Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нелюбімыя гінуць
Шрифт:

– Ірка, не баламуць і не пужай дзяўчат немчурой, – падаў голас шафёр. – Ты адна ў нас вандроўніца, астатнія едуць капейчыну зарабляць.

– Ха, вандроўніца? – істэрычна засмяялася дзяўчына. – Скажы лепш – валацужніца… І невядома, хто з нас больш «бабак» заробіць… Я не толькі іх маю на ўвазе, – дзяўчына падхапілася на ногі і, тэатральна раскінуўшы рукі, крыкнула: – Я больш зараблю і за цябе, і за Ашота… Ды што казаць, я больш зараблю за ўсіх вас разам узятых. Паўгода – і трохпакаёвая кватэра ў кішэні… І не загаворвай мне зубы – гані шампуньку.

Гэтая размова, і асабліва шматзначны, бессаромна-істэрычны Ірынін смех, непрыемным халадком закралася ў Любіну душу. Адразу

ўзгадалася рослая, як не пад два метры, касцістая, мужчынападобная начальніца аддзела кадраў трамвайнага дэпо, якая, аддаючы працоўную кніжку, брыдка скрывілася і скрозь зубы працадзіла: «Усім вядома, чаго нашы дзяўчаты туды едуць, але ніколі не думала, што і ты – блудніца».

Люба скоса зірнула на суседку, якая ноччу, калі ад’язджалі з Мінска, назвалася Кацярынай, і, сустрэўшыся з ёй позіркам, паспрабавала ўсміхнуцца. Гэткая ж вымучаная, палахлівая ўсмешка кранула і Кацярыніны вусны.

– Мне прапанавалі месца рэпетытаркі музыкі для васьмігадовага хлопчыка, – нясмелым стомленым голасам сказала дзяўчына, – з веданнем рускай мовы.

– А ў мяне кантракт пакаёўкі ў доме, дзе жыве калека… Ён паралізаваны, ногі не ходзяць.

– Хоць бы гэтая «Чарадзейка» не падвяла, – цяжка ўздыхнула Кацярына.

– Фірма надзейная, – упэўнена сказала Люба. – Муж маёй лепшай сяброўкі там за галоўнага.

– Запрашаю ўсіх да нашага стала-чамадана, а ў каго рукі караткаватыя, лічыце мяне афіцыянтам: усё, што пажадаеце, паднясу, – уладна абвясціў Ашот. – Як кажуць, служба службай, а абед па распарадку.

– Баюся я гэтага Ашота, ці не бандыт? – паспешліва прашаптала Кацярына. – Падазрона маўчыць, імя не нашае, хоць і прамаўляе без акцэнту.

– Ён – армянін і ніякі не бандыт, – прыхільна ўсміхнулася Люба, – сяброўка пра яго добра казала, і ў «Чарадзейцы»

Ашот – не апошні чалавек.

– Афіцыянт, – зноў падхапілася на ногі Ірына, – апахмялі даму шампанскім… І бутэрброд хачу з чым-небудзь салёненькім.

Ашот як і не чуў, але шампанскае з сумкі выцягнуў.

– Дай ты ёй бутэльку, няхай нап’ецца ды спіць, – не ўстрымаўся, не паварочваючы галавы, крыкнуў шафёр.

– Правільна, Дзімачка, няхай маё аддасць – і я буду спаць ажно да Берліна.

Атрымаўшы бутэльку, Ірына тут жа яе схавала ў цэлафанавы пакет, але, убачыўшы, што Ашот дастаў яшчэ адну, шампанскае выцягнула і пісклявым голасам пачала кленчыць:

– Ашоцік, міленькі, адкаркуй. У мяне не атрымаецца, стрэліць, і ўсё выльецца, – убачыўшы, што хлопец яе ігнаруе, Ірына рашуча сарвала з бутэлькі бліскучую залацістую фольгу і, хітра пазіраючы на Ашота, прагаварыла: – Шампанскае напаўсухое, ляжала ў цяпле ды яшчэ цэлыя суткі трэслася ў сумцы… Стрэліць, як піць даць стрэліць і ўвесь салон заліе. А на салодкае мух наляціць, вялізных, гнойных, але галоўнае тое, што кожны паліцэйскі будзе чапляцца і прынюхвацца да Дзімкі, на ап’яненне правяраць. Мыць трэба будзе машыну, а на гэта гадзіны дзве часу пойдзе, не менш…

Ашот моўчкі выхапіў з Ірыніных рук бутэльку і, хутка адкруціўшы драцяны хамуток, на нейкі час заціснуў белы корак у далоні. Калі ж прыняў руку, цяпер ужо разам з коркам, над тоўстым рыльцам, невялікім грыбным капялюшыкам, запенілася шампанскае, але ніводнай кроплі долу не адарвалася. Хлопец накінуў на рыльца пластмасавы кілішак, працягнуў бутэльку Ірыне.

– Ірка, табе галаву трэба лячыць, – сказаў ён і зноў вярнуўся да чамадана з закускамі.

Люба палуднавала без усялякага апетыту. Нават некалькі невялікіх глыткоў шампанскага не змаглі не тое што развеяць, нават прыцішыць хваляванне і трывогу, якімі напоўнілася душа яшчэ ў Мінску, калі з ад’язджаючага «рафіка» ў натоўпе

на прыпынку ўгледзела цётку Клаву, стрыечную сястру маці. Цётка, калі даведалася, што Люба падпісала кантракт і збіраецца ў Нямеччыну, спярша абрадавалася, але на другі дзень знайшла Любу на працы і пачала ўпрошваць не ехаць. Яна страшыла пляменніцу выпадкамі бясследнага знікнення тых, каго вывозілі, усхвалявана шаптала, што маладых дзяўчат гвалцяць і прадаюць у рабства, а калі расказвала пра тое, што паліцыя часцяком знаходзіць знявечаныя трупы, у якіх адсутнічаюць пэўныя ўнутраныя органы, нават заплакала. Толькі не цётчыны страшылкі парушылі раўнавагу і душэўны спакой, трывожна было ад няведання, што чакае яе ў будучым.

Нечакана машына рэзка ўзяла ўправа, завіскаталі тармазы, некалькі сумак, складзеных у канцы салона адна на адну, ад рэзкага тармажэння зваліліся на падлогу.

За Любінай спінай дзынкнула шкло, і адразу істэрычна залямантавала Ірына:

– Асцярожна, не дровы вязеш… Ледзь бутэльку не разбіла.

– Прыехалі, дзяўчаткі, – заклапочана зірнуўшы ў акно, сказаў Ашот і, кіруючы да выхаду, загадаў: – Сядзіце ціха, як мышы пад венікам, я паспрабую дагаварыцца.

Калі Ашот падышоў да Дзмітрыя, вадзіцель прытрымаў яго за крысо скуранкі і ціха сказаў:

– Не спяшайся, няхай самі падыдуць.

З чорнага трохсотага «Мерседэса», які перагарадзіў ім дарогу і прымусіў з’ехаць на ўзбочыну, выйшлі коратка падстрыжаныя, спартыўнага складу трое хлопцаў і, засунуўшы рукі ў кішэні, няспешна рушылі да «рафіка». Іх адзервянела-зацятыя твары са сківіцамі, якія рытмічна соўгаліся, напэўна, жавалі жвачку, не прадвяшчалі нічога добрага.

– Старыя знаёмыя, – грэбліва ўсміхнуўся Ашот.

– Сёння не праскочылі, – расчаравана ўздыхнуў Дзмітрый.

– Нічога не зробіш, – прачыняючы дзверцы, напружана, з хваляваннем у голасе адказаў Ашот і, саскочыўшы на пыльную ўзбочыну, дадаў: – Раз на раз не прыходзіцца.

– Дзяўчаткі, гэта па нашыя душы, – заявіла Ірына і гучна ікнула. – Толькі яны не душапрыказчыкі, а звычайныя рэкеціры. Рыхтуйце зялёненькія, лепш дробнымі, бо здачы не дачакаецеся. Канечне, Ашот дамовіцца, не ўпершыню, грошыкі ж выграбуць з нашых кішэняў. Ці праўду кажу, Дзмітрый?

– Твой доўгі язык аблегчыць нашыя кішэні не на дзесяць долараў, ён можа пазбавіць нас усяго.

– Не плявузгай, вас не зачэпяць, – Ірына зноў гучна ікнула і, дапіўшы рэшту шампанскага, зласліва зазначыла: – Трэці раз рабуюць у адным і тым месцы, не паверу, што гэта выпадкова. А мінулы раз, дарэчы, не па дзесятцы, а па трыццаць баксаў з носа спагналі. Сёння ж могуць выпатрашыць і ўсе пяцьдзесят.

– Не каркай, Ашота яны паважаюць.

– Грошы яны паважаюць, – прабурчэла Ірына, і ў машыне надоўга ўсталявалася прыгнечаная, напружаная цішыня.

Праз лабавое шкло Люба бачыла, як напачатку спакойна размаўляў Ашот са стрыжанымі хлопцамі. Яны здаліся ёй неймаверна падобнымі, і не таму, што былі апрануты аднолькава, у джынсавыя касцюмы, а больш праз міміку і рухі. Стрыжаныя, панурыўшы галовы і манатонна соўгаючы сківіцамі, нейкі час слухалі Ашота, потым адзін з іх паклаў армяніну руку на плячо і нешта сказаў. Ашот зрабіў крок назад, замахаў рукамі і, раз-пораз азіраючыся на «рафік», пачаў нешта даказваць. Рэкеціры адмоўна захіталі галовамі і, як па загадзе, выцягнуўшы з кішэняў рукі, пагрозліва, сцяной пасунуліся на Ашота. З «Мерседэса» з манціроўкай у руцэ выкуліўся невялікага росту, шчуплы, з доўгімі патлатымі валасамі шафёр. Ён падбег да «рафіка», тузануў дзверцы ад вадзіцеля, і не паспеў Дзмітрый нават уцяміць, што да чаго, як крывая манціроўка ўпілася яму ў шыю пад самай сківіцай.

Поделиться:
Популярные книги

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод