Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Увага праваслаўнай Царквы да нацыі праяўляецца і ў тым, што яна не цэнтралізаваная — кожная дзяржава можа мець сваю незалежную метраполію, сваю аўтакефальную Царкву. У наш час маецца 15 кананічных аўтакефальных Цэркваў у розных краінах свету. Усяго існуе 15 аўтакефальных праваслаўных Цэркваў: Канстанцінопальская, Алесандрыйская (Егіпет), Антыахійская (Сірыя, Ліван), Іерусалімская (Палесціна), Руская, Грузінская, Сербская, Румынская, Балгарская, Кіпрская, Эладская, Албанская, Чэхаславацкая, Польская, Амерыканская. Усе гэтыя аўтакефальныя Цэрквы маюць кананічнае зацвярджэнне — прызнаны ўсімі Памеснымі праваслаўнымі Цэрквамі і зацверджаны Канстантынопалем. Аднак ёсць аўтакефальныя

Цэрквы, якія не маюць кананічнага падцвярджэння сваёй аўтакефаліі — гэта: Беларуская аўтакефальная праваслаўная Царква (БАПЦ), Украінская праваслаўная замежная Царква, Украінская аўтакефальная праваслаўная Царква Кіеўскага патрыярхату, Македонская, Эстонская, Расійская замежная, Японская.

Важнай праблемай Царквы з’яўляецца пытанне аб мове набажэнстваў. Мова — галоўны атрыбут нацыі і таму пытанне аб мове ў Царкве вельмі важнае. Яно набыло ў апошні час вялікую актуальнасць, як у сувязі з нацыянальным адраджэннем у многіх постсавецкіх рэспубліках, ды і іншых краін свету, так і ў сувязі з узростам цікаўнасці да хрысціянства і іншых рэлігій свету.

Існуюць два галоўныя накірункі развіцця моў чалавецтва. Адзін з іх, найбольш распаўсюджаны, складаецца ў развіцці народных моў, якія атрымалі з часам назву — нацыянальных. Як правіла, існуе ўзаемная адпаведнасць паміж нацыяй і мовай, на якой размаўляюць суб’екты гэтай нацыі. Гісторыя нацыянальных моў мае такі ж працяглы час, як і гісторыя чалавецтва.

Рэлігія стала крыніцай фармавання асаблівай формы зносін чалавека з Богам, крыніцай утварэння культавых моў. Функцыі культавых, ці прафетычных моў нясе зусім не вялікая колькасць моў. Галоўныя з іх: ведыйская, санскрыт, старажытнаяўрэйская, арамейская, латынь, грэцкая, авестыйская, палі і царкоўнаславянская мовы. Гэтыя мовы спецыяльна ствараліся як сродак зносін чалавека з Богам. На думку некаторых вучоных культавыя мовы ствараліся не чалавекам, а былі прадыктаваныя яму Богам.

У пытанні паходжання царкоўнаславянскай мовы — мовы праваслаўнай Царквы — шэраг багасловаў таксама схіляюцца да думак аб трансцэндэнтнасці яе паходжання. Архімандрыт Сафроній пісаў: «Слова Литургии и вообще молитв не суть только человеческие, но и данные Свыше. Церковный язык относится к сфере Божественного бытия; он должен выражать Откровение Духа и им порождённые умные видения».

Прафетычнымі мовамі могуць стаць і мовы, якія сфарамаваліся як нацыянальныя. Прынамсі так здарылася з мовамі: вэньян, старажытнагрэцкай, лацінскай і арабскай.

Разгледжаныя дзве групы моў — культавыя і нацыянальныя — знаходзяцца звычайна ў непарыўнай сувязі. Аднак гэтая сувязь бывае часам далёка не адназначнай. Вядомы факт, што часта прыхаджане не разумеюць мовы богаслужэння. Да такой з’явы існуюць дваістыя адносіны.

Згодна аднаго з падыходаў лічыцца, што трэба мяняць культавую мову на зразумелую народу мову, падцвярджаючы гэтую выснову словамі апостала Паўлы: «Дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце гаварыць і мовамі».

Прыхільнікі артадаксальнага падыходу лічаць, што культавая мова павінна заставацца нязменнай і маюць свае аргументы на карысць традыцыйнай мовы богаслужэння. Галоўны аргумент — гэта святасць мовы, гэта здольнасць мовы ўвесці часовую і смертную чалавечую істоту ў свет Вышэйшага плану, Боскасці.

Некаторыя рэлігійныя канфесіі маюць абыякавыя адносіны да мовы богаслужэння. Гэта ўласціва найперш амаль усім пратэстанцкім цэрквам. Назіраецца такая заканамернасць: чым старыжытней канфесія, чым яна больш нясе рыс артадаксальнасці, тым у большай ступені яна захоўвае нязменнай мову свайго богаслужэння. У каталіцкім касцёле зусім нядаўна (пасля Другога Ватыканскага сабора 1962–1965 гадоў) замест

традыцыйнай лаціны было дазволена ўжыванне нацыянальных моў.

Праваслаўная царква не выпадкова па грэчаску завецца «артадаксальнай». Яна кансерватыўней за касцёл у значна большай ступені і славянскі праваслаўны свет да нашага часу стала карыстацца царкоўнаславянскай мовай. Дыскусіі аб магчымасці пераходу на беларускую мову ў праваслаўных набажэнствах вядуцца даўно і адказ на яе не адназначны.

Пытанне аб прымірэнні розных поглядаў да праблемы культава — нацыянальнага суіснавання вельмі актуальнае. Мае рацыю К. Б. Мечкоўская, якая падкрэслівае: «практика, которая использует вероисповедание как рычаг в национально-языковой или иной политике, так же порочна, как и практика, для которой национально-языковые проблемы — только аргументы в языковой пропаганде».

Апошняе стагоддзе адзначана знакам секулярызацыі Царквы і згаданае вышэй паслабленне каталіцызму адносна моўнай традыцыі тлумачыцца менавіта імкненнем да самазахавання і спрадвечнай палітыкі экспансіі. Вось тут і ўзнікае пытанне аб далейшым развіцці хрысціянства, аб мове богаслужэння ў будучым.

У ракурсе апошняга пытання трэба адзначыць і яшчэ адну моўную катэгорыю, якая адрозніваецца ад згаданых двух — культавай і нацыянальнай — і, звычайна, не вылучаецца ў асобную. Гэта — мовы вузка-прафесійнага кшталту. Да іх, напрыклад, належыць мова формул — мова матэматыкі; ёсць мовы праграмавання — сродак зносін чалавека з электронна-вылічальнымі машынамі (кампутарамі).

Сярод гэтага, трэцяга класа моў існуе таксама дзве розныя групы моў. Першая — уяўляе сабой пэўны код і звычайна зводзіцца да звычайных моў. Напрыклад — мова глуханямых, мова матэматыкі і іншыя. Другая група — мовы як сродак зносін чалавека не з чалавекам, з іншымі аб’ектамі-існасцямі, што могуць быць зразумелымі толькі гэтаму аб’екту і для яго ствараюцца. Сюды трэба аднесці ў першую чаргу ўсё інфармацыйна-тэхнічнае поле сучасных кампутарных тэхналогій.

Вузка спецыялізаваны характар зносін паміж чалавекам і кампутарам за апошні час пачаў значна змянцца ў бок спрашчэння. Традыцыйныя мовы праграмавання магчыма ўжо ў недалёкім будучым зменяцца на звычайныя, нацыянальныя мовы (ЭВМ пятага пакалення). Адзначым таксама, што працэс спрашчэння моўных зносін ахоплівае і іншыя галіны чалавечай дзейнасці.

Вяртаючыся да нашай тэмы, можна задацца пытаннем, ці не мае аналагічнай тэндэнцыі і развіццё моў набажэнства? Калі зыходзіць з прыведзеных вышэй працэсаў (у галіне кампутарных тэхналогій, напрыклад), то напрашваецца думка аб аб змене характару моўнага асяроддзя богаслужэнняў — магчыма і ў гэтай вобласці надыйдзе час нацыянальных моў, што і здарылася з каталіцкай канфесіяй.

На нашую думку, аднак, нельга адназначна мяняць цяперашнюю мову, у прыватнасці, царкоўнаславянскую праваслаўнага богаслужэння на больш зразумелыя мовы. І гэта аргументавана даказана ў пісаннях Святых Айцоў і багасловаў, пра што казалася вышэй.

Рашэнне гэтага пытання нам бачыцца ў наступным.

1. Апошняе дзесяцігоддзе прайшло пад знакам масавага прытока людзей у храмы, значнага павялічэння колькасці вернікаў. Гэты працэс выявіў наступную акалічнасць: большасць грамадзян вельмі недасведчаная ў пытаннях рэлігіі і царкоўнага жыцця. Гэты прабел можна ліквідаваць шляхам змены сістэмы адукацыі. Адна з мер — увядзенне Закона Божага як прадмета ў агульнаадукацыйных школах. У тых месцах, дзе жыве большасць праваслаўнага насельніцтва, можна ўвесці элементы (факультатыў) царкоўнаславянскай мовы. Дарэчы, усё гэта ўлічвалася ў дарэвалюцыйных школьных праграмах і цяпер трэба толькі вярнуць былую традыцыю з улікам патрабаванняў часу.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9