Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Шрифт:

Ад навуковага рэдактара

(Сучасны свет і беларуская ідэя)

Сярод найважнейшых праблем, перад якімі ў глыбокім роздуме спыняецца сучаснае чалавецтва, можа па праву быць названай праблема нацыянальнасці, ці, як у нас гавораць, нацыянальнай ідэі. Гэтая праблема даўно ўжо востра клапоціць свядомасць кожнага шчырага беларуса, якому яшчэ ў купалаўскія часы чалавекам звацца хацелася і для якога яна аказваецца цесна звязанай з такімі востра перажыванымі сёння жыццедайнымі пытаннямі, як становішча беларускай нацыянальнай культуры і асабліва лёс дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Але і ў агульначалавечым маштабе праблема нацыянальнай ідэі набывае сапраўды небывалую і нечуваную дагэтуль актуальнасць. Ва ўмовах апошніх распадаючыхся шматнацыянальных імперый, што трымаліся на традыцыйных каранях, заглыбленых ледзьве не ў феадальную мінуласць, як адносна нядаўняя Аўстра-Венгрыя і зусім яшчэ ўчорашні сацыяльна-гістарычны тандэм Расійская імперыя-Савецкі Саюз, і ў абставінах узнікаючых новых фінансава-алігархічных

імперый на аснове так званага глабалізму адны нацыі застаюцца найбольш устойлівымі і жыццездольнымі сацыяльнымі ўтварэннямі, якія маюць больш-менш цвёрдую перспектыву выстаяць перад пагрозай сапраўды ўжо глабальнага крызісу, ахапіўшага сёння нашу планету. Аб гэтым яскрава сведчаць канкрэтныя гістарычныя падзеі і факты канца ХХ — пачатку ХХІ ст., такія, як востраканфліктныя праявы нацыянальна-вызваленчых рухаў, суправаджаныя трагічнымі наступствамі ў выглядзе экстрэмісцкіх палітычных крайнасцей і нават тэрарызму. Пра тое ж гавораць і навукова-тэарэтычныя абагульненні, замацаваныя артыкуламі, кнігамі і такімі важнымі тэкстамі і дакументамі, як, напрыклад, нядаўняя дэкларацыя ЮНЭСКА аб неабходнасці ўзаемапаважальнага дыялогу паміж нацыянальнымі культурамі як асновы ўсёй сістэмы міжнародных адносін. Адной з такіх навукова-тэарэтычных распрацовак праблемы нацыі з’яўляецца і прапаноўваемая беларускаму чытачу кніга Анатоля Астапенкі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце».

Тут няма патрэбы даваць падрабязны пераказ і тым болей аналіз азначанай цікавай і вельмі змястоўнай кнігі, як не трэба спецыяльна характарызаваць і яе аўтара, добра вядомага беларускага вучонага і грамадска-палітычнага дзеяча. Агульны лагічны касцяк і кампазіцыйная архітэктоніка кнігі становяцца выразна бачнымі ўжо пры самым першым поглядзе на назвы яе глаў і параграфаў, не кажучы ўжо аб непасрэдным знаёмстве з самім яе тэкстам у працэсе чытання. Гэта ў поўным сэнсе слова манаграфія, даючая нам дэталёвае і ў той жа час дастаткова глыбокае ўяўленне аб тым, здавалася б, так добра вядомым нам і адначасова нечакана шырокім і шматбаковым сацыяльным феномене, што звычайна акрасляецца словам «нацыя». Не патрэбны ж і падрабязны крытычны разбор і ацэнка кнігі, што будзе зроблена, спадзяемся, добразычлівымі і аб’ектыўнымі рэцэнзентамі, што напэўна ж зробяць і нейкія, можа быць, крытычныя заўвагі. Тут нам хочацца засяродзіць увагу чытача толькі на двух, але асноўных і найважнейшых аспектах праблемы, узнятай аўтарам прадстаўляемай манаграфіі, менавіта таму так актуальнай сёння.

Гэта, па-першае, цяперашні стан беларускай нацыянальнай культуры, якая знаходзіцца зараз на стадыі адраджэння і адначасова востра перажывае крызісны перыяд у сваім гістарычным развіцці. Што ў нашай культуры была ўвогуле вельмі нялёгкая гісторыя і што яна амаль на ўсім пройдзеным ёю жыццёвым шляху знаходзілася ў перманентным крызісным стане, падвяргаючыся няшчаднаму ўціску і з Захаду і з Усходу, — агульнавядома. Галоўнай прычынай такога стану была шматвяковая адсутнасць уласнай дзяржаўнасці, якая заканамерна вяла да адсутнасці суверэнітэту і незалежнасці і гэта таксама сёння добра вядома. Апошнія, здавалася б, чыста юрыдычныя, фармальныя вынікі таго, што беларусы не мелі ўласнай дзяржавы, з’яўлялася ў той жа час прычынай глыбокага заняпаду самой беларускай нацыянальнай культуры як глыбіннага зместу і сутнасці дзяржавы ўвогуле. Тут сапраўды было нейкае двухбаковае, як сказалі б філосафы, ўзаемадзеянне зместу і формы, прычым узаемадзеянне не творчае, а разбуральнае. У стане нармальнага, сацыяльна здаровага існавання народу яго незалежная дзяржаўнасць, яго суверэнітэт, як правіла, прыводзяць і да росквіту нацыянальнай культуры. Як і квітнеючая нацыянальная культура абавязкова патрабуе поўнай незалежнай дзяржаўнасці і суверэнітэту. У нас жа і раней і сёння ўсё было зусім наадварот. Больш таго, сучасная палітычная лінія кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь свядома вядзе да крайняга абвастрэння той крызіснай сітуацыі, імкнучыся поўнасцю знішчыць беларускую нацыянальную культуру. Сцвярджаецца, быццам яно ў той жа час адстойвае суверэнітэт Беларусі, але на самой справе суверэнітэт ў гэткай сітуацыі ператвараецца ў цалкам пустую юрыдычную фармальнасць. Аб тым гаворыць, напрыклад, зробленае прэзідэнтам Расіі Пуціным куды больш прамое і цынічнае, скажам так, параўнанне беларускай эканомікі з катлетамі, а суверэнітэт разам з беларускай нацыянальнай культурай і нацыянальнай самасвядомасцю беларускага народу — з мухамі. Але і эканоміка таксама ўяўляе сабою нацыянальную культуру і менавіта культуру матэрыяльную, цесна звязаную з духоўнай культурай. Нацыянальная культура ўключае ў сябе не толькі каштоўнасці чыста духоўнага жыцця народу, але і каштоўнасці яго пачуццёва-матэрыяльнага бытавання. І тым болей далейшае развіццё яе магчыма толькі ў абставінах заховы незалежнасці і суверэнітэту як і наадварот суверэнітэт можа існаваць толькі на базе развітай нацыянальнай культуры. Усё гэта якраз і абыймаецца ў рэальнасці глыбокім і ёмкім па зместу словазлучэннем «нацыянальная ідэя». І разуменню ўсяго гэтага безумоўна садзейнічае змест прапаноўваемай увазе неабыякавага чытача манаграфіі Анатоля Астапенкі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце».

Азначаная манаграфія мае і другі вышэйпамянёны важны аспект, пра што сказана ўжо ў яе загалоўку. І тут таксама выразна выступае на першы план не толькі традыцыйнаагульная праблема існавання нацыянальнай культуры ў шматнацыянальным

свеце, але і востра актуальны канкрэтнасучасны стан такога існавання. Маюцца на ўвазе дзве такія звязаныя паміж сабою сучасныя з’явы як глабалізм і постмадэрнізм, якія таксама штурхаюць беларускую нацыю, яе культуру і суверэнітэт зноў такі ў абдымкі нядобрага крызіснага стану. Так званая глабалізацыя ўжо па сэнсу свайго азначэння як з’ява глабальная, г. зн, звышнацыянальная, выступае сёння адкрыта варожай сілай як нацыянальнай культуры народу, так і яго дзяржаўнаму суверэнітэту, ламаючы пад бездухоўна-матэрыяльнай, фінансава-алігархічнай калясніцай Джагернаута любыя праявы нацыянальнай сваеасаблівасці народу, уключаючы і яго духоўную культуру і яго дзяржаўны суверэнітэт. У чым глабалізацыі адкрыта, як надзейны саюзнік, дапамагае так званы постмадэрнізм, раз’ядаючы, быццам ракавая пухліна, духоўную культуру народу. Усё гэта, хоць і не абмяркоўваецца непасрэдна ў тэксце, але таксама становіцца больш зразумелым, калі чытаеш манаграфію Анатоля Астапенкі.

Кніга А. У. Астапенкі дае нам, такім чынам, не толькі тэарэтычнае абагульненне такой складанай сацыяльнай з’явы як нацыя у яе станаўленні як выніку пэўных абставін гістарычнага развіцця, але падводзіць і да ўсведамлення вельмі практычных аспектаў менавіта сучаснага стану праблемы, аспектаў, што даюць магчымасць правільна прадбачыць і пэўныя перспектывы далейшага яе існавання. За ўсё гэта і будзе, спадзяемся, удзячлівы аўтару зацікаўлены беларускі чытач.

М. І. Крукоўскі, прафесар, доктар філасофскіх навук

Ад аўтара

Брацца за даследванне сутнасці нацыянальнай ідэі, яе складаючых нацыі і нацыяналізму вельмі няўдзячная задача. Яшчэ моцна жыве ў нашых посткамуністычных краінах стэрэатып насцярожанасці і нават адмоўнага стаўлення да кожнага з гэтых паняццяў.

І ўсё ж разуменне паблемы і падтрымка шэрагу вядомых людзей у Беларсі натхніла і дала моц аўтару пры напісанні гэтай кнігі. Сярод тых хто спрычыніўся да напісання прапануемай манаграфіі я б хацеў найперш адзначыць доктар філасофскіх навук, прафесара Крукоўскага Міколу Ігнатавіча, які выканаў складаную і адказную працу навуковага рэдактара кнігі. Яго бліскучая эрудыцыя і імкненне да новага часта ўражвала мяне. М.І.Крукоўскі, бадай першы ў Беларусі, хто засвоіў і выкарыстаў сістэмны аналіз у філасофіі. Гэтыя ідэі, а таксама шэраг іншых знайшлі развіццё ў манаграфіі.

Шчырую ўдзячнасць хочу выказаць рэцэнзенту манаграфіі доктару філасофскіх навук, прафесару Конану Уладзіміру Міхайлавічу. Яго каштоўныя заўвагі, што тычыліся самых розных раздзелаў манаграфіі, дапамаглі пазбегнуць памылковых меркаванняў. А азначэнне нацыянальнай ідэі дадзенае У. М. Конанам з’яўляецца на маю думку класічным і менавіта яно ўзята за аснову ў дадзенай манаграфіі.

Вялікую дапамогу ў агульнай пабудове і кампаноўцы матэрыялу кнігі, а таксама пры напісанні раздзела ІІ, што тычыцца тыпалогіі нацыяналізмаў, далі рэкамендацыі другога рэцэнзента, загадчыка кафедры паліталогіі, доктара палітычных навук, прафесара Сяргея Васільевіча Рэшэтнікава.

Я вельмі ўдзячны члену-карэспандэнту АН РБ, доктару філасофскіх навук, прафесару Яўменаву Леаніду Фёдаравічу за шэраг каштоўных парад пры працы над раздзеламі «Нацыяналізм і фашызм», «Правы чалавека і правы нацыі»

Выказваю таксама ўдзячнасць:

— Новікавай Святлане, дырэктару Інтытута матэматыкі і кібернэтыкі, якая паказала мне ўсю чароўнасць іерарахічнай тэорыі многаўзроўневых сістэм;

— Бураўкіну Аляксею, загадчыку кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры за падтрымку і карысныя парады;

— Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў на чале з Адамам Мальдзісам за цікаўнасць да маёй дзейнаці і за прадстаўленне магчымасці выступіць па тэме манаграфіі на кангрэсе МАБ.

— Нацыянальнаму навукова-асветнаму цэнтру імя Ф. Скарыны і яго дырэктару Любові Уладыкоўскай-Канаплянік за ўвагу да маіх прац.

Выказваю таксама шчырую падзяку выдаўцу Дзеравянка Міхаілу Андрэевічу за спонсарскую дапамогу.

Уводзіны

Чалавецтва ўступіла ў ХХІ стагоддзе і ў 3-е тысячагоддзе ад Нараджэння Хрыстовага. Чаму ж навучыліся людзі за гэты не малы тэрмін свайго суіснавання? Ці спраўдзіліся нарэшце іх спрадвечныя мары і імкненні? Ці ўсталяваліся нарэшце на Зямлі хрысціянскія каштоўнасці, маральныя прынцыпы, мірнае суіснаванне народаў? Як мы бачым, адказ на гэтыя пытанні будзе адмоўным. Па-ранейшаму паўсюль ідуць войны, людзі забіваюць адзін другога як і тры тысячы гадоў назад.

Аднак ёсць новая рыса ва ўсіх сучасных канфліктах, спрэчках і войнах. Гэтай рысай, якая не вызначала ход гісторыі яшчэ 200 год назад, з’яўляецца характар сучасных канфліктаў. У першую чаргу ён носіць адценне нацыянальнае. Большасць войн выклікана менавіта этнічнымі канфліктамі, ці імкненнем пэўнай нацыі да сваёй незалежнасці. Рэлігійныя спрэчкі адыходзяць на другі план і часцей за ўсё не з’яўляюцца дамінуючымі зараз, хаця і маюць месца таксама. Працэс абвяшчэння і ўмацавання незалежнасці ў рэспубліках былога СССР, Югаславіі і які пачаўся ў апошнім дзесяцігодді ХХ стагоддзя, не скончыўся і працягваецца ў наш час. Нацыянальная самасвядомасць і нацыянальная самаідэнтыфікацыя набываюць усё больш рашаючае значэнне ў чалавечых узаемаадносінах. Увесь комплекс дзеянняў, ідэй, праектаў на будучыню, якія звязаны з пэўнай нацыяй, прынята называць нацыянальнай ідэяй (НІ).

Комментарии:
Популярные книги

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2