Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

ІІ стадыя характарызуецца двумя вызначальнымі рысамі:

1) Пераход ад політэізму (язычніцтва) да монатэізму (у Еўропе гэта пераход да хрысціянства, які доўжыўся ўсё першае тысячагоддзе нашай эры, а месцамі і пазней).

2) У этнасацыяльнай сферы гэта пераўтварэнне племянной структуры грамадства ў этнічную. Гэта працэс этнагенеза. Вынік — фармаванне развітай сістэмы этнасаў. Рускі этнас, напрыклад, утварыўся ад зліцця cлавян, уграў, цюрак і аланаў. Беларусы — гэта сумесь балтаў, славян і уграў.

Адзначым вельмі важную рысу другой стадыі. З прыняццем Еўропай хрысціянства ход гісторыі вызначаўся галоўным чынам рэлігійнай прыналежнасцю жыхароў адпаведный краіны. Напрыклад, крыжаносцы аб’ядноўвалі католікоў розных краін і іх

паходы былі рэлігійным актам. У дзяржаўнай палітыцы як каталіцкіх краін Францыя, Свяшчэнная Рымская імперыя і інш.), так і праваслаўных (Візантыя, Старажытная Русь) вялікую ролю грала духавенства — папа ў католікаў і патрыярх — у праваслаўных. Вядомы, нават, тэрмин, які характарызуе эпоху І тысячагоддя — сімфонія Царквы і дзяржавы.

На схеме 1 у другой стадыі рэлігінасць як фактар гістарычнага працэсу стаіць вышэй за этнічную прыналежнасць

ІІІ стадыя. Умоўна бярэ пачатак з канца ХVІІІ — пачатку ХІХ ст. і вызначаецца ўтварэннем нацый. У сацыяльнай сферы прыход капіталізму і эпохі індустрыялізацыі. Рэлігійныя прыхільнасці ранейшыя — монатэізм, але ў велікай разнастайнаці сваіх форм (у хрысціянстве, напрыклад, бурны рост цэркваў пратэстанцкага накірунку). Працэс драблення хрысціянскіх кафесій прывёў да зніжэння ўплыву фактара рэлігійнасці на гістарычны працэс. Пачынае дамінаваць нацыянальная сфера. Таму на схеме 1 крывая рэлігійнасці (b) праходзіць ужо ніжэй крывой нацыі (этнасу) — (а).

1.2.6. Правы нацыі і правы чалавека

Паняцце «правы чалавека» даволі трывала ўвайшло ў нашае жыццё і атрымала разгорнутае і глубокае тлумачэнне ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай на сесіі Генеральнай Асамблеі ООН у 1948 г. Але, як піша Л.Ф. Яўменаў у кнізе «Международная идеология прав человека: проблемы — решения», паняцце правоў чалавека разлядваецца яшчэ ў Дэкларацыі незалежнасці Злучаных штатаў Амерыкі 1787 г. і больш таго, вытокі гэтага паняцця трэба шукаць у законах Хамурапі (ХVІІ ст. да н. э.), Вялікай хартыі вольнасцей (Англія, 1215 г.), Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і многіх іншых дакументах мінулага.

На шмат менш мы ведаем пра іншыя правы — правы нацыі. Гэта і зразумела: само паняцце нацыі да гэтага часу не мае акрэсленага азначэння і наогул узнікла толькі ў ХІХ ст., пасля адзначанай вышэй публікацыі Эрнэста Рэнана. Прынцып жа правоў чалавека займае цэнтральнае месца ў адной з найбольш распаўсюджаных ідэалогій нашага часу — лібералізме. З пункту гледжання лібералаў правы чалавека маюць прыярытэт над правамі нацыі. Але нацыяналісты, як і прыхільнікі блізкіх да іх ідэалогій — кансерватары і хрысціянскія дэмакраты — ніколі не згодзяцца з такой формулай лібералаў. Такім чынам паміж ліберальнай ідэяй і нацыянальнай наступае сур’ёзны канфлікт. Гэтую супярэчнасць выявіў яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя К. Лявонцьеў, які лічыў, што ліберальны прынцып прыярытэту правоў чалавека над правамі нацыі вядзе да змяшэння нацый, касмапалітызму, да бяздухоўнага, мондыялістскага грамадства. Лібералы, убачыўшы безумоўную моц нацыяналізму, спрабавалі і спрабуюць увесці нацыянальную ідэю ў сваю ідэалогію. Аднак пры гэтым узнікае непазбежны канфлікт паміж ліберальным прынцыпам прыярытэту правоў чалавека над правамі нацыі і «іншародным», чужым прынцыпам — нацыянальнай ідэяй, якая патрабуе адваротнага — прызнання безумоўнага прыярытэту інтарэсаў нацыі над інтарэсамі простых індывідуумаў. На шляху развязання такіх супярэчнасцей нарадзілася нават новая ідэалогія — ліберальны нацыяналізм. Вядомым тэарэтыкам гэтага накірунку з’яўляецца І. Тамір. Аднак і І. Тамір і іншыя даследчыкі не даюць адназначнага развязання згаданага канфлікту паміж нацяналізмам і лібералізмам, а абмяжоўваюцца паяднаннем гэтых ідэялогій толькі ў імя вышэйшай мэты — дабрабыту грамадзян і ўмацаванні нацыі-дзяржавы.

Паказальным, у сувязі з вышэйсказаным, з’яўляецца эвалюцыя станаўлення дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння ў постсавецкай Беларусі. Ужо ў 1991 г. на Беларусі існавалі палітычныя партыі як ліберальнага накірунку, так і нацыянальна-дэмакратычнага, Да першага належыла Аб’яднаная

дэмакратычная партыя (з 1995 Аб’яднаная грамадзянская партыя — АГП), да другога — Беларускі народны фронт (БНФ), Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ). Пазней НДПБ (у 1993 г.) раскалолася і ў выніку ўтварылася дзве партыі: НДПБ (Нацыянальна-дэмакратычная партыя беларусаў) і Беларуская нацыянальная партыя (БНП) Апошняя, у якасці аднаго з галоўных праграмных прынцыпаў, узяла ідэалогію нацыяналізму ў яе сучасным заходнім варыянце, якая ўдала спалучылася з асноўнымі хрысціянска-дэмакратычнымі прынцыпамі.

Маладыя партыі і грамадскія аб’яднанні ужо на пачатку 90-х гадоў пачалі шукаць шляхі магчымага аб’яднання на прынцыпах агульнасці сваіх платформ, галоўнымі з якіх лічыліся: дзяржаўная незалежнасць, рынкавая эканоміка і правы чалавека. Менавіта па апошняму пункту і выяўляліся самыя істотныя разыходжанні паміж партыйнымі платформамі, якія звычайна вялі да безвыніковых спрэчак, а потым і да прыпынення ўсякіх аб’яднаўчых, «экуменічных» працэсаў.

Характэрны прыклад: у восень 1993 г. у Беларусі стваралася Аб‘яднанне дэмакратычных сіл «Вясна-94». Былі прапанованы прыкладна тыя ж прыведзеныя вышэй тры прынцыпы аб’яднання. У выніку НДПБ адразу адмовілася ад перамоў па аб’яднанню ў сувязі з непрыняццём трэцяга пункту. Партыя «цалкам ухваліла ідэю стварэння цэнтрысцкага блока і палічыла гэта важным крокам у жыцці, але члены НДПБ не згодны з прыярытэтам правоў чалавека перад правамі нацыі». БНФ таксама ўстрымаўся ад падпісання пагаднення i выдзвінуў прынцып парытэту правоў чалавека і правоў нацыі.

На нашую думку, паняцце парытэт у разглядваемай праблеме можа мець месца толькі ў незалежных сістэмах, якой не з’яўляецца Рэспубліка Беларусь з зачаткамі дэмакратыі і вельмі слабым нацыянальным патэнцыялам. Любое абсалютаванне ліберальных каштоўнасцей, стаўка на прыярытэт правоў чалавека над правамі нацыі ва ўмовах Беларусі канца ХХ ст. вядзе да вельмі простых і непазбежных вынікаў — поўнаму вынішчэнню беларускай нацыі, хуткаму растварэнні яе ў рускай. Прычым першы удар бярэ на сябе мова, як найбольш слаба абаронены аб’ект зносін паміж грамадзянамі. І гэты працэс у наш час усё больш і больш набірае моц. Небяспека яго відавочная: пры дасягненні нейкай крытычнай мяжы працэс выцяснення беларускай мовы рускай можа стаць незваротным. А знікне мова — знікне і нацыя. Ва ўмовах няспеласці беларускай нацыі, яе кволага абуджэння ад стагоддзяў забыцця — згаданы працэс аставіць ад беларусаў толькі экзатычныя ўспаміны, ды паступовае зліцце мясцовых дыялектных гаворак з пануючай рускай мовай.

Сказанае вымагае вельмі ўважлівага стаўлення да праблемы правоў чалавека і правоў нацыі. Яна становіцца праблемай першаступеннай важнасці для любой краіны, якая становіцца на шлях нацыянальнага адраджэння і пабудовы дзяржаўнай незалежнасці. Толькі ў выніку прадуманага дзяржаўнага падыходу магчыма знайсці кампраміс паміж канфліктуючымі варыянтамі і захаваць тытульную нацыю дзяржавы, не парушаючы і правоў чалавека. Вось тады і магчымы парытэт правоў чалавека і правоў нацыі.

1.3. Асновы ідэалогіі нацыяналізму

1.3.1. Два процілеглыя падыходы да асэнсавання паняцця «нацыяналізм»

Існуе два розныя падыходы да ідэалогіі нацыяналізма. Першы грунтуецца на тым, што нацыяналізм — гэта з’ява адмоўная, вядзе да міжнацыянальных сутыкненняў, гэта слёзы, забойствы і смерць. Фактычна робіцца знак роўнасці паміж нацыяналізмам і фашызмам. У раздзеле ІІ мы спецыяльна засяродзімся на разглядзе гэтай узаемасувязі.

Другі падыход грунтуецца на іншых уяўленнях аб нацыяналізме. Прыхільнікі яго і большасць вучоных — даследчыкаў гэтай ідэалогіі лічаць, што нацыяналізм станоўчая і прагрэсіўная з’ява. Нацыяналізм на іх думку — гэта пэўная стадыя ўсяленскай любві, гэта прагрэс і чарговы крок па шляху да ўдасканалення чалавечай сутнасці. Зыходзячы з такіх пазіцый і вынікае магчымасць развязання праз нацыяналізм нацыянальных супярэчнасцей мірным шляхам на прынцыпах узаемапавагі і любві адной нацыі да другой.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Огненный князь 3

Машуков Тимур
3. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 3

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ