Чтение онлайн

на главную

Жанры

На сьвятой зямлі

Глыбінны Уладзімер

Шрифт:

Ён пачуваў, што ўжо ніколі тыя струны не замоўкнуць у ім на ўсю моц і што ўжо цяпер ён ведае, да каго будзе ляцець у парываньнях скранутая са здраньцьвеньня душа. Ён вяртаўся з Храма апусьцелым перадранішнім Ерусалімам і ўся ягоная ўсхваляваная істота сьпявала хвалу Сьвятому Гораду, які прасьвятляў ягоную збалелую душу, лячыў яе раны, надзяляў яе сьвятлом і ўздымаў увысь. Усевалад цяпер ведаў, што недарэмна ён абраў гэтае далёкае падарожжа. Ужо дзеля адной той трапяткой радасьці, якая агарнула яго цяпер і будзіць надзею на лепшае, больш набліжанае да ўзору Хрыстовага, жыцьцё, паўнейшае ахвярнасьцяй і добрымі справамі, варта было сюды ехаць. Ён пачуваў сябе на сваёй хрысьціянскай Бацькаўшчыне, тут у гэтым абраным месьце. Сьвяты горад уводзіў яго ў вечны Ерусалім Нябесны, даў змогу дакрануцца да яго

духоўных палацаў і апаліць сэрца тым вечным нязгасным агнём любові Хрыстовай, за які Табе, Творца, вечная ўдзячнасьць і найвялікшы Дзякуй. І Ўсевалад прыкленчыў да Ерусалімскае зямлі каля Дамаскае Брамы на пляцу і ад усяго расчуленага сэрца пацалаваў яе. І адразу пачуўся яшчэ больш акрыленым і лёгкім.

Першыя праменьні ўзыходзячага сонца неяк раптам асьвятлілі тую плошчу і кінулі колькі пасмаў на ягоны твар. І ён засьвяціўся нязнаным дагэтуль, сукрытым раней сьвятлом, што рабілі тыя хвіліны хады па вуліцах Сьвятога Граду найбольш шчасьлівымі з усіх зазнаных у жыцьці. Пачуцьці самі сабою выліваліся нескладанымі радкамі вершу ў гонар Вечнага Сьвятога Места, на вялікі жаль незапісанымі!

VII.

Крыжовым шляхам

«Ісус, каб асьвяціць свой народ,

быў мучаны, за варотамі».

Ап. Паўла, да жыдоў 13, 12

Незабыўныя ўражаньні пакідае на ўсё жыцьцё ў кажным паломніку Крыжовы Шлях Хрыстоў ад Гефсіманіі да Галгофы. З паказаньняў Эвангелістаў ведама, што пасьля Разьвітальнай Вячэры і раздачы вучням Свайго вельмі чыстага Цела і Крыві, Збавіцель павёў іх з Сіёнскай Сьвятліцы на гару Елеонскую, у паселішча Гефсіманіі, за паток Кедрон, дзе быў сад. Гэта на заходнім усхоне Елеонскай гары, насупраць Ерусаліму. Там дагэтуль захаваліся пячоры, у якіх Гасподзь маліўся з сваімі вучнямі ў халодныя зімовыя ночы. Пакінуўшы вучняў на звычайным, ведамым Юдзе месцы, Гасподзь з трымя з іх падаўся далей у сад. Пасьля, адыйшоўшы ад іх на адлегласьць кіненага камня, маліўся да крывавага поту. У сярэдніх вякох там была Царква Хрыстовага Маленьня. У вялікі чацьвер крыжовы ход з Елеону, пасьля страстной службы ў базыліцы Ўзьнясеньня, спушчаўся ў Гефсіманскі сад да месца Хрыстовага Маленьня і ўкленчыўшы, падобна Хрысту, усе маліліся. У царкве Хрыстовага Маленьня чыталася Эвангельле да словаў: «Чувайце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спакусу» (Мацьв. 26, 41). Далей спушчаліся ў самое мястэчка Гефсіманію, куды быў прыйшоў Юда з воінамі, каб здрадзіць Ісуса. Цяпер няма тае царквы. Але каля цяперашняй расейскай царквы сьв. Марыі Магдалены каля Гефсіманскага саду, у нішы па дарозе да расейскага саду, стаіць абломак калёны той царквы з грэцкімі словамі, што азначаюць: «Ойча Мой!». А ў Гефсіманскім садзе мы бачым ступені на крамяністым камені, што вядуць на Віфанскую дарогу. Там Юда спаткаў Госпада і выдаў яго воінам здрадніцкім пацалункам. На гэтым месцы таксама некалі стаяла Царква Вялікага чацьвярга. Сірыйцы ў ІХ стагодзьдзі пры пабудове тут Храму напаткалі фундамант і мазаіку ІV стагодзьдзя. Цяпер там узвышаецца прыгожая францісканская базіліка, пабудаваная намаганьнямі 12 эўрапэйскіх дзяржаваў. Сьцены яе ўпрыгожаныя мазаікай. Перад прастолам агароджаны прыродны камень. Вокны з сіняга шкла, каб у сярэдзіне стаяла вечная Гефсіманская ноч. А вакол - аліўкавыя дрэўцы, што паходзяць ад тых самых аліўкаў, якія чулі тужлівую малітву сьмяротна засмучанае душы Гасподняй.

Адгэтуль праз крыніцу Кедронавую павялі Мучаніка да першасьвятара. Паломнікі ідуць той-жа дарогаю, па якой вялі Богачалавека. Справа ўздымаліся высокія сьцены Ерусаліму. Ніжэй у даліне ў ночнай цішы журчаў вядомы сьвету ручай. Зьлева хутка мінулі помнік Авесалому, прайшлі паўз грабніцы. Раздуваныя начным вецярком з Елеону паходні воінаў выхоплівалі з цемені кавалкі краменчатай дарогі, што вілася з узгоркаў далавах і зноў на ўзгоркі. Часам з-за хмарынак паказваўся месяц, і тады залітая бледным сьвятлом даліна набывала яшчэ большай таямнічасьці; узвышша Офель і гарадзкая гара Сіён над купельлю Сілаамскай выглядалі ўначы дзіўнымі страшылішчамі, дакорамі ня меньш

страшным чалавечым справам.

Ісуса Хрыста прывялі спачатку да першасьвятара Анны, як сьведчыць эвангеліст Іоанн, які з сьв. Пятром ішоў усьлед Госпада. Па дарозе, пазнаўшы настаўніка, малады чалавек дапытваўся, куды вядуць арыштаванага. Вырываючыся ад стражнікаў, пакінуўшы ў іхніх руках свой плашч, ён здолеў голым уцячы. Іншыя вучні пазналі ў ім аднаго з 70 апосталаў - Марка. Цяпер у паўночна-ўсходняй частцы армянскага кварталу на месцы дома апостала і эвангелістага Марка стаіць сірыйскі манастыр. А на месцы дома першасьвятара Анны цяпер манастыр армянскіх сёстраў, г.зв. Аліўкава, бо ў двары багата аліўкавых дрэваў, да аднаго з якіх быў прывязаны Збаўца. У царкве таго ж манастыра ў адным з аўтароў паломнікам паказваюць месца допыту Збаўцы Аннаю і дзе адзін з прыганятых ударыў Богачалавека ў твар.

Зьвязанага Хрыста далей вядуць у дварэц Кайяфы што каля Давідавай Брамы. Тое месца цяпер на Ізраільскім баку. Гэта там адбылася трагедыя адрачэньня Пётры, пасьля чаго ён горка плакаў у пячорах. На тых месцах была пабудаваная царква Плачу сьв. апостала і само мейсца называецца па лацінску «Галлі Канту», што значыць «сьпяваючы певень».

Зьвязаны Хрыстос быў асуджаны сінэдрыёнам на сьмерць уначы. Каб атрымаць згоду Прэтора Пілата, трэба было чакаць раніцы. Разбэшчаны рымлянін не любіў уставаць рана. Ён звычайна хроп у пасьцелі да паўдня. Асуджанага сьмяротніка вялі ў перадранішнім мораку, каб схаваць ад вачэй натоўпу і вучняў па гулкім бруку вузкіх вуліцаў старажытняга Ерусаліму. Яго прывялі да Прэторыі, вежы Антонія, што цяпер на вуліцы ад Авечай Брамы. Грубы стражнік адмаўляўся прымаць арыштаванага: Прэтор яшчэ сьпіць і ня любіць, каб яго турбавалі гэтак рана. Але жыды ўзмаліліся, каб недзе знайшоў месца арыштанту. Тады рымскі стражнік забраў Хрыста і пасадзіў яго ў турму ў піўніцы, якая пад сучасным будынкам аж да сяньня захавалася.

Паломнікі спушчаюцца ў маленькую царкву на месцы колішняй турмы, дзе вязьнем быў сам Богачалавек. Там жа трымаліся разбойнікі Варавва і іншыя з ягонай шайкі. Камэра Вараввы была ў ніжнім ярусе, куды арыштантаў спушчалі па лесьвіцы праз дзірку ў столі. Там у нішы за кратамі сядзелі найбольш небясьпечныя злачынцы. У камэры Хрыста і цяпер можна бачыць каменную лаўку з праробленымі ў скале дзіркамі для ног, якія закоўваліся ў кайданы.

Другі ярус гэтае турмы пазьней паміж сотым і трохсотым гадамі служылі катакомбамі для першапачатнай хрысьціянскай царквы ад перасьледу жыдоў.

Верхняя частка ўсё ж яшчэ значна ніжэй сучаснага ўзроўню глебы становіць сабою заходнюю частку Ліфастротана, дзе ён выходзіў у горад з Прэторыі. Там некалі перад тысячным народным морам Пілат паставіў на памосьце сваю Ахвяру ў барвовым вянку і выгукнуў: «Се, Человек!» Ён ужо знаходзіўся пад уплывам свае жонкі, якая пасьпела паслаць яму на судзілішча просьбу не караць сьмерцяй: вязень ужо цэлую ноч змушаў яе пакутваць і не пакідаў яе думак. Пілат прапанаваў абмежавацца адно бічаваньнем. Але на пляцу Ліфастротана варожы Хрысту натоўп ніяк не хацеў задаволіцца жалюгодным выглядам пакаранага Пакутніка. Юдэі голасна крычалі: «Распні Яго!

– Гэта Цар ваш! Ці ж я вашага цара распну?
– пытаўся ў натоўпу Пілат.

– Распні, распні, укрыжуй яго!
– адным немым голасам вымагаў разьюшаны натоўп. «І перамог крык іх і архірэяў» (Лука 23, 23). Пілат памыў рукі і аддаў Хрыста на ўкрыжаваньне. Тут жа быў прадыктаваны і падпісаны Пілатам прысуд і тут жа на плечы Хрыстовыя быў узложаны Крыж.

Цяпер над уваходам у тое самае месца адна з трох арак Брамы Прэторыі на вуліцы завецца «Се, Человек», бо туды былі перанесеныя два камні, на якіх стаялі Богачалавек і Пілат у тыя вызначныя хвіліны.

Адгэтуль, з Ліфорстратону і пачынаецца Крыжовы Шлях Гасподзен. З цяжкім крыжом Хрыстос сышоў з Ліфостратону, прайшоў пад аркаю і далей па пакутным шляху. На рагу першага перакрыжаваньня вуліцаў некалі стаяла пабудованая царыцай Аленай у 4-м стагодзьдзі царква Божай Маці, бо там якраз, паводле паданьня, Марыя стаяла, стомлена чакаючы пастановы Пілатавага суду. І вось яна пабачыла скрываўленага пад крыжом Сына. Мазаіка ІV стагодзьдзя паказвае дробнымі каменчыкамі сляды ейных ног. Некалі там быў Бізантыйскі храм, цяпер - армянскі каталіцкі прастол.

Поделиться:
Популярные книги

Обыкновенные ведьмы средней полосы 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы 2

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Проект ’Погружение’. Том 1

Бредвик Алекс
1. Проект ’Погружение’
Фантастика:
фэнтези
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Проект ’Погружение’. Том 1

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд