Чтение онлайн

на главную

Жанры

Млын на Сініх Вірах

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Падымае Сміхальскага, заводзіць яго ў краму, вяртаецца да Дзюбкі, які стаіць ля дзвярэй у аслупяненні.

Злодзей. Таварыш Дзюбка. Хоць вы і камерсант, але я ведаю, у вас ёсць сувязь з партызанамі. Не пратэстуйце. Паверце сэрцу чалавека, які ніколі, ніколі не падводзіў сваіх. Перапраўце мяне да іх, стаўце якія трэба іспыты – я ўжо болей не магу тут. Перадайце сваім сябрам, што я магу быць карысным. Не адказвайце мне зараз, я ведаю, гэта канспірацыя, проста калі я спатрэблюся, калі

ўспомніце маю асобу – прышліце за мной чалавека. Няхай смяюцца з майго мінулага, няхай нават расстраляюць – гэта ўсё ж ад сваёй рукі. Вы ведаеце, пан Дзюбка, Настачку, Настачку маю... Вучыў яе ў вёсцы на злодзеевы грошы... не ведала. Забілі маю Настачку. Цяжка мне!

На плошчы гвалт. Уцякаюць людзі. Недзе пачуліся стрэлы. Злодзей сціскае кулакі.

Сабакі вы! Будзьце вы клятыя... клятыя... клятыя.

Заслона

Карціна шостая

Тыя самыя дэкарацыі, што і ў другой карціне. Зноў млын на Сініх Вірах, але мінула зіма. Зараз вясна. Май. Дрэвы пакрыты зялёным, маладым лісцем. Птушкі захлынаюцца спевамі ў лесе. Млеюць пад цёплым сонцам вербы на беразе ракі. Але здалёк далятаюць амаль адзін за адным выбухі. Ля будынкаў мітусяніна. За сцэнаю ржуць коні, партызаны цягнуць туды торбы з мукою, сярод іх Цыкмун, Асінскі, Каляда, Лаўрановіч. Млын канчаюць эвакуіраваць, на траве пустыя торбы, дошкі ад скрынак, нейкае рыззё. Андрэй з Марысяю прыселі, стомленыя, на поплаў.

Андрэй. Нам з табою няма чаго саромецца. У іншых вялікія подзвігі, яны ваююць, але мы ўтраіх ваявалі не горш, як яны. Дваццаць разоў сабою ахвяравалі і, глядзі, усю зіму сапраўдную армію лясную кармілі, адзінаццаць месяцаў кармілі – гэта нядрэнна. Трасцу б яны наваявалі без нашага хлеба.

Марыся. А цяпер трэба кінуць. Шкода млына.

Андрэй. Што зробіш, трымацца далей нельга. На аднаго нашага іх трое, і зброя ў іх лепшая. У адкрыты бой нам пакуль што нельга ўцягвацца. А яны, бачыш, прачэсваюць усю паўночную частку пушчы, – не сёння дык заўтра тут будуць.

Праходзяць Каляда, Лаўрановіч і Цыкмун, узброеныя.

Каляда. Як яны даведаліся?

Лаўрановіч. Глыбокая разведка. Млын не іголка ў сене, доўгі час яго не схаваеш. Добра, што хлеб і ўсё іншае вывезлі.

Цыкмун. Зрабіў млын сваю справу. Недарэмна Тэкля-нябожчыца налажыла за яго галавою.

Каляда. Зрабіў справу, ды не да канца. Я хачу ў вас спытаць, таварыш Асінскі, згадзіліся б вы дачку паслаць на небяспечную справу?

Цыкмун. Гэта ў яе трэба пытацца. Яна дарослая. Пра жаніхоў не пытае ў мяне.

Каляда. Дзе ж яна? Ага вось. I Андрэй тут. Можна да вас?

Марыся. Калі ласка (усе сядаюць у кружок).

Каляда. Ну што ж, браткі, як бачыце, млын кідаем. Партызаны будуць прарывацца на поўдзень, на Палессе.

Лаўрановіч. I з гэтаю, большай часткай пайду я. Каляда будзе не камісарам брыгады, а камандзірам асобнага партызанскага атрада, які застанецца тут, у Звініцкіх пушчах. Атрад будзе невялікі, такому лягчэй схавацца і дзейнічаць.

Каляда. Пакуль мы не адшукаем іншых крыніц забеспячэння, млын трэба захаваць для нас месяцы на два. У нас ёсць свой чалавек у нямецкіх вярхах. I мы ведаем, што немцы прабіваюцца да млына і, захапіўшы, не спаляць. Наадварот, ён будзе працаваць на іх, тым больш што трохі паўдзённее яны будуюць лінію ўмацаванняў, каб не пусціць нас з паўдзённай часткі пушчы ў паўночную, засцерагчы ад небяспекі чыгунку, шашу і горад. I вось Марыся і ты, Андрэй, што б вы сказалі, калі б мы ўладзілі вас на работу ў гэтым млыне. Са справаю вы азнаёміліся добра, узімку лёд ледзь не зубамі счышчалі, млын і дня не стаяў. Ну як, пойдзеце?

Андрэй. Я пайду, але яна няхай ідзе з вамі. Гэта не жартачкі, сабатаж на нямецкім млыне, перадача хлеба не ў нямецкае войска, а партызанам. За гэты чуйдух на шыбеніцу можна трапіць.

Марыся. Андрэй, не вярзі глупства. I, наогул, памаўчы. (Да Каляды.) Я, вядома, пайду працаваць на млын.

Каляда. Справа вельмі небяспечная. Поруч са смерцю будзеце хадзіць кожную хвіліну.

Марыся. Хіба мы за апошнія месяцы не бачылі яе?

Андрэй. Мы пойдзем.

Каляда. I яшчэ вось што. Так проста жыць тут вам будзе нязручна. Я думаю, што вам трэба будзе ўзяць фіктыўны шлюб, павянчацца ў горадзе.

Андрэй. Не, так нельга.

Марыся. А чаму? (Падумаўшы.) Раз для справы патрэбна – няхай ужо. А Сміхальскі – па-ранейшаму будзе трымаць сувязь?

Каляда. Віктар?.. Гм... Ну няхай.

Марыся. ПІто ж, шлюб дык шлюб.

Лаўрановіч (парадзіруе). Ёсць тут бацька, матка, родныя, мужы статэчныя, бабкі запечныя: блаславіце краснай нявестцы каравай учыніць. (Галосіць.) А родная мая матка! А сама ж ты йшла за роднага татку! А мяне ж ты аддаеш за чужога мужыка.

Рогат.

Цыкмун (іранічна). З богам, Хадорка, калі людзі знайшліся.

Марыся. Татка.

Цыкмун. Ды не, я нічога.

Каляда. Вось і добра. (Усталі, пайшлі.)

Марыся. Андрусь, чаго ты такі за апошні час? Не пагаворыш, не спытаеш. Ты мне вельмі патрэбны, добры мой друг.

Андрэй. Ты ведаеш чаму. .

Марыся. Усё яшчэ?..

Андрэй. Усё яшчэ. I ніколі не кіну. Ты альбо ніхто.

Марыся. Віктар мяне за апошні час непакоіць. Паводзіны дзіўныя. То мужны, то такі знерваваны, вярзе лухту, гаворыць такое жахлівае... Гэта ўсё яго туга! А пасля просіць дараваць, гаворыць з такою сілаю, што я зноў веру. I зноў мужны і смелы. Складаны ён чалавек.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12