Чтение онлайн

на главную

Жанры

На сьвятой зямлі

Глыбінны Уладзімер

Шрифт:

І цяпер Усевалад Ціхановіч прыгадвае тыя наведаныя мясьціны: перад яго вачыма, як жывыя, паўстаюць абразы сьветлай дарогі з Віфаніі - дому фінікаў або «беднасьці», паарабску - «Эль-Азарыя» - у Ерусалім, па якой наш Збаўца на осьліку ехаў у Сьвяты горад, а цяпер у Вербную суботу праваслаўныя ідуць крыжовым ходам. Удзячлівая памяць аднаўляе абраз Віфанскае праваслаўнае школы з інтэрнатам для арабскіх праваслаўных дзяўчатаў на чале з Ігуменьняй Марыяй і Матушкай Марфаю. Увушшу да гэтага часу зьвіняць галасы дзяўчатак, іх гульні і песьні ў часе перапынку ад працы па абслугоўваньні паломнікаў. Нельга не адзначыць з пачуцьцём глыбокае ўдзячнасьці ахвярную працу праваслаўных манашак і настаўнікаў гэтае школы, якія безінтэрэсоўна аддаюць справе выхаваньня і наўчаньня мясцовых арабак гэтулькі часу і энэргіі, што міжвольна сьхілішся перад падзвіжніцтвам Божай справе. А гэта ж дзьве ангелькі, што праняліся праўдаю праваслаўя, прынялі яго і пастрыгліся ў манашкі,

пазналі паўнату веры і пасьвяцілі сябе працы на дзяцей. Дзякуючы іхняй актыўнасьці Віфанская школа набыла сярод Палестынскіх арабаў шырокую вядомасьць. Пазьней Марыя сталася настаяцельніцай сястрычаства пры Храме Марыі Магдалены ў Гефсіманіі, а Марфа жыве пры Школе ў Віфаніі. Дзякуючы ім сярод арабаў падтрымваецца разуменьне хрысьціянства, а дзяцей вучаць царкоўнаму пяяньню і літургіі. На двары школы знойдзены камень з надпісам па-грэцку: «Тут Марфа і Марыя пачулі ад Госпада слова аб Уваскрошаньні з мёртвых...» На тым месцы стаіць капліца, у якой у Вербную сыботу адбываецца служба з крыжовым ходам і вадахрыстам.

Да паездкі на Іардань Усевалад Ціхановіч рыхтаваўся загадзя. Ён ужо за колькі дзён да таго дамовіўся з Віфанскай манашкай пашыць для яго даўгую, чуць ні да пятаў, белую кашулю. Гэта каб споўніць стары славянскі звычай: у такой кашулі акунуцца ў сьвяшчэннай вадзе. І вось яшчэ ў прыцемку тае раніцы паломнікі рушылі ў Іюдэйскія горы. Мінулі Віфанію, прабег каля іхняга аўтабуса грэцкі жаночы манастыр «Сустрэчы». Неўзабаве пачалі набягаць пустынныя пясчаныя ўзвышшы: яны часам выдаваліся нейкімі шэра-таемнымі зданямі. Дарога то крута ўздымалася ўверх, то раптам пачынала адхонна падаць уніз. Тады неяк замірала, нібыта адрываючыся, сэрца, і жанчыны боязка ўглядаліся ў вочы суседзей-мужчынаў, нібыта шукаючы ратунку на выпадак няшчасьця. Адылі машына пачала спаўзаць ўсё ніжэй і ніжэй у даліну. Хутка заблішчалі першыя палоскі далёкага Мёртвага мора справа, а ўперадзе паказаліся і першыя пробліскі Іардана з-пад нязвычнае ў пустыні зеляніны. Гэта сюды прыносіць з Ліванскіх гораў свае мутныя воды сьвяшчэнны Іардан, каб затым уліць іх у глыбокую чарку салёвае вады - Мёртвае мора. Тут ажывае пустыня. Густыя зарасьнікі сікамораў, таполяў і чароту захоўваюць раку ад пабочных вачэй. Увесну, калі многаводны Іардан пакідае свае берагі, ён аддае пустыні багата вільгаці, і яна вакол ажывае рознакалёрнымі краскамі. Пасьля ўлетку ўсё гэта гіне пад бязьлітасным сонцам, якое выпальвае кажную адзнаку жыцьця.

Іардан быў асьвечаны для нас хрышчэньнем Госпада Іаанам Хрысьціцелем, калі ён прапаведваў народу ізраільскаму пакаяньне і ачышчэньне на берагох гэтай ракі. Тут адбылося цуда пераходу ракі пад кіраўніцтвам Ісуса Навіна пасухому пры звароце ў Зямлю Запаветную. Тут жа пасухому пераходзілі раку прарокі Ільля і Елісей, а Нееман, вайсковы начальнік сірыйскі, вылячыўся ў гэтых водах ад праказы.

Паломнікі пад'ехалі да месца Хрышчэньня Збавіцеля. Гэта адно ў пяці кілёмэтрах ад Мёртвага мора, дзе бераг больш скацісты. Каменная лесьвіца вядзе да вады. Тут на Вадохрышча вада асьвячаецца штогоду. Але і цяпер пад навесам пачынаецца Божая Служба. Уладыка Мэфодзі сам моліцца на ваду, ўздымае высака сьвяты крыж і адбывае вадохрышча. Кажны паломнік падыходзіць пад Уладыкавае багаслаўленьне і атрымвае абдораньне ўжо пасьвечанай Іарданскай вадой. А пасьля распачынаецца купаньне ў сьвятой рацэ. Мужчыны зьлева пад навесам, а жанчыны наводдалі справа, адлучаныя дзялянкай гаю, пачынаюць пераапранацца і з асьцярогай спушчацца з адхону, каб папялёхаць хоць ногі ў сьвятой вадзе. А сьмялейшыя нават заплываюць на сярэдзіну, каб там пазмагацца з віратліва-хуткай плыньню. А тая гэтак і стараецца зьнесьці цела сваім хуткабежным цёкам. Патрэбна нямала спрыту і спрактыкаванасьці, каб ня даць сябе пераадолець. Трэба ўмець добра трымацца на паверхні вады, бо дно каменнае, поўнае выбоінаў і зыбкае гліны.

Усеваладу ўдалося моцнымі ўзмахамі рук адразу дапяць сярэдзіны ракі, але тут яго і злавіла хуткая плынь. Як ён ні стараўся падацца ўперад супраць цёку, апошні яго, аднак, больш адносіў назад. Нарэшце, змогшыся, ён пакінуў думку плыць ўверх. Быў рады што здолеў выбрацца на бераг, значна ніжэй па рацэ. Пасьля яшчэ быў заплыў на сярэдзіну, але даўгая кашуля блыталася паміж ног і не давала змогі вольна кіраваць рухамі. Патрымаўся крыху на паверхні вады, пакуль сябрук рабіў колькі здымкаў Усеваладавага спаборніцтва ды стомлены ледзь выкараскаўся на гліняны бераг. Тут ціхама доўга ўглядаўся ў жаўтавата-шэрую каламуць, сачыў за безьлічай малых рыбак, што падскоквалі з вады, ганяючыся за маленькімі мошкамі над паверхняй.

«І тут у гэтай імклівай каламуце не абыходзіцца бяз Божага стварэньня, - думаў Усевалад.
– Вось жа прыстасавалася неяк гэтая рыбіца да абставінаў жыцьця ў віруючай і мала спажыўнай плыні. Жыве, пацяшаецца самім існаваньнем пад сонцам. А шкада, што багата яе штодня ськідаецца ў Мёртвае мора, дзе яна ў салёнай горкай вадзе адразу і памірае. Колькі яе, тае бедалакі, ад нязнаньня пазбаўляецца непаўторнага дару жыцьця. І

ты, няшчасная, гінеш дарэмна, як гінуць у сьвеце мільёны людзей ад узаемнае варажнечы і ўсё з-за нязнаньня або недастатковага ўразуменьня вялікіх Божых законаў аб узаемнай любові і даравальнасьці. О, яшчэ трэба шмат папрацаваць носьбітам Хрыстовае праўды, каб зрабіць яе набыткам усяго чалавецтва. А толькі тады станецца на зямлі той мір і ласка, якія адно могуць прынесьці шчасьце ўсяму людзтву. Дык працуйма больш аддана, каб гэта сталася!»

З гэтымі думкамі Ўсевалад пайшоў пераапранацца. Збоку, недалёка ад Водахрышча, ініцыятыўны араб адчыніў крамку халодных водаў. Даўгая чарга выстраілася за ліманадам. Кажны стараўся хутчэй заліць сваю смагу, а ў бутэлечку набраць сьвятой Іарданскай вады. Араб заўважыў, што пакупнікі зьнікаюць з бутэлькамі. Загадаў плаціць аж даляр закладу. Але і гэта не спыніла руплівасьці паломнікаў да сьвячонае вады. Усевалад ахвотна заплаціў свой даляр, каб мець ува што набраць тае вадкасьці, пра цудоўную сілу якое ён чуў яшчэ з маленства ад сваіх бабак і дзядуляў. Тут манашкі-паломніцы таксама расказвалі пра цудадзейныя здольнасьці гэтае вады. Гаварылі таксама, што яна ніколі і ня псуецца, хоць трымай яе ўсё жыцьцё, а калі чалавек верыць у яе, дык лечыць ад усіх хваробаў.

Так, ці ня гэтак, Усевалад набраў яе бадай-што з самае сярэдзіны ракі, бо зачарпнуў яе, прыгнуўшыся з носа лодкі, што на ланцугу стаіць на месьце вадохрышча. Ён цешыўся з думкі, што давязе яе, як найдаражэйшую рэлігійную рэліквію аж у Амэрыку і пасьля па крысе будзе там адліваць сваім знаёмым, каб вызваляць іх ад дзе-якіх немачаў.

Тут жа зарабляў бэдуін з вярблюдам ўва ўсёй красе вайсковай формы. Ён даваў змогу двум малым хлапчукам-паломнікам узлазіць на вярблюда, сядзець на ім, трымаючыся рукамі за горб, каб бацькі тым часам фатаграфалі іх. Найшлося колькі і дарослых - аматараў увекавечыць сябе на фотакартцы ў якасьці экзатычных наезьнікаў. А адна, надта ж ужо даходлівая паломніца, дык пастаралася вырабіць сабе цэлую стузіну падобных здымкаў. Казала, што раздасьць знаёмым, каб ведалі, якая Жэня баявая жанчына. «Ну, што ж, кажны можа бавіцца пасвойму, абы каб блага не рабіў», - апраўдваў яе Ўсевалад.

Тымчасам прышоў час рухацца далей. На гэты раз усіх чакала Мёртвае мора. Яно ўжо здалёку варажыла нязнанымі чарамі. Машына запынілася каля прыморскае Гасьцьніцы. За даўгім павільёнам пад адчыненым небам на тэрасе кафэ разьмясьцілася шмат столікаў. Далей у бок мора ляжала рудое, без расьцінкі, укрытае каменчыкамі, поле, а за ім бліскацела і іскрылася пад сонцам далёкая водная гладзь.

Бальшыня паломнікаў адразу кінулася ў кафэ, каб задаволіць смагу. Усевалад пабег да мора. «Вось яно тое славутае Мёртвае мора, аб якім столькі чуў і чытаў, - думаў ён, паскорана крочачы да вады.
– Здалёку яно здаецца і прывабнае і прыгожае. Але ці такім яно будзе зблізу? Ня ўсё тое золата, што блішчыць».

І сапраўды, яно выявіла сябе іншым, калі Ўсевалад апынуўся каля самае вады. Яна, праўда, была празрыстая: кажны каменьчык пабліскаваў сваёю бялізною з-пад вады. Усевалад прайшоўся далёка ўперад па даўгой драўлянай кладцы, пабудаванай, відаць, для патрэбаў купальшчыкаў. У канцы яе ён пабачыў двух старога веку людзей. Яны боўталіся ў вадзе. Адзін з іх на разьвітаньне хацеў даць нырца. Адылі вада ўвесь час выносіла ягонае хударлявае цела на паверхню, і яно ўзьбітым наповерх бервяном паказвала свае рэбрыны то адным, то іншым бокам. Нарэшце стары вылез і растлумачыў ламанаю ангельскаю моваю, што вада не дае змогі нырцаваць, бо ў ёй аж занадта багата солі, што выціскае цела наўзьверх. У вадзе той ня можа існаваць ніводная істота. Тут ні рыбы, ні расьцінаў. У самой вадзе нібыта мёртвая пустэльня. Адно і багатая яна сольлю і поташам. Вунь на тым баку ў Ізраілі ўжо эксплюатуюць тое багацьце для патрэбаў сельскае гаспадаркі і ўвесь сьвет забясьпечваюць поташам. А ў нас тут адно гасьцініцу пабудавалі, каб мы сузіралі адгэтуль прыгажосьць тае вады ды здалёку любаваліся відовішчам Мааўскіх гораў, распазнавалі на паўночным захадзе гару Нева, дзе, паводле паданьня, памёр раб Гасподні Майсей.

Хутка абодвы старыя пабеглі ў гатэль пад душ змываць з сябе соль, а Ўсевалад, закасаўшы штаніны, пачаў хадзіць па мяльчэйшым месцам, каб на собскай скуры адчуць салёнае мора, што хавае ў сваіх водных нетрах два патопленыя за грахі гарады. «От бы прасякнуць туды вучоным вокам, каб пабачыць тыя таямніцы шматтысячагодняе даўнасьці!»

З гэтымі словамі ён хуценька апрануў чаравікі і за момант быў на тэрасе. А там ужо сястра-манашанька паказвала на бачныя ў сіняй смузе Юдэйскія горы, расказвала пра знаныя сьвету скруткі сьвяшчэннага пісаньня, знойдзеныя арабскімі пастушкамі ў пячорах, тыя самыя, пра якія сваім часам пісалася нямала ў Эўрапэйскім і Амэрыканскім друку і якія ўжо Ўсеваладу давялося надоечы разглядаць у Ерусалімскім Этнаграфічным музэі. Было радасна, што такія важныя дапаўненьні сьвятога пісаньня не загінулі і цяпер саслужаць добрую службу чалавецтву ў сэньсе канчальнага выпрацаваньня кананічнага тэксту кнігі кнігаў і дапамогуць выясьніць дзе-якія цьмяныя месцы ў Бібліі.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2