Чтение онлайн

на главную

Жанры

Млын на Сініх Вірах

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Віктар. Чамусьці ты мяне нават не пацалуеш.

Марыся. Часу няма. I капрызы твае мне апрыкралі.

Віктар. Я сёння не буду. Я хачу спытаць: ты мяне кахаеш?

Марыся. Ну, кахаю.

Віктар. Тады ты павінна пайсці са мною, тут небяспечна. Мне апрыкраў твой фіктыўны шлюб, гэты дурань, які жыве тут. Кінем усё гэта. Зямля ўся крывёю залілася, нашы на поўдні бягуць. Планета звар’яцела, усё гіне. Пойдзем проста ў лес і там, у нетрах, збудуем хату. Няхай б’юцца, няхай глоткі грызуць – што нам да гэтага залітага крывёю, знявечанага

сметніка. I не торкай мне, як панацэю ад усіх няшчасцяў, свой народ. Я кажу, зямля звар’яцела. Разумныя павінны пайсці ад вар’ятаў.

Марыся. Ведаеш, мне здаецца, што ты тады, падчас замаху на Трубайлу, не дарэмна захварэў. Мужны такога не скажа, ён застанецца апошнім і будзе біцца, бо пакуль існуе і б’ецца ён – існуе гонар яго народа.

Віктар. Ты... Ты... Разумееш, што ты такое сказала?!! Ты думаеш ці не? Я па-ранейшаму да Дзюбкі хаджу, я аціраюся тут, хаця тут, на млыне, часта бываюць Швальбе, Ільзенвельдэ, Ранцоў, хаця тут іхніх дзотаў, як грыбоў. I ты мне кідаеш такі дакор!

Марыся (спакойна). Не крычы, давай пагаворым. Я кахаю цябе, але ты мучыш мяне. Я вельмі няшчасная. Думаеш, мне не хацелася б кахання, не хацелася мець дзяцей? Я год марыла пра тое, каб проста паплысці з табою некуды на чаўне і не думаць, не думаць пра ўсё, толькі пра цябе. Але нельга, сорамна глядзець у вочы галодных, у вочы страчаных, сорамна глядзець на знявечаны лес у дратах. А ты арганічна не разумееш гэтага. Месяц таму я думала, выцягні з мяне душу, мучай, зневажай, але будзь чалавек. Будзь чалавек, і тады я хоць на край свету за табой. А потым нешта памёрла ў душы. I ты мне дарагі, але чужы. Андрэй лепшы, ён не крычыць, а робіць сваю справу. I хоць я не пакахаю яго, я, здаецца, кіну і цябе кахаць.

Віктар. Та-ак, бачу да чаго яно хіліцца.

Марыся. Не плявузгай! Сам вінаваты. Мог бы пашкадаваць хоць раз тое, што, як святыню, насіла ў сэрцы, – каханне да цябе. Не пашкадаваў. Ты заўсёды быў жорсткі, як маланка. I вось, здаецца, прытупілася каханне маё. Падумай, Віця, дарагі мой, падумай, да чаго ты ідзеш, пашкадуй хаця мяне, калі сябе не хочаш!

Паўза.

Пацалуй мяне. Можа, хоць тады растане сэрца тваё.

Віктар. Прабач, мне здаецца, што ты памылілася, я не льдзіна. Я і адзін пражыву. Але думаю, што ты яшчэ пашкадуеш. Я зраблю так, што ты пашкадуеш. Шчасця з ім не зведаць табе.

У дзвярах з’яўляецца сілуэт чалавека. Гэта Каляда.

Марыся. Таварыш Каляда!!!

Каляда. Я. Вырашыў наведацца, як вы тут маецеся. Што чуць?

Марыся. У сваім краю, як у раю. Але вам тут нельга! Тут немцы, сёння нават камендант прыехаў.

Каляда. Ат, нічога, мне неадменна трэба было. Вы памятаеце, мы закапалі ва ўрочышчы хлеб і зброю. Зараз прыйшла крайняя патрэба. Добра, што вы тут, Віктар. Трэба праверыць, ці можна туды будзе пад’ехаць заўтра з вазамі, ці няма там нямецкіх пастоў.

Віктар. Добра, я пайду.

Марыся. Толькі будзь асцярожным.

Віктар пайшоў.

Каляда (сеў

на жоран). Уначы вывезем, калі ўсё будзе добра. А вам трэба будзе сапсаваць млын і – прэч... Сігнал яшчэ не забыла? Калі небяспека – кугакай савою... Наш чалавек будзе спяваць жаўруком, гэта значыць, хутка дапаможам. Ціха тут. Я калісь у такіх мясцінах на глушцоў любіў паляваць. Змрочны лес, павуцінне, спявае глушэц. Так ціха, толькі кроплі падаюць... Не, нашу лясную волю не прадамо.

Марыся. Ціха! Не, гэта Андрэй.

З’яўляецца Андрэй, здароўкаецца з Калядою, сеў.

Ці еў ты хаця, Андрэйка? Зусім ты сябе не шкадуеш.

Каляда. Ну як, муж з жонкаю? Як жыццё?

Андрэй. А, дрэнь жыццё. Налезла іх тут. Ва ўрочышчы як мурашнік ад іх.

Каляда. Як ва ўрочышчы? Туды толькі што Сміхальскі пайшоў.

Андрэй. Ат, д’ябал! Гэты абавязкова напорацца. Будзе ісці, як на парадзе.

Каляда. Швальбе не вельмі дакучае.

Андрэй. Швальбе – жывёла. Жыве і помсціць сабе і іншым за тое, што паслужыў таму, у што не вельмі верыць.

Каляда. А ты, я чуў, таксама добры, ніколі перад ім шапкі не знімеш. Вераб’і ў тваёй шапцы, Андрэй, ці што?

Андрэй. Гэта яму занадта добра будзе.

Каляда. I то праўда. Значыцца, жывеце зараз поруч з фашызмам. Ну і як?

Андрэй. Брыдка. Некаторыя з іх прыгожыя словы кажуць, а на самай справе...

Каляда. Як кажуць, галоўку чэша, а за коску – скуб!

Блізкія стрэлы.

Андрэй. Далібог, напароўся. Таварыш Каляда, трэба ўцякаць. Давайце, давайце. Пойдзеце рэчышчам, там не так небяспечна.

Каляда. Марыся, можа, разам пойдзем?

Марыся. Не, я з Андрэем.

Андрэй апранае на Каляду сваю вопратку. У гэты час з’яўляецца Сміхальскі.

Сміхальскі. Сарвалася справа... Стралялі.

Андрэй. Чаго ж ты бег сюды? Чаго ты наогул бег? Падводзіш млын, камандзіра! Ёлуп! А калі ў іх сабакі?

Здалёк чуваць брэх сабак, усе заціхлі.

Уцякайце, таварыш Каляда. Уцякайце хутчэй. Рэчышчам! Там вада! Па вадзе. Па гэты бок грэблі. (Выпхнуў Каляду з дзвярэй.) Направа. Там адхон. Пайшоў! Будуць крычаць – не звяртай увагі.

Сміхальскі (паціху). Ну добра, я табе пакажу ёлупа. Я пакажу, як хцівасцю сваёй адбіраць яе ў мяне. Дый ты паплачаш, Марыська. Я здрэйфіў тады, але я, хаця і раб, не дазволю вам смяяцца. Раб жыве, калі чалавек памірае.

Сміхальскі хутка лезе на гару. Звонку чуваць крык: “Эй, млынар!”

Андрэй. Ціха, Марыська. Займайся сваёю справай. Трэба будзе іх затрымаць.

Поделиться:
Популярные книги

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Пятое правило дворянина

Герда Александр
5. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пятое правило дворянина

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач