкі жыцьця свайго пас, Слухай, люд: прынёс я віці, Хто за мною, брацьця? Час! Ўстануць, рушаць: «Проч з дарогі! Хто нам хоча заступіць? Мы пайшлі, мы, люд убогі, Ўсё узяць ці ўсё згубіць…» Думкі, думкі-звадыяшкі, Ах, ня мучайце мяне! Вам ўсё гульні, а мне цяжка, Мне няволя не міне…

26. На сьмерць

Памёр ты, татачка, ўспакоіўся навекі! На вочы сумныя насунуліся векі, Прыціснула іх сьмерць мацьней за чужанца. I вот айца Ня стала, родны мой, ад сьмерці тваяе. О, сьмерць бязь літасьці, ратунак ты і кара! Нашто ж яму, як тая чорна хмара, Заслонай вечнаю ты стала прад вачмі? Скажы, сьлязьмі Нашто пасквапілась радзіны ты мае? Ах, родны, блізкі мой! Гаротны і бяздольны, Жыцьцё сваё, той шлях, няўдатны і нявольны, Ты з больлю цяжкаю у сэрцы перабыў I свой згубіў Апошні стон, адзін, ў чужжсьцьве, ў цішы. Бясшчасны тата мой! Усім адна дарога… I торганьня разлукі ня так катуюць строга, Як тое, любы мой, што ў ноч, ў апошню ноч, Ў цябе із воч Сьляза скацілася аб скрыўджанай душы. Дратуе сэрца мне, цьвікі ў мазгі ўбівае, З грудзей і боль, і стоны здабывае Здагадка страшная: ў гадзіну ўсіх гадзін Ты там адзін, Маўляў, бясплеменьнік усім чужы, сканаў… Адно бліжэйшае, адно б хаця стварэньне, Хаця б ня роднае, хаця бы на здарэньне, Прасіў Вялікага к табе хутчэй паслаць, Каб зь ім аддаць Сваім апошні свой, гарачы свой прывет. Ня меў Ён літасьці, ня даў табе спакою, Ў самоце, ў больніцы жалезнаю рукою Ён сэрца кволага спыніў нятрвалы рух I бедны дух Прымусіў твой пакінуць гэты сьвет. Казаў: «Маліся ты». За што ж, каму маліцца? Ці ж можна праўду нам знайсьці, калі маніцца, У неба чорнае ўляпіўшыся вачмі? З журбой, зь сьлязьмі Нясьці туды сваю найбольшую з надзей? Пабач, гаротны мой: ці ж ты ня моцна верыў? Сьвятою праўдаю ці ж кожан шаг ня мерыў? Сьлязьмі крывавымі ня плакаў? не прасіў? Ня ўсё знасіў, Запомнены празь неба, нязнаны празь людзей? Ці ж меў ты, родны мой, хоць дзень на адпачынак? З гароты, зь беднасьці ці знаў перапачынак За веру гэтую? Ці ж не балеў ты заўсягды, Ня сох зь бяды З душою прэснаю, адкрытаю да ўсіх? Салодкіх мала хвіль, а горкіх натт багата Памеў за жыцьце ты, мой родны, бедны тата, А можа, горкую табе і я хвілінку даў, Не спагадаў Табе калі… Цяпер за гэта выбачай. Няхай пуховаю табе зямелька будзе, Няхай спакой табе твой Пан прысудзе. Я некалі прыйду пад той убогі крыж, Дзе ты ляжыш. I там наплачуся. А пакуль што — прашчай!

27. *** Думкі-дыямэнты…

Думкі — дыямэнты, краскі жыцьця, Песьні — вас гэтак люблю, З вамі салодкіх гадзін забыцьця Часам і я пазнаю. Жыцьце-няволя ў чужой старане, Працы надмернай яром Зараз зьнікаюць, бы ў госьці ка мне Вы паказаліся ў дом. Слухайце ж, думкі: як прыйдзе мой скон, Ў хатку зьляціце ка мне, Хай перадсьмертны уцішыцца стон, Сэрца на момант спачне. Хай засьпяваю, як лебедзь, калі Прыйдзе гадзіна яму, Ўзьнёсшыся ў неба ад маці-зямлі, Рыне ў адвечную цьму; Хай засьпяваю аб сьне залатым Веку людскога радства, Роўнасьці, вольнасьці, брацтва — аб тым Веку красы хараства. Можа, пачуўшы прадзгонны мой сьпеў, Сьціхла б на сьвеце вайна… З радасным духам бы я паляцеў Ў царства каханьня, відна.

28. Вясна

Эх, вясна, вясна!.. Як прыйшла яна, Прынясла сьвятла, Прынясла цяпла, Наліла ў лагох Сьнегавой вады, Расьцьвіла ў лугох, Распляла сады, Прабудзіўся лес На вясеньні шум, А глыбокі сум Мне ў душу улез… Першыя гусі ужо праляцелі, Палі на рэчцы, узгорак абселі, Гвагалі доўга, нараду сабраўшы, Потым згадзіліся, дось пакрычаўшы, Ўзляцелі высока над сосны, над елі I недзе прапалі ў нябескім касьцелі… Ах, каб крыльля, крыльля мне I той лёт гусачы, Я прапаў бы ў гарыне, Хто б мяне і бачыў! Раз у пораз, раз у раз Ў неба б біў крыламі… Гусі, гусі, я да вас, Я лячу за вамі! Дзе былі вы? Што было там? Дзе жылі вы? Над балотам? Мо’ ля рэчкі? Мо’ ля хаткі? Ля сялібы майго таткі? Мае маткі, майго браткі Вы ня бачылі часамі? А сястрыцы? А дзявіцы, Маёй любы, Вы ня бачылі часамі? А у шлюбы Не зьбіраецца сястрыца? Не? А люба, чараўніца?.. Ці там ймгліста, Ці там ясна? Красна? Міла? Гусі! Шчасна?..

29. Nocturno

Спаткаў сягоньня я сваю Нядолю, Знайшоў яе у сіненькім ляску. Брадзіў бяз мэты я, душа гарэла з болю, I думаў: будзе мне лягчэй у халадку. Спаткаў, пазнаў яе і вось пытаю: — Скажы ты мне, Нядоленька мая, Багата жыцьця кніг яшчэ перачытаю? Калі і на якой чытаньне скончу я? Скажы, ня крыйся мне, мая камратка, Дзянькі мае маркотныя чаму? Адзін ў адзін ідуць, ва ўсіх адна апратка, Як душы грэшныя ці вінныя каму. Чаму, яшчэ скажы, мая ядына, Люблю зямлю, вялікі жыцьця ток, Як неба зорачкі, каханьнем моцным сына, А сам — адлучаны ад дзераўца лісток? Яна у вочы люба мне зірнула, Ўзлажыла белы ручанькі на мне, Маўляў, сястра мая, да сэрца прыгарнула, Часамі так цябе каханка прыгарне. — Чакай, харошы мой, пакінь задумы! Душу сваю пытаньнямі ня муч, Зірні на гэты лес, прыслухайся у шумы, А можа, знойдзеш ты жыцьцёвы вечны ключ! Стаіць магутны лес, ізноў убраны Ў зялёны ліст дагледлівай рукой, I п’ець спажыўны клёк, старыя гоіць раны… Зірні: якая моц! Зірні, які спакой! Штогод ўміраець ён парой асеньняй, Каб зноў аджыць, убачыўшы вясну. I гэтак ўсё ідзець чаргою пераменнай: То скіне сон з вачэй, то зноў ідзець да сну. Расьцець дубочак тут, — які зялёны! Другі, стары, калодаю палёг; I сын ідзець ўгару, як бацька ў час мінёны, Што даў жыцьцё яму, а сам зваліўся ў мох. Цячэць ручайка вось, і ту ж ня стала! Няма яго, схаваўся у зямлі, А недзе — тамака рака зямлю прарвала, I воды тэй ракі па лузе пацяклі. I ты, о, любы мой! Як лес зімовы, Заснуў, ляжыш, ня можучы устаць, Але наступіць дзень вясёлы, пекны, новы, I радасьць вольнасьці павінна завітаць. Дзянькоў маркотнасьць ты сваіх ў распачы I тэй сваей адлюднасьці ня гудзь: Пакуту Рок табе, шчасьліваму, прызначыў, I ўдзячным за яе Вялікаму ты будзь. Няма пакуты дзе — няма пазнаньня, Душа тагды лагчынамі паўзець, А што гарчэй, скажы, цяжэй перапаўзаньня? А што страшней яшчэ, як вочмі не глядзець. Аб сьмерць пытаеш ты? Калі сканчыцца Жыцьцё тваё, — міленькі, не пытай! Спрабуй ад думак тых, ад хворых палячыцца, Прыходзь у гэты лес — паветра тут глытай. Жыві, каб жыцьце даць другім, малодшым, Як дуб стары, што ўзгадаваў дубка. А там… ручайка зьнік! I мы пуцём каротшым Пайдзём ў зямлю за ім, каб выплысьць, як рака.

30. *** Дзяўчыначка-сэрцо…

Дзяўчыначка-сэрца, сябе не трывож, Ня песьці надзеі і жалю ня множ. З табою пабрацца мне волі няма, — Даўно заручыўся я ўжо са трыма: Айчызна, — я ёй у няволі жыву, Штоноч яе бачу, маўляў, наяву, За ёю сумую, журуся адно, Бо шчырым каханьнем зьвязаўся даўно. Другая: матуля. Радзіўся калі I голас мой першы падаў на зямлі, Замучаны твар усьміхнуўся яе: «Сыночак мой любы», — вітала мяне. Аб трэцьцяй, дзяўчынка, скажу, што яна, Другое ня знойдзеш — на сьвеце адна: За краты няволі паслала «люблю», Дык хіба ж з табою яе падзялю? Пакінь жа, галубка, з каханьнем сваім! Шукай сабе шчасьця за кім за другім; Пяшчоты, залёты ня траць ззадарма, Даўно заручыўся я ўжо са трыма.
Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа