На сьвятой зямлі
Шрифт:
І яму тады на Сьвятой Зямлі прыгадаўся Сьвяты Іоанн Златауст з залатымі словамі: «Чаму-ж ты ня здольны дараваць крыўду свайму ворагу? Зьмяні свой нораў: калі ты злосны, старайся быць рахманым; калі помслівы, ня помсьці; любіш абгаворваць і пляткарыць - устрымайся, і г.д. Рабі ў дні паста больш дабра, будзь спагадлівым да людзей,
На зваротным шляху з Сьвятое Зямлі 30 ліпеня паломнікі знаходзіліся на параплаве «Аўсонія», які збіраў іх з Бейрута і цяпер пад гарачым эгіпецкім сонцам запыніўся ў Александрыі. Паяжджане павыходзілі на палубу і, абапершыся на поручні, дзіваваліся на ўсходнюю экзотыку. Унізе ў порце гарланілі сотні розных разносчыкаў-гандляроў. Кажны з іх намагаўся
З палубы пераплава «Аўсонія» чулася наша гаворка. А побач недалёка ад «Аўсоніі» стаяў вялікі савецкі пераплаў «Фэлікс Дзяржынскі». Адтуль чулася расейская мова, на палубе мітусіліся гаваркія жанчыны, на зямлю сыходзлі дзябёлыя мужчыны з задзірыстымі паглядамі на сьвет. Гэта былі савецкія інжынэры і тэхнікі, што ехалі будаваць электра і гідрастанцыі «сваяку» Насэру.
І вось гэтае спатканьне каля эгіпецкіх берагоў горсткі праваслаўных паломнікаў - носьбітаў духовых багацьцяў - з прадстаўнікамі сучаснай матэрыялістычнай Расеі - тэхнічна багатай, але духова пустой, зьбедненай, было асабліва сымбалічным. Гэта была фактычна сустрэча двух супроцьлежных сьветаў: Высокага Сьвету Сьвятога Духу і сьвету абагоўленай паганскай матэрыі.
Дух супраць Матэрыі! Хто пераможа ў даўгім спусташаючым спаборніцтве?
Для Ўсевалада Ціхановіча цяпер, пасьля наведаньня Сьвятое Зямлі, іншага адказу на гэтае пытаньне ня было. Ён упэўнена і пераканальна прамовіў уголас:
– Пераможа Дух! Хрыстос Уваскрос!
Студзень-люты, 1967
Трой, Нью-Ёрк