Чтение онлайн

на главную

Жанры

Млын на Сініх Вірах

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Віктар ідзе да дзвярэй.

Марыську за мяне пацалуй.

Цішыня, афіцэры размаўляюць аб нечым за занавескаю.

Тэкля. Чагосьці не дзейнічае? Напэўна, рана яшчэ. Пранясі, божа, не вядзі сюды другіх афіцэраў... Даўно было, стаяла дзяўчынка ў гародзе, гарбузы ляжалі на сухіх гічках, неба было сіняе, жоравы ляцелі ў вырай. Былі ў гэтай дзяўчынкі анучныя і гліняныя лялькі, клала яна іх спаць у разору, чакала чагосьці ад жыцця... Цяжка цяпер паміраць гэтай дзяўчынцы, не так як трэба чалавеку, не ў ложку, не на руках у сваякоў.

Але што ж паробіш?.. Трэба... Але чаму не дзейнічае? Напэўна, трошкі рана. Але цяпер ужо хутка, хутка і адразу. Што ж вы ціхія такія, травы мае? Збірала вас гаспадыня па лясных дарогах, на берагах азёр, збірала, каб лячыць, а цяпер вось, у першы раз, забіваю вамі. Даруйце мне. Ты, скрыпень, знайшла я цябе ў сухім лесе, на выгары. Мёдам нясе ад цябе, нават калі ты сухі, дапамагаў ты чалавеку ад галавы. А вось і ты, трава жабіца, калі жаба ў чалавека, дык жуюць цябе многія і глытаюць сліну, дапамагае. А вось ад варагушы ад хінці, ружовы верас. Ты ў жніўні квітнееш. I лес тады зялёны зверху, ружовы знізу, гудзіць ад пчаліных спеваў. А вось і ты, пасконь, трэба твой цвет у самым пачатку жніўня збіраць і прэжчы ў гарэлцы – для зубоў. Я ў такі сродак не верыла, не ўжывала... А вось і вы, любыя, вось наперстаўка, вось баркун жоўты і белы, раманы. Жывеце вы, травы, ля дрыгвы, жывеце ў смалістых пушчах, жывеце на закінутых лясных дарогах. Лятуць над вамі на поўдзень жоравы, перадайце цераз братоў сваіх ад мяне ім прывітанне. Мне ўжо болей не хадзіць па пушчах, мне вас болей не збіраць чырвонай зарою, летнім ранкам, непагодаю асенняй.

Ціха.

Не дзейнічае чамусьці. Пэўна, стары багун адмовіўся. Ну, што ж, калі пачала ўжо, дык рабі да канца. Знойдзецца і іншае (пайшла да печкі).

Поўны болю і жаху жудасны крык з-за занавескі.

Пачалося! Пачалося! Нічога, нічога, гэта спачатку. Праз хвіліну і крычаць ты не зможаш. (Зноў крык.) Узяло, узяло вас за пячонкі, Нічога. Здохнеце, скавытаць будзеце. Будзе вам і за кабылу, і за гуску, і за цярпенне маё, і за ўсіх нашых людзей. (Крык, але слабейшы.) Нічога, нічога. Ніхто не пачуе. Аканіцы, аканіцы я зачыніла.

Яна вырастае, стае жахлівай, распластала на белым фоне печкі рукі, як раскрыжаваная, як вялікая драпежная птушка. Кідаюцца, мітусяцца па бэльках вялікія цені.

Мітусіцеся, мітусіцеся. Мала вам часу засталося. Мала.

За занавескаю роў, потым толькі стогны. Штаркенфауст апошнім намаганнем падае галавою з-за занавескі. Тэкля хутка кідаецца да яго, штурхае назад. За занавескаю, што адхілілася на хвіліну, бачны Ламсдорф, ужо нерухомы, галавою на стале. Эверт прыгнуўся, быццам яго ванітуе. Потым занавеска падае.

Штаркенфауст (за занавескаю). Праклятая баба...

Тэкля. Ну вось, здаецца, і ўсё. Пайсці зараз? Не, можа, яны яшчэ жывыя, скажуць яшчэ.

Уваходзіць маёр Ранцоў. Хоча ісці ў пакой.

Маёр!..

Ранцоў. Што трэба?

Тэкля. Ведаеце што... ведаеце што... мне трэба вам адкрыць нешта вельмі цікавае. Сёння я чула цікавае для вас. Два чалавекі размаўлялі пра партызан, быццам яны пайшлі з Звініцкай пушчы.

Слабы стогн з-за занавескі, Ранцоў прыслухаўся.

Мала таго, кажуць пра тое, што непадалёк ад лясніцтва... ну, словам, знішчылі нейкі нямецкі атрад і... быццам прарваліся на захад.

Ранцоў.

Глупства вярзеш, кабета. Плёткі пераносіш.

Тэкля. Можа, і плёткі, я жанчына цёмная, непісьменная. Дый наогул, народ у Чарнабогаў такі: жывём у лесе, молімся лазоваму кусту.

Яна яшчэ доўга загаварвала Ранцову зубы, але ў гэты час нешта грымнула за занавескаю, Ранцоў, западозрыўшы нешта, зрывае занавеску. На гэты раз за ёю ўсе нерухомыя. Толькі адзін Штаркенфауст паўзе на жываце павольна-павольна.

Ранцоў. Штаркенфауст, што з вамі? (Бяжыць і адчыняе нагою дзверы.) Доктара сюды! Хутчэй! (Вяртаецца.) Маёр, маёр, што з вамі, што? Трымай яго, баба, я яму гарэлкі ўвалью.

Тэкля. Няма чаго яго трымаць. Не дачакаецца. Ён і сам здохне.

Штаркенфауст. Атрута... Млын на... (апускае галаву).

Ранцоў. Генрых! Генрых!

Хата запаўняецца людзьмі. Ля дзвярэй стаў салдат. Хутка ўваходзіць доктар, ля Штаркенфауста завіхаюцца. Тэкля Каваль стаіць ля печкі спакойна, скрыжаваўшы на грудзях рукі: вялікі чорны цень.

Ранцоў. Доктар, ён казаў нешта пра млын. Прымусьце яго гаварыць. Няхай скажа два словы, толькі два словы, а потым можа паміраць.

Доктар. Я не думаю, што ён такі жывучы. Але я паспрабую.

Завіхаецца ля цела Штаркенфауста. Улівае яму нешта ў рот.

Штаркенфауст. Атрута... яна, яна атруціла. Божа, які жах, які жах!.. Якая жахлівая краіна!.. (Апускае галаву.)

Ранцоў (трасе яго). Млын! Млын! Генрых, кажы пра млын! Два словы!

Доктар. Пакіньце яго, маёр, гэта ўсё дарэмна.

Устае і ідзе да дзвярэй. Ранцоў даганяе яго.

Ранцоў. Доктар, што магчыма зрабіць?

Доктар. Зараз ужо нічога. Гэта нейкая невядомая арганічная атрута. Супрацьяддзя ад такіх рэчаў у нас няма. I, да таго ж, позна.

Выходзіць. Ранцоў павярнуўся да Тэклі.

Ранцоў. Дык я ўсё адно ведаю, што рабіць. Ты ўжо з маіх рук жывою не выйдзеш, калі не скажаш. Які млын?! Якая атрута?!

Тэкля. Атрута звычайная, багун-трава. А прыгатавала яе я, так што не старайся, панок. Ён ужо цяпер і на трубу архангела не ўстане. Ён мёртвы, мёртвы, як камень. Як кажуць у замове ад зубнога болю: “Маладзік, маладзік, дзе ты ўчора быў? – На тым свеце. – А што ты там бачыў? – Труну і ў труне раба божага цела мёртвае. – А ці баляць у таго раба божага зубы? – Не, не баляць”. Так што ніколі больш ваш маёр, паночак, на зубы хварэць не будзе.

Ранцоў. Чаму ты атруціла яго?

Тэкля (спакойна). Шмат ведаў таго, што толькі нам, тутэйшым людзям, ведаць можна. (Салдаты выносяць мёртвых.) Вось і цягнуць яго, як сабаку нейкую, за ногі, даруй божа.

Ранцоў. Ты ж пацярпела ад савецкай улады.

Тэкля. А ты мне яе не ганьбуй, шчанюк. Яна цягнула людзей ад мяне да сапраўдных дактароў, хаця і ў мяне было чаму павучыцца. Савецкая ўлада мяне прыгнятала, а вы мяне выратавалі ад яе, выпхнулі з уласнае хаты, савецкая ўлада мяне хацела арыштаваць, але і там мяне ніхто кабылай не называў, як вы, савецкая ўлада дзяцей маіх вывучыла, а вы дзяцей малых, як самавар, за вушы з хаты выносіце. Так што маўчы.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Хроники Сиалы. Трилогия

Пехов Алексей Юрьевич
Хроники Сиалы
Фантастика:
фэнтези
9.03
рейтинг книги
Хроники Сиалы. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Книга 5. Империя на марше

Тамбовский Сергей
5. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Книга 5. Империя на марше

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4