Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Шрифт:
1.2.1. Народ і нацыя
Словам «народ» часта абазначаюць асноўную (тытульную) нацыю дзяржавы. І найбольш аптымальнай можа быць наступная парадыгма. Нацыю ўтварае народ толькi на той тэрыторыi, дзе яна дамiнуе перад iншымi нацыянальнымi групамi, якiя завуцца ў гэтым выпадку этнасамi. Так, у дзяржаве Беларусь жыве толькi адзiн народ беларускi. Беларусь не мае такiх народаў, як польскi, украiнскi i, нават, рускi. На Беларусi гэта звычайныя этнiчныя групы, а ўтвараюць народ яны адпаведна ў Польшчы, Украiне i Расii. Калi б было iнакш, то мы мелi некалькi народаў польскiх, некалькi народаў украiнскiх, некалькi рускiх (у дадзеным выпадку па два).
1.2.2. Узнікненне нацый
Нацыя — гэта адносна новае паняцце, якое ўзнікла, ці дакладней пачало асэнсоўвацца з ХІХ стагоддзя. Традыцыйна лічыцца, што пачатак нацыі і нацыяналізму, як тэарэтычнага абгрунтавання нацыі, бярэ адлік ад французскай рэвалюцыі 1789–1793 г. Прычым больш правільным будзе лічыць гэтую рэвалюцыю агульнаеўрапейскай, бо вынікі яе адбіліся на гістарычных шляхах усіх еўрапейскіх краін.
Нацыя ёсць вынік развіцця больш ранніх форм чалавечых супольнасцей — расы, народа, народнасці, племені і этнаса.
Адным з першых даследчыкаў праблемы нацыі быў Эрнэст Рэнан. У сваім дакладзе, прачытаным у Сарбоне 11 сакавіка 1882 года, ён заклаў асновы вучэння аб нацыі, упершыню вылучыўшы нацыю ад папярдніх сукупнасцей чалавечага роду, такіх як народ і этнас. Э. Рэнан першым вывеў нацыю за межы этнічных рамак і пастуліраваў яе як духоўны прынцып. Больш таго нацыя — гэта містычны, трансцэндэнтны прынцып духоўнага жыцця чалавека. «Нацыя — гэта вялікая салідарнасць, якая ўстанаўліваецца пачуццем ахвяр, што ўжо зроблены і якія мяркуецца зрабіць у будучыні… нацыя — гэта вечнае сцвярджэнне жыцця. Жаданне нацыі — адзіны законны крытэрый, да якога трэба заўсёды звяртацца.»
Э. Рэнан лічыў нацыі новай з’явай у гісторыі. Ні старажытны Егіпет, ні Кітай, ні асірыйская, ці персідская імперыі не былі нацыямі-дзяржавамі. Грамадзяне ўсіх гэтых краін уяўлялі сабой толькі сукупнасці людзей, альбо народ, але ніяк не нацыю. Можна гаварыць аб патрыятызме грамадзян асобных гарадоў старажытнасці, такіх як Спарта, Цір, Троя, але ніяк ні пра нацыянальнасць гэтых грамадзян. Патрыятызм не нацыянальнае пачуццё, гэта пачуццё адданасці сваёй Айчыне. Такое пачуццё набыло найбольшае развіццё ў Рымскай імперыі ў тыя часы, калі там квітнела мастацтва, культура і навука. Аднак імперыя не ўяўляла сабой нацыю-дзяржаву ў сучасным сэнсе. Менавіта адсутнасць нацыянальных прынцыпаў, змешванне народаў і рэлігій, супярэчнасці паміж Захадам і Усходам сталі прычынай распаду Рымскай імперыі.
Нацыі гістарычна складваліся з самых розных народаў, ці этнасаў. Продкі якога-небудзь сучаснага француза маглі быць і валійцамі і вестготамі, паходзіць ад розных іншых плямёнаў, і (ці) народнасцей, як, напрыклад, у выпадку французскага паэта Гіёма Апалінэра, маці якога была беларускай.
1.2.3. Азначэнне нацыі
У марксісцка-ленінскай навуцы за азначэнне нацыі была ўзята класічная фармулёка дадзеная І.В. Сталіным: «Нацыя — гэта ўстойлівая супольнасць мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу, што гістарычна склалалася і якая праяўляецца ў агульнасці культуры». Узнікненне нацыі звязвалася з узнікненнем капіталізму, як пэўнай фазы грамадскага развіцця на базе прамысловасці, міжнароднага гандлю і г.д. Тэарэтыкі марсізму-ленінізму выпрацавалі знакамітую тэорыю зліцця нацый,
Сучаснае афіцыйна прынятае азначэнне нацыі блізкае да папярэдняга, але ўжо больш грунтоўнае: «Нацыя, устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзную культуру, мову і самасвядомасць. У працэсе гістарычнага развіцця прыходзіць на змену народнасці і ўяўляе сабой больш высокую ступень самаарганізацыі і кансалідацыі этнасу».
Такім чынам, з гэтага азначэння відаць, што адной з галоўных прыкмет нацыі з’яўляецца яе аснова — этнас яго «больш высокая ступень самаарганізацыі» Але нацыю можа складаць і некалькі этнасаў, а ў гістарычнай рэтраспектыве множнасць этнасаў мае месца заўжды.
Аднак істотнай рысай, што адрознівае нацыю ад этнасу, з’яўляецца дзяржаўнасць, утварэнне нацыянальнай дзяржавы, якая ствараецца дзеля захавання тэратэрыяльных межаў адпаведных этнасаў, груп людзей якіх яна аб’ядноўвае дзеля іх арганізацыі, абароны і іншых агульнапатрэбных мэтаў.
Аднак ні адна з гэтых рыс — этнаграфічная прыналежнасць і дзяржаўнасць яшчэ не дастаткова вызначае нацыю, хаця аб’яднанні па такім крытэрыям існавалі на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва.
Мы падышлі да фармулёкі галоўных крытэрыяў, што вызначаюць нацыю. І такімі крытэрыямі з’яўляюцца вера і жаданне. Вера ў тое, што калі я, скажам, беларус, то і бацька мой і дзед мой былі беларусамі, і 600 гадоў назад мае продкі ўяўлялі сабой жыхароў Беларусі, якая насіла тады назву Вялікае княства Літоўскае. І яшчэ больш важным з’яўляецца жаданне. Жаданне быць чалавекам пэўнай нацыі. Характэрны прыклад: тытульная нацыя Швейцарыі ўтварылся з розных этнасаў, носьбіты якіх гаварылі на чатырох мовах: французскай, італьянскай, германскай і рэтараманскай. Усе гэтыя групы аб’ядналіся ў адзіным жаданні — быць швейцарцамі.
Антрапалагічныя, археалагічныя, лінгвістычныя і шэраг іншых доследаў паказваюць, што сучасныя беларусы маюць як славянскае, так і балцкае паходжанне, а некаторыя фактары па сведчанню Івана Ласкова сведчаць і аб наяўнасці угра-фінскіх элементаў у спадчыннай гісторыі беларусаў.
Існуе некалькі канцэпцый стварэння нацый. Разгледзім галоўныя з іх на прыкладзе працэса стварэння польскай нацыі і прагноза яе будучыні. Анджэй Валіцкі, аналізуючы працэс стварэння польскай нацыі, вызначае тры канцэпцыі. Карысна прасачыць за гэтым працэсам у гістарычным плане, бо ён аналагічны для многіх іншых нацыянальных утварэнняў іншых дзяржаў.
Па-першае, яшчэ ў ХVІІІ ст. была створаная палітычная канцэпцыя Хуга Калантая, стваральніка так званай Травенскай канстытуцыі, якая адстойвала моўную і культурную аднастайнасць Польшчы, адмену статуса аўтаномнасці ВКЛ і скасаванне дзейнасці яго знакамітага статута.
Згодна А. Валіцкаму, пасля раздзелу Рэчы Паспалітай выявілася тры канцэпцыі будучыні польскай нацыі: шматкультурная, уніяцкая і федэратыўная.