Чтение онлайн

на главную

Жанры

На сьвятой зямлі

Глыбінны Уладзімер

Шрифт:

Мы ледзь ні подбегам мінаем Дамаскую Браму, што адлучае Стары Ерусалім ад Новага, праціскаемся сілком праз пярэсты натоўп гаманлівых арабаў, што суцэльным патокам запаўняюць вузенькія вулкі са сваім скарбам на осьліках, не зьвяртаем увагі на гандляроў, што чуць ні сілком стараюцца зацягнуць нас у свае крамы, паразьвешваўшы на вуліцах свае тканіны, кумпякі забітых бараноў, павыстаўляўшы тысячы мяшэчкаў крупаў, мукі, сушанае і сьвежае гародніны і садавіны. У нашай галаве адна думка, адзін намер - хутчэй дапяць тога запаветнага сэрца, дзе дзеля любові да нас грэшных адбылася тая тайная ахвяра Збавеньня.

І вось, пасьля здавалася-б бясконцага змаганьня і пераадоленьня гандлярскіх спакусаў меркантыльнага сьвету па дарозе, нарэшце мы каля Храму Жываноснае Дамавіны.

Ён увесь у абыймах іншых царкоўных пабудоваў: Грэцкай Патрыярхіі, Лацінскага, Армянскага і Коптскага манастыроў. Дзеля таго яго ня відно здалёку. Пасьля землятрусу 1827 г. ангельскія інжынеры ўмацавалі яго жалезнымі і драўлянымі контрфорсамі. Ужо каторы год Храм у рыштаваньнях дзеля таго, што адбываецца рамонт. Дзень і ноч чуецца стук малаткоў: выпрабоўваецца кажны камень, каб уся пабудова не абвалілася ў крытычныя часіны землятрусаў, якія часам наведваюць гэты край. Усімі працамі кіруюць тры архітэктары: француз, грэк і армянін. Разам з тым праводзяцца раскопкі. Ужо дакапаліся аж да пластоў з часоў крыжаносцаў. А не так даўно ўжо дайшлі нават да фундаманту з часоў Царыцы Алены, г.зн. ІV стагодзьдзя.

Тут, дарэчы, будзе на часе прыгадаць крыху з гісторыі гэтага найвызначнейшага Храму ў сьвеце.

Пасьля разбурэньня Ерусаліму ў 70 годзе нашае эры аж 180 гадоў цягнулася зьнявага і ганьбаваньне з боку паганскіх рымлянаў. Язычнікі зьдзекваліся над помнікам Бесьсьмяротнасьці. Каб схаваць ад чалавечых вачэй Выратавальную Пячору Ўваскрошаньня, яны навезьлі адусюль зямлі і каменьняў, рознага сьмяцьця і засыпалі імі ўсю тэрыторыю Жарсьцяў Хрыстовых, пазьней забрукавалі каменьнямі. А Імпэратар Адрыян пабудаваў на Галгофе Храм Вэнэры, а на месцы Ўваскрошаньня Хрыстовага - Храм Юпітэру. З тых часоў Галгофа і ўвайшла ў межы гораду. І адно ўжо ў чацьвёртым стагодзьдзі тое месца было ачышчанае ад сьмяцьця аж да зямлі, паганскія пабудовы былі зруйнаваныя, і перад вачыма зноў адчынілася Выратавальная Пячора, сьведчаньне сьвятога ўваскрошаньня. На царскі загад быў пабудаваны варты яе Храм. Царыца Алена, дарма, што мела ўжо 80 гадоў веку, сама прыехала ў 326 годзе ў Ерусалім, каб кіраваць пошукамі крыжа Гасподняга. Па ейных плянах і будаваліся Хрысьціянскія Храмы па ўсёй Сьвятой Зямлі. Рэшты ейных Храмаў і на сяньня служаць маякамі і паказьнікамі дакладных месцаў Эвангельскіх падзеяў. Паводле ейных храмаў пазьней будавалі імпэратар Юстыніян, і крыжаносцы, і ўсе хрысьціянскія дойліды пазьнейшых стагодзьдзяў.

Храм Уваскрошаньня Хрыстовага, гэты Новы Ерусалім, быў нагэтулькі дасканалым узорам хрысьціянскага дойлідства і цалкам зіхацеў золатам і мармурам, што ўяўляў сабою незраўнаны ні з чым узор вялікапышнасьці і хараства. Нездарма аб ім сьпяваецца ў Вялікодным Каноне: «Светися, светися, Новый Іерусалиме...» Дарэчы, тагачасны Храм быў у тры разы большы за сучасны.

Храм Уваскрошаньня Гасподняга ўжо тады аб'яднаў сабою пад адным дахам Пячору Ўваскрошаньня Хрыстовага, Галгофу і месца Знаходжаньня Крыжа. Гэта быў Храм вялізарнешых памераў. Знадворку сьцены былі зробленыя з цёсаных каменьняў. Зьверху царкву пакрывалі волавам, а ў сярэдзіне столь з разных кесонаў накшталт шырокага мора. Яно пашыралася над сярэднім нэфам, пакрытым золатам, якое асьвечвала ўвесь храм блескам накшталт праменьняў сонца.

Ува ўсю даўжыню Храма ішлі Калянады. Насупраць трох усходніх уваходаў у Храм было дванаццаць калёнаў па колькасьці Апосталаў. Яны былі ўпрыгожаныя па капітэлях вялікімі сярэбранымі келіхамі.

Урачыстае асьвячэньне Храма Ўваскрошаньня Хрыстовага айцамі Тырскага Сабору 13 верасьня 335 году адзначаецца да сёньня сьвятам «Аднаўленьня Храму ў Ерусаліме» штогодне 13 верасьня, ведамага ў народзе, як сьвята «Словущаго Воскресения», г.зн. заместа нядзелі дзеля таго, што 13 верасьня не заўсёды выпадае на нядзелю.

Аднак пабудаваны царыцай Аленай у ІV стагодзьдзі вялікасны Храм Уваскрошаньня Гасподняга не захаваўся да нашых дзён. Ён неаднаразова разбураўся заваёўнікамі-іншаверамі, адбудоўваўся, зноў разбураўся да фундаманту. Апошняе зруйнаваньне яго мела месца ад выпадковага пажару ў 1809 г. І толькі адноўлены пасьля

тога пажару ён дажыў да нашых дзён. Цяпер ён, ведама, больш сьціплы ў параўнаньні з Храмам чацьвёртага стагодзьдзя. Аднак, ягоная слава і значаньне ляжаць, магчыма, больш у сярэдзіне яго, чымся знадворку - іначай кажучы, ягонае значаньне духовае, а не ў вонкавым выглядзе і пышнасьці. Для кажнага хрысьціяніна наведваньне яго становіць найважнейшую надзею ў духовым жыцьці і станаўленьні або самавызначэньні рэлігійнае станоўкасьці.

ІII.

Малітва ля каменя памазаньня

«Войдите, странники, во обитель Господа, во Гроб Жизни, где благодать обитает и благословенный Свет не иссякает».

З колішняга надпісу

на левым баку Храма Гасподняга

Перад адзіным цяпер уваходам у Храм Гасподзен невялікі пляц. Мы стаім на ім удзячлівыя лёсу за тое, што ён даў нам змогу цяпер мілаваць зрокам гэтыя пэрлы. Справа Аўраамаўскі манастыр, дзе цяпер жыве Сьвятагробскае Брацтва і які быў пабудаваны на месцы, дзе некалі, паводле паданьня, Патрыярх Аўраам рыхтаваўся прынесьці ахвяру - свайго сына Ісаака. Манастыр пабудаваны ў ХVІ-ХVІІ стагодзьдзях. А да VІІ стагодзьдзя там быў стол для зьбіраньня міласьці для бедных. Мы любуемся Храмам Сарака Пакутнікаў, з каланчы якое чуцён урачысты звон званоў, падараваных царкоўнымі людзьмі нашае Бацькаўшчыны ў часе Крымскае вайны. Далей вочы спыняюцца на Храме Жонак-Міраносьбітак, пабудаваным на месцы зьяўленьня Хрыста Ўваскрослага сьвятой Марыі Магдаліне. А побач з ім нельга не адзначыць Храм Сьв. Якава, Брата Гасподняга, дзе захоўваецца трон патрыярхаў сьв. Града, спадчыньнікаў сьв. Якава. Некалі на правым баку Храма Гасподняга быў надпіс: «Вкуси, поклонник, истаннаго наслаждения; войди в радость Господа, в многообильное светом небо - матерь церквей».

І мы трапятліва ўваходзім у Хорам Хорамаў. Айцец Архімандрыт з глыбокай пашанай прыкладваецца да апаленай калёны, зь якое ў Вялікую Суботу праваслаўныя атрымалі Жыватворны Агонь, які вяшчаў ім зварот Храму.

Мы ўсе сьхіляемся ўкленчаныя перад жоўта-ружовай мармуравай плітою - Камнем Мірапамазаньня. Пад ёю сапраўдны камень, на якім зьнятае з крыжа Вельмічыстае цела Хрыстовае рыхтавалася да пахаваньня Сьв. Язэпам і Нікадзімам. Да пачатку рамонтных работ над плітою стаяў высокі пазалочаны балдахін з чатырмя ад праваслаўных, двумя ад каталікоў і двумя ад армянаў вялікімі незгасальнымі лампадамі. Каля іх стаялі шэсьць вялікіх падсьвечнікаў. Вакол пліты на раме грэцкі тэкст, які значыць: «Благообразный Иосиф с древа снем пречистое тело твое, плащаницею чистою обвив и благоуханьми покрыв положи».

Гэта ў часе Чына Пахаваньня ў Вялікую Пятніцу Сьвятая Плашчаніца крыжовым ходам узносіцца на Галгофу і адтуль пасьля ўнізе кладзецца на Камні Памазаньня, пасьля таго, як яе тры разы абнясуць вакол. У той час адзін з сьвятароў узьлівае міру на Плашчаніцу. Затым яе пераносяць у Дамавіну Гасподню і пакідаюць яе там да раніцы.

Дзеля таго, што Камень цяпер быў самотным, пазбаўленым упрыгожаньня балдахінавага і незгасальных лампадкаў, ён яшчэ больш адцяняў і рабіў уразьлівым напамін аб тым, што тут адбылося бадай-што дзьве тысячы гадоў таму назад. Паломнікі надоўга застывалі сьхіленымі над камнем Памазаньня, як бы не ўстане адарвацца губамі ад вялікшае рэліквіі пакутаў за кажнага з нас паасобку і за ўсе нязьлічаныя пакаленьні ў вякох.

Усевалад Ціхановіч як укленчыў і прыпаў тварам да халоднага мармуру, то гэтак і застаўся праз доўгі час, раз-за-разам хрысьцячыся і абліваючыся непадробленымі сьлязьмі. Каля яго з абодвых бакоў увесь час мяняліся людзі, зьгіналіся, цалавалі камень і разьгіналіся, а ён усё ніяк ня мог адарваць мокры твар ад Пліты Пакутаў. У ягоным уяўленьні паўставалі абразы таго, чыё зраненае і ўкрываўленае цела сьвяцілася тут пад Плашчаніцай адвечнай тайнай нясьцерпных Жарсьцяў і чые пакуты сталіся Збавеньнем усяго людзтва на векі вечныя.

Поделиться:
Популярные книги

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Темный охотник 6

Розальев Андрей
6. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 6

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4