Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Мадэрнісцкую тэорыю развівалі таксама Ганс Кон, Руперт Эмерсон, Лі Грынфельд і іншыя. Ва ўсіх гэтых даследваннях адзначым важную акалічнасць: усе яны побач з праблемай нацый аддаюць вялікую ўвагу нацыяналізму, які знаходзіцца ў непасрэднай сувязі з нацыяй, а на думку некаторых даследчыкаў нават стварае нацыю (Гелнер).

Прыхільнікі «вечнай», прымардыяльнай канцэпцыі нацый адстойваюць тэорыю паходжання нацый як натуральную сацыяльную сувязь людзей і не звязваюць непасрэдна нацыю з нацыяналізмам. Прымардыяльная пазіцыя істотная ў адносінах да суб’екта: з’яўляецца ён соцыябіялагічным, ці толькі сацыяльным. Адзін з творцаў гэта тэорыі П’ер Ван дэр Берг6 абірае сацыябіялагічную канцэпцыю і лічыць этнічнасць пашырэннем радства. Этнічныя групы ўзнікаюць

як вынік пашырэння прынцыпаў генетычна абіральнай сямейнасці. Пашыраныя сем’і праз стан прамежкавых суперсямей перарастаюць у этнічны супольнасці.

Вырашэнне прымардыяльна-мадэрністскай дыхатаміі задача не простая, бо абодва падыходы маюць сваю моцную аргументацыю і кожны з іх мае рацыю ў пэўных гістарычных прыкладах. Арыгінальны падыход прапанаваў Энтані Сміт7. Яго цэнтральная думка ў тым, што карані этнічнасці былі прадастаўлены ўжо ў «прад-сучасны» час і грунтуюцца на міфах, помніках, сімвалах і на памерах этніі (ethnie), якія адрозніваюць іх ад іншых сацыяльных груп. Выключна з таго факта, што этнія існуе ўжо ў прадсучасны час, аналіз Э. Сміта выяўляе ўздзеянне гэтага факта на фізіягноміку сучасных нацый і фармуе нацыяналізм, па якому нацыі з’яўляюцца сучаснымі, але іх этнічныя карані з’яўляюцца прад-сучаснымі. Гэтыя аргументы абмяжоўваюць спробы сучасных палітычных эліт спрасціць працэсы нацыянальнага фармавання.

Даследуючы працэс утварэння нацый былой Югаславіі, В. Ракіц прыходзіць да высновы, што і прымардыяльны і мадэрнісцкі падыходы не выключаюць адзін аднаго, а правільнасць іх выбару задача будучай універсальнай тэорыі.

На нашую думку, разгледжаная дыхатамія не складае істотна процілеглых пунктаў гледжання на адну і тую ж праблему. Абедзве канцыпцыі — і прымардыяльная і мадэрнісцкая — маюць права на існаваннне. Яны тычацца проста адначаснага праяўлення розных з’яў, ці розных часоў праяўлення адной з’явы, і узаемна адна адну дапаўняюць. Аднак, што тычыцца канкрэтнага сучаснага азначэння нацыі, то яму больш уласцівыя і сучасныя падыходы да ўтварэння нацый, а гэта значыць мадэрнісцкая канцэпцыя нацыі.

1.2.5. Этнасы і нацыі праз прызму эвалюцыі

Глыбока і шматбакова даследваў праблему этнасу гісторык, географ і этнограф Леў Гумілёў. Дзеля таго каб каб пазбегнуць неадназначнасцей у трактоўцы тэрмінаў, Л. Гумілёў з самага пачатку фармулюе свой падыход. «Народ, народнасць, нацыя, племя, радавы саюз — усе гэтыя паняцці абазначаюцца ў этналогіі тэрмінам этнас. Умовіцца аб значэнні любога тэрміна лёгка, але гэта мала што дае, хіба толькі зыходную пазіцыю для даследвання».

На нашую думку нельга пагадзіцца з такім падыходам у пытаннях эвалюцыі чалавецтва, бо азначэнне раглядваемых тэрмінаў істотна не толькі для зыходнай пазіцыі, як гэта лічыць Леў Гумилёў, а і канцавых вынікаў. Зводзіць усе пытанні — род, племя, народ, этнас, нацыя да аднаго — этнасу, як гэта робіць Л. Гумілёў, было б мэтазгодным пры разглядзе мінулых гістарычных падзей, але не прымальныя пры прагназаванні будучыні ў палітычнай філасофіі.

У адрозненне ад Л. Гумілёва сучасны нямецкі філосаф Курт Хюбнер прытрымліваецца зусім іншай пазіцыі ў разглядваемай намі праблеме. Усе катэгорыі людскіх супольнасцей К. Хюбнер зводзіць да адной — нацыі. Нацыю ён, фактычна, атаясамлівае з паняццямі народ і этнас, і экстрапалюе іх існаванне на ўсю гісторыю чалавецтва. Гэтая пазіцыя з нашага пункту гледжання таксама не рацыянальная, аднабаковая. Яна не дае магчымасці прасачыць пакрокава за эвалюцыйным ланцужком: род -> племя -> этнас -> нацыя, які мы разглядалі ў п. 1.1–1.2.

Падсумуем цяпер асноўныя нашыя вынікі, высветлім адметнасці кожнага з тэрмінаў і суаднясем іх з гістарычным працэсам.

Вернемся найперш да паняцця «народ». Гэтае паняцце выкарыстоўваецца для абазначэння пэўных чалавечых калектываў ад дагістарычных часоў і да нашага часу мае самы шырокі сэнс. Гэта і звычайная, любая група людзей, гэта і этнічная супольнасць, гэта і

нацыя.

Радавы саюз, племя. Мае сэнс галоўным чынам пры разглядзе аддаленых гістарычных падзей. Групы людзей аб’ядноўваліся ў плямёны ў дакласавы, дафеадальны перыяд. Гэтыя часы адносна рэлігійных вераванняў вядомыя як язычніцкія, гэта эпоха політэізму. Як ужо сказана — родавыя саюзы і плямёны ўзнікалі напачатку чалавечай цывілізацыі, на пачатку гістарычнага перыяду чалавецтва. Аднак і ў наш час у некаторых раёнах зямнога шару можна знайсці аб’яднанні людзей, якія вызначаюцца племяннымі суадносінамі, цалкам такімі, што былі ў старажытнасці. Характэрна і тое, што сярод сучасных плямёнаў пануюць язычніцкія звычаі, політэізм.

Этнас і нацыя. У Еўропе этнасы гістарычна ўзніклі шляхам пераўтварэння плямёнаў, іх развіцця у накірунку паступовага асэнсавання племенем сваёй адметнасці і наогул фармавання ўсяго комплекса этнічных прыкмет.

Калі родавыя саюзы і потым плямёны пераважна біялагічныя ўтварэнні, то этнас ужо нясе шэраг рыс сацыяльнага і духоўнага плану. Этнас аб’ядноўвае людзей аднаго менталітэту і завяршае сваё фармаванне ў прыняцці пэўнага веравызнання. Так, сербы і харваты — фактычна адзін і той жа народ. Яны гавораць на адной і той жа мове, і маглі быць адным і тым жа этнасам. Аднак яны разышліся. Таму што прынялі розныя версіі хрысціянства: сербы — праваслаўе, харваты — каталіцызм. І гэты падзел даў свету ўжо дзве асобныя нацыі — сербскую і харвацкую.

Блізкім да разгледжанай сітуацыі быў перыяд фармавання французскага этнасу. У свой час, у ХVI стагоддзі ўсё насельніцтва Францыі раскалолася на на «папістаў» (католікаў) і гугенотаў (пратэстатаў). Гасконцы і народ Навары прынялі кальвінізм. Парыж, Лотарынгія і цэнтр Францыі засталіся католікамі. І калі б у гугенотаў засталася б свая тэрыторыя, то адбылося б як у папярэднім выпадку сербаў і харватаў. Узнік бы асобны этнас, скажам, гасконскі, які б быў незалежны ад ад французскага, а потым, у эпоху фармавання нацый, магла б узнікнуць і асобная нацыя-дзяржава — «Гасконь».

Прыведзеныя разважанні даюць падставу падзяліць гістырычны шлях чалавецтва на некалькі характэрных стадый: 1. Радавы саюз, племя — язычніцтва; 2. Этнас — монатэізм (этічны); 3. Нацыя-дзяржава — монатэізм (нацыянальны).

Другая стадыя мае характэрную асаблівасць: рэлігійная прыналежнасць дамінуе над этнічнай. Другімі словамі — ход гісторыі вызначаўся ў эпоху этнасаў большай часткай рэлігійнымі спрэчкамі. Часта адзін і той жа этнас раздзіраўся на часткі, унутрана канфліктаваў з-за спавядання ягонымі членамі розных веравызнанняў. У эпоху нацый-дзяжаў — наадварот, дамінуючым фактарам стала нацыянальная прыналежнасць, рэлігійныя стасункі адыходзяць на другі план. Такая падпарадкаванасць рэлігіі ад нацыі прывяла нават да такой з’явы: нацыянальнасць стала ў некаторых выпадках сведчыць і аб веравызнанні яе носьбіта. Напрыклад устойліва трымалася такое меркаванне: рускі — значыць праваслаўны, паляк — католік, што адмоўна адбілася пры самасцвярджэнні беларускага этнасу.

Праілюструем сказанае наступнай схемай.

На схеме: t — фактар часу. t1 — час утварэння этнасаў (у Еўропе пачатак ад ражджаства Хрыстовага), t2  — час утварэння нацый (умоўна 1789 г.), t3 — наш час.

P(t) — фактар прагрэсу цывілізацыі.

a — крывая ўзроўню этнічнасці.

b — крывая ўзроўню рэлігійнасці.

І стадыя. (І ст.) — час старажытнай гісторыі, стадыя маючая адзінства двух характарыстык. У этнасацыяльнай сферы падзел грамадства на радавыя саюзы, плямёны, полісы (абазначана тонкімі рыскамі). У духоўнай сферы — політэізм, розныя паганскія сонмы багоў: грэчаскі, рымскі, славянскі і г.д. (абазначана штрыхаванымі рыскамі)

Поделиться:
Популярные книги

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2