Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Чалавек як бы раствараецца ў кругабезе няспынных дзён. Толькі зробіць адно, як навальваецца другое. Але на ўсёй Полацкай зямлі сонцаварот для смерда пачынаецца з калядаў. А там ён ужо цвёрда ведае, што ад калядаў да звеставання 12 сядміц, да Юр'я — 16, да Міколы — 20, да Купалы — 26 і да калядаў таксама 26 сядміц. Вось і ўвесь клубок часу, у які кароткай ніткай уплецена чалавечае жыццё.

Чалавек асабліва не задумваецца, дзеля чаго ён нарадзіўся на свет. Не ён першы, не ён апошні. Былі дзяды-прадзеды, будуць праўнукі. Гэтак жа сама, як людзі, нараджаюцца і праз нейкі час знікаюць назаўсёды пакаленні птушак, дрэў, грыбоў… Усё злучана, звязана, знітавана між сабою. Паспрабуй хоць карэньчык

вырваць з гэтай бязмежнай велічнай пушчы!

Але ж зімою ўсё-ткі болей выпадае вольнага часу. Зашуміць на некалькі дзён завея, замуруе пухкім снегам усе сцяжынкі, стрэльне ў камлях дрэў мароз-ядрэц, і збіваюцца людзі ў цесныя цёплыя хаты, і які-небудзь хрышчаны ў Княжым сяльцы дзед з белай барадою, седзячы на печы, трымаючыся аслабелай рукою за «каня» 46 , пачынае баіць пра рай і пекла, пра святых людзей, пра нябожчыкаў. Аж валасы ў слухачоў дыбам устаюць! Аж казытлівыя мурашкі пад кашуляю бегаюць. А дзед гаворыць і гаворыць, зрэдку кашляючы ў сухі кулак, нібы сам ён відок 47 усіх гэтых жахаў і дзівосаў.

46

«Конь» — драўляны слуп, на якім мацаваліся палаткі.

47

Відок — сведка.

Мірошка ў такія часіны садзіўся на дубовую лаву падалей ад акна, сціскаўся ў камячок і, прагна ловячы кожнае слова, слухаў, слухаў… Гарэла сухая лучына пад задымленай столлю. Цень ад барадатага дзеда, вялізны і страшны, чарнеўся на сцяне, і калі дзед, кашляючы, падносіў кулак да рота, здавалася, нейкі вурдалак замахваецца на Мірошку цяжкай кіпцюрыстай лапай.

Што толькі не пачуў Мірошка! Ды асабліва ўразіў, апёк сэрца сказ пра тое, як багародзіца разам з архангелам Міхаілам спускалася ў пекла, каб глянуць на пакуты грэшнікаў. Там навекі зняволены тыя, хто не верыў у тройцу і багародзіцу, шанаваў паганскіх багоў, парушаў хрэсную клятву, а таксама праклятыя бацькамі, блудніцы, людаеды, зладзеі. Адны вымушаны стаяць у вогненнай рацэ — хто па калені, хто па самую шыю. Другія ляжаць у ложках, абвітых полымем. Трэція падвешаны на жалезных дрэвах — за зуб, за язык, за тое, што мужчыны ад старонніх вачэй хаваюць. Вечны стогн, вечны крык стаіць у пекле. Незгасальны агонь гарыць там.

Ноччу Мірошка ўскрыкваў, усхопліваўся з палатак. Здавалася, што з усіх бакоў глядзяць на яго злавесныя вогненныя вочы, што жахлівыя кіпцюры і зубы цягнуцца да яго. Хацелася ўцякаць, бегчы ад гэтага страхоцця, але ногі былі як не свае — блыталіся ў нейкай даўжэзнай пякучай траве або засмоктвала іх агідная хлюпоткая багна. Падыходзіла маці з карцом халоднай вады, асцярожна катурхала сына за плячук. Мірошка прачынаўся, піў ваду, прасіў маці, каб пасядзела побач, і толькі тады сон браў яго ў абладу, зноў блукаў хлопчык па таямнічых чароўных сцежках, але былі яны ўжо добрыя, вясёлыя. Там гулялі рахманыя зайцы. Там валасатыя магутныя туры даверліва бралі Мірошку да сябе на спіну, і ён імчаўся ў бясконцыя лясы, у лугі, што аж гарэлі ад яркіх кветак.

— Ты, брат, чаго крычыш уначы? — смяяўся раніцой Якаў.— Ты ўдзень ідзі ў пушчу, адкрычыся і ноччу будзеш спаць як у бога за пазухай.

Яны і сапраўды ішлі на Свіслач, у засыпаную снегам пушчу, і крычалі, галёкалі на ўсю моц маладых грудзей:

— Ого-го-го-го! Эге-ге-ге-гей!

Бялюткі снег тонкімі струменьчыкамі зрываўся з калматых ялін. Перапалоханыя вавёрыцы імклівымі чародкамі ўцякалі па вяршалінах дрэў. Аднойчы пагрозна зараўло,

гнеўна закрактала пад яловым вываратнем.

— Уцякайма, Мірошка! Мядзведзь прачнуўся! — весела закрычаў Якаў. Яны далі такой лататы, што аж вецер свістаў увушшу.

У час сваіх лясных блуканняў патрапілі Якаў з Мірошкам на паганскае капішча. У цэнтры круглай лясной паляны стаяў высокі, амаль у тры сажні ростам, дубовы бог (папы завуць яго ідалам), упрыгожаны рознакаляровымі стужкамі, пацеркамі з жалудоў, арэхаў і сушаных ягад. Наўкол галоўнага бога, па крузе, стаялі маленькія бажаняткі. Іх было, як падлічыў Якаў, дванаццаць, столькі, колькі ў сонцавароце чартогаў — месяцаў.

Да капішча з усіх бакоў лесу былі густа пратаптаны сцежкі. Снег з балвана і балванчыкаў быў старанна змецены.

— Ходзяць сюды людзі,— сказаў Якаў.— І твая маці ходзіць.

«Дык вось які ты, лясны бог», — думаў Мірошка, асцярожна падыходзячы да галоўнага ідала, узіраючыся ў цёмныя, груба высечаныя з дрэва рысы загадкавага суровага твару. У ідала не было ні ног, ні рук — толькі галава на тоўстым дубовым камлі. «Тут моліцца мая маці, суседка Праскоўя. Сюды пад покрывам цемры, каб ніхто не заўважыў, прыходзяць, пракрадваюцца людзі з усіх вакольных абшчын. Чым ты вабіш іх, лясны бог? Што даеш? Цябе б даўно пасеклі на дробненькія кавалкі і спалілі князь з папом, каб толькі знайшлі. Скажы, лясны бог, як жыве на тым свеце мой бацька Рацібор? Ці добра яму там? Ці ўспамінае ён мяне?»

Якаў, відно па ўсяму, таксама быў усхваляваны нечаканай сустрэчай з лясным богам. Зняў шапку, стаяў, маўчаў, глядзеў на цемнатварага дубовага ідала.

Раптам прамень сонца, прабіўшы снегавыя хмары, упаў на твар ідалу. І адбыўся цуд — ярка і весела заззялі, засвяціліся, як у жывога чалавека, вочы ў ідала. Мірошка з Якавам так і здранцвелі, застылі, не дыхаючы.

Яны маглі паклясціся на крыжы, што за імгненне да гэтага ў ідала не было ніякіх вачэй, твар быў цёмны, плоскі, мёртвы, сляпы. І раптам — гэтыя вочы! Сонечныя промні, як залатыя ніткі, затрапяталіся на шчоках у ідала. Здавалася, ён адначасова і смяецца, і плача.

Схавалася за хмары сонца, патух прамень, ідал зноў зрабіўся ідалам — нерухомым цёмным мёртвым кавалкам дрэва.

— Што гэта было? — беручы Якава за руку, спалохана прашаптаў Мірошка.

— Вочы… Вочы глядзелі на нас, — ціхім голасам адказаў Якаў.

— А дзе яны зараз?

— Бог іх заплюшчыў. Ён убачыў нас, прывітаў і зноў заплюшчыў вочы. Ён не хоча дужа доўга глядзець на людзей, бо людзі здрадзілі яму, памянялі яго на грэчаскага бога, якога салодкім дымам з кадзільняў абкурваюць папы. Пойдзем адсюль, Мірошка.

Яны асцярожна па адной са сцяжынак, каб не пакідаць лішніх слядоў, пайшлі па зімовым лесе, і Мірошка ўсё бачыў перад сабой таямнічыя яркія вочы. Яны глядзелі на яго са снегу, з цёмна-зялёных яловых галінак, з неба, нават са спіны Якава, што ішоў паперадзе.

«Што гэта было? — думаў, пакутаваў Мірошка. — Чаму маўчыць Якаў? Ён жа так любіць пра ўсё расказваць, усё растлумачыць, павучыць, дзе трэба і не трэба».

Якаў і праўда ведаў, што гэта было такое. На месцы вачэй у ідала былі ўвабіты два маленькія каштоўныя каменьчыкі. Іх прывезлі дужа здалёку, з цёплага мора, да якога хіба толькі птушкі далётваюць. Ажно лашт 48 мёду і воску аддалі за іх купцам людзі з берагоў Свіслачы і Бярэзіны. Якаў ведаў пра гэта, ды чамусьці не захацеў расказваць Мірошку — хай помняцца хлопцу не камяні, а вочы, жывыя, нясцерпна-бліскучыя.

48

Лашт — тона.

Поделиться:
Популярные книги

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач