Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Млын на Сініх Вірах

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Швальбе. Маўчаць!!!

Ільзенвельдэ. Пан камісар, пакіньце гэтых людзей. Забіце іх, але не катуйце. Вы бачыце, з імі нічога нельга зрабіць.

Швальбе. Маўчыце і вы. Я пераламаю гэтым паршыўцам косці!

Андрэй. А душу нашу зламаць нельга. Хто можа пахваліцца, што ён зламаў душу Адама новай зямлі, рускага, беларуса, – не такога, як гэты шчанюк, – сапраўднага чалавека. Нас у багне тапілі – мы заставаліся жыць, нас прыгняталі пад варожай пятой – мы жылі і паўставалі, у нас адбіралі мову – мы спявалі нашы песні, на нас ішлі навалаю – мы адказвалі Піленамі,

Крутагор’ем і Грунвальдам, нас знішчаюць зараз – мы знішчаем вас. Сцеражыцеся, ёсць канец і нашаму цярпенню, цярпенню добрых, а калі пачынаем мы – свет саступае нам дарогу, адзін варты тысячы і рэкі нашы сплываюць чужынскай крывёй. Не выпрабоўвайце цярпення нашага. Я сказаў! Чуеце?

Швальбе (выцірае пот). Д-добра. Ён зараз знаходзіцца ў стане экзальтацыі. Я пагляджу, ці так ён будзе адказваць заўтра. Адвядзіце іх у гэты пусты свіран, пастаўце самую моцную варту. Іх не навучылі мае кулакі – іх навучыць апошняя бяссонная ноч. I запамятайце, калі не перадумаеце, дык з першымі праменнямі сонца вас будзе чакаць страта. Добра?

Андрэй. Дарэмна стараецеся. Адказ будзе той жа. Наш хлеб – гэта горкі хлеб, хлеб з крывёй і мякінай, але мы ганарымся... Мы простыя, мы нечыноўныя, мы – соль зямлі. Думаю, што гісторыя з гэтым млынам кажа сама за сябе: колькі гераізму з аднаго боку і колькі мярзоты – з другога.

Марыся. Мы не мяняем нашых думак па дзесяць разоў на дзень.

Швальбе. Пабачым, што вы скажаце, калі загаворыць у час роздуму жаданне жыць.

Андрэй. Жаданне жыць? Вы называеце жыццём жыццё здрадніка? Дзякуй вам.

Швальбе. Маўчаць!

Андрэй. Рота нам не замажаце. Вам, Швальбе, позна, вас чакае мыла і вяроўка, але вы, гаўптман, падумайце над тым, што значыць уцягнуць нашага чалавека ў мора гневу. О, які пярун грымне над вашай галавою, калі ўстане на ўвесь рост мой народ!

Швальбе дае знак. Андрэя і Марысю павялі. Швальбе ідзе за імі. У пакоі засталіся Ільзенвельдэ, Віктар, салдат.

Швальбе. Фанатыкі! Зараз зламіць іх для мяне пытанне жыцця.

Віктар. Марыся! Андрэй! Даруйце мне! Я здраднік! Я Каін!

Пайшлі не адказаўшы.

Ільзенвельдэ (ціха). Яны бы не паміралі так, каб не ведалі чагосьці.

Салдат. Дазвольце спытаць. Што рабіць з гэтым чалавекам?

Ільзенвельдэ (абыякава). З гэтым... чалавекам?.. Расстраляйце тут жа, зараз, ля грэблі. Падла можаце выкінуць у багнішча, я не пратэстую. Як кажа прымаўка гэтага народа: “Здраду прымаюць, а здрадніка вешаюць”.

Віктар (цвёрда). Пачакайце, я ведаю яшчэ аднаго, я трьмаў з ім сувязь.

Ільзенвельдэ (тым жа тонам). Я не жадаю чакаць. Мы – чума, але ёсць яшчэ ў некаторых нямецкае сумленне. Расстраляць! Эх ты... Такіх людзей.

Заслона

Карціна восьмая

Каменны свіран млына на Сініх Вірах. Атынкаваныя муры там-сям аблупіліся, праглядае цэгла. Столь у некалькі скляпенняў. Проста перад гледачом акно, забранае кратамі. Злева – дзверы. На падлозе – свяча, поруч з ёю сена. На сене сядзіць Марыся. Андрэй ля акна кугакае савою. Крык трывожны, гучыць з пярэрвамі, з паўзамі.

Марыся . Засталося якіх чатыры гадзіны. Як доўга і як мала. I мы пабачым дзень, сонца, наш млын. (Расплакалася.)

Андрэй. Ну-ну-ну, нашто гэта, Марыська. Не трэба.

Марыся. Як ён мог, як мог?!

Андрэй. Э, плюнь, ну бывае з людзьмі. Не трэба, яму было горш, чым нам. Пакінь, Марыська. Бывае ж...

Марыся. З табою не было. Сорамна мне, Андрусь... як сорамна мне!

Андрэй. І я не лепшы. Таксама дрэнны. Ведаеш, калі яны падступалі да Масквы, казалі, што нават узялі, я быў зняверыўся. Толькі і розніца, што я вырашыў тады маўчаць. (Ціха, недзе крычыць сойка.) Цяпер веру, хаця б нават да Урала мы адступалі, веру як ніколі.

Марыся. Якія мы маленькія: дзве зоркі ў цемры, дзве кроплі ў пустыні.

Андрэй. Зоркам лягчэй, бо яны ведаюць: недзе ёсць цэлыя сузор’і, кроплям лягчэй, бо недзе ёсць мора. Так і нам. А ты даруй мне, ва ўсім, што можа здарыцца, вінен толькі я.

Марыся. Калісьці мне здавалася, што я кахала цябе... Потым з’явіўся той, але зараз я кахаю цябе сто разоў. Чаму ты не сядзеш зараз тут, поруч? Андрэй.

Андрэй. Не трэба. Я ж даў табе слова.

Марыся. Андрэй, о Андрэй!

Андрэй. Маўчы, не вырывай з мяне гэтага апошняга слова. Я ведаю, тут не я, а абставіны. Я не дарую сабе гэтага.

Марыся. Андрэй, ты павінен падысці.

Андрэй падышоў і сеў непадалёку. Марыся абняла яго, Андрэй зрабіў спробу вызваліцца.

Не адштурхні мяне ў гэты апошні час.

Андрэй. Каханая! (Прыпаў да яе вуснаў.)

Марыся. Ты разумееш? Якія ў цябе прыгожыя, мяккія валасы, якія моцныя рукі. Ну... Павінна ж я выправіць апошнюю маю памылку на гэтай зямлі. Забудзем гэта! Каханы мой, любы.

Зацямненне. Цякуць хвіліны. У гэты час адны страляюць у другіх, чалавек павісае на калючых дратах. Гэтых таксама павядуць на страту, але ўсё забыта. Цемра. За акном гукі летняй ночы, спявае салоўка, быццам няма муроў, кратаў, быццам вакол галіны і месячнае святло ляжыць на люстры ракі. І зноў святлее. Марыся ляжыць на грудзях Андрэя. Зноў краты. Але рука ляжыць у руцэ, твар Андрэя на валасах Марысі.

Поделиться:
Популярные книги

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Я еще граф

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще граф

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13