Чтение онлайн

на главную

Жанры

Млын на Сініх Вірах

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Марыся. Гэта – шчасце. Цяпер я ведаю. I засталіся, можа, якая гадзіна ці дзве. Як многа, калі ты поруч, калі я адчуваю кожную клетку цела твайго. Ты ахінуў мяне ўсю.

Андрэй (страсна). Марыська, любая, я не чакаў, не спадзяваўся. Нашто, чаму я такі шчаслівы?! Усё знікне, толькі мы адны, збітыя, абылганыя, мы застанёмся навекі. Вось яны, вусны твае, косы твае, твае сумленныя, добрыя вочы. Дарагая мая, дарагі мне чалавек! Навекі, навекі з табою, за кожную кроплю крыві тваёй – хоць на крыж.

Марыся (прыціснулася бліжэй да Андрэя, уздыхнула). Табе я б дала мора шчасця, толькі табе. Я б цябе кахала, я б цябе доўга, вельмі верна кахала,

скупіла б усё.

Андрэй. А я б не даў ніводнай слязе змачыць гэтыя вейкі. Ніцая мая, ясачка мая, няўжо ёсць шчасце без гэтага жудаснага прывіду... I няўжо такія шчасныя людзі сварацца? Любая мая, яліначка.

Марыся. Ты быў бы вельмі шчаслівы. Я ж не вінаватая, што яны забілі мяне тут, ля парога нашага шчасця, ля парога жыцця... Усяго толькі за стары млын мы памрэм, але як мне лёгка, як лёгка!

Андрэй. Нічога, гэты стары млын, гэта наша радзіма, наша зямля, і мы біліся за яе год. Хто скажа, што мы дрэнныя воіны? Прыйдзе Радзіма і пабачыць нас не на полі бітвы, але таксама параненых. I скажа: вось ляжаць лепшыя дзеці мае, надзея мая. Яны біліся, яны перамаглі.

Марыся. Сонца будзе. Будуць дзеці святкаваць Кастрычнік альбо Май. Дрэвы, кветкі, дзеці! Што будзе праз пятнаццаць – дваццаць – трыццаць год. Яны напэўна будуць вельмі шчаслівыя. Але няхай і не вельмі шчаслівыя, – няхай аглянуцца на нас. А потым будзе Камуна! Якая белая, якая блакітная, якая ззяючая далячынь! Маглі б і мы быць там. Вось я саджаю ў гародзе капусную расаду... А дзіцёнак, твой дзіцёнак, нябачны, ідзе за мною і выскубвае яе за маёй спіною сваімі пальчыкамі. (Заплакала.) Ніколі, ніколі не будзе гэтага, не будзе гэтага дзіцёнка.

Андрэй. Затое будуць у тых тысяч, якіх мы выратавалі. Вялікая армія... – не, не армія, яны пасля такога жаху ніколі не будуць ваяваць, ніколі. Няхай успомняць нас, няхай паглядзяць на нас, каб лішні раз зразумець, што нельга, бесчалавечна так рабіць. Не армія, проста вялікая чародка дзяцей, шумных, як вераб’і, вясёлых, замурзаных. Гэта таксама чагосьці варта.

Марыся. Слухай, а можа, яны нас яшчэ выратуюць, га? Можа, прыйдуць? Так шкода жыцця, асабліва цяпер, калі ты поруч, лепшы хлопец на зямлі.

Андрэй (вызваліўся з яе абдоймаў, са стогнам кінуўся да акна, учапіўся рукамі ў краты). Куга! Куга! Куга!.. Куга!

Чуцен далёкі спеў жаўрука. Андрэй прыслухаўся.

Марыся. Яны?

Андрэй (апусціўся поруч з ёю, абняў). Не, любая, гэта проста першы жаўрук. Ты таксама самая лепшая ў свеце, самая каханая. (Лашчыць.) Але нам не дапамогуць. Яны не ведаюць... I гэта лепей, бо ўсе сілы паклалі б яны на тое, каб нас выратаваць. Шмат было б сірот. Яны не прыйдуць. Далёка нашы, далёка. Але я веру, мы будзем жыць вечным жыццём. (Пачынае днець.) Світанак новага дня. Хоць і на карчму падобная зараз наша краіна, хоць і плача яна крывавымі слязьмі, хоць і памірае яна ад пакут, але калі, калі мы не паміралі, калі не біліся?! З пакут і крыві паўстане радзіма наша. Памятаеш, як казаў Дантэ:

Мяне такой стварылі неба цені, Што непарушна я пад градам мук I ў полымя спускаюся нятленнай.

Што нам агонь? У нас моцны карак, мы здужаем усё. I памяць пра нас пройдзе праз стагоддзі. Кожны, як святыню, прыпомніць нас, простых плытнікаў, рыбакоў, дойлідаў, рабочых, песняроў, земляробаў.

Сонца ўзыходзіць. Праменні яго б’юць у акно, і недзе далёка спявае жаўрук.

Марыся. Любы, як добра, як хораша мне.

Андрэй. Птушкі спяваюць. Раса запаліла на дубах сотні ліхтарыкаў.

Знадворку нехта падбірае ключы, скрогат замка, ляскае завала.

Андрэй (устае, падымае Марысю). Ну што ж, хадзем (цалуюцца), пойдзем разам.

I так, шчыльна прыціснуўшыся адзін да аднаго, яны стаяць, і сонца залівае іхнія галовы.

Марыся. I ўсё ж такі мы жывём. I будзем жыць вечна. Сонца маё! Зямля! Ты падтрымала нас у апошнюю гадзіну. Дзякуй табе.

Заслона

1957 г.

Заўвагі для артыстаў

У гэтай драме дзве асаблівасці. Першая асаблівасць яе тая, што гэта драма рамантычная, дарэмна шукаць у дзеючых асобах (акрамя некаторых другарадных) рысы будзённасці. Другая асаблівасць тая, што ў драме няма галоўнага героя. Яна не называецца “Андрэй Лаўрановіч”, або “Пан Дзюбка”, або “Сапраўдная гісторыя камандзіра Каляды”, хоць кожны з гэтых герояў можа прэтэндаваць на першае месца. Яна называецца проста “Млын на Сініх Вірах”. Гэта маленькая гісторыя маленькіх людзей, якія разам, баронячы жыццё партызанскай брыгады, сталі вялікімі. Гэта – гісторыя млына. Гісторыя невялікага ўчастка вялікай барацьбы. I таму людзі, якія дзейнічаюць у драме, прыходзяць і ўходзяць, мяшаюцца ў справу і паміраюць тады, калі прыйшоў іхні час, калі ніхто больш не можа іх замяніць, як і ў жыцці. Першую карціну можна было б таму назваць “Каляда”, другую – “Цыкмун Асінскі”, трэцюю – “Варагі” або лепей “Немцы”, чацвёртую – “Тэкля Каваль”, пятую – “Пан Дзюбка”, шостую – “Абаронцы млына”, сёмую і восьмую – “Марыся і Андрэй”. Але няправы будзе той, хто абвінаваціць драму, кіруючыся гэтай прычынай, у шматковасці. Смальта, якая ўваходзіць у мазаіку, яшчэ не мазаіка, але, разам з іншымі каменьчыкамі, стварае яе. Кожны з герояў гэтай драмы таксама не герой паасобку. Галоўным героем гэтай драмы я жадаў зрабіць народ, добры і памяркоўны да сяброў, люты і бязлітасны да ворага, народ з аналітычным розумам Каляды, в мудрай іроніяй Цыкмуна, з дзівацкім скепсісам і бязмернай любоўю да Радзімы Дзюбкі, з таямнічай змрочнасцю Тэклі Каваль, з пяшчотнасцю Марысі і нязломнасцю Андрэя. Як мне гэта ўдалося – няхай судзяць іншыя. Але я, калі пісаў, бачыў перад сабою гордае і магутнае племя, адзінае ў мностве сваім, бачыў сутыкненне двух сіл, жорсткую бітву будучай Камуны з цёмным мінулым, бачыў усю непаўторную прыгажосць душы народнай і прыгажосць нашай зямлі: яе смалістых лясоў, яе лясных рэчак, якія зараслі белымі лілеямі, прыгажосць старога млына на адной з такіх рэк і людзей, якія біліся за яго, біліся за наш горкі, за наш ваенны хлеб, за нашу будучыню.

А цяпер некалькі слоў наконт дзеючых асоб. Перш за ўсё Асінскі. Гэта чалавек своеасаблівай філасофіі, трошкі скептык, адзін з тых “нязносных” людзей, якія да ўсяго падыходзяць з іроніяй, але ў душы самыя лепшыя людзі, якіх толькі можна ўявіць. Ні ў якім разе не трэба яго рабіць “фальклорным дзедам”, хоць у ягонай мове ёсць фальклорныя звароты. Ён усё ж такі рабочы, хаця і з сялян.

Аўтарская характарыстыка персанажаў п’есы

Асінскі. Паважаюць, фальклорныя звароты ў мове, своеасаблівая філасофія (з блакн.).

Тэкля Каваль. Інтанацыі простай вясковай жанчыны, фальклор таемны, браць урыўкі з замоў (Раманаў). Хітравата-трагічная постаць, добрыя рысы, адвертасць да рэзкасці, дрэннае – скупаватасць, на гэта скардзяцца: скупаватая. Як слівамі гандлюе, дык сліву папалам ламае, калі пераважвае.

Марыся. Размова інтэлігенцкая, але прабіваецца простае. Добрае – шчырасць, лірычнасць. Прастата. Дрэннае – няўменне разбірацца ў людзях, дзецкасць. Непавага да пакут іншага.

Поделиться:
Популярные книги

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела