Чтение онлайн

на главную

Жанры

На сьвятой зямлі

Глыбінны Уладзімер

Шрифт:

Тым часам усіх запрасілі ў Царкву памаліцца. Прайшлі дарогаю пад вінаграднымі дрэвамі, што цяжкімі гронкамі навісалі скрозь і закрывалі ад неба паломнікаў суцэльным парасонам. Дзе-нідзе гронкі пукатага вінаграду зьвісалі гэтак нізка, што краналіся галоў падарожных. Гэтак нібыта і прасіліся, каб чыясьці рука сарвала іх. Дзе-хто і спакусіўся быў тым плодам, употай ад іншых разжоўваў ціхама салодкія ягадзіцы. Мяркуем, што на гэты раз паломніцкія «Адамы і Евы» не ўпадобяцца прабацькам, якіх д'ябал здолеў спакусіць і ў грэх увесьці.

Пасьля агляду цудоўнае царквы і маленьня ў ёй, госьці былі запрошаныя ў манастырскую Трапезную. І трэба прызнаць, што на гэты раз пачостка пераўзышла ўсе чаканьні. Паломнікаў звычайна ў манастырох стараюцца пачаставаць як мага лепш. Гэтак было на Елеоне, у

Гефсіманіі, Віфаніі і іншых месцах. Манашая брація ўсюды і заўсёды рада прымаць паломнікаў і дзяліць з імі хлеб-соль. Але тут каля Дуба Мамврыйскага брація гэтак пастаралася, што пакінула незабыўны ўспамін на ўсё жыцьцё. У часе яе Ігумен манастыра чытаў тэкст на тэмы сьвятых падзеяў тых месцаў.

Запамяталася агульнае ўзвышанае рэлігійнае пачуцьцё, што ахапіла ўсіх гасьцей. Да добрага настрою прычынілася асаблівае самаробнае вінаграднае віно, якім колькі хто жадаў частаваўся кажны.

У канцы манахі нават прапанавалі ўзяць з сабою па пляшцы тога віна. І Ўсевалад пазьней шкадаваў, што не скарыстаў з тае нагоды. Гэта-ж было такое віно, ад якога не п'янее чалавек, але чым больш п'е яго, тым больш вясёлы і ўздымны настрой апаноўвае яго. Галаве было ад яго лёгка, нагам ня цяжка, а на сэрцы лагодна і гэтак добра, што хочацца здаецца ўвесь сьвет абняць і ўсім дараваць усе колішнія і заадно і прышлыя крыўды. Так, гэта сапраўды хрысьціянскае віно і, магчыма, падобным віном некалі частаваў Ісус Хрыстос сваіх вучняў у часе Тайнай Вячэры на Сіёне, казаў: «Пійте от нея всі: сія есть кров Моя, яже за вы и за многія изливаемая во оставленіе грехов».

І калі цяпер Усевалад Ціхановіч згадвае багацьце трапезы каля Дубу Мамврыйскага і параўноўвае з абставінамі ў бяднейшым манастыры Прэпадобнага Георгія Хозэвіта па дарозе з Іерыхону ў Ерусалім, ягонае сэрца міжвольна сьціскаецца жалем. Там бедныя манахі ў закінутым высока і далёка ў пустынныя горы былі адно ў стане вітаць паломнікаў гучным звонам. Іхныя старыя лядаштыя рукі ўсё ж неяк здолелі з высокай надгорнай званіцы агаласіць прастору рэхам рознагалосых званоў.

Той тады звон горнае царквы Хозэвіта напоўніў сэрцы паломнікаў глыбокай удзячнасьцяй і спагадай да гасьцінных, закінутых у іншы сьвет дзеля іншага праведнага жыцьця, манахаў-пустыньнікаў.

Яны спатыкалі гасьцей тэю сольлю-хлебам, які яны адно і мелі. Іхны звон прагучаў у сэрцы вяшчуном-благавестам, за які ўсе, і Ўсевалад Ціхановіч асобна, былі ўдзячныя. Праўда, ня шмат цяпер знайшлося аматараў сяліцца там. Цяпер там і дзесятка манахаў не набярэцца. Адно колькі іх адважылася пасяліцца над горным патокам Харафа, які ўзімку з шумам і грымотным стукам нясе свае імклівыя воды ўздоўж глыбака пракапанага яру. Туды яшчэ ў біблейскія часы прышоў быў смуткаваць і маліцца нясуцешны Іаакім з роду Давідавага, якому за бязьдзетнасьць сьвятары не дазволілі прыняць ахвяру ў Храме. Яго тут наведаў Анёл Гасподзен і абяцаў яму нараджэньне Благаславёнай дачкі. Праведнік Іаакім вярнуўся да жонкі і хутка займеў дачку Марыю. А сьв. Анна пазьней малілася з колькімі набожнымі жонамі ў Кутылійскай Цясьніне і жыла там пустыньніцай. У пятым стагодзьдзі там знайшоў быў сабе прыстанішча пасьля пакланеньня Ерусалімскім сьвятыням сучасьнік Саввы Асьвячонага, прэпадобны Іаан з Эгіпту. За ім і была створаная тут Хозевіцкая Лаўра, а самога Іаанна празвалі Хазевітам. У старыя гады адзін ён быў за япіскапа кесарыі Палестынскай, але аддаў перавагу сваёй Лаўры, дзе і памёр у Госпадзе.

Лаўра тая асабліва павялачылася за часоў Георгія Хозевіта, у VІ-VІІ і VІІІ стагодзьдзях. Ягоная грабніца да сяньня паказваецца і манастыр носіць ягонае імя. Ён колькі разоў разбураўся дзікімі плямёнамі. Грэцкая Патрыярхія ў 1880 г. канчальна аднавіла яго ў выглядзе падобным на манастыр на Соракадзённай гары. Манастырскія кельлі і Храм, высячаныя цалкам у скале на вышыні ў 25 мэтраў над ручвом страшнага ўзімку і безводнага ўлетку патока.

Ад старажытнай Лаўры засталіся мастацкія фрэскі з абразамі жыція прав. Іаакіма, магільня прэп. Георгія, мазаіка ІV-VІ стагодзьдзяў. Над дахам сучаснае царквы, побач блакітнага купала і стройнай вежы каланчы, на горным схоне - пячора сьв. прарока Ільлі. Тут ён жыў, калі Ізраільскі цар Ахава загадаў яму пакінуць Самарыю і «схавацца

каля патоку Хорафа, што насупраць Іардана». Тут сьв. Ільлю карміў воран. У пячоры стаіць вялікі абраз прарока Ільлі, які прымае ежу ад ворана. Цікава, што і да гэтага часу плойма воранаў заўсёды кружыцца над тым узвышшам.

Месца манастыра прэп. Георгія Хозевіта надзвычайна цікавае і асаблівае. Трэба доўга ісьці да яго горнаю камяністаю сьцежкаю, да перакінутага праз глыбокую цясніну каменнага маста. Унізе пакінуты млын зарос дзікаю травою і кустамі. Шуміць паціху бягучая вада па каналу аж у Ерусалім. Даехаць сюды можна адно на осьліку або пеша. Сьцяжынка ўвесь час бяжыць побач крутога яру, і трэба быць асьцярожным, каб не зваліцца ў бездань.

Уздоўж усхонных скалаў і да сяньня яшчэ жывуць дзе-нідзе пустэльнікі ў пячорах. Відаць пратаптаныя сьцежачкі ўздоўж адхонных кручаў. Надворны бок пячоры звычайна зачынены драўлянымі дзьверцамі пад крыжом. Зь іх спушчаюцца ўніз вяровачныя лесьвіцы, часта адзіны спосаб дастацца ў хаціну такога пустыньніка.

Прыходзіцца дзівіцца, чым яны жывуць, калі нідзе ніякіх адзнакаў абробленае зямлі ці якіх гародчыкаў. Відаць, патрэбы свае зводзяць да мінімуму. Але гэткім спосабам самаізаляваньня ад грэшнага сьвету, яны ратуюцца ад сусьветнага наступу сучаснае Садомы і Гаморы. Кажнаму сваё. Нам, людзям сьвецкага жыцьця, бачыцца іншая дарога служэньня Госпаду Богу. Мы стараемся праводзіць Божыя законы ў самім жыцьці. Але няма патрэбы адмаўляць і права пустыньніка собскімі дарогамі ісьці да Бога.

Дарэчы, знайшоў у манастыры Хозевіта прытулак сваёй Богалюбнай душы і адзін чалавек, казак з Дону. Каб хоць нешта здабыць на пракармленьне, ён расчыняе перад паломнікамі сундучок з чэрапам чалавека і прапаноўвае цалаваць яго, як аднаго з сьвятых падзьвіжнікаў Грузіі. Ад пацалункаў той чэрап ужо аж блішчыць. Вернікі ў чарзе падыходзяць пакланіцца тому сьвятому, цалуюць і кладуць даляры на скрынку. Казак кажнага запэўнівае, што адна думка аб тым падзьвіжніку наводзіць на спакой і пасяляе ў душы сьветлыя надзеі.

«Кажны чалавек зарабляе свой хлеб адно яму даступнымі сродкамі», - думаў пра тога казака Ўсевалад і паклаў яму свайго даляра на куфэрак. «Няхай яму Бог даруе ягонае вынаходзтва. Жыць жа яму неяк трэба і на тэй гары, куды яго закінуў лёс у ролі інака і дзе ён цешыцца той нямой цішынёй, у якой адно найлепш і слухаць голас Усявышняга і ратавацца ад наступу сатаны. І Бог яму, я пэўны, даруе тыя нявольныя грахі, ад якіх людзям зла ня робіцца, а беднаму інаку падмога вялікая. А часам можа і на дабро пойдзе, калі чалавек вераю лечыць злыдні, што пераследуюць яго?»

Немагчыма пералічыць усе манастыры ўсіх веравызнаньняў на Сьвятой Зямлі. Іх значна больш, чымся паломнікам даводзіцца за два тыдні наведаць. У кажным зь іх па-свойму, на сваёй мове і паводле сваіх традыцыяў, праслаўляюць Бога і прапаведуюць хрысьціянскі шлях жыцьця. Гэта заўсёды радуе і натхняе паломнікаў і ўсіх, каму дарагія Вялікія Хрыстовыя запаветы. Адно ў наш час наводзіць на сумныя развагі: немагчымасьць папаўненьня манахаў у праваслаўных манастырох вядзе да ўсе большага і большага скарачэньня іх ліку. Старыя манахі паступова паміраюць, - дарма, што іх век звычайна даўжэйшы, чымся людзей сьвецкага жыцьця. А на зьмену ім прыходзіць вельмі і вельмі мала. Вялікая крыніца іхняга заўсёдняга папаўненьня з праваслаўнага славянства цяпер бадай-што зусім запынілася ў выніку захопу ўлады ваяўнічымі бязбожнікамі. А маленькая Грэцыя, адзіная цяпер у вольным сьвеце праваслаўная эўрапэйская дзяржава, ня ў стане запоўніць усе вакансіі ў праваслаўных манастырох Палестыны. Таму праваслаўныя манастыры арабскае Палестыны запоўненыя далёка не на поўную магчымасьць. Часам там, дзе магла б быць сотня ці больш манахаў, жыве адно які дзесятак, а часьцей і таго менш. А ў Ізраільскай частцы Палестыны і таго горш. Ізраільскі ўрад не дазваляе наагул прыяжджаць манахам з-за мяжы і асяляцца ў манастырох. Разьлік просты: з часам старыя манахі адыйдуць у лепшы сьвет, а манастыры з-за адсутнасьці жыхароў адыйдуць да дзяржаўнае маёмасьці. Цяжка манастыром і з сродкамі: адзіная крыніца папаўненьня касы - ахвяры паломнікаў. Дабрабыт і лёс манастыроў тых у значнай ступені залежыць ад добрага сэрца кажнага хрысьціяніна ў сьвеце і ўсіх нас.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2