Чтение онлайн

на главную

Жанры

Матчын дар

Гарун Алесь

Шрифт:

11. Песьня-звон

Гэй ты, маці, родна мова, Гэй ты, звон вялікі, слова, Звон магучы, Звон бліскучы, З срэбра літы, З злота зьбіты, Загрымі ты, Загрымі! Гэй, званар, званар, мой пане, Бій у звон, як змогі стане, Без спачынку, Безупынку, Потам зьліты, Ім умыты, — Бій, звані ты, Бій, звані! Гэй, гусьляр, пясьняр, мой браце, Грай, сьпявай у полі, ў хаце, Дзе гарота, Дзе галота, Дзе нясыты, Дзе няўмыты. Ім спыні ты, Жаль спыні! Струны хай грымяць і рвуцца, З болю, з гневу. Хай сьмяюцца Разам зь імі, Не чужымі, Голас чысты, Залацісты, Зь імі зьлій ты, Зь імі зьлій!..

12. Я.

Коласу

Усе з аднэй мы выйшлі нівы, I сейбіт нас адзін кідаў, I кожан з нас той дзень шчасьлівы Ў сваёй душы благаслаўляў. А вецер быў. I хто цяжэйшы, Астаўся там, куды упаў, А хто, як я, хто быў лягчэйшы, Ў далёкі сьвет павандраваў. Бо сейбіт ёсьць другі на небе, Што судзіць нам гады і дні, — I ты узрос на роднай глебе, Пусьціў глыбока карані. Здалеў, браток, на сьвет прабіцца Спраміж сьвірэпкі і асок! I можам мы табой гардзіцца, Прыгожы, слаўны Каласок. Цьвіці ж, расьці, буйней надзіва Ў сям’і прыгожых васількоў. З тваіх зярнят хачу, праўдзіва, Убачыць поле каласкоў.

13. Песьня

На чужой староначцы Заняпаў душой, I згубіў здаровейка, І згубіў спакой. Не глядзелі б вочанькі На нялюбы сьвет, Маладое радасьці Прападае сьлед. На чужой староначцы Не цьвітуць сады, Не сьпяваюць птушачкі. Не лятуць сюды. І чужое лецейка Для мяне — зіма, I чужога сонейка Для мяне няма. На чужой староначцы Не шумяць лясы І няма прыгожасьці Ў палявой красы. Замірае душачка На чужой зямлі, А дамоў вярнуціся Не ў маёй валі. Дзе ж вы, ніўкі родныя I дубовы шум? Засьпявайце голасна, Каб пазнаў, пачуў. Ўскаланіце песьняю Векавечных сноў, Ўскаланіце душачку, Ўскаланіце кроў.

На чужыне

14. У выгнаньню

Край чужы — за веру кара — Сьнег, мароз ды горы. Белы сьвет, як чорна хмара, Заступілі горы. Край чужы… I ты чужынец Ўсім, ня свой здаесься: Ходзіш скрозь, як той адзінец Старакосны ў лесе. Ходзіш ты, ніякай мэты, Так, — абы цягацца, Знаць сабе: жывеш яшчэ ты… Для чаго ж, спытацца? Хто цябе спагадным сэрцам Да сябе прытуле? Хіба з стрэльбы чужаверца Чужаніца-куля. Хто цябе спаткае міла, Ў дом папросіць гожа? Хіба дол, адно магіла Разгарнуцца можа. Што з таго — часамі сьніцца Край, ў якім радзіўся? Толькі мусяць сьлёзы ліцца, — Лепі б і ня сьніўся!

15. Вясельле

Гэй, гуляй, ня думай, Не глядзі панура! Засьпявай, заіграй, Загудзі віхурай! Грошы ёсьць! Сала ёсьць! Бутэль манаполькі… Ты ня стой, трунак свой, Пій, гуляй і — толькі! Былі мы… Жылі там — На роднай краіне… А цянер тут — як зьвер… Жыцьце наша гіне. Гэй, гуляй, налівай! Будзем піці, браце! Што у нас? Цяжкі час? Э! аб чым казаці! Га-га га! Бач, нага Сама ў бокі скача, Заіграй, засьпявай!.. Не, брат: сэрца плача… Дайце мне, дайце мне Кварту не пустую, — Я маё, я сваё Сэрца пачастую. От дык так! От дзе смак! Эх ты, ведзьма-доля! Яшчэ — не, мала мне… Налівайце болей! Гэй, крычы, не маўчы, Сэрцу дай пацеху! Заіграй, засьпявай, Сьмеху, болей сьмеху! А што?! Не, вы мяне Не забілі, гады! Вось жа п’ю, вось пяю Зь сябручкамі рады! Ты гуляй, не зважай, Што сьляза на вочу, — Гэта так, гэта я Весяліцца хочу. Пі, гуляй! Грай, сьпявай!..

16. Журба

Сэрца болей не сьмяецца, Сэрца плача жаласьліва. Ці дасьць Бог, ці давядзецца Быці там, дзе наша Ніва? Думкі, праца — ўсё далёка! Песьні, казкі ў пазабыцьцю… Прад сабой я толькі вока Бачу страшнага нябыцьця. Волі, думак, шчасьця, сьмеху Дайце мне! Хоць пакажыце!.. Але не… Мне на пацеху — Вока страшнага нябыцьця. Я б узяў матыку ў рукі, Карчаваў бы, чысьціў поле, Але — там… Я тут бязрукі, Я бясьсільны… Я бяз волі. Сэрца плача, і я плачу; Плачу
з сэрцам галасьліва.
Дзе ты, дзе ты, краю родны? Край далёкі, маці-Ніва?

17. Восень

Восень халодная, чорная, хмурая Сунецца ціха, нячутна штодзень, Хварбы наўкола паклала панурыя, Сонца хавае за чорную цень. Збожжа пажатае зь ніваў пазвожана, — Голыя гоні самотна ляжаць, Неба дажджліваю хмарай абложана, Траўкай ня грае сваёй сенажаць. Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі; Кусьцьце бязь лісту, бяз красак стаяць; З гэтымі восені днямі бяскраснымі Цяжкія думкі у сэрца ляцяць. Вольхі, рабіны, асіны зь бярозамі Лістам пажоўклым тужліва шумяць: «Хутка надыдуць завеі з марозамі, Ветры зь сьнягамі ізноў наляцяць». Толькі высокія хвоі іглістыя Вечназялёны свой кажуць убор. Днямі зімовымі, цёмна-імглістыя, Будуць чарнець навакол, наузгор. Зіму пачуўшы, мядзьведзь неспакоіцца, Ходзіць па лесе, шукае бярлог, Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца, Горш на скаціну, на людзі налёг. Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца; Хутка на поўдзень саўсім паляцяць. Хеўра за хеўрай на рэчцы зьмяняецца; Ўранку крычаць на вадзе, лапацяць. Так непрыкметна часамі, дзянёчкамі Восень зьмяняе. аблічча зямлі… З гэтымі днямі асеньнімі, ночкамі Думкі мне ў сэрца жудосны прыйшлі. Старое нешта усё спамінаецца, Толькі няясна, маўляў, праз туман, Нейкі няведамы жаль уздымаецца, Вабіць і цягне ўспамінак-дурман. Сэрца баліць пад жаданьняў прымусамі, Што за жаданьні — ніяк не пазнаць; Можа, ляцеці адгэтуль за гусямі… Можа, заснуць, каб нічога ня знаць?..

18. Мае думкі

Па-на горах сьнягі паляглі, I даліны убраліся ў белі. Мае ж думкі, як толькі маглі, Хутка зь ветрам удаль паляцелі. Паляцелі удаль, дзе няма Гэтых гор — вартаўнічых няволі, Дзе ня гэтак сурова зіма, Дзе прыняў я і жыцьце і долю. Паляцелі спытаць, паглядзець — Як жывецца на роднай старонцы? Як той брат-беларус мой жывець? Ці высока узьнялася сонца? Там жа ўсё, як раней, як было: Беднасьць, ціша кругом і цямнота. Дзе там шчасьце! Жыцьцё зацьвіло, Як наверсе якое балота. Сонца нізка — ня грэе саўсім I саўсім жа ня сьвеце бяз мала; Раз блісьне дзе-нідзе — і паўсім, I зноў сваю твар захавала. Колькі ж будзеш ты спаць? Не пара Табе часам, мой браце, праспацца, Каля бацькаўскіх ніў і двара Працаваці зноў шчыра узяцца? I усё, што утраціў сплючы, Пазьбіраці да роднае хаты? Годзе спаць! I ня будзе начы, Будзеш вольны, разумны, багаты! I высокае слонца тагды Будзе працу тваю аглядаці, I пазбудзесься крыўд і нуды, — Будуць людзі цябе шанаваці.

19. Навакол…

Сьнягі, ляды, абрус жуды назаўсягды, на вечны час ляглі. Гара, скала наўкол лягла і узрасла паўскрайны пас зямлі. Узрос на ёй вялізаў-хвой, туману з мглой прытулак, лес стары. Прадзіўны мур нярушных хмур, як той каптур, на бор узьлез з гары. I сонца сьвет здалёка, з гэт!.. Нябёс прывет ня здужыць к нам дайсьці. Адны вятры праз хмар муры лятуць з гары празь лес той сам гусьці. I разам зь ім на жах благім і добрым, ўсім тужлівы сьпеў вядуць: «Засьні, засьні, у ноч ўсе дні перамяні і нас ня гнеў, ня гудзь. Скалей, як лёд, на сотні год і сэрца лёт спыні. Вярні да сну. А сонца сьвет здалёка, з гэт… Зь нябёс прывет, мана. Гані ману. Гані. Раі тых дум спыні, і жаль стаі, і кінь зь пяшчот у цьмы. На сьвет адны твае паны і вартаўны табе пачот, — то ж мы».

20. Ветру

Ветрэ, ветрэ вольны, Стой, зрабі паслугу! Буду спосаб меці, Адзьдзякую другу. Зьлётай, лёгкі, борзда Ў край, адкуль я родам, — Бацьку, матку ўбачыш, Мілую заходам; Ўбачыш гэнам, ворле, Ў краю тым — старонцэ: Брат мой беларусін Гібее бяз слонца. Ім усім паклонам Нізкім ты: скланіся, Хай жывуць, красуюць… А потым вярніся. Гэтта скажаш, браце, Мне, што там убачыў. Буду спосаб меці, Паглядзіш, адзьдзячу!
Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа