Чтение онлайн

на главную

Жанры

На сьвятой зямлі

Глыбінны Уладзімер

Шрифт:

Магільня Хрыстовая - невялікая. Там ледзь здолеюць адначасна ўціснуцца 3-4 чалавекі. Палову пячоры займае справа ад уваходу высечанае ў скале ложа Хрыстовае, даўжынёю ў два мэтры і 80 сантымэтраў, вышынёю ў 60 сантымэтраў. Яно пакрытае мармуровай плітою, якая нястолькі ўпрыгожвае, як ратуе ложа ад руплівых паломнікаў, што стараюцца адламаць частку ложа як рэліквію. Цяпер ідуць перамовы аб аднаўленьні пліты, якая ўжо часткава пацярпела ад часу і бязупынных пацалункаў мільёнаў паломнікаў праз стагодзьдзі. Аднак вымена паглядаў паміж рознымі веравызнаньнямі пакуль што не дала станоўчага адказу, адкуль прывезьці мармур - з Грэцыі ці з Італіі.

Сорак тры лампадкі, спушчаючыся з гары, асьвятляюць пячору. Вакол пячоры на сьценах словы трапара сьв. Іоанна Дамаскіна, што глыбока западаюць у сэрцы непарушнаю сілай пераконаньня.

Над самім ложам абраз Госпада,

які паўстае з мёртвых. Божая Маці пільнуе спакой зь сьцяны. Усё тут сьведчыць аб вялізарнейшай перамозе Хрыстовай. Ёй пасьвячаюцца ня менш трох штодзённых Божых Літургіяў: апоўначы - праваслаўная, папярэджаная грэцкай, ад трэцяй гадзіны ночы да шасьці раніцы - армянская служба, ад шостай раніцы да дзевятай гадзіны - каталіцкая, а таксама грэцкая ютрань у Царстве Ўваскрошаньня, у г.зв. Кафоліконе. Каталікі і іншыя веравызнаньні таксама часта служаць у іншых капліцах Храму Гасподняга.

Нядзелямі тут часта чуецца адначасна ўрачыстае сьпяваньне адразу на колькіх мовах; грэцкія, армянскія, коптскія псальмы мяшаюцца з каталіцкім арганам. Магутны хор розных песьняпсальмаў высока ў неба ўзносіць словы праслаўленьня Адзінага для ўсіх хрысьціянаў Збавіцеля. Асобна прыцягвае ўвагу сырыйскі хор, які сьпявае па-армейску - на мове Хрыста. Грэцкая мова для праваслаўнага вуха гучыць старажытняй прыгажосьцяй, дарма, што часам выдаецца чужынцу аднастайнай. Каля сьвятых месцаў ейная прыгажосьць неяк асабліва глыбока западае ў сэрца і будзіць салодкія водгукі рэлігійнага пачуцьця. І як добра тады ўсьведамляць добрадзейнасьць таго факту, што Гасподні Гроб не належыць аднаму якому-небудзь вызнаньню ці царкве. Месца Пахаваньня і на трэці дзень Уваскрослага Госпада, Сына Божага, ёсьць здабыткам усіх веруючых, незалежна ад якое-колечы рэлігіі. І сапраўды, у вачох кажнага хрысьціяніна гэтая Пячора ёсьць неацэннай крыніцай Божай Раскошы: тут спачыў ад усіх сваіх цудоўных дзеяньняў, твораных дзеля нас грэшных, дзеля нашага выратаваньня, сам Госпадзь і, спачыўшы, уваскрос трыдзённа. Менавіта сюды перш-наперш кажны паломнік прыносіць малітоўныя парывы і тут у доўгім укленчаньні над ложам Госпада гарачымі сьлязамі амываецца і ачышчаецца кажная грэшная чалавечая душа.

Сюды паломнікі нясуць і ўскладаюць на Гроб Госпада для асьвячэньня крыжыкі, іконы, лампады, сьвечы і іншыя рэлігійныя рэчы. Гэта адзінае ў сьвеце месца, дзе без сьвятара і адмысловай малітвы, адным дакрананьнем рэчы набываюць духовай раскошы і як-бы апрамяняюцца ў праменяваньні Божага цела і духу.

Сюды і прынёс Усевалад усе свае набытыя ў Сьвятым Горадзе рэлігійныя рэліквіі. Усклаўшы іх на бліскучы мармур Гробу, ён доўга ўкленчыўшы адчуваў ілбом халодны камень Боскай пліты, адчуваючы, як праз гэтае даткненьне ў яго ўлівалася, нібыта токам па правадох, таемная Божая Раскоша, напаўняла яго адчуваньнем нязвычнае сілы абнаўленьня і вялікага ачышчэньня ад штодзённае скрухі жыцьцёвай. Разам з тым ён цешыўся, што і ўскладзеныя крыжыкі і мэдальёны з абразамі сьвятых месцаў панясуць далёка з сабою тую ж ачышчальную сілу і надораць ёю ягоных сяброў, родзічаў і знаёмых, якім яшчэ не пашчасьціла, як яму, наведаць Сьвятыя Месцы. Ён употай радаваўся, што праз тыя маленькія знакі ўдзячлівай памяці ён павязе ў шырокі сьвет і распаўсюдзіць далей цудоўную сілу Хрыстовага Сьвятла і тым прычыніцца да ўзрастаньня людзкога дабрадзейства і агульнага дабра.

З гэтым радасным адчуваньнем ён на каленях, увесь час тварам да Божага Ложа, павольна і асьцярожна выбраўся з Сьвятое Пячоры. Жагнаючыся і на разьвітаньне яшчэ колькі разоў цалуючы сьвятыя абразы ў Аўтары Анёла, Усевалад выйшаў з Кувукліі. Тут яго яшчэ чакаў агляд Грэцкай саборнай Царквы Ўваскрошаньня - г.зв. КАФОЛІКОНА, якую завуць «маткаю ўсіх цэркваў». Апошняя адлучана ад галоўнае Ратонды Храма Ўваскрошаньня дзьвума лёгкімі перагародкамі і аркаю, г.зв. «Царскаю Брамаю», справа каля Аўтара - трон патрыярха, па левую - трон дл Архірэя,які ў адсутнасьць Патрыярха ўзначальвае Божую Службу. У Кафоліконе ўсюды відаць іконы, некалі падараваныя нашымі суродзічамі з Колішняе Расейскае Імпэрыі. Багата Плашчаніцаў, вышытых на нашай Бацькаўшчыне, часам з беларускім гэаметрычным арнамэнтам. Па сярэдзіне мармуровай падлогі - мармуровая урна з вытачаным яблыкам уверсе. Гэтае месца завуць асноўным цэнтрам зямлі, як бы ў пацьверджаньне царкоўнай песьні: «Спасеніе соделал еси посреде земли, Хрысте Боже». Тут некалі стаялі жанкі-міраносіцы, калі Госпада Ісуса клалі ў Гроб. Над памостам у чатыры ступені ўзвышаецца Аўтар. Іканастас мармуровы з іконаў цалкам падараваных нашымі суродзічамі. Над сярэдняю аркаю

вылучаецца амбона, зь якое чытаецца Эвангельле. У аўтары за іконастасам у шафах захоўваецца і вялікі крыж, які ўлучае часткі сапраўднага Жыватворчага Дрэва. У дзень Узьнясеньня ён выносіцца на паклон Богамольцам. Іншая частка Хрыстовага Крыжа, як ужо гаварылася, захоўваецца разам з вартаснейшымі мошчамі ў Прыёмнай Рызьнічага Сьв. Гробу.

Калі Ўсевалад Ціхановіч апынуўся зноў на майдане перад Храмам Жываноснага Гробу Госпада, яму прыгадаліся словы Хрыста, калі той уваходзіў у Ерусалім перад сваімі пакутамі: «Калі яны замоўкнуць, дык каменьні загалосяць» (Лука, 19, 40). І Ціхановіч пакідаў той Храм з непераадольным адчуваньнем, што тут сапраўды кажны камень гаворыць нашаму сэрцу пра ягоную гісторыю, кажная пясчынка нясе ў сабе доказ Хрыстовае Праўды, а кажнае беспасярэдняе сутыкненьне з імі пакідае такі непазбыўны сьлед у душы чалавека, што тых уражаньняў выстарчыць на ўсё жыцьцё.

VI.

Малітва перамогі над сьмерцю

«Чертог твой вижду, Спасе Мой, украшенный, и, одежды не имам да вниду в он. Просвети одеяніе души моея, Светодавче, и спаси мя».

З Малітвы Граду Іерусаліму

Чытач, аднак, ня меў бы поўнага абраза ўражаньняў, якое робіць на паломніка Храм Жываноснага Гробу Гасподняга ў Ерусаліме, калі б мы нічога не сказалі аб ночных богаслужбах у ім. Яны перажываюцца асобна і пра іх варта хаця-ж коратка нешта сказаць.

У суботу ўвечары а шостай паломнікі выяжджаюць з мейсцаў сваіх стаянак да Храму Жываноснага Гробу. Сэрцы стукочаць ад усхваляваньня. Прыбліжаючыся да Галгофы, чуецца грэцкае чытаньне Павячэрніцы і слых прыемна вырозьнівае сьпяваньне Канона «Хваляю Марскою». Гэта вучні Духоўнай школы магутным сугаласьсем маладога, зычнага хору вяшчаюць сьвету малітоўныя галашэньні перад Крыжом Богачалавека. Паломнікі займаюць месцы вакол Кувукліі, на Галгофе і іншых цэнтральных прыдзелах Храма. Неўзабаве іншыя вернікі пакідаюць паломнікаў адных. Урачыста зачыняюцца дзьверы, і паломнікі застаюцца сам-на-сам з вялікшымі ў сьвеце хрысьціянскімі помнікамі. Колькі гадзінаў яны могуць самі ціха маліцца, як каму на душу пакладзена. Ціха тады ўва ўсіх Божых куткох вялікае царквы, адно чуецца шапаценьне вуснаў - словы ўдзячнасьці Вялікаму Пакутніку. І кажны тады неаднокраць успомніць ўсё сваё жыцьцё і праэкзаменуе яго ў сьвятле Божае праўды. Недзе каля адзінаццатай гадзіны ўначы дзьверы Храма зноў урачыста адчыняцца. У прысутнасьці прадстаўнікоў трох веравызнаньняў тады прапушчаецца ў Храм служачы Архірэй. Прагучаць унутранныя званы перад пачаткам Богаслужбаў: праваслаўнай, каталіцкай, армянскай. Тры дыяканы абыйдуць увесь Храм з панікадзілам. Пачнецца ютрань, пасьля Божая Літургія, з крыжовым абходам Кувукліі ў часе Вялікага Ўваходу. Пасьля памінаньне запісаных імёнаў з чытаньнем асобай збаўчай («разрешительной») малітвы. Затым - Прычасьце. Дараваньне Вялікоднае дзеля таго, што Гроб Гасподні ёсьць штодзённы і Вечны Вялікадзень, Парогам да Раю, вакном у вечнасьць. Гэта ёсьць мейсца найбольш магчымага на ўсёй зямлі набліжэньня да вялікага выратаваўчага чыну Богачалавека.

Паломнікі моляцца далей, сьпяваюць сьвятыя песьні ў сваёй роднай мове. Чуюцца незнаёмыя словы сірыйскае, армянскае, грэцкае, арабскае мовы; у іхняе разнагалосьсе плаўна ўліваюцца латынскія псальмы. Для праваслаўнага вуха нашых суродзічаў наймілей гучыць медзь стараславянскае, звыклае ім, мовы. Усе разам урачыста сустракаюць нядзелю, як дзень вялікага Ўваскрошаньня. Нядзельны Трапар у вуснах нашых суродзічаў асабліва вылучаецца сілай слоўнае выразнасьці і надзвычай уразліва гучыць асаннаю ідэі перадоленьня сьмерці праз самую сьмерць. Вось прарэзьлівы жаночы голас высока ўзносіцца над іншымі:

«Христос воскресе из мертвых...

Дзесяткі і сотні розных галасоў магутна падцягваюць:

смертию смерть поправ...

І ўжо як у набат усе разам сьцьвярджаюць вялікі гуманістычны сэнс Хрыстовага чыну:

и сущим во гробех живот даровав».

Ніколі яшчэ ў жыцьці Ўсеваладу Ціхановічу не даводзілася гэтак глыбака прымаць да сэрца гэтыя простыя і разам з тым наймудрэйшыя словы, напоўненыя самым асэнсаваным і найбольш прачулым зьместам. Яны рабіліся тут гэтулькі многазначнымі і так прыпадалі да сэрца, будзячы ў ім што ёсьць найбольш добрадзейнага і закранаючы самыя патаемныя струны чалавечай існасьці.

Поделиться:
Популярные книги

Обыкновенные ведьмы средней полосы 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы 2

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Проект ’Погружение’. Том 1

Бредвик Алекс
1. Проект ’Погружение’
Фантастика:
фэнтези
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Проект ’Погружение’. Том 1

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд