На сьвятой зямлі
Шрифт:
«Божа, мой Божа, Госпадзь Ісус, як-жа мала мы зрабілі яшчэ ў жыцьці дабра, добрых справаў, калі параўнаеш іх з тваім Вялікім Чынам!» - думаў Усевалад, усё такжа ўкленчыўшы і плачучы ўсім сваім страсянутым нутром.
– Ты дзеля нас аддаў усё жыцьцё і не збаяўся самое сьмерці, хаця ж і мог ухіліць яе. А мы, сьмертныя і вінаватыя на гэтай грэшнай зямлі, што мы зрабілі, каб іншым, блізкім і далёкім, сталася лепш у гэтым жыцьці і каб зямля змыла з сябе больш грахоў? Ці ж мы рабілі заўсёды паводле твайго запавету - любі бліжняга свайго, як сябе самога? Хіба ж мы заўсёды плацім чыстай любоўю за зьдзейсьненае нам і іншым зло? Твае чыны былі, ёсьць і вечна будуць для нас пуцяводнаю зоркаю, якую блізу што дзьве тысячы гадоў таму назад запаліў
– «І чаму ж ня мне, грэшнаму, Бог паслаў такія выпрабаваньні? Але мусіць так трэ' было, бо толькі з тваёй духовай сілай адно і магчыма было ператварыць іх на дабро ўсім людзям. Адно ты мог сьмерцяй сьмерць пераадолець. Слава табе, Слава! Клянуся быць лепшым, каб спадобіцца табе. Амін!»
Раптам Усевалад адчуў у сабе нейкую надзвычную палёгку. Быццам цяжкі камень адпаў з ягоных грудзей і ён пачуваў сябе нібыта вызваленым ад немачы. «Значыцца, Ісус Хрыстос пачуў мае словы», - з радасьцяй прамовіў сам сабе ён і пачаў зноў горача дзякаваць Збаўцу. За момант ён ужо быў у стане спыніць свае лемантаваньні і крыху асушыць твар ад гарачых сьлёзаў. Ён узьняўся, перажагнаўся яшчэ раз, пацалаваў наапошку Камень Мірапамазаньня і акрылёны адыйшоў убок. І ўжо тую рэшту часу ў Храме Гасподнім ён пераканаўча адчуваў, што анёл-захавальнік распасьцер свае крылы над ім і ўжо не пакідаў яго ні на момант самотным.
ІV.
Сьведкі крыжовых жарсьцяў
«Аще веруеши, узриши славу Божію».
Надпіс на абразе Хрыста ў цярновым вянку на месцы ўзьняцьця крыжа
Усьлед за іншымі паломнікамі Ўсевалад Ціхановіч падаўся ўперад. Удзячлівым паглядам ён зацеміў зьлева ад Камня Мірапамазаньня мармуровую плітку, акратаваную каўпаком. Там некалі стаялі засмучаная Богамаці і сьв. Марыя Магдалена, іншыя жанчыны ды апостал Іван Багаслоў, калі Збавіцеля здымалі з крыжа. Над ёю заўсёды гарыць лямпада.
Пачалі падымацца справа па сходах у змроку, адно пры сьвятле ледзь тлеючых лампадаў, на скалу - месца ўкрыжаваньня Госпада. Наверсе невялікая царква з купалападобнай стольлю скрозь у абразах Хрыстовых пакутаў. Месца ўзьняцьця крыжа належыць да грэкаў, а месца прыбіваньня да крыжа да каталікоў. Абодвы маюць прастолы для Божай Літургіі. У лацінскім аўтары багатая мазаіка: над распасьцертым і прыбіваным да крыжа Божым Сынам стаіць жалобная Божая Маці. Справа ад аўтара ў сьцяне вакно ў каталіцкую царкву Засмучанай Божай Маці. Некалі тут былі дзьверы, праз якія ўвайшоў імпэратар Іраклі, босы, у вопратцы ціхмянага і з Жыватворным Дрэвам Крыжа Гасподняга пасьля таго, як апошні быў адабраны ад Пэрсаў.
За месцам узьняцьця Крыжа вялікае Ўкрыжаваньне з укленчанымі перад ім Божай Маці і сьв. Алосталам Іааннам Багасловам. Перад
Над самай адтулінай у зорцы абраз Хрыста ў цярновым вянку з надпісам славянскай вязяй. Унізе словы: «Веруем, Господи, и благодарим Тя». Гэта месца найвялікшага ўніжэньня Сына Божага і тут нават Патрыярх і архірэі служаць без мітраў. У часе ночных Літургіяў каля Галгофы адбываецца агульнае гавеньне, паніхіда з памінаньнем нябожчыкаў. На месцы двух крыжоў разбойнікаў, абазначаных чорнымі коламі на мармуровым памосьце манахі сьпяваюць акафіст Хрыстовым пакутам і прыпевы разважнага разбойніка: «Іисусе, Сыне Божій, помяни нас егда пріидеши во Царствіи Твоем».
Справа ад Укрыжаваньня побач з грэцкім прастолам - вялікая расколіна ў скале, упрыгожаная срэбрам. Гэта ад землятрусу, калі Ўкрыжаваны Хрыстос прамовіў: «Совершишася» і «преклонь главу, предаде дух». Яна асабліва добра бачная з пячоры пад Галгофай, так званай «Капліцы Адама». Тут горы наламанага каменьня сьведчаць аб тым жаху, якім сама прырода выказалася ў часе сьмерці Богачалавека-Творцы.
На гэтым месцы некалі праведны патрыярх Ной пахаваў косьці прабацькі Адама, і яны ў часе ўкрыжаваньня былі палітыя Крывёю Хрыстовай, дзеля чаго і існуе традыцыя маляваць пад Крыжом Збаўцы чэрап Адамаў.
У Адамавай Капліцы адбываліся памінальныя маленьні. Там жа побач і Прыёмная Рызьніца, дзе паломнікі запісваюць імёны сваіх памёршых родзічаў дзеля памінання іх на Дамавіне Гасподняй. Адтуль можна трапіць у мошчазахавальніцу сьвятых. На Галгофе няма дзённага сьвятла: яно пагасла ў часы нялюдзкіх пакутаў Богачалавека і да сяньня адно мноства спушчаных з скляпеністае столі лампадаў крыху азараюць патаемны прыцемак.
У мошчазахавальніцы маецца і Крыж з вялікім кавалкам сапраўднага Жыватворчага Дрэва Хрыстовага Крыжа.
Пакідаючы Капліцу Адама, па абодвы бакі відаць каменныя лавы, пакрытыя дрэвам. Там у часы Крыжаносцаў і пазьней стаялі саркафагі першых Ерусалімскіх каралёў - Гатфрыда Бульёнскага і ягонага брата Балдуіна. Уся падлога была маставаная магільнымі плітамі памёрлых у Палестыне рыцараў, але ад іх мала што засталося.
Спусьціўшыся па 17 ступенях з Лобнага мейсца Галгофы і апынуўшыся зноў каля Камня Мірапамазаньня, паломнікі бачаць справа ў прыцемку калідор, які вядзе вакол Царквы Ўваскрошаньня. Уздоўж калідору разьмешчаныя малыя аўтары ў гонар Пакутаў Хрыстовых. Там калісьці захоўвалася і начыньне для катаваньня Сына Божага. Першым ёсьць Аўтар Ганьбаваньня або Капліца Цярновага Вянка. Яго Прастол знаходзіцца на абломку калёны, на якой некалі сядзеў Выратавальнік на двары Прэторыі, а воіны зьдзекваліся над ім, як над царом. Тут у сярэднія вякі яшчэ захоўваўся калючы вянок, якім злыя стражнікі ўвянчалі Госпада.
У колькіх кроках далей таксама справа лесьвіца вядзе ў падземны Храм царыцы Алены з купалам на паверхні зямлі. Ён ужо асьвятляецца праз вокны ў купале. Адтуль па сходах у правым куце можна спусьціцца ў пячору - старую цыстэрну, куды былі ськінутыя пасьля ўкрыжаваньня крыжы трох укрыжаваных. Пазьней з вялікімі цяжкасьцямі тыя крыжы былі адкапаныя пад асабістым кіраўніцтвам сьв. Царыцы Алены. Яна сама прысутнічала на раскопках тае цыстэрны і натхняла работнікаў-далакопаў капаць глыбей, кідаючы ім копы грошай. Цяпер тут стаіць бронзавая статуя сьв. Царыцы Алены, а побач у глыбіне - каменная пліта з мазаічным праваслаўным крыжом на месцы знаходкі Жыватворчага Дрэва. Яно доўга тут і захоўвалася. У знак Узьняцьця Крыжа тут адбываюцца ўрачыстыя службы з крыжовым ходам і чынам Узьнясеньня.