На сьвятой зямлі

на главную

Жанры

Поделиться:

На сьвятой зямлі

На сьвятой зямлі
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Уладзімер Глыбінны
НА СЬВЯТОЙ ЗЯМЛІ

УСТУП

З княжага Полацку ў сьвяты град

«...Пріими дух мой от мене во святем граде Твоем Іерусаліме, пресели мя в Вышній град Твой Іерусалим. Покой мя на лоне 

Патриарха Авраама со всеми угождшими те, аминь». 

З малітвы Сьв. Еўфрасіні Полацкай 

Калі дванаццацігадовую полацкую князёўну Прадславу ахінула раскоша Сьвятога Духа і падказала ёй ісьці ў манастыр, ніякія спакусы дабротаў сьвецкага жыцьця ня спынілі навагі прыняць пастрыжэньне. Колькі ні галасіла ейная маці і як ні стараўся пераканаць яе ў перавазе людзкога жыцьця ейны бацька - князь Юры Сьвятаслаў Усяславіч, як ні спакушалі

яе багатыя, знаныя жаніхі з князёўскіх родаў, і як, нарэшце ні стараліся ўзьдзеіць на яе родныя дзядзькі, не скарылася маладая князёўна. Голас Божы ў ёй выявіўся мацнейшым і непераадольным перад абліччам абы якіх спакусаў. І вось унучка славутага Полацкага князя-волата Ўсяслава становіцца манахіняй Еўфрасініяй, каб служыць Божай справе, будаваць манастыры, шырыць духовае слова, перапісваючы кнігі, малюючы абразы, вышываючы рызы, упрыгожваючы мастацкімі каштоўнасьцямі крыжы, выхоўваючы манашак у пашане і любові да Бога, дапамагаючы бедным. Пад ейным кіраўніцтвам прынялі пастрыжэньне родная сястра Гардыслава (Аўдакія), стрыечная сястра Звеніслава (Еўпраксія), пасьля дзьве пляменьніцы, Агафія і Еўфімія. А на схіле свайго жыцьця Сьв. Еўфрасінія знайшла ў сабе досыць сілы, каб разам з сястрою Еўпраксіяй і братам Давідам паехаць у сьвятыя месцы Палестынскія. Наведала Канстантынопаль, Сабор Сьв. Сафіі і іншыя цэрквы, прыняла багаславеньне патрыярха. На Сьвятой Зямлі колькі разоў пакланілася Гробу Гасподняму, паставіла там залатую кадзільніцу і прасіла Госпада Бога ў маліцьве, каб спадобіў яе адыйсьці ў лепшы сьвет у Сьвятым горадзе. Праз 24 дні пасьля занядужаньня аддала дух Богу 23 траўня 1167 г. і была пахована ў Палестынскім манастыры Феадосія. У 1186 г. мошчы Сьв. Еўфрасініі былі перавезены ў Кіеў, адкуль у 1910 г. былі пераненесеныя ў родны горад Полацак.

Летапісцы княжага града Полацка адзначаюць асаблівую славу тога места, што ўзгадаваў такую слаўную дачку, «нявесту Хрыстову», прападобную Сьв. Еўфрасінію Полацкую. Ейны шлях з княжага Полацку ў далёкую Сьвятую Зямлю і Сьвяты град Ерусалім заўсёды быў і будзе на векі вечныя пуцяводнай зоркай для ўсіх тых, хто прагне адведаць пакутную радзіму Хрыста. Э гэтай думкай не разлучаўся і наш беларускі паломнік, які пасьля 799 гадоў пасьля Сьв. Еўфрасініі прайшоўся ейнымі шляхамі па гарачай Палестынскай зямлі ў пошуках тае-ж духовае і жыватворчае вады, што вадзіла і водзіць ці аднаго паломніка з усяго сьвету да Хрыстовае крыніцы.

І.

У дарозе праз ярдань...

«Дожджык, дожджык, перастань!

Я паеду на Ярдань...»

(З песьні)

Усевалад Ціхановіч усю ночную дарогу праз акіян, Францыю, Італію ды Сяродземнае мора ніяк ня мог дайсьці да спакою. На ўсходзе далягляд заружавеў нечакана рана, і вочы мімавольна цягнуліся пасалавелым позіркам да самалётнага вакна, пад вузенькай проламкай якога пераліваліся на ўсе лады й адценьні нязвычна зыркія, да болю ў зрэнках праменьні раньняга, яшчэ поўнага белаты, сонца. А яно раптам пачало ўсё больш настырліва і рашуча наступаць з усходу. Тае начы нібыта й ня было. У дрыготкім гуле неяк неўзаважна прабеглі гадзіны ночнае рупнасьці. Неўспадзеўкі морак пачаў таяць і каля Ўсевалада. Адылі, нат прыпаўшы да празрыстае шыбіны і любуючыся то бялявымі хмарынкамі, якія суцэльнай коўдраю ўсьцілалі акіян унізе і тварылі ўражаньне нябеснага скляпеньня пад самалётам, то жмурачыся ад сьвітальнага заранку, ён ня мог вызваліцца ад глыбокага ўтрапеньня, якое ім уладала скрозь. Ніякая пярэстасьць і нязвыкласьць уражаньняў не магла адцягнуць яго ад тае галоўнае думкі, што сьвідравала голаў і будзіла трапятаньне ўсхваляванае душы. Мроі пераносілі яго з прасьцягаў акіяну, пазьней з прастораў францускіх палёў, што набягалі зелянінай дуброваў і жаўцізною пшанічных палетак, а далей ад італьянскіх дбайна высаджаных садоў і панатыканых уздоўж узьбярэжжа каменных глыбаў-гарадоў, туды... куды ён цяпер ляцеў пасьля столькіх год мараў, плянаў, меркаваньняў, трызьненьняў. У думках і ўявах ён ужо даўно, ад пачатку рыхтаваньняў быў там, куды цяпер высака ў паднябесьсі нёс яго гэты ракетны лятун.

Сьвятая Зямля!.. О, як яму жадалася хутчай адчуць пад падэшвамі гарачыню распаленага пяску, па якім хадзіў Вялікі Збаўца, сваімі вачыма навечна занатаваць у памяці так добра ведамыя з Сьвятога Пісьма, дарагія сэрцу мясьціны! Прадчуваньне блізкімі іх пачалося ўжо ў Сірыйскай пустыні, калі за вокнамі тралейбуса, што на ўсю хуткасьць нёс паломнікаў на поўдзень ад Дамаска да Ерусаліму, навыперадкі беглі бясконцыя палі чорнага каменьня ды занядбанага людзьмі парыжэлага пяску. Перад зьмярканьнем, калі дзённая гарачыня раптам пачала зьнікаць пад павевам прахалоды, а тралейбус сунуўся ўздоўж даліны з першымі адзнакамі пажоўклай зеляніны, было абвешчана, што падарожныя ўжо на запаветнай Палестынскай Зямлі. Недзе ў перадгор'і час-часам пабліскавала істужка далёкай рачулкі. Яна то зьнікала за горамі зыбучага пяску, то зноў раптоўна зіхацела няроўнай цененькай палоскай на даляглядзе. І раптам, зусім нячакана, ужо ў непрагляднай цямноце аўтобус запыніўся адразу за мостам на

высокім насыпу.

– Рака Ярдань!
– пранеслася ад аднаго да другога шапатлівым голасам уразьлівая навіна.

– Сьвятая Ярдань!
– ураз адгукнулася маланкай у сьведамасьці кажнага паломніка. І кажны навыперадкі подбегам стараўся хутчэй апынуцца на беразе каля струменю, якім калісьці амываўся ў духовай раскошы наш Вучыцель. Паломнікі пачалі згружвацца на ўсхонным каменным беразе, які якраз каля мосту тварыў досьць шырокую пляцоўку. Кажны пільна ўзіраўся ў таямнічы бляск віратлівага невялікага струменю ўнізе, цікаваў водбліскі ўзыходзячага маладзіка ў ім і з нявыказным трапятаньнем сэрца ўслухоўваўся ў ягонае ціхае, поўнае таёмнага сэнсу, вуркатаньне. Неўзабаве Ўладыка, суправаджаны колькімі сьвятарамі-паломнікамі, распачаў маленьне. Аб'яднаныя паломніцкім энтузіязмам галасы ўскаланулі прастору. Гулкае рэха далёка ў горы і пустыні панесла словы малітваў, поўных чалавечага смутку і болю за таго, чыім імем на векі вечныя стаўся слаўным і набыў незгасальнае сымбалічнае сілы гэты выток жывое вады сярод няжывой, здавалася-б, спаленай дашчэнту, пустыні. І доўга-доўга ночную цішыню пустыні, што аддавала цяпер назапашанае за доўгі ліпеньскі гарачы дзень цяпло бяздоннай нябеснай сіні, разрывала гучна-вымоўная слава Госпаду-Богу, паслаўшаму свайго Сына для выратаваньня роду чалавечага. Кажны з самага дна свайго сэрца выказваў поўным голасам бязьмежную ўдзячнасьць Усявышняму за шчасьце спадобіцца хоць у нечым Божаму Сыну і прайсьціся ягонымі пакутнымі дарогамі. Дзіваваліся ў небе карагоды зорак. Спасьцярожліва з вышыні ледзь-ледзь сьвяціў зубцаваты акраец месяца, што бліскучай падковай узыходзіў над галовамі незнаёмцаў і ледзь кранаўся іхных узбуджаных, бледных у ночным сьвятле, твараў.

Па часе ўсе спакваля вярталіся да аўтобуса. Рэшту дарогі ніхто не адазваўся ні словам. Ніхто не пачуваў сябе ў стане парушыць агульнае ўрачыстасьці пачуцьцяў, якія паланілі кажнага ў роўнай меры. Дарма, што гэта было адно спатканьне з пачаткам ракі па дарозе, што яшчэ мусіць адбыцца ў іншым месцы сустрэча з адмысловай мэтай вадохрышча і сьвятой малітвы на Сьвяшчэннай рацэ, аднак гэтае першае запазнаньне з ёю пакінула па сабе глыбокі сьлед. Ва ўнісон з усімі Ўсевалад Ціхановіч таксама ніяк не адыйшоў ад одуму ўсю дарогу. Яму яскрава згадвалася, як ён малым з іншымі дзецьмі менскае акраіны ў летні дожджык, закасаўшы свае штаніны, гойсаў праз лужыны вады і голасна сьпяваў:

Дожджык, дожджык, перастань Я паеду на Ярдань Богу маліцца, Цару кланіцца!

І неяк так заўсёды здаралася, што Ўсявышні ўслухоўваўся ў дзіцячую шчырую беспасярэднюю просьбу і дараваў канец дажджу. Радзелі цёмныя хмары, сьвятлела паветра, а за момант паказвалася сонца і пачынала люстраваць бліскаўкамі паверхню набраклае зямлі. На ўскос нябеснага выгіну клалася пярэстая вясёлка. Дзіцячай радасьці ня было канца! Хлапчукі брызгаліся рэшткамі гаварлівае вады зьбягаючых у раку раўчукоў, нібыта сьпяшаючыся спажыць з Божага дару зямліцы. Дрэвы і травы пілі й пілі, каб напіцца за ўсе сухія дзянькі ды надоўга наперад. Усё пералівалася ў колерах яркага сьвятла і зыркае зеляніны. Сьвет быў напоўнены шматфарбнасьцяй і выдаваўся гэткім яркім, як ніколі пазьней. Цуда Божае тварылася на нашых вачох і давала дзіцячаму ўяўленьню безліч доказаў, што Божанька адгукаецца, калі Яго просім.

Ня думаў тады, не гадаў, што цяпер, амаль праз поўсотні гадоў, давядзецца пазнаць такое шчасьце, беспасярэдне ўбачыць і адчуць гэтак часта згадваную раку.

– І хіба-ж ужо ні цуда, што адно называнае ў дзяцінсцьве стаецца яваю на склоне жыцьця?
– думаў і дзівіўся ўпотай Усевалад, адно адчуваючы, што нешта падобнае думаюць і адчуваюць іншыя, што панурыліся цяпер у свае ўспаміны і баяцца адно, каб нехта не скрануў іх з таго одуму.

Так незаўважна мінулі ў цемені колькі высокіх горных насыпаў. Ужо апоўначы раптам засьвяціліся ў далячыні агні вялікага места. Неўзабаве начны незнаёмы горад вітаў падарожных гулам машыннага руху, варухлівым натоўпам начных гулякаў. Неўзабаве гатэльныя службоўцы ў эўрапэйскіх гарнітурах, але з арабскімі аліўкавымі ад загару тварамі прымалі і разьмяркоўвалі прыбылых. Чулася нязвычайная, незнаёмая гаворка, шмат было беганіны і гармідару. Нарэшце ўсё ўспакоілася. Кажнага чакала ў пакоях стомлівая кароткая, адылі горача-ўдушлівая паўднёвая ноч. Ад узрушэньня вочы доўга не зьліпаліся. Аднак стома даканала свайго. Ніхто гэтак і не пабачыў, як золак прышоў на зьмену кароткай начы, а ўсьлед за ім пачулася звыклая для ўсходу муэдзінавая перад-ранішняя песьня-заклік да магамэтанаў, каб дбалі пра Бога. Кажны засынаў, трызьнячы пра прышлы дзень.

ІI.

Сэрца сьвету

«Светися, светися, Новый Іерусалиме...»

З Вялікоднага Канону

І вось нечакана рана пакоі паломнікаў былі залітыя сьвятлом паўдзённага сьвяцілы і пачалося жыцьцё ў самым асяродку зямлі, да якой зьвярталіся і якой дыхалі заўсёды нашы сэрцы, калі згадваліся ў малітве боскія чыны нашага Збаўцы. Перш-наперш нашыя душы цягнуцца да Храму Жываноснага Гробу Гасподняга ў Ерусаліме. Гэта якраз самае запаветнае месца на Сьвятой Зямлі, дзе кажны камень апавяшчае бязьмежную любоў да нас Боскага Сына.

Комментарии:
Популярные книги

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Набирая силу

Каменистый Артем
2. Альфа-ноль
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.29
рейтинг книги
Набирая силу

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена